Вучаніца 9 \"А\" класа icon

Вучаніца 9 "А" класа



НазваниеВучаніца 9 "А" класа
Дата конвертации02.07.2012
Размер33.75 Kb.
ТипДокументы



Вучаніца 9 “А” класа

Красоўская Анастасія


Людзі добрыя! Дзеці зямлі-маці нашай!

Да вас звяртаючыся ў лісце, мусіць выказаць сваю крыўду шэры журавель, птушка, пра якую вы чуеце з дзяцінства ў казках, песнях, вершах. Але ж я жыву яшчэ і побач з вамі, на нашай роднай зямлі.

Вы спытаеце: у чым жа твая крыўда? А вось у чым. Няўжо я ці мае суродзічы чым-небудзь пакрыўдзілі вас, братоў нашых старэйшых, няўжо вам цесна з-за нас на зямлі? Чаму ж вы, не задумваючыся, знішчаеце наш родны дом – балоты?

Мы, жоравы, жывём у нізінных балотах, у заліўных пойменных лясах-чорнаальшаніках, на добра абводненых адкрытых асаковых балотах з зараснікамі трыснягу. Для жыцця нам патрэбна не так ужо і многа: зямля, вада, неба.

Калі я быў яшчэ птушанём, я бачыў перад сабой вялікую водную прастору, акаймаваную па берагах лесам і высокім чаротам. Нам прывольна жылося, хапала месца, ежы. Але ішлі гады, маё роднае балота чамусьці станавілася ўсё меншым і меншым, пачало зарастаць, пакрывацца тванню, ператварацца ў багну. Я са здзіўленнем пытаўся ў сваіх братоў, чаму так адбываецца. І аднойчы ад старога жорава пачуў незнаёмае слова “меліярацыя”, а потым і сам убачыў людзей, якія клалі нейкія аранжавыя трубы, каб з нашага балота выцякала вада…

І неяк ужо не так весела нам паводзілася ў родным кустоўі. Парадзела наша чарада, менш стала выводзіцца птушанят…

І ўсё ж мы прывыклі да змен. Вы, Homo sapiens, вырашылі, што нас можна пацясніць. І мы, нягледзячы на гэта, жылі, гадавалі птушанят, танцавалі на палях свае вясновыя танцы, а восенню адляталі, выстраіўшыся клінам, у вырай, і вы, гледзячы ў неба, жадалі нам шчаслівай дарогі. Мы адляталі, каб вясной вярнуцца на родныя гнёзды…

І вось гэтай вясной я зноў пасля доўгай і цяжкай дарогі вярнуўся дадому. І што ўбачыў там? Чорная, выгарэлая зямля, абвугленыя дрэвы і кусты, шэрым попелам пасыпаная вада. І так на многія кіламетры. У адчаі мы з братамі згрудзіліся на беразе. Што рабіць? Дзе падзелася радасць ад сустрэчы з роднай зямлёй? Чыя рука паднесла запалку да сухой травы, па якой агонь разышоўся на ўсё балота? Чорны дым яшчэ слаўся над тарфянішчам і асядаў на нашых сэрцах чорным цяжарам. Дзе ж нам будаваць гнёзды, дзе выводзіць дзяцей?

І тут я ўспомніў аповеды журавоў з другіх балот пра тое, як у агні гінулі птушаняты, якія яшчэ не паспелі вылупіцца, і тыя, што паспелі ўбачыць белы свет. Тады ў гэта не верылася.

Але ці гэта бяда толькі нас, журавоў? Колькі птушак ладзяць свае гнёзды на балоце, колькі розных жучкоў і павучкоў хаваецца ў траве на зіму! І ўсе яны гінуць ад чыёйсьці нядбайнасці, няўважлівасці. Дрэвы, кусты, ягады гінуць у агні, і на доўгі час зямля застаецца пустой, зіяе абвугленымі бакамі.
Людзі, няўжо вам гэта невядома? Хіба ж не пра гэту бяду вы гаворыце па радыё і з экранаў тэлевізараў, пішаце ў газетах, малюеце плакаты-заклікі, нават спяваеце песні?


Не паліце траваў, людзі,

Пагасіце травы, людзі.

Спяць у травах да вясны

Ціха-ціха цвыркуны,

І стракозы, і жучкі,

І малыя павучкі –

гучыць у дзіцячай песні, і я хачу вам яшчэ і яшчэ раз нагадаць пра тое, што прырода жывая, што і ёй баліць так жа, як і вам, людзям.

Нас, шэрых журавоў, паменела ў 1960-1970 гады якраз з-за асушэння балот, да 1980 гадоў колькаць наша павялічылася, бо з 1981 года вы занеслі нас у Чырвоныя кнігі Беларусі, Літвы, Латвіі і Польшчы. І вялікі дзякуй вам за гэта! Але з болем гавару вам пра тое, што на Палессі і да гэтага часу практыкуецца нелегальнае паляванне на нас з прымяненнем спецыяльных манкоў.

Людзі, спыніце руку, якая ўзнімае на нас стрэльбу! Мы хочам жыць, гадаваць птушанят і радавацца сонцу! Спыніце і тую руку, якая кідае запалены акурак на сухую траву, не засыпае разведзены ў лесе ці на балоце касцёр.

Захавайце, калі ласка, буйныя балотныя масівы як рэзервы нашага гнездавання. Перш чым асушыць якое-небудзь балота, успомніце пра нас і пра іншых яго жыхароў. Падумайце, ці прынясе гэтае асушэнне вам выгоду, ці па-гаспадарску вы падыходзіце да гэтага пытання. Раскажыце сваім дзецям пра тое, што зямля – наш агульны дом і трэба шанаваць усё жывое на ёй: кожную кветачку, кожную птушачку, кожнага звярка. Валянцін Берастаў пісаў:

Пусть будущие поколенья

Не скажут с болью сожаленья:

« Жил-был смешной пушной зверёк,

Но мир его не уберёг».

Няхай не здарыцца гэта з вамі, захавайце нас, братоў нашых меншых, бо:

…небо без птиц – не небо,

И море без рыб – не море,

И земля без зверей – не земля,

Не земля,

Не земля…

А з песні, як вядома, слоў не выкінеш.

З павагай да вас і надзеяй шэры жораў.




Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов