Апавяданне са зборніка “Пяро бусляняці” Уменне марыць icon

Апавяданне са зборніка “Пяро бусляняці” Уменне марыць



НазваниеАпавяданне са зборніка “Пяро бусляняці” Уменне марыць
Дата конвертации02.07.2012
Размер25.94 Kb.
ТипДокументы

Апавяданне са зборніка “Пяро бусляняці”


Уменне марыць


Вы ўмееце марыць? Ніколі не задумваліся пра гэта? Калі чэсна, я таксама…

…Абапіраючыся на палку, злёгку накульгваючы на правую нагу, з пад’езда выйшаў пажылы чалавек. З-пад чорнага вельветавага капелюша былі бачныя роўна пастрыжаныя сівыя валасы, якія, здавалася, ніколі не былі іншага колеру – яны цудоўна суадносіліся з шэра-блакітнымі выразнымі вачыма. Праз увесь лоб роўна праходзілі тры маршчынкі, і стваралася такое ўяўленне, што гэты чалавек быў пастаянна заняты нейкімі важнымі думкамі. У левай руцэ ён заўсёды насіў чорны, выцерты ў некалькіх месцах чамачанчык, які, як і туфлі, быў нацёрты вазелінам. Выйшаўшы з пад’езда, ён павольна пайшоў у бок сквера.

Кірыла Дзмітрыевіч вельмі любіў такія прагулкі, любіў спакой сонечных восеньскіх вуліц, водар сырой кары старых клёнаў і ліп, шэпт рознакаляровай лістоты… Гэты стан прыроды заўсёды пасяляў у яго душу пачуццё захаплення і спакою. Толькі гэтая восень нейкім цяжарам лягла на яго плечы, не выклікала радасці. Штосьці змянілася ў ёй, а можа, справа зусім не ў восені, можа, – у яго пастаянным бурчанні, ва ўзнікшай нечакана прыземленасці?

Кірыла Дзмітрыевіч сеў на першую лавачку. Дастаўшы з чамаданчыка апошні нумар газеты, без асаблівай цікавасці пачаў праглядаць назвы загалоўкаў, зрэдку паглыбляючыся ў чытанне.

Ад вывучэння прэсы яго адцягнуў дзіцячы смех, які, як тысячы маленькіх званочкаў, разліваўся па ўсім парку. Падкідваючы маленькімі ножкамі жоўтае лісце і выдуваючы з трубачкі ўсіх колераў вясёлкі мыльныя бурбалкі, па алеі ішла рыжавалосая дзяўчынка. Ёю нельга было не залюбавацца! Яе дзіцячая непасрэднасць, увасоблленая ў бляску вялікіх бірузовых вачэй, надавала кругламу тварыку з маленькім кірпатым носікам нейкую чароўную прыгажосць, ад якой нельга было адвесці вачэй. Адчуўшы на сабе позірк старога, дзяўчынка падбегла да яго і, адкідваючы з плячэй назад вогненныя локаны, бадзёра спытала:

  • Не хочаце выдзьмуць самую вялікую ў свеце бурбалку?

  • А што мы з ёй будзем рабіць? – жадаючы разгаварыць маленькую субяседніцу, спытаў дзядуля.

Яе вочы яшчэ шырэй расплюшчыліся, і, размахваючы рукамі, дзяўчынка захоплена сказала:

  • Мы ўзнімемся на ёй высока-высока ў неба і, як птушкі, паляцім у Афрыку да жырафаў, потым на Паўночны полюс да вялізных белых мядзведзяў, дзе многа-многа марожанага круглы год!.. – на момант сціхла, уважліва паглядзела ў вочы Кірылы Дзмітрыевіча і спытала:

  • А вы куды хочаце паляцець?

Ён не чакаў такога пытання і, не знайшоўшы што адказаць, прамовіў:

  • Я не ведаю… Усё жыццё тут жыў і нават не задумваўся пра гэта ў апошні час… Яна, сумна паглядзеўшы на старога, цяжка ўздыхнула:

  • Вось што я вам скажу: вы проста не ўмееце марыць.
    А гэта ж, – яе вочы зноў засвяціліся, – радасць – умець марыць! Я ведаю, як вам дапамагчы! Вось, трымайце! – яна працягнуля яму сваю шклянку з трубачкай і мыльнай вадой і, падмігнуўшы яму, ужо адбягаючыся, сказала:

  • Не забудзьцеся перадаць ад мяне прывітанне паўночным мішкам! Я на вас спадзяюся!

Кірыла Дзмітрыевіч, разгублена ўсміхаючыся, узяў трубачку і, на момант засумняваўшыся ў сваіх дзеяннях, выдзьмуў мыльную бурбалку. Падхопленая подыхам ветру, яна памкнулася ўвысь, пераліваючыся на сонцы сотнямі вясёлак. Не стрымаўшы сябе, стары засмяяўся: як гэта ён, пражыўшы цэлае жыццё, забыўся пра такую рэч, як мары! А калісьці ж, помніцца, ён нярэдка таксама сягаў у неабдымныя прасторы мараў, знаходзячы цудоўнае ва ўсім… А можа, вінаваты ўзрост? З-за яго ён забыўся, што можна марыць…

Кірыла Дзмітрыевіч паклаў асцярожна шклянку ў чамадан, успомніў зіхоткія вочы дзяўчынкі і, накульгваючы, бадзёра пакрочыў па сонечнай алеі, любуючыся прыгажосцю ранняй восені. А на лаўцы застаўся ляжаць забыты нумар свежай газеты…

Алена Пяшэвіч

2008 год




Похожие:

Апавяданне са зборніка “Пяро бусляняці” Уменне марыць iconЯк назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў
У сваім маўленні мы звычайна не задумваемся над тым, з чаго складаецца слова. Лічым, што дастаткова ведаць яго значэнне. І толькі...
Апавяданне са зборніка “Пяро бусляняці” Уменне марыць iconСтварэнне І афармленне табліц у тэкставым рэдактары Word
Вучэбная: развіваць уменне працаваць у тэкставым рэдактары Word, асвоіць асноўныя прыёмы стварэння І афармлення табліц у тэкставым...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов