Балада аб камсамольскiм бiлеце icon

Балада аб камсамольскiм бiлеце



НазваниеБалада аб камсамольскiм бiлеце
Дата конвертации13.09.2012
Размер12.11 Kb.
ТипДокументы



БАЛАДА АБ КАМСАМОЛЬСКIМ БIЛЕЦЕ


Цвёрда трымаўся юнак на дапросе,

Тоячы словы і думкі свае.

Вораг-жандар дакурыў папяросу

І камсамольскі білет аддае.


- Вось і білет твой, - сказаў ён ласкава, -

І ад яго на вачах у людзей

Ты адцурайся; выгодная справа:

Жыць застанешся, - жыццё даражэй.


Што ў ім карыснага? Кніжка, не болей.

Кніжку спалі - і размовам канец!

- Не, не спалю! - адказаў камсамолец. -

Хай лепей сэрца мне спаліць свінец!


- Ты не згаджаешся? Вельмі шкадую.

Кінь свой білет у палонку тады.

- Не, я не кіну ў ваду ледзяную,

Сам лепш зайдуся ад лютай вады.


І юнака з камсамольскім білетам

Босага гоняць на люты мароз.


Там ён, абліты вадой ледзяною,

К сэрцу рукою білет прыціскаў,

Быццам білет пад сцюдзёнай вадою

Сэрцу юнацкаму стыць не даваў.


Так і стаяў, смеючыся над катам,

Доўга па целу сцякала вада;

Так і застаўся стаяць каля хаты,

Быццам з чысцюткага літы ільда.


Так і стаіць, як жывы, перад намі,

Так і стаіць, прыціскае білет,

І не развітваецца з сябрамі,

І прастаіць яшчэ тысячы лет.


Ды не карой ледзяною пакрыты,

Ды не абліты вадой ледзяной, -

Выліты з бронзы і сонцам абліты

Будзе ён вечна стаяць над зямлёй.




Похожие:

Балада аб камсамольскiм бiлеце iconБалада про малви

Балада аб камсамольскiм бiлеце iconБалада про дві скрипки

Балада аб камсамольскiм бiлеце iconБалада про вiктора хара

Балада аб камсамольскiм бiлеце iconДокументы
1. /teksty/Б_БЛЕЙСК_Я АСПЕКТЫ БЕЛАРУСКАЙ Л_ТАРАТУРЫ СЯРЭДНЯВЕЧЧА.doc
2. /teksty/Балада...

Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов