Урок-падарожжа icon

Урок-падарожжа



НазваниеУрок-падарожжа
Дата конвертации09.07.2012
Размер86.3 Kb.
ТипУрок

УА “ Дзісненская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа”


Урок-падарожжа

“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”


Саставіла і правяла

настаўніца пачатковых класаў

Бялевіч А.У.


2008 год

Мэта: пашырыць ўяўленне вучняў аб роднай краіне;развіваць мову дзяцей; выхоўваць любоў да Беларусі, яе чароўнай прыроды; вучыць паважаць людзей, якія жылі і жывуць на нашай зямлі; фарміраваць жаданне больш ведаць аб мінулым і сучасным сваёй радзімы.


Вядучы

Мая Беларусь!

Край Дняпра і Палесся,

Празрыстых азёоаў і рэк,

Айчына бунтарскай купалаўскай песні,

Што ў сэрца запала навек.

Край фабрык, машын

І сівой Белавежы

Са сцежкамі дужых зуброў.

Як Нёман—магутны,

Як Нарач—бязмежны

І звонкі, як струны бароў…

Дзяўчынка.

Я—дзяўчынка-беларуска

З васільковымі вачыма.

Хоць малая але знаю:

Беларусь—мая Радзіма.

Хлопчык

Мяжуе з Польшай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой.

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла—Беларусь.

Вядучы. Сёння мы з вамі адправімся ў падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі, але спачатку высветлім, чаму наша зямля мае такую прыгожую назву—Беларусь.

Вучні выказваюць свае меркаванні: сярод беларусаў многа людзей са светлымі валасамі; нашы продкі аддавалі перавагу беламу адзенню; белыя буслы, якіх дагэтуль нямала ў Беларусі, сталі яе сімвалам.

Вучаніца

Белая Русь мая!

Чыстая ты мая!

Родная ты мая!

Белыя гоні бульбы,

Белыя косы бзяўчат.

Воблакаў белых над Бугам

Вечны парад.

Белых грыбоў кашолкі,

Белыя плечы бяроз,

Белыя россыпы золкіх

Чыстых світальных рос.

Белых туманаў плыні,

Белыя вершы буслоў.

Ціхая завадзьБялыніч,

Рык белавежскіх зуброў.

Вейкі рамонкаў белых,

Белыя грывы завей.

Чыстыя душы смелых,

Простых тваіх людзей.

Вядучы (прапануе дзецям пытанні і заданні):

  • Назавіце сталіцу Рэспублікі Беларусь.

  • Назавіце Прэзідэнта краіны

  • На колькі абласцей падзяляецца Беларусь? Пералічыце іх.

  • Назавіце буйныя рэкі нашага краю.


  • Якія гістарычныя і культурныя помнікі вы ведаеце?

Малайцы! Вы добра адказалі на пытанні пра нашу краіну, і мы зараз на чароўным караблі адправімся ў падарожжа—у мінулае і сучаснае роднага краю. Першы прыпынак прысвечаны нашым славутым продкам.

^ Дэманструюцца выявы (слайды) Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны. Дзеці расказваюць пра кожнага з іх.

Вучаніца. У Полацку жыла манахіня Ефрасіння—заступніца беларускай зямлі, асветніца, гуманістка. Яна сабрала выдатную бібліятэку, стварыла майстэрні, дзе малявалі іконы, перапісвалі і перапляталі кнігі.

Вучань.

Слава Францыска не ведае меж,

Птушкай яна абляцела краіны.

Новую кнігу ты ў рукі бярэш—

І адгукаецца рэхам—Скарына.

Сусветную славу яму здабывалі

Кнігі, якія жывуць у стагоддзях.

Першадрукар беларускай зямлі

І слова народнага першапраходзец

Схіляўся над кнігамі, як чарадзей,

Каб мудрасці гэтай святло не згасала.

Вучань. Кірыла Тураўскі напісаў шмат пропаведзей, малітваў, павучанняў, канонаў, у якіх заклікаў людзей любіць адзін аднаго,адлюстроўваў хараство прыроды. Яго творы вызначаюцца вобразнасцю, узнёсласцю. Вялікі гуманіст старажытнасці Кірыла Тураўскі—сімвал таленту нашага народа.

Вядучы. Мы,беларусы, ганарымся нашымі выдатнымі пісьменнікамі Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам, Элаізай Пашкевіч(Цёткай), Канстанцыяй Буйло. Свае творы яны прысвяцілі роднаму краю, яго гісторыі, яго прыродзе.

^ Выконваецца песня “Люблю наш край” на словы Канстанцыі Буйло.

Люблю наш край—старонку гэту,

Дзе я радзілася, расла,

Дзе першый раз пазнала шчасце,

Слязу нядолі праліла.

Люблю народ наш беларускі

І хаты ў зелені садоў,

Залочаныя збожжам нівы,

Шум нашых гаяў і лясоў.

І песню родную люблю я,

Што ў полі жнеі запяюць,

Як гукі звонкія над нівай

Пераліваюцца, плывуць.

Люблю ў пагодную я ночку

Дапозна ў садзіку сядзець,

Сачыць за ясных зор мігценнем,

На месяц залаты глядзець.

Мне тут усё да сэрца міла,

Бо я люблю край родны свій,

Дзе з першым шчасцем я спазналась

І з першай горкаю слязой.

^ Дзеці чытаюць вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, якія вывучалі па літаратурнаму чытанню.

Вядучы. Наступны прыпынак нашага падарожжа—сучасная Беларусь і яе сталіца горад Мінск.

^ Пад гукі дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь дэманструюць выявы Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба РБ.

Вучаніца

О Беларусь, мая шыпшына,

Зялёны ліст, чырвоны цвет!

У ветры дзікім не загінеш,

Чарнобылем не зарасцеш.

Пялёсткамі тваімі стану,

На дзіды сэрца накалю.

Тваіх вачэй, пад колер сталі,

Праменне яснае люблю.

Варожасць шляху не зачыніць:

У перашкодах дух расце.

О Беларусь, мая шыпшына,

Зялёны ліст, чырвоны цвет!

^ Дэманструюцца фотаздымкі сучаснага Мінска. Дзеці расказваюць пра свой родны горад, называюць яго славутыя мясціны, музеі, тэатры, спартыўныя збудаванні.

Вядучы. Трэці прыпынак нашага падарожжа прысвяцім прыродзе роднага краю.

Лес ідзе да небакраю,

Рэчка, горачка, раўніна.

Вечна сэрцу дарагая

Беларуская карціна.

Ля крыніцы — медуніцы

Дзе даліна — канюшына,

Дзе лясочак — верасочак,

Ой, ты родная мясціна.

Прырода—наш вялікі дом, без якога былоб немагчыма жыццё чалавека. Беларусам пашанцавала на прыгажосць і непаўторнасць краявідаў.

Вучаніца

Беларускія

Краявіды…

Перазвоны

Азёр і бароў.

Над палеткамі

Бульба і жыта—

Песня

Велічных курганоў.

Гэта наша

Зямля дарагая,

Гэта нашы

Лугі і палі,

Над якімі

Спрадвеку лунае

Бусел —

Сімвал

Бяссмерця зямлі.

^ Праводзіцца віктарына. Правільныя адказы а пытанні пацвярджаюцца адпаведнымі ілюстрацыямі.

  1. якое дрэва самае распаўсюджанае ў нашых мяшаных лясах? (Бяроза.)

  2. якія дрэвы растуць у хвойным лесе? (Сасна, елка.)

  3. Якія кветкі пасля зімы з’яўляюцца першымі? (Пралеска, сон-трава)

  4. Па якой вадзяной кветцы можна прадказаць змену надвор’я? (Гарлачык.)

  5. Якое з нашых дрэў самае даўгавечнае? (Дуб.)

  6. Назавіце жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу РБ. (Чорны бусел, мядзведзь і інш.)

Вядучы. Вы паказалі добрае веданне роднай прыроды, а значыць, можаце стаць сапраўднымі яе абаронцамі.

На апошнім прыпынку нашага падарожжа гаспадарыць родная мова. Беларусы шануюць сваю мову, ганарацца ёю.

Вучань (чытае верш В. Шведа)

Я нарадзіўся беларусам ,

Беларусам буду жыць!

Мову родную вучуся

Шанаваць, цаніць, любіць.


Сваю родную старонку

Я люблю, як і бацькоў,

Што вучылі песняй звонкай.

Прывівалі мне любоў.


І да мовы, да дубровы,

Да палёў і да лугоў

І заўсёды да народа,

Што жыве тут ад вякоў.


Я клянуся: не зракуся

Сваё роднае любіць.

Быў і буду беларусам.

Покуль толькі буду жыць!


Вучаніца ( чытае верш А. Пысіна)

Дала мне маці гэту мову.

Каб не нямым пайшоў у свет.

Дала мне маці гэту мову

Як спадчыну і запавет.


Была яна не беларучкай

І на жніве, і на сяўбе;

На глебе добрай, беларускай

Здабыты словы ўсе яе.


Прапахлі сонцам і падзолам

Дажджамі, сокамі раслін.

Пад знак рукам яе мазольным,

Што мелі толькі ў сне спачын.


З такою моваю не сорам

І да суседзяў—хоць на Марс,

З любым народам мы гаворым,

І людзі разумеюць нас.

Вядучы. Багатая наша мова на прыказкі і прымаўкі. Ужо няма тых людзей, якія прыдумалі гэтыя трапныя выразы, а прыказкі працягваюць жыць.

Вучань і вучаніца (па чарзе чытаюць):

Ад працы рукі не сохнуць.

Ад ляноты чакай бядоты.

Без навук як без рук.

Бяда хоць мучыць, але жыць вучыць.

Дарагая тая хатка, дзе нарадзіла мяне матка.

Дзе коратка, там і рвецца, дзе балюча, там б’ецца.

За дурной галавой нагам неспакой.

З вялікага грому малы дождж.

Каб конь добра вёз, давай яму авёс.

Мокры дажджу не баіцца.

Няма лепшай хаткі як у роднай маткі.

Родная зямелька, як зморанаму пасцелька.

У сваім краі, як у раі.

У родным лесе і куст родны.

Як дбаеш, так і маеш.


Вядучы. Ці любіце вы загадкі? Як вы думаеце, для чаго загадваюць загадкі? Правільна, яны вучаць думаць, развівабць кемлівасць \, фантазію. Давайце патрэніруем сваю кемлівасць, паспрабуем адгадаць загадкі.

Глянеш—заплачаш, а ўсё роўна радуешся яму. (Сонца)

Каціцца катушка: не звер, не птушка, не камень, не вада, а што- адгадай.(Сонца)

Ляжыць дзяружка, на ёй насыпана гарошку, пакладзена хлеба луста.(Неба, зоркі, месяц)

Хлявец повен авец, а пастух адзін.(Зоркі і месяц)

Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое – уночы. (Сон-

ца і месяц)

-А цяпер вы загадайце загадкі.

^ Вучні прапануюць свае загадкі.

Далей дзеці па чарзе расказваюць кароткія смешныя гісторыі.

Вучань. Паслухайце яшчэ адну гісторыю. Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Раптам чуюць—спявае нехта. Першы кажа:

-Відаць жаўранак спявае.

-Не, -- кажа другі,-- гэта лес шуміць.

А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:

-Ды гэта ж зямля спявае.

Вось якая наша беларуская зямля. Таму і песні, і танцы ў нас такія прыгожыя.

^ Дзеці выконваюць беларускі танец або беларускую песню.

Вядучы. Вось і закончылася наша невялікае падарожжа. Мы не змаглі пабываць ва ўсіх кутках беларускай зямлі, але тое, што ўбачылі і пачулі, спадзяюся, закранула вашы сэрцы, выклікала пачуццё гордасці за мінулае нашай радзімы, за яе сённяшні дзень.

Ад ветру гнуцца вербалозы,

Бяжыць дарога напрасткі,

Мой край—бялюткія бярозы

Абапал сіняе ракі.


Высока ў небе вырай кружыць,

Ляціць за сіні небакрай.

Не забывай ніколі, дружа.

Сваю зямлю, свой родны край.




Похожие:

Урок-падарожжа iconРасписание уроков физической культуры в бассейне День недели Учитель 1 урок 2 урок 3 урок 4 урок 5 урок 6 урок Понедельник

Урок-падарожжа iconРасписание звонков в моу "Гимназия №6" г. Прохладный кбр 1 урок 30 10 2 урок 20- 10. 00 3 урок 10. 20 -11. 00 4 урок 11. 20 -12. 00 5 урок 12. 10 -12. 50 6 урок 13. 00 -13. 40

Урок-падарожжа iconБрюханова Надежда Васильевна, учитель начальных классов, моу гимназия №1, Г. Мончегорска. Реализация информационного интегрированного продукта «км-школа» на урок
Данный урок занял первое место в городском конкурсе «Лучший Интернет-урок»
Урок-падарожжа iconБогданова Светлана Борисовна Характеристика обученности, обучаемости, реальных возможностей детей 6 «а» класса, в котором планируется провести данный урок
Данный урок. Открытый урок будет проводиться в 6 классе, который имеет
Урок-падарожжа iconУрок физики в 9б классе. Учитель: Коротаева Н. В. 9 класс. Урок 10/48. Электромагнитные волны. Тип урока: урок конференция. Метод проектов. Цели урока
Развивающая: развитие логического мышления (анализ, синтез, абстрагирование), формирование умений работы с учебной и дополнительной...
Урок-падарожжа iconУрок по теме : «Орфография» Форма проведения : урок путешествие /Урок путешествие в страну «Орфография»
Цели урока: повторить, обобщить, систематизировать теоретические и практические сведения по разделу лингвистики «Орфография»
Урок-падарожжа iconИнтегрированный урок: чтения и изо
Сегодня у нас немного необычный урок. Это урок – мастерская, где каждый из вас будет сочинять, рисовать, слушать, создавать свое,...
Урок-падарожжа iconУрок по литературному чтению в 1 классе Учитель: Золотова Г. А. Урок чтения Учебник «Литературное чтение»
Учитель: Ребята, сегодня урок начнем с игры. Для того, чтобы вы смогли правильно определить услышанное и назвать, давайте создадим...
Урок-падарожжа iconУрок здоровья 1 класс, четырехклассное обучение. Урок разработан январь 2010 год. Учительница начальных классов Русско-Шуганской сош дувалова М. М.«Отличник народного просвещения»
Урок здоровья 1 класс, четырехклассное обучение. Урок разработан – январь 2010 год
Урок-падарожжа iconС п. В-куркужин Открытый урок в 10 «б» классе на тему: «Лев Толстой и музыка» урок
Сегодняшний наш урок будет о гениальном художнике, писателе огромного дарования и трудолюбия о льве Николаевиче Толстом. Та нравственная...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов