Ірына Іванаўна Качан, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце icon

Ірына Іванаўна Качан, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце



НазваниеІрына Іванаўна Качан, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Дата конвертации17.07.2012
Размер61.14 Kb.
ТипДокументы

ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У ВЫКЛАДАННІ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

Ірына Іванаўна Качан, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

УА “Чапукоўская ДАСШ-сад”




Чалавек адукаваны – той, хто ведае,

дзе знайсці тое, чаго ён не ведае.


Г.Зімель

Глабальная інфарматызацыя грамадства змяніла сацыяльны заказ школе. Зараз грамадству патрабуецца чалавек, які ўмее сам прымаць рашэнні , які мае крытычнае мысленне, умее працаваць з вялікай колькасцю інфармацыі, можа добра і хутка арыентавацца ў інфармацыйным прасторы, хутка перабудоўвацца і перавучвацца.

Школьная адукацыя якраз і развіваецца зараз у гэтым накірунку, выкарыстоўваючы самыя разнастайныя педагагічныя тэхналогіі. Адной з навейшых і з’яўляецца інфармацыйная тэхналогія.

Калі камп’ютэры сталі шырока выкарыстоўвацца ў адукацыі, з’явіўся тэрмін «новая інфармацыйная тэхналогія навучання». Гэты тэрмін мае даволі шырокае значэнне, таму лепш гаварыць, на маю думку, пра правядзенне ўрокаў з выкарыстаннем электронных сродкаў навучання (ЭСН). Зараз цяжка знайсці дзіця, якога б не цікавіў камп’ютар. Школьнікі з лёгкасцю асвойваюць новыя інфармацыйныя тэхналогіі, звязваюцца адзін з адным праз электронную почту, знаёмяцца праз Інтэрнэт, гадзінамі гуляюць ў камп’ютэрныя гульні або падарожнічаюць у віртуальным свеце, прытым адчуваюць сябе настолькі там упэўнена, чаго не заўсёды ўбачыш на ўроках ці ў жыцці. Дзеці мараць сёння стаць не касманаўтамі, а праграмістамі, web-майстрамі ці нават хакерамі. Дадзеная зацікаўленасць дзіцяці павінна быць выкарыстана настаўнікамі пры рашэнні агульнаадукацыйных і выхаваўчых задач. Пры разумным падыходзе гэта можа стаць моцным імпульсам для інтэлектуальнага, эмацыянальнага і асобаснага развіцця.

На сучасным інфармацыйным рынку існуе мноства навучальных праграм, якія дапамагаюць і вучню, і настаўніку. Нават цэлыя бібліятэкі знаходзяцца на адным кампакт-дыску. Толькі вось адно але... Усе праграмы ў асноўным – расійскія, рускамоўныя. Таму для нас, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, у напрамку інфармацыйных тэхналогій да пэўнага часу існаваў вакуум. Апошнім часам сітуацыя выпраўляецца, але не настолькі хутка. У асноўным прапаноўваюцца праграмы для сярэдніх класаў ці падаецца тэарэтычны матэрыял, якога дастаткова. Зараз даволі часта на ўроках настаўнікі выкарыстоўваюць тэсты. Літаратуры патрэбнай, здаецца, на першы погляд, хапае, але толькі ў адзінкавых экземплярах. Таму патрэбен час на падрыхтоўку тэста ( адаптацыю да узроўню ведаў класа), набор на кам’ютэры, размножанне, праверку выкананых работ і г.д. А на камп’ютэры такія тэсты ў многім вызваляюць настаўніка ад карпення на ўсімі гэтымі відамі работ. Па беларускай мове ў нашай школе маюцца праграмы, з якімі вучні могуць працаваць і якія даюць магчымасці для выпрацоўкі асноўных уменняў і навыкаў па прадмеце. Праграма “Беларуская мова” разлічана на засваенне і кантроль ведаў па любой тэме мовы.
Напрыклад, тэма “Назоўнік” уключае па 2-3-4 тэсты на кожную падтэму: агульныя і ўласныя назоўнікі, склон назоўнікаў і інш. У канцы тэмы абавязкова паказваецца вынік: колькасць правільных і няправільных адказаў. Цікава тое, што тэсты можна праходзіць у рэжыме кантролю, самакантролю, самакантролю з заахвочваннем. Гэта спрыяе разнастайнасці ўрокаў і разлічана на розны узрост. Напрыклад, для 5-6 класаў вельмі цікава працаваць з тэстамі на рэжыме самакантролю з заахвочваннем, бо, акрамя пытанняў і адказаў, вучні бачаць каляровыя малюнкі, якія з’яўляюцца пры правільным ці няправільным адказе. Камп’ютэрная сетка дала яшчэ большыя магчымасці ў выкарыстанні праграмы “Беларуская мова” і разлічана яшчэ і на іншыя віды работ, а не толькі тэсты на веданне матэрыялу. Таксама камп’ютэрная сетка дапамагла настаўніку ўбачыць вынікі класа адразу, памылкі кожнага, рост вучня ў параўнанні з папярэдняй работай, а таксама настаўнік можа правесці кантрольны абагульняючы ўрок па ўсёй тэме, што не было магчыма пры выкарыстанні праграмы без сеткі. Кантрольныя тэсты ( іх 31 камплект) састаўлены, напрыклад, па такіх тэмах (у дужках - колькасць пытанняў у тэсце): “Уводзіны(8)”, “Фанетыка і графіка”(28), “Марфеміка і словаўтварэнне (27)” і г.д.

Колькасць пытанняў у тэсце дае магчымасць настаўніку спланаваць урок па часе. Пасля можна выканаць работу над памылкамі, выбраўшы рэжым работы “Работа над памылкамі”.

Таксама можна праводзіць па гэтай праграме і такі від работ, як дыктанты. Праграма прадугледжвае па некалькі дыктантаў на кожную тэму. Іх можна праводзіць як тэсты-дыктанты (гэта значыць, устаўляць прапушчаныя літары і знакі прыпынку ў тэксце, які ўжо ёсць на экране). Толькі патрэбна выбраць належны рэжым. Правярае работу камп’ютэр.

Сёння вельмі надзённа такая праграма, так як тэсты – асноўны від кантролю ведаў вучняў у нас у рэспубліцы.

Але праца па адной праграме хутка дзецям надакучвае, хоць па ёй можна праводзіць розныя віды работы. Па асобных тэмах школьнай праграмы складзены ўласныя заданні-прэзентацыі, з якімі вучні працавалі з цікавасцю. Тым больш, што выкананне дадзеных заданняў на камп’ютары дае магчымасць кожнаму вучню працаваць “у сваім рэжыме”, засвойваць “свой матэрыял”. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў з выкарыстаннем мультымедыа таксама, на маю думку, прадстаўляе больш вялікія магчымасці ў вырашэнні адукацыйных, выхаваўчых задач (“Песняю душа твая звінела”, мерапрыемства прысвечана нашаму земляку паэту П.Сушко (матэрыял маецца ў ВМК)).

Камп’ютэрнае навучанне раскрывае шырокія магчымасці як для вучняў, так і для настаўнікаў, спрыяе павышэнню якасці навучання, зацікаўленасці вучняў. За інфармацыйнымі тэхналогіямі будучае, гэта ўжо бясспрэчна. Дзяржаўнае тэсціраванне таму доказ. А дыстанцыйнае навучанне маюць многія вышэйшыя навучальныя ўстановы.

А зараз уявіце сабе, што не будзе падручнікаў, не патрэбны будуць ні наглядны, ні дыдактычны матэрыял, якога вечна не хапае ў школе. Усё ёсць на камп’ютэры, і значна больш якасны матэрыял, чым ў падручніку. Вучню патрэбна толькі ведаць, дзе што знаходзіцца і прачытаць. А мультымедыйныя падручнікі! Каляровыя, прыгожыя, з ілюстрацыямі і нават відэафільмамі, гучыць жывое слова. Вы скажаце, што тады і настаўнік не патрэбны? Настаўнік заўсёды патрэбны. Толькі задача ў яго будзе крыху іншая: вучыць. Толькі не ў тым значэнні, як зараз ( расказваць, тлумачыць, замацоўваць,паказваць і т.д.), а вучыць адбіраць матэрыял, накіроўваць вучня, дапамагаць спланаваць яму работу, вучыць арыентавацца ў моры інфармацыі. Аб ролі кнігі ў жыцці чалавека сказана сёння многа. У апошнія гады ва ўсім свеце значна знізілася цікавасць да кнігі. Па дадзеных сацыялагічных даследванняў толькі 1/3 частка насельніцтва час ад часу штосьці чытае, ды і толькі прэсу. А чытанне – гэта не толькі забава, гэта працэс выхавання асабістай душы, які патрабуе ад чалавека вялікай работы розуму і сэрца, перажыванняў, асэнсавання, пошукаў адказаў на пастаўленыя пытанні. Чытанне развівае інтэлект, фарміруе адукаваную і сацыяльна каштоўную асобу. Чалавек, які чытае , – думае.

Гэту праблему ў нейкай ступені дапамагае вырашаць таксама камп’ютэр, а іменна стварэнне электроннай кнігі. Сучасны узровень камп’ютэрнай тэхнікі прывёў да пераводу многіх носьбітаў інфармацыі на папяровай аснове ў электронную форму. Гэта датычыцца не толькі дакументаў і даведнікаў, але і мастацкай літаратуры. Магчыма, у нашых умовах гэта яшчэ і не электронная кніга, але пры недахопу тэкстаў мастацкай літаратуры у гэтым таксама дапамога своеасаблівы выхад ( якіх тэкстаў няма ў бібліятэках можна знайсці ў Сеціве). Зараз любую кнігу можна прачытаць у Інтэрнэце. Тэарэтычны матэрыял можна прапанаваць цікава, даступна (прэзентацыя “З сусветнай літаратуры. Адам Міцкевіч”).

Але час ідзе ўперад. За электроннай кнігай будучае. Ужо такая кніга існуе і нават мае падабенства звычайнай кнігі: абкладка, двухстаронкавы разварот, многастаронкавая пабудова выдання і т.д. Пасля загрузкі тэкста электронныя кнігі функцыяніруюць як блакноты, якія аснашчаны экранамі, кнопкамі і пяром для выбара тэмы, “пераліствання” старонак, пошуку, выдзялення тэкста і дабаўлення заўваг.

Электронныя выданні маюць свае перавагі і недахопы. Яны не баяцца зносу і старэння, імгненна дастаўляюцца заказчыку, кампактныя. Электронная дамашняя бібліятэка не займае многа месца, не патрабуе асаблівага догляду, мабільная, простая ў выкарыстанні ( патрэбную кнігу можна знайсці за долю секунды) і т. д.

Аднак і недахопы таксама немалыя. Далёка не ўсе маюць персанальныя камп’ютэры і электронныя кнігі, адсутнічае культура зносін з электроннымі выданнямі, чытачы прывыклі мець справу з друкаванай прадукцыяй. Ды з экрана чытаць не так камфортна, як з ліста, вочы стамляюцца хутчэй, зацякае шыя і вялікая нагрузка на пазваночнік і т. д.

Тым не менш большая колькасць друкаваных твораў становіцца ўсё больш даступнай ў выглядзе электронных дакументаў. Аднак, я думаю, электронныя і друкаваныя выданні не будуць выключаць адзін аднаго, а хутчэй за ўсё, будуць дапаўняць . У бібліятэцы будучага знойдзецца месца як віртуальнай кнізе, так і традыцыйнай.

Такім чынам, лічу, што работа з камп’ютэрнымі тэхналогіямі застаецца дастаткова эфектыўным сродкам ў навучанні і выхаванні нашага будучага пакалення. І на сучасным этапе настаўніку варта, па магчымасці, выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі, ЭСН, каб падрыхтаваць вучняў да сучаснага жыцця, каб яны не разгубіліся і выбіралі патрэбны накірунак ў тым інфармацыйным моры, што з кожным годам становіцца ўсё большым.








Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов