Мёрская даўніна icon

Мёрская даўніна



НазваниеМёрская даўніна
Дата конвертации17.07.2012
Размер134.44 Kb.
ТипДокументы


Мпрямоуг. 2ёрская даўніна

Выданне рады музеяў УА“Міёрская ДАСШ №3”

гуртка “Арганаўты мінулага”

ДДТ г. Міёры

1 студзень 2011 г.

автофигура 3автофигура 12



У нумары

  • Юбілейныя даты 2011 г.

  • Герб “арганаўтаў”

  • Да юбілею Г. Дмахоўскага

  • Славуты зямляк з Дзедзіна

  • 34 пошукавы сезон

автофигура 13


За 2010 год у музеях нашай школы было праведзена 115 экскурсій, на іх пабывала звыш 2000 наведвальнікаў. Экскурсантамі нашага музея былі не толькі школьнікі і жыхары раёна, але і госці з замежжа: Польшчы, Латвіі, Германіі, Расіі іншых краін.

У кастрычніку 2010 настаўнікі Урбановіч Г.А. і Жабёнак А.П. падрыхтавалі экскурсаводаў для музеяў на англійскай і нямецкай мовах. Свае веды экскурсаводы выдатна выкарысталі на абласным семінары іспектароў РАА па замежных мовах.

Сябры гуртка актыўна ўдзельнічалі ў шматлікіх навуковых канферэнцыях і конкурсах. Найбольшых поспехаў дасягнуў Кандратовіч Ігар. Яго працы: “Жыццё, пражытае недарэмна“ і “Даследаванне гуртка “Арганаўты мінулага “ па археалогіі Мёршчыны занялі першае месца ў вобласці.


Багатая гісторыя нашага краю. Шмат гісторыкаў і краязнаўцаў займалася яе вывучэннем, але яшчэ больш яна чакае сваіх даследчыкаў. На жаль, прыпынілася выданне рэгіянальных краязнаўчых выданняў: “Павет”, ”Краязнаўца Паазер’я”, ”Мерыца” і інш. Выданнем нашай газеты мы паспрабуем крыху запоўніць гэты прабел. Мы плануем друкаваць матэрыялы па гісторыі, археалогіі, краязнаўству Мёршчыны, якая цесна знітавана з гісторыяй суседніх раёнаў. Аматары мінуўшчыны роднага краю знойдуць на старонках нашага выдання шмат даследаванняў аб славутых зямляках, невядомых фактах нашай гісторыі, цікавых знаходках і археалагічных адкрыццях. У гэтым годзе спаўняёцца 35 год дзейнасці археолага –краязнаўчага гуртка “Арганаўты мінулага“, таму плануем на старонках газеты змяшчаць інфармацыю не толькі аб сённяшніх поспехах гурткоўцаў, але і аб мінулых дасягненнях , якія ўжо сталі гісторыяй. Хочацца зацікавіць чытачоў і распавясці аб найбольш цікавых экспанатах нашага музея, колькасць якіх дасягнула 16 тысяч.
“Мёрская даўніна“ мы друкуем праз “ё”, каб яшчэ раз падкрэсліць спрадвечнае беларускае гучанне назвы нашага райцэнтра. Запрашаем да супрацоўніцтва з нашай газетай ўсіх, хто імкнецца едаць, шанаваць і любіць гісторыю роднай зямлі.

автофигура 14


1301 г. –710 год уваходу Дзісеншчыны ў слад ВКЛ

1461 г. –550 год першага пісьмовага ўспаміна пра Дзісну

1461 г. – 550 год першай пісьмовай узгадкі аб Новым Пагосце

1506 г. –505 год назад упершыню ў дакументах узгадваецца Галомысла

1566 г. – Дзісна атрымлівае права бяспошліннага гандлю

1571 г. –440 год назад Пераброддзе атрымала Магдэбургскае права

1581 г. – кароль Стэфан Баторы наведвае Дзісну

1611 г. – Жыгімонт ІІІ Ваза прымае ў Дзісне ў сваё подданства 230 маскоўскіх баяр

1656 г. – цар Аляксей Міхайлавіч вяртаецца з няўдалага пахода з-пад Рыгі праз Дзісну

1796 г. – Кацярына ІІ надае Дзісне герб: на зялёным полі сноп залацістага ільну

1811 г. –200 год назад нарадзіўся Аляксандр Рыпінскі, (1811-1900) пісьменнік, кнігавыдавец, фалькларыст, удзельнік паўстання 1831 г. на Дзісеншчыне

Красавік 1831 г. – 180 год нацыянальна-вызваленчага паўстання ў Дзісненскім павеце

1851 г. – памёр біскуп Казімір Дмахоўскі

1861 г. –150 назад нарадзіўся Ігнат Буйніцкі, заснавальнік беларускага прафесійнага тэатра

1901 г. – сялянскія хваляванні ў Дзісненскім павеце ў сувязі з межаваннем зямлі

1906 г. – пачатак стварэння ў нашым краі вытворчых кааператываў

1906 г. – нарадзіўся ў в. Якужы Язэп Малецкі (1906-1982), дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху

1921 г. – 90 год уваходу Мёршчыны і Дзісеншчыны ў склад Польшчы

ліпень 1941 г. – 70 год акупацыі Мёрскага раёна фашысцкімі войскамі

май 1940-надрукаваны першы нумар раённай газеты “Бальшавіцкая трыбуна “

1946 г. –65 год назад у в. Цімошкава нарадзіўся Мікалай Гіргель, мастак-карыкатурыст

1946 г. – адкрыта Мёрская раённая бальніца на 30 ложкаў

1956 г. – пабудаваны Мёрскі ільнозавод

1956 г. – пачалася электрыфікацыя раёна

1971 г. – пабудаваны Мёрскі камбікармовы завод

1971 г. – пачаў дзейнічаць Мёрскі хлебазавод

1971 г. – адкрыццё Чэславам Сіповічам музея і бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане

1981 г. – адкрыццё сярэдняй школы №3 у Мёрах

1981 г. – памёр Ч. Сіповіч ( 1914-1981 ) біскуп, патрыёт беларусчыны

Верасень 1986 г. – на базе СШ №3 створаны гісторыка-краязнаўчы музей

1986 г. – памёр Г. І. Цітовіч, кампазітар, дырыжор, фалькларыст, стваральнік народнага хору

1996 г. – у Мёрах праведзена міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Дзісенскія чытанні”




автофигура 15





Распрацоўку сваёй эмблемы сябры гуртка пачалі адразу з пачатку сваёй дзейнасці. Шмат было варыянтаў назваў і эскізаў. Толькі праз 5 год праца па распрацоўцы герба была завершана. Асноўныя ідэі былі выказаны кіраўніком гуртка Ермалёнкам В.А., гурткоўцамі Коцікавым Валерыем, Канапелькай Зояй. Мастацкае афармленне зрабіла настаўніца Чэркас Т.М. Пазней дапаўненні зрабілі краязнаўцы: М. Півавар і І М. Паўловіч.

На гербе адзначана назва гуртка – “Арганаўты мінулага”, яго год заснавання – 1976. “Шукаць і знаходзіць, знайсці і захаваць”, – гэта дэвіз краязнаўцаў. Меч сімвалізуе тое, што сябры гуртка любяць вывучаць ваенную гісторыю нашага краю. З мячом пашы продкі адстаялі сваю незалежнасць. На гербе бачны карабель, які сімвалізуе арганаўтаў з вядомага міфа пра залатое руно. На караблі размешчаны два ветразі, якія гавораць аб тым, што гурткоўцы падчас сваёй працы падарожнічаюць ва ўсе перыяды мінуўшчыны. Таксама на гербе знаходзіцца аловак, які сведчыць аб тым, што краязнаўцы замалёўваюць шмат старажытных рэчаў, археалагічных помнікў, гістарычных партрэтаў.

Гурткоўцы вывучаюць менавіта гісторыю нашага краю і Беларусі – гэта яскрава паказвае герб “Пагоня”, які з’яўляўся гербам нашай краіны на працягу многіх стагоддзяў, а з 1845 г. і Дзісенскага павета. Провід Божы размешчаны на гербе таму, што гурток існуе ўжо некалькі дзесяцігоддзяў і за гэта, сапраўды, трэба дзякаваць Богу. Птушкі, што ляцяць, – гэта гады, якія хутка пралятаюць за важкай і цікавай працай. Рыдлёўка сімвалізуе археалагічны напрамак дзейнасці гуртка. Паўкружжы, якія ствараюцца ветразямі, – гэта курганы, месцы пахавання нашых старажытных продкаў, вывучэннем якіх займаюцца краязнаўцы. Гурткоўцамі былі даследаваны курганныя могільнікі ля вёсак Казлоўцы, Леснае, Махіроўка, Снегі, Паддубнікі, Чамяры і інш. Перавярнуўшы штык рыдлёўкі, мы ўбачым гарадзішчы – умацаваныя паселішчы, даследаваннем якіх таксама займаюцца гурткоўцы. “Арганаўтамі” былі вывучаны шматлікія гарадзішчы ля вёсак Пруднікі, Маскавічы, Гаране, Вусаўцы, Субачава, Сцефанполле, Федарцы і інш. Кола, змешчанае на гербе, па язычніцкіх уяўленнях абараняе гурток ад злых духаў. Кола таксама сведчыць аб тым, што краязнаўцы вывучаюць нумізматыку, сфрагістыку, фалерыстыку навукова-дапаможныя дысцыпліны, якія даследуюць манеты, пячаткі, медалі.



Да 200-годдзя з дня нараджэння автофигура 16

Генрыка Дмахоўскага

Жыццё нашага славутага земляка Г. Дмахоўскага ў эміграцыі склалася трагічна. Менавіта ў Філадэльфіі ён спазнаў кароткае сямейнае шчасце. Тут ён пазнаёміўся са знакамітай піяністкай Аленай Шаф. Пра гэта пісаў гісторык і дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху Іахім Лялявель “Генрык Дмахоўскі ў жніўні 1953 г. ажаніўся з Аленай Шаф. Яна родам з надрэйнскай Баварыі. Цудоўна грае на фартэпіяна. Яе прызнаюць за лепшую піяністку Філадэльфіі. Дае ўрокі ігры на фартэпіяна”.

Больш падрабязна пра гісторыю шлюбу расказвае ў лістах да свайго сябра Генрыка Калюсоўскага, які жыў у Вашынгтоне, сам Г. Дмахоўскі. Так, 8 верасня 1853 г. ён пісаў : “Мой дарагі Гернуля, доўга табе не адпісываў, таму што будучы ў Нью-Ёрку быў хворы. А пасля адбылася вельмі важная падзея ў маім жыцці, - я ажаніўся. Напэўна, ты здзівішся, як гэта здарылася. Сваю жонку ведаў амаль год. Мы жылі ў адным гатэлі і часта разам абедалі. Пазнаёміўшыся з ёй бліжэй, пазнаў яе простую, без фальшу, шляхетную душу (хоць і немка). Яна родам з Баварыі, вельмі таленавітая піяністка, свабодная ад ўсялякіх рэлігійных і палітычных забабонаў, працавітая і добраадукаваная, разумная. Урокамі музыкі зарабляе каля 2000 даляраў у год. Можа сама сябе ўтрымліваць. Калі будзе магчымасць, я цябе з прыемнасцю з ёю пазнаёмлю”.

Месяцам пазней Генрык Дмахоўскі звяртаецца з просьбаю да Калюсоўскага, каб даслаў польскія музычныя творы, бо яго жонка іх любіць, аднак мала ведае. З 1954 г. у лістах да сябра з’яўляюцца шматлікія ўзгадкі аб клопатах пра здароўе Алены: у яе хворы страўнік і патрэбна паездка ў вёску. Крыху пазней мы даведваемся, што жонка была цяжарнай і падчас родаў дзіцё памерла, а саму жанчыну ледзьве ўдалося выратаваць. Паступова жонка Г. Дмахоўскага выздараўлівае, але і ў наступным мае пэўныя праблемы са здароўем.

Праз два гады Алена зноў зацяжарыла, роды зноў былі вельмі цяжкія і закончыліся смерцю маці і дзіцяці. Здарылася гэта 8 ліпеня 1957 года. Аб гэтым Генрык Дмахоўскі піша Калюсоўскаму наступнае: “Памерла мая бедная каханая Алена праз два дні невыносных мучэнняў, пасля пяцігадзіннай аперацыі. Дзіцё памерла яшчэ раней. Я яшчэ ніколі ў жыцці так не плакаў, нават пасля найцяжэйшых стратаў, але зараз мае слёзы абмылі яе цела, а боль у маім сэрцы застанецца назаўсёды, бо я страціў тое, што было для мяне наймілейшым. Не ведаю, як далей жыць. Страціў усё: радзіму, а зараз і адзінае каханне.”

У лісце ад 13 ліпеня Калюсоўскаму Дмахоўскі піша, як плануе ўшанаваць памяць памерлай: “ Па неспадзяванай страце мне нічога не застаецца, як прысвяціць рэшткі майго жыцця ўшанаванню яе памяці, зрабіць на яе магіле помнік”. Праца над скульптурай заняла паўтара года. Увесь гэты час Дмахоўскі змагаўся з матэрыяльнымі цяжкасцямі. Лісты да сябры Калюсоўскага прасякнуты болем і смуткам, усё часцей у іх з’яўляецца намер вярнуцца на радзіму, па заканчэнні скульптуры. І вось нарэшце ў лісце ад 28 верасня 1858 года піша “Заўтра заканчваю скульптуру, а 14 кастрычніка, на дзень майго нараджэння, спадзяюся паставіць гатовы помнік на могілках і сваю кар’еру ў Амерыцы заўчасна закончыць”. Нарэшце мы даведваемся, што скульптура была закончаная, вось, што паведамляе аб ёй тыднёвік Фіцджаральд Сіці” 13 лістапада 1858 года паведамляе: “Скульптурная група вельмі манументальная, галоўная фігура выглядае як партрэт, падабенства дасканальнае. І хоць партрэт ёсць небяспечным элементам у мастацтве, вельмі шмат вобразаў пацярпела ад такога падабенства, але ў нашым выпадку класічныя рысы партрэта надаюць усёй групе больш велічы і прыгажосці. Увесь помнік навявае вялікае пачуццё жалобы, а падабенства партрэта толькі ўзмацняе смутак ва ўсіх, хто яго аглядае. Скульптар дасягнуў у помніку ідэалу мацярынскіх пачуццяў і смутку”.

Помнік быў устаноўлены ў Філадэльфіі толькі ў канцы снежня 1858 года. Падарожнікі, якія наведвалі могілкі Лауры Гіл, абавязкова спыняліся каля яго.

Час дрэнна паўплываў на захаванасць помніка. Пад уплывам забруджанага паветра, кіслотных дажджоў мармур быў вельмі пашкоджаны. Надпісы з чатырох бакоў зараз амаль не чытаюцца. Толькі дзякуючы таму, што ў 1948 годзе быў запісаны тэкст, мы зараз можам ведаць, пра што ён сведчыў. На паўночным баку на англійскай мове азначалася: “Памяці Алены Шаф (жонкі Генрыка Дмахоўскага-Сандэрс), якая нарадзілася 24 мая 1823 года ў горадзе Нойштат над Рэйнам. Памерла ў Філадэльфіі 8 ліпеня 1857 года”. На ўсходнім баку на польскай мове “Сябар, я страціў усё на свеце: Айчыну, бацькоў, сяброў, жонку і дзяцей. Паспачувай мне, праліўшы слязу маей Алене”. На заходнім баку надпіс на англійскай мове гучыць так: “Жыццё мы мераем не гадамі, а думкамі , пачуццямі, час мераем ударамі сэрца. Той жывы, хто больш спачувае, дзейнічае найлепей і найбольш шляхетна”. Лацінская транскрыпцыя ўжо ў 1948 годзе была нечытаемай. Генрык Дмахоўскі пасля заканчэння помніка пабыў у Амерыцы яшчэ 2 гады. Увесь гэты час ён змагаўся з матэрыяльнымі цяжкасцямі. 1 красавіка, пакідаючы Нью-Ёрк, пакінуў 1167 долараў і 30 цэнтаў даўгоў.

На радзіме Г. Дмахоўскі прыняў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы паўстання і загінуў 14 мая 1863 года ля маёнтка Юзафова каля вёскі Парэчча. Як бачым, жыццё ў Філадэльфіі для нашага славутага земляка, як і на радзіме, склалася трагічна.

автофигура 8автофигура 17

Да 200-годдзя з дня нараджэння

Генрыка Дмахоўскага

У мінулым годзе мы ўшаноўвалі памяць нашага славутага земляка Генрыка Дмахоўскага ў сувязі з 200-годдзем з дня нараджэння. А ў яго жыцці яшчэ нямала невядомых старонак, нават у артыкуле С.С. Панізніка “Ён абдымаў сусвет” памылкова названа месца пахавання паўстанца ў Маладзечанскім раёне. У сталічным Дзяржаўным гістарычным архіве знойдзены дакументы пра абставіны гібелі Г. Дмахоўскага. З Дзісеншчыны атрад пад яго кіраўніцтвам накіроўваецца ў Вілейскі павет, каб там злучыцца з касінерамі Вінцэнта Козела. Шлях праходзіў па тэрыторыі сучаснага Докшыцкага раёна. Але чаму атрад адхіліўся ад накірунку і спыніўся на заходнім беразе возера Медзазаол непадалёку ад фальварка Парэчча? Хутчэй за ўсё Дмахоўскі разлічваў запрасіць у шэрагі паўстанцаў генерал-маёра Пятра Аляксандравіча Юзафовіча, уладальніка тутэйшага маёнтка, які меў баявы вопыт Каўказскай вайны.

Пра абставіны дзейнасці паўстанцаў у гэтых мясцінах стала вядома з лістоў праваслаўнага святара Вольбаравіцкай Крыжаўздзвіжанскай царквы Юліяна Яленскага да Докшыцка-Барысаўскага благачынна Ляснеўскага і архіепіскапа Мінскага і Бабруйскага Міхаіла. У пасланнях ён скардзіцца на сваё цяжкае матэрыяльнае становішча, у сувязі з тым, што “шайка мяцежнікаў” спаліла яго надворныя пабудовы разам з жывёлай і запасамі збожжа. І пералічвае ўласныя заслугі перад царскімі ўладамі ў барацьбе з паўстанцамі. Так, святар актыўна агітаваў супраць іх сялян свайго прыходу, арганізаваў за імі патаемны нагляд. І нарэшце, менавіта ён пасылае свайго прыхаджаніна Арцемія Міхаля з вёскі атрубак да салдат з Нізаўскага палка, каб паведаміць, што атрад Дмахоўскага размясціўся на адпачынак ля Парэчча. Дзякуючы правадніку, войскі непрыкметна падышлі да адпачываючых пасля абеду паўстанцаў, мінуўшы вартавога. Нягледзячы на нечаканы напад і гібель кіраўніка, большасць воінаў Дмахоўскага здолела прарвацца і з лясоў наводзіла жах на царскія ўлады. Вось таму супраць іх праз месяц былі накіраваныя салдаты Крамянчугскага палка. 18-я рота паручніка Максімовіча за суткі прайшла па лясах у раёне вёсак Беарслонне, Тумілавічы, Чарніцы 60 вёрст. Але захапіла ў палон толькі аднаго паўстанца, які адпачываў пасля начной варты. Іншыя дакументы сведчаць, што царкоўныя і царскія ўлады добра заплацілі святару Яленскаму, ён атрымаў 2300 рублёў срэбрам, што ў 3 разы пераўзыходзіла сапраўдныя страты.

Архіўныя дакументы дазволілі лакалізаваць месца пахавання нашага славутага земляка. Вядома, што фальварак Парэчча быў спалены ў вайну фашыстамі, і нават старажылы суседняй вёскі Бірулі не ведалі, дзе пахаваны Г. Дмахоўскі, таму што яны жылі ў суседняй Беларусі. Дапамагла праўнучка генерала Юзафовіча, што жыла ў вёсцы Несцяроўшчына. Юстына Пятроўна нагадала, што яна ў міжваенны час вучылася ў Докшыцкай гімназіі, адкуль штогод у маі вучні з настаўнікамі рабілі першыя вандроўкі і ўскладвалі на магілу кветкі. Пахаванне паўстанца знаходзіцца на поўнач ад вёскі Бірулі Тумілавіцкага сельсавета Докшыцкага раёна ў бярозавым гаі. На ім устаноўлены каменны крыж з выявай лучніка.

Магілу Г. Дмахоўскага можна пабачыць на карціне мастака Віктара Маркаўца, ураджэнца Докшыцаў. У юбілейны год і нам да гонару будзе наведаць гэтае пахаванне, добраўпарадкаваць.


автофигура 18


Вялікі ўплыў аказвае на жыццё чалавека прыгажосць прыроды. Наваколлі Дзедзіна валодаюць непаўторным хараством. Вось таму там нарадзілася шмат знакамітых людзей, якія праславілі наш край. Нямала пісалі пра пачынальніка беларускай літаратуры Пётру Простага (Бобіча), біскупа Часлава Сіповіча, старшыню беларускага культурна-асветніцкага таварыства ў Аргенціне Гайлевіча. І вось новае імя: Рышард Курыльчык



Рышард Курыльчык нарадзіўся ў 1945 годзе ў вёсцы Дзедзіна. Яго свядомае жыццё прайшло ў Польшчы, стаў знакамітым інжынерам-канструктарам, спецыялістам па будаўніцтву электрастанцый, у тым ліку атамных. Актыўна займаўся палітыкай, працаваў на высокіх дзяржаўных пасадах, быў ваяводам Паморскім і Слубскім, намеснікам міністра ў Варшаве. Але перш за ўсё ён шырока вядомы не толькі ў Польшчы, але і за яе межамі, як пісьменнік. І недарэмна яго называюць апошнім з магікан гістарычнай прозы сучаснай Польшчы. Ён аўтар такіх гістарычных кніг, як “Сакрэтныя архівы караля каралёў”, “Ерусалім, Ерусалім”, “Апошні апостал”, “Папа”, “Нязломны з Назарэта” і іншых. У друкарні “Чатыры чвэрці” выйшла яго кніга на беларускай мове ў перакладзе Анатолія Бутэвіча “Славянскі світанак”. Высокую адзнаку гэтай гістарычнай аповесці даў дацэнт кафедры гісторыі БДУ Андрэй Прохараў. Кніга прысвечана самай таямнічай і самай старажытнай эпосе ў гісторыі славянства. Пра гэты перыяд няма амаль ніякіх гістарычных крыніц, або яны супярэчлівыя і недакладныя. Рышард Курыльчык дапаўняе невядомую гісторыю славянскіх плямёнаў апачынаючы з V ст. У мастацкай форме ён увасобіў складаны працэс утварэння славянскіх саюзаў, барацьбу славянскіх народаў з візантыйскай імперыяй. Наш зямляк спрабуе “знайсці славян” там, дзе пра іх яшчэ не апавядаюць гістарычныя крыніцы. Такім чынам, ён запаўняе “белыя плямы” гісторыі. Вобразная мова галоўных герояў дазваляе чытачу апынуцца ў віхуры падзей старажытнасці. У 2010 годзе на беларускай мове выйшла новая кніга нашага земляка: ”Нязломны з Назарэта” аб гісторыі пад час смерці Ісуса Хрыста. Абедзве кнігі з аўтографамі аўтара і перакладчыка знаходзяцца ў “Музеі кнігі і друку” нашай школы. Я думаю, кожны чытач, каму патрапяць гэтыя кнігі, не будзе расчараваны творчасцю нашага земляка.

автофигура 19

Плёнам сваёй працы ганарацца сябры і ўдзельнікі археолага – краязнаўчага гуртка “Арганаўты мінулага”. Ужо з 1976 года дзейнічае наш гурток “Арганаўты мінулага” пры Міёрскім Доме дзіцячай творчасці. Нязменным кіраўніком якога з’яўляецца настаўнік гісторыі Ермалёнак Вітольд Антонавіч. Шмат за гэты перыяд было здзейснена вандровак, зроблена безліч адкрыццяў і знаходак. Цяпер прыйшоў час падводзіць вынікі 34 – га пошукавага сезона. Ён быў насычаны новымі знаходкамі і адкрыццямі. Дзякуючы нашым старанным пошукам, гісторыка – этнаграфічны музей СШ №3 г. Міёры атрымаў новыя старажытныя і цікавыя экспанаты. Напрыклад, каменныя прылады працы: разец (V тыс. да н.э.), пест (1500 гадоў) і інш.; наканечнікі стрэл лукаў і арбалетаў ХІ – ХІІІ ст.; жалезныя іглы, шылы і нажы, якім па 1500 гадоў; касцяныя праколкі; пранізкі; бронзавыя балцкія падвескі; бронзавыя падвескі славян – крывічоў; старажытны абярог, зроблены з ікла мядзведзя; прымітыўна зробленыя старажытныя пярсцёнкі; вялікая колькасць керамікі, пачынаючы з І ст.н.э. па ХХ ст.; манеты ХVІ – ХІХ стст. Унікальная знаходка бронзавай спражкі – фібулы (VІІ ст. н. э.), якой раней мацаваліся плашчы нашых старажытных продкаў. Гурткоўцы здзейснілі два краязнаўчыя паходы – у вёску Дзедзінка, наваколле Пруднікаў; вандроўку ў вёску Храброва і шмат разведак – у вёску Карпачова, Гір’яты, Пестуны, Слаўшчызна, Свярдлы, былую сядзібу Мёры (Дубашынскі Двор), былы маёнтак Мёры (Рэўта), якія прынеслі вялікі плён. Краязнаўцамі былі запісаны шматлікія цікавыя аповеды старажыхароў аб мінулым Мёршчыны.

Шукаць невядомае, ўжо даўно забытае і знікшае ў стагоддзях – вельмі цікавая і важлівая справа. Без гісторыі ў народа не будзе будучыні, таму трэба ёй цікавіцца, ведаць, помніць і бясконца вывучаць. (працяг у наступным нумары)

(Фрагмент карты Р. Занонега 1772г. крыніца для пошуку арганаўтаў)


Мёрская даўніна” Выданне Рады музеяў УА “Міёрская ДАСШ №3”

гуртка “Арганаўты мінулага” ДДТ г. Міёры

Над нумарам працавалі: Ермалёнак.В А., Ермалёнак А.В,Варона Д. А., Кандратовіч І.

Наклад100 асобнікаў, выдаецца на ахвяраванні.






автофигура 1






Похожие:

Мёрская даўніна iconМёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №2 люты 2011 г
Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці. У чэрвені 1985г прызваны ў Савецкую армію Велікалуцкім рвк. Служыў у Афганістане. 25. 01. 1986 г...
Мёрская даўніна iconМёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №3сакавік 2011 г
Савецкая ж улада за 50 гадоў свайго існавання ў нашым краі нідзе не ўшанавала ніводным помнікам сваіх абаронцаў. Па-трэцяе, на ўзбраенні...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов