Уа \" Дзісненская агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" icon

Уа " Дзісненская агульнаадукацыйная сярэдняя школа"



НазваниеУа " Дзісненская агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дата конвертации02.07.2012
Размер156.19 Kb.
ТипДокументы


УА “ Дзісненская агульнаадукацыйная сярэдняя школа”


Лёс яўрэяў на акупіраванай тэрыторыі Дзісны


Падрыхтаваў вучань

Вяль Андрэй Пятровіч , 11 клас

Кіраўнік Кавалеўская Н. М.,

настаўнік гісторыі

тэл.8 -02152-38-4-58


2008

Кожная нацыя мае свае асаблівасці,што не перашкаджаюць ей жыць сярод іншых народаў,уносіць свой уклад у развіцце цывілізацыі, карыстацца нароўні з усімі яе дабротамі. Яўрэі унеслі дастойны ўклад у развіццё чалавецтва. Значны след яны пакінулі і ў гісторыі нашага горада.

Вядома , што першая яўрэйская абшчына ў Дзісне з’ явілася ў сярэдзіне 16 стагоддзя. Ужо ў 1790 годзе ў нашым горадзе жыло 1865 яўрэяў. У 1893 годзе ў Дзісне налічвалася 8988 жыхароў, з якіх 4307 – яўрэі. / 1.с.13./

Асноўную масу яўрэйскага насельніцтва складалі гандляры і рамеснікі. Яўрэі –купцы не толькі куплялі прадукцыю ў насельніцтва, але дастаткова забяспечвалі мясцовых жыхароў неабходнымі таварамі.

Дзісненцы старэйшага пакалення ўспамінаюць, што “ ў гісторыі горада яўрэі адыгравалі значную ролю. Сярод іх было шмат заможных людзей , якія спраўна плацілі значныя падаткі ў гарадскую казну. Акрамя дзяржаўнага казначэйства быу яўрэйскі банк ( дырэктар Іоффа). Пазыку было выгадна браць менавіта у яурэйскім банку, гэтым і карысталіся гараджане. Былі майстэрні, у якіх выраблялі якасную мэблю, працавалі ювелірныя магазіны.”

Гэта сведчыць аб тым,што мясцовыя жыхары не бачылі ў яўрэях сваіх ворагаў, больш таго, гэтыя дзве нацыянальнасці жылі на рэдкасць дружна.

Успамінае карэнная жыхарка Дзісны Валянціна Антонауна Краська:

…” На нашай вуліцы дамы яўрэяў і сялян стаялі побач. Нікога гэта не трывожыла. Нашы бацькі жылі дружна , не зважаючы на нацыянальнасць. Дзеці з розных сем’яў таксама сябравалі, разам гулялі. Нікому не прыходзіла ў галаву адрозніваць адзін аднога па нацыянальнасці. Маці яўрэйскіх дзяцей былі вельм і ўважлівымі, гасціннымі, яўрэі паважалі нашы святы, мы – іхнія.”/4.с3/.

Але мірнае жыцце парушыла Вялікая Айчыная вайна.

Адным з самых страшэнных з’яў фашысцкай акупацыйнай палітыкі стала нацысцкая палітыка фізічнага вынішчэння яўрэйскага насельніцтва-халакост.

Халакост з’явіўся самай пачварнай праявай варварства за ўвесь час існавання цывілізацыіі.

Яшчэ летам 1941 года па указу Гімлера быў распрацаваны план “окончательного решения еврейского вопроса “/5.с.4./.

Гэта маецца на ўвазе тое, што ўсе яўрэі павінны быць знішчаны : ад апошняй бабулькі да апошняга немаўляткі.


Тихо сосны застыли у могилы большой

И полвека над нею - тишина и покой.

День последний был адом: дым и гарь ,без конца

Пули сыпались градом , опаляя сердца.

В землю падали люди пропитав её кровью,

И предсмертной молитвой , и бессмертной любовью.



31 чэрвеня 1941 года Дзісненскі раён Полацкай вобласці і горад Дзісна былі акупіраваны нямецка- фашысцкімі захопнікамі. Ворагі адразу пачалі зверскую расправу над мірнымі жыхарамі.

Успамінае Качан Г.В.

…” Адразу ўзяліся немцы за яўрэяў. Рабавалі, адбіралі золата, здзекваліся. Кожнаму ставілі таўро “юдэ”. Страшны час, асабліва шкада было дзетак”. /4.с.3./

У кастрычніку 1941 года “ новая ўлада” сагнала усіх яўрэяў нашага города на адну вуліцу Задзісёння. На вопратцы яны павінны былі насіць меткі: шасціканцовую жоўтую зорку.

Они трудились здесь и жили

Не раставаясь никогда,и на войну не уходили -

Война сама пришла сюда.

Успамінае Ніна Смушкін:

“ Немцы адразу выдалі загад , які абавязаў усіх яўрэяў , якія ўцяклі ад бамбёжак , вярнуцца ў горад. Пачаліся пакаранні смерцю. На рыначнай плошчы сабралі 100 жыхароў, кожнага дзесятага расстралялі…

…У гета былі сагнаны 3 тысячы яўрэяў з Дзісны і навакольных вёсак. Мы пасяліліся на вуліцы Полацкай у сям’і Славін.

Цесната і бруд у гета былі страшэннымі. У кожным доме жыло 5-6 сем’яў. У нашым доме знаходзіліся Елі Славін , два яго сыны, Сніур і Бейніш, дачка Эстэр, зубны ўрач Ганна Розт з маці , наша сям’я, Мэндаль- Лейб Сушковіч і яго жонка Рахель, іх сын і нявестка з немаўляці Эфраімам….

У гета быў назначаны юдэнрат на чале з Рохліным і яго сябрамі Горданам , Хаўсманам і іншымі.

Была таксама яўрэйская паліцыя, якая трымала пост ля маста і правярала ўваходзячых у горад. Яна ж сабірала людзей на работу. На работу выходзілі ў восем часоў раніцы ў месцы , вызначаныя ўладамі…

…Ніякага арганізаванага харчавання ў гета не было. Хлебныя пайкі выдавалі толькі самым нямоглым. Астатнія павінны былі самі здабываць сабе ежу, выменьваць яе на рэчы. У той жа час мы павінны былі плаціць падаткі золатам, срэбрам , меддзю, тканінамі, мэбляй...

За першую зіму ў Дзісне было пакарана смерцю некалькі чалавек , што супрацоўнічалі з савецкай ўладай. Рабілася гэта ў гарадскім садзе на другім баку Дзісёнкі ,насупраць гета. У красавіку 1942 года перад святам Пасхі нацысты правялі першую “ акцыю” па знішчэнню яўрэяў.

30 чалавек , відавочна, былі занесены ў спісы ўладамі.

Іх забралі прама з дамоў і расстралялі на могілках у Дарожкавічах. Па дарозе Шацману ўдалося ўцячы,але немцы аб’явілі , што калі ён не з’явіцца , то пакараюць смерццю яго сям’ю.Ён здаўся і прыняў смерць…/7.с.3./

Мой город , не хлеба растила

Война среди лугов густых.

Могилы, братские могилы

На всех околицах твоих…

Вось імёны тых , хто стаў ахвярамі першай нацыскай “акцыі” і назаўжды застаўся ў Дарожкавічах:


Абразон Якаў,

Грунес Арон,

Грунес Цыля,

Кліот Абрам-Лыб,

Кліот Істэр,

Кліот Нохем,

Кліот Нохем,

Кліот Тэвель,

Кліот Цалал,

Кліот Эстэр,

Кункес Абрам- Гірш,

Махінсон Лыб,

Мільнер Файвель,

Пісман Нюра,

Росіцан Дора,

Росіцан Шмулька,

Тумаркін Хаім,

Фаэбер Рувен,

Фукс Геня,

Фукс Нахем,

Фукс Іосіф,

Цыркін Шлема,

Чарніцкі Рафал,

Шацман Гірш,

Эпштэйн Залман,

Эпштэйн Іосіф.


З 14 чэрвеня 1942 года жыццё нашага горада ўвогуле падзялілася на да і пасля. Ніколі не стаць яму ўжо такім , якім ён быў раней. І справа не ў пажарах, разбурэннях. Не стала паловы сяброў, сябровак, суседзяў. І ўжо ніколі не вярнуць нам іх светлыя ўсмешкі, ясныя позіркі іх цёмных вачэй , не вярнуць радасць , цяпло сустрэч. Не аклікнуць па імені. Што мы сёння можам зрабіць для іх ?

Успомнім іх імёны, успомнім іх мужнасць: як маці ад куль хавалі дзяцей, як старэйшыя давалі малодшым свой апошні ўрок мужнасці ; як баявы Сіроткін узяў на рукі свайго сына-калеку і так ішоў да ямы, як настаўніца Фаня Гофман перад расстрэлам плюнулаў твар нямецкаму афіцэру…

Кто слабым был, сразу сильным стал,

А кто сильным был , стал ещё сильней…


Менавіта 14 чэрвеня 1942 года ля вёскі Восцевічы адбылася найвялікшая трагедыя. У гэты дзень фашысты расстралялі 3800 яўрэяў з Дзісны.

Гэтым самым салдаты са свастыкай выканалі яшчэ адзін пункт расавай тэорыі: Дзісненскае гета было ліквідавана.

З помнікаў на могілках глядзяць на нас жоўтыя, шасціканцовыя зоркі. Для нас , моладзі ,гэта - сімвал людской мужнасці. Здаецца, кожны раз , з-пад бетонных пліт мы чуем голас закатаваных : “ Людзі, памятайце пра гэта “…

Эта память , верьте , люди,

Всей земле нужна.

Если мы войну забудем,

Вновь придёт война.

Вспомним всех поимённо,

Горем вспомним своим,

Это надо не мёртвым,

Это надо - живым.

Вось тыя, каго расстралялі фашысты 14 чэрвеня 1942года :

Абрамзон Аарон, сын Якава.

Абрамзон Аба, сын Давіда,

Абрамзон Давід, сын Якава,

Амбразон Ейдля, дачка Абы,

Амбразон Леві Іцхак, сын Абы,

Амбразон Мардахай,сын Якава,

Амбразон Рахель Лея, дачка Абы,

Абрамзон Сара , дачка Абы,

Амбразон Цві і яго сям’я,

Абрамзон Шалом , сын Якава,

Абрамзон Шэйне, сын Якава,

Абрамзон Якаў , сын Давіда,

Аркіна Двора, дачка Голды,

Баркан Хасія, дачка Калмана,

Барц Бенцыя,

Барц Хая Зелда,

Бейлін Брайне, дачка Аўрама,

Берзан Гіта,

Берзан Іосіф , сын Берля Мардахея,

Берзан Цывія, дачка Шымона,

Вайспапір Агафон, сын Хаіма,

Вайспапір Геня, дачка Агафона,

Вайспапір Геня Хана,

Вайспапір Залман, сын Хаіма,

Вайспапір Левік, сын залмана.

Вайспапір Ліба, дачка Шымона.

Вайспапір Рахель , дачка Залмана,

Вайспапір Рыўка, дачка Машэ,

Вайспапір Рыўка, дачка Хама,

Вайспапір Сіма, дачка Ісраэля,

Вайспапір Хаім, сын Залмана.

Вайспапір Хана, дачка Хаіма.

Гельман Хая Доба, дачка Рэувена,

Гельман Хая Перла, дачка Яхезкеля,

Гельман Яхіэль Доў , сын Рэувена,

Гільдзін Іосіф , сын Менахема Мендзеля,

Гільдзін Ісраэль нахум, сын Хаіма,

Гільдзін Елька , дачка Менахема Мендзеля,

Гільдзін Машэ, сын Гершона,

Гільдзін Рахома, дачка Барэля,

Гільдзін Сара , дачка Менахема Мендзеля,

Гільдзін Хаім Іцхак, сын Менахема,

Гільдзін Хоня, сын Хаіма Іцхака ,

Гільдзін Эстэр, дачка Хаіма Іцхака,

Драйзеншток Гітэль, дачка Дова,

Драйзеншток Фрума , дачка Дова,

Зайдзель Давід Лейб, сын Гершона,

Зайдзель Рахель, дачка Давіда Лейба,

Зайдзель Сара , дачка Давіда Лейба,

Зайдзель Ханох, сын Гершона,

Зайдзель Хая Іта, дачка Давіда Лейба,

Зайдзель Цыпора Бація, дачка Катрыэля.

Зайдзель Эстэр , дачка Давіда Лейба.

Звіран Кін Брохке, дачка Нахума,

Зінгер Бація , дачка Ісраэля,

Зінгер Дан, сын Ісраэля,

Зінгер Ісраэль, сын Тодрэса,

Зорвін, сын Якава,

Зорвін Якаў, сын Ісраэля,

Івяніцкая Зелда, дачка Машэ,

Івяніцкая Сара , дачка Лейзера,

Івяніцкі Машэ, сын Шмуэля,

Каган Бен Цыон,сын Мардахея,

Каган Менахем,

Каган Сіма , дачка Эліягу,

Каган Сошке, дачка Катрыэля.

Каган Хаім Зіндл, сын Менахема,

Кальмановіч Бенямін, сын Абе,

Каплан Мусла, дачка Ішаягу,

Каплан Якаў, сын Гілела Баруха,

Кацэнельбоген Ісраэль.

Кац Абрам Машэ,

Кац Кальман, сын Хаіма Алцера,

Кац Міле , сын Хаіма Алцера,

Кац Міле, сын Абрама Машэ,

Кац Фенцыя, дачка Хаіма Алцера.

Кац Хаім Алцер, сын Абрама машэ,

Кенісберг Машэ,

Клупт Мір’ям, дачка Сімона,

Курніц Аўраам,сын Рэувена.

Курніц Залман, сын Рэувена,

Курніц Рэувен, сын Аўраама,

Левіт Ісраэль Меір, сын Нафталі.

Левіт Тайбе Сорэ,дачка Хаіма Іцхака,

Лейман Авом Элі, сын Іосефа,

Лейтман Берл, сын Аўраама.

Лейтман Сара Гута, дачка Якава,

Лейтман Хаім, сын Аўраама,

Леках Аўраам, сын Машэ,

Леках Аўраам сын машэ,

Леках Геня

Леках Леві, сын Шымона,

Леках Лейзер, сын Цві,

Леках Лея, дачка Шауля,

Леках Малка, дачка Шмарыягу,

Леках Міхле, дачка Лейзера.

Леках Цві,сынЛейзера,

Леках Нехама, дачка Лейзера,

Леках Шлома Іцхак, сын Эліягу,

Леках Шмарагу, сын Шлома,

Леках Шымон, сын Шауля,

Леках Эліягу, сын Шлома,

Ліфламчык Хані, дачка Машэ,

Ліфманчык Маша,дачка Ханы,

Махінзон Геня,дачка Ісраэля,

Махінзон Ісраэль,сын Мардахая,

Махінзон Лесія, дачка Ісраэля,

Махірзон Мардахай, сын Ісраэля,

Махірзон Мейта, дачка Ісраэля,

Меламед Нахум

Меламед Рахель, дачка Сімона,

Мільнер Меір , сын Мендзеля,

Мільнер Мендзель, сын Меіра,

Мільнер Тамара, дачка Меіра,

Мільнер Сара, дачка Залмана,

Мільнер Файвел, сын Меіра,

Мінкаў Іцках Зееў, сын Ар’е

Прогнер Шэйна, дачка Аураама І цхака,

Рабін Шмарягу Зальман Яфе,

Рышэвіч Механем Лейб, сын Рафаэля,

Рышэвіч Мэндаль Лейб, сын Рафаэля,

Рышэвіч Фрыда , дачка Якава,

Рышэвіч Цві Ліба, дачка Менахема,

Рышэвіч Цві, сын Рафаэля,

Свярдлова Перла,

Свярдлоў Іосіф,

Свярдлоў Іуда,

Свярдлоў Міер,

Свярдлоў Шалом,

Свярдлоў Якаў,

Скібіна Неха, дачка Цві Аарона,

Скібіна Песла, дачка Эліягу,

Скібін Давід , сын Цві Аарона,

Скібін Іцхак, сын Цві Аарона,

Скібін Цві Аарон, сын Нахмана,

Славін Ірахміель Айзік, сын Бініша,

Смушкевіч Ірке , сын Сімхі,

Смушкевіч Лейзер, сын Урке,

Смушкевіч Машэ, сын Урке,

Смушкіна Геня, дачка Эліэзера,

Смушкін Шлома , сын Хаіма,

Соснер Ішаягу, сын Цві,

Соснер Сара Гіта, жонка Шэпселя,

Сускевіч Аўраам, сын Мехамена Мендзеля,

Сускевіч іешуа, сын Абрама,

Сускевіч Менахем Мендзель, сын Іешуа,

Сускевіч Рахель Мендзель, сын Іешуа.

Сускевіч Эфраім , сын Менахема,

Сускевіч Фрэйда, дачка Машэ,

Сускові ч Марчыла , дачка Мардахая Зеліга,

Сушковіч Сёма, сын Мардахая Зеліга,

Сушковіч Фрыда , дачка Ідэля,

Сушковіч Хана , дачка Мардахая Зеліга,

Сушковіч Фая, дачка Машэ,

Сушковіч Цыпора, дачка Мардахая Зеліга,

Сушковіч Якаў, сын Ідэля,

Хідэкель Гірш , сын Машэ,

Хідэкель Боція, дачка Мардахая,

Хідэкель Мардахай , сын Шауля,

Хітро Барух Айзік, сын Готліба,

Хітро Вітэль, дачка Айзіка,

Хітро Вольф , сын Готліба,

Хітро Готліб, дачка Пейсаха,

Хітро Двора , дачка Голіба,

Хітро Маша, дачка Эліягу Лейба,

Хітро Песя

Хітро Эліягу Лейб, сын Пейсаха,

Хітро Яфа Зелда, дачка Машэ,

Хітро Яфе Іосеф,

Цыркліна Елька, дачка Эліэзера,

Цыркліна Ціта, дачка Эліэзера,

Цырклін Эліэзер , сын Герша Мендзеля,

Шухман Дзіна, дачка Ісраэля,

Шухман Соня, дачка Аба,

Шухман Эстэр, дачка Аба,

Шушковч Мардахай Залман, сын Іешуа,

Шынкіна Рэйзе, дачка Іракміла Айзіка,

Шынкіна Хая , дачка Залмана,

Шынкін Берл, сын Залмана,

Шынкін Залман , сын Машэ,

Шэнкман Бат-Шэва, дачка Цві,

Шэнкман Малка, дачка Іосіфа,

Юнгельсон Берл, сын Якава,

Юнгельсон Песах, сын Берля і яго сям’я,

Юнгельсон Хая Зельда, дачка Міера,

Юнгельсон Шэпсель, сын Берля.


СЕМ’І:

Абразон, Авезхаўс, Айзенберг, Баркан, Баскін, Бачэйкаў, Бейлін. Бен- Нун, Бімбад, Бодзін, Боднеў, Ваксмахер, Вігдэргаўз, Гітліц, Гершман, Глезер, Говерман. Гольманзеў, Гордан, Горкер, Гофман, Гофунг, Гохман, Груніс, Грыкінер, Грэйніман, Гурфінкель, Гурэвіч, Дворман, Дзіменштэйн,

Длугін, Елькінд 1, Елькінд 2, Зак, Зорбін, Іактон, Кагана Мендзеля, Казлінер, Калгаговіч,Кафіель- Іофе, Кліот, Клупт, Коцін, Кузняцоў, Кункес, Куперман, Лапід, Лахман, Леках, Ліфшыц, Лурыя, Манін, Махінзон,Мільнер, Мінкоў, Нейштат, Няўнянскіх, Пікін, Разет, Расіцан, Рода Абрама Хаіма, Рохлін, Румер, Сарокін, Славін, Слабодкін, Слуцкі, Смірын Ханы, Смушковіча Нахума, Тарно, Фердман, Фукс, Хайкін, Хітро, Ходаш, Чарнецкі, Шайман, Шамбад, Шэнкман, Шэр, Эліанаў, Эпштэйн, Эцінген, Юдзін, Явін, Язмір.

Гэты спіс , складзены па памяці людзей , якія перажылі трагэдыю. Ён далёка не поўны….

Аб тых страшэнных часах старажылы расказваюць сквапна, неахвотна , а некаторыя навогул адмаўляюцца гаварыць пра гэта. Бо хоць і мінавала шмат часу, усё роўна стыне кроў ад жаху перажытага.


Нет, об этом нельзя словами…

Тут надо кричать, рыдать!

Три тысячивосемьсот в этой яме,

Заржавленной, как руда.

Вижу: истерзанная еврейка

При ней ребёнок. Совсем как во сне

С какой заботой детская шейка

Повязана маминым кашне.

Матери сердцу не изменили:

Идя на расстрел, под пули идя,

За час , за полчаса до могилы

Мать от простуды спасала дитя.

Но даже смерть для них не разлука:

Не властны теперь над ними враги-

И рыжая струйкаиз детского уха

Стекает в горсть материнской руки.

Как страшно об этом писать, как жутко,

Но надо, надо, пиши !

Фашизму теперь - не отделаться шуткой:

Ты вымерил низость фашисткой души.

…Иди ж! Заклейми ! Ты стоишь перед бойней,

Ты за руку их поймал – уличи!

Ты видел , как пулею бронебойной

Дробили нас палачи.

Так загреми же, как Дант, как Овидий,

Пусть зарыдает природа сама

Если всё это сам видел и не сошёл с ума…


Успамінае сведка тых падзей Вышынскі Генадзь Рыгоравіч, жыхар г. Дзісны:

“…Я добра памятаю той злашчасны дзень 14 чэрвеня 1942 года. Мне было годаў 19. Быў цудоўны летні ранак, да таго ж – нядзельны.

…Мне здаецца , што я і сёння ўздрыгваю ад вокліку маці ў той дзень :

“ Уставай хутчэй. Нешта нядобрае задумалі фашысты.”

Неўзабаве на вуліцы пачуліся стрэлы. Выглянуўшы ў вакно , убачыў многа карнікаў , якія гналі натоўп яўрэяў.Калі хтосьці рабіў спробу ўцячы, раздавалася аўтаматная чарга.А потым растрэлу Восцевічах. Тут загадзя была выкапана глубокая яма. Праз яе пакладзена дошка. Усё месца акружана нямецкімі салдатамі і паліцаямі. У гэтай жудаснай справе таксама праявіўся нямецкі педантызм. Мужчын аддзялілі ад жанчын, прымусілі раздзецца дагала. Па пяць чалавек загадвалі станавіцца на дошку. Гучала чарга, і целы людзей , прабітыя кулямі , звальваліся ў яму. Так дзейнічаў жудасны канвеер смерці ў гэты дзень…”/3.с.3./

Успамінае Сяргеева Л.К.:

…” В этот день евреев стали сгонять в сосняк. Это было в 5 часов утра.

…Полицай идёт, говорит : « Не выходи. Сейчас будут стрелять.»

Пригнали « русских »мужчин копать яму. Евреи , кто посильней , тоже копали. Остальные : женщины, дети , старики , сидели, ждали. Потом стали их раздевать догола (искали золото в одежде). Расстреливали из автоматов. Люди падали в яму. Когда яма стала полной, заставили закапывать. Кровь сочилась оттуда сквозь землю. Люди, кому довелось это видеть, поседели…/7.с.4./

Успамінае Качан Г.В.:

…” Немцы не шкадавалі нават маленькіх дзяцей. Расстралялі 6-гадовага хлопчыка з маці Сафрынай.Яе муж , дырэктар школы , паспеў эвакуіравацца, а Сафрына не пажадала кінуць бездапаможнага брата- інваліда.Калі натоўп яўрэяў гналі да Восцевіч , хлопчык запытаў :

“Мамулька, чаму вядзеш мяне на смерць?” Што магла яму адказаць матуля? / 6.с.3./

Хочацца заўважыць, што некаторыя яўрэі спрабавалі уцячы.Так удалося збегчы студэнтцы Кофман.

Успамінае Качан Г.В.

…”Салдаты не змаглі дагнаць дзяўчыну. Нейкі час яна хавалася ў вёсцы Новыя Крукі, жыла ў лазнях, а потым далучылася да партызан…” / 2.с.2./

Мы ведаем, што смерць чакала не толькі яўрэяў , але і тых , хто ім дапамагаў. Але , дзякуючы простым дзісненцам, некаторым яўрэям удалося пазбегнуць смерці.

Часам жыццё іншаму ратавалі коштам уласнага. Такім прыкладам можна лічыць лёс Мікалая Федарца.

“…Мікалая арыштавалі па даносе у 1944 годзе. Нехта дазнаўся, што Федарцы дапамагаюць хавацца яўрэйскаму хлопчыку. Мікалай загаддзя перавёз яго да свайго сваяка, немцы так і не знайшлі малога ў хаце…

У 25 гадоў абарвалася жыццё гэтага чалавека : яго фашысты расстралялі”. /7.с.4./

Успамінае Качан Г.В. :

…” Увечары да маёй знаёмай – Тамары Аўласенкі нехта пастукаў. Вышаўшы, убачыла распранутага , акрываўленага 14- гадовага хлопца.

І хаця за дапамогу яўрэям паграджала небяспека, Тамара перавязала падлетка, апранула, пакарміла і схавала за печчу.Хлопчыка звалі Міша. Ён збег з расстрэлу. Чатыры месяцы сем’я клапацілася пра хлапчаня.Страхаў нацярпеліся шмат , бо ў хату заходзілі паліцаі…

Калі хлопчык паправіўся , дасталі яму салдацкую форму і бацька Тамары адвёз яго да партызан.”/4.с.3./.

Дзякуючы простым сялянам выратаваліся Сямён Леках і Якаў Іосіфавіч Сасновік, якія зараз жывуць ў Ізраілі. Аб сваім выратаванні яны расказалі :

“ У гады вайны сваім выратаваннем мы абавязаны беларускім сем’ям, якія рызыкуючы сваім жыццём , ратавалі многіх яўрэяў, акружэнцаў, людзей, якія трапілі ў палон.”

Якаў Іосіфавіч успомніў дзяўчыну, якая ўратавала яго, выдаўшы за свайго сына.

Дзякуючы такому учынку , ён застаўся ў жывых. Дарэчы , Мары Францаўна Казачонак жыве ў Зябках , Глыбоцкага раёна./4.с.3./

Якава Маркавіча Хейфена таксама ўратавала сям’я з вёскі Дуброўка.

…” Гэтыя людзі дзяліліся апошняй бульбінкай . Шкада , што не надта многа пішуць аб тым, як простыя беларускія сяляне , рызыкуючы сваім жыццём ратавалі многіх яўрэяў. Я выратаваўся ад расстрэлу.Стаў байцом Чырвонай Арміі. Часта даводзілася браць у палон нямецкіх салдат, але не ўзнімалася рука забіваць безабароннага чалавека.

Сёння ,калі распальваецца нацыянальны угар, гэта вельмі небяспечная з’ява. Трэба быць пільнымі і не даць магчымасці з’явіцца новым фашыстам.” / 3.с.3./

Мы жывём у мірны час .Цяжка ўявіць карціну масавага расстрэлу мірнага насельніцтва –старых, жанчын, дзяцей, віна якіх толькі ў тым , што яны належылі да іншай ныцыянальнасці.

Хтосьці сказаў , што гібель аднаго чалавека- трагедыя , гібель тысяч – статыстыка.Які жах ! На самой справе гэта тысячы трагедый для тысяч сем’яў і асобна кожнага чалавека.Гэта вялікая трагедыя як для нацыі, так і для дзяржавы.

14 червеня расстралялі не толькі яўрэяў Дзісны. Тады смерць параніла сам горад, які ад гэтай раны не можа ачуняць і сёння.

Я перакананы , што лёс Дзісны быў бы зусім іншым,каб не трагедыя, якая адбылася летам 1942 года.

І наш святы абавязак - не даць распаліцца нацыяналістычнаму ўгару.Трэба быць вельмі пільнымі, бо кожны чалавек не лішні на зямлі.

А могілкі ў Восцевічах, гэта незабыўны боль , незагойная рана народа, які змагаўся з фашызмам.

Іх можна назваць маленькім мемарыялам. Сімвалам знявечанага , але не скаронага народа.


Спіс літаратуры:

1.Айрон Бемин Егуда Замир, Шалом Цирлин. “Дисна. Книга памяти о еврейской общине.”

Тель- Авив.1959г. с. 3-15.

2.Казлоўская Л. “ Мужнасць – сіла супраціўлення.” /Міёрскія навіны. 2006. №52.с.3./

3.Касаты Л. “ Шалом- мір вам./ Сцяг працы.1992.№ 23.с.3./

4. Качан Г.В. “ Імгненні, якія заўсёды са мной./ Міёрскія навіны.2000.№52.с.3./

5. “Неизвестное о войне” ./ Народнае слова.2000г./

6. Памяць. Гісторыка дакументальная хроніка Міёрскага р-на. Мн.,1998г.с.90.

7.Смушкін Н. “ Дні жаху і гераізму “ / Сцяг працы. 2000.с.3./

8.Шляхам у вечнасць./ Міёрскія навіны.2000 №56.с.4./

9.Шымуковіч Ф.Л. “ Трагедыя ў Дзісне.” /Сцяг працы .2000.с.3./





Похожие:

Уа \" Дзісненская агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconУа "Міёрская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №1"
Беларусь Аляксеем Пятровічам Кавалевічам. У час сустрэчы гучалі вершы паэта, прачытаныя ім самім І вучнямі, Аляксей Пятровіч расказаў...
Уа \" Дзісненская агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" icon«Основная общеобразовательная школа №12» Общие положения
Настоящее положение разработано для муниципального общеобразовательного учреждения «Основная общеобразовательная школа №12» г. Нефтеюганска...
Уа \" Дзісненская агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconМуниципальное бюджетное общеобразовательное учреждение «Коммунарская средняя общеобразовательная школа №1»
«Федоровская средняя общеобразовательная школа» именуемого в дальнейшем школа и разра­ботано в соответствии со следующими нормативно-правовыми...
Уа \" Дзісненская агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconЛитература Музеи Законодательство Искусство
В XII и XIII веке появились первые школы городской лирики школа трубадуров на юге Франции была первой, за ней последовали северофранцузская...
Уа \" Дзісненская агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconВ результате реорганизации образуется новое юридическое лицо -государственное бюджетное образовательное учреждение города Москвы средняя общеобразовательная школа «Школа здоровья» №661 расположенное
«Школа здоровья» №661 информирует о принятом решении подачи заявления в Департамент образования города Москвы на реорганизацию учреждения...
Уа \" Дзісненская агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconУстав муниципального общеобразовательного учреждения Заледеевская средняя общеобразовательная школа
Муниципальное общеобразовательное учреждение Заледеевская средняя общеобразовательная школа (далее – Школа) является муниципальным...
Уа \" Дзісненская агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" icon«Кисловская средняя общеобразовательная школа» 2011 г. Глава Общие положения Муниципальное казенное общеобразовательное учреждение «Кисловская средняя общеобразовательная школа»
Школа является некоммерческой организацией, созданной путем изменения типа муниципального общеобразовательного учреждения «Кисловская...
Уа \" Дзісненская агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconУста в муниципального бюджетного общеобразовательного учреждения средняя общеобразовательная школа №43
Холмская муниципальная общеобразовательная средняя (полная) школа №43 (далее «Школа») создана постановлением Абинского райисполкома...
Уа \" Дзісненская агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconМуниципальное общеобразовательное учреждение «средняя общеобразовательная школа сп тамбовское»
Настоящее Положение устанавливает систему оплаты труда работников муниципального общеобразовательного учреждения «Средняя общеобразовательная...
Уа \" Дзісненская агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconУстав муниципального бюджетного общеобразовательного учреждения Сосновская средняя общеобразовательная школа №1 Общие положения
Муниципальное бюджетное общеобразовательное учреждение Сосновская средняя общеобразовательная школа №1 (далее – Школа) является муниципальным...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов