Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №2 люты 2011 г icon

Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №2 люты 2011 г



НазваниеМёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №2 люты 2011 г
Дата конвертации17.07.2012
Размер170.14 Kb.
ТипДокументы


Мпрямоуг. 2ёрская даўніна

Выданне рады музеяў УА“Міёрская ДАСШ №3”

гуртка “Арганаўты мінулага”ДДТ г. Міёры

2 люты 2011 г.










Нарадзіўся 11.01.1967 г. у г. Міёры Віцебскай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ.

Бацька—начальнік цэха Міёрскага РКБА, маці—пенсіянерка. У 1984 г. Сяргей

скончыў сярэднюю школу №3 г. Міёры і паступіў усельскагаспадарчы інстытут

у г. Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці. У чэрвені 1985г.прызваны ў Савецкую армію Велікалуцкім РВК. Служыў у Афганістане.25.01.1986 г.у складзе групы з 20 чала-

век вяртаўся пасля выканання баявога задання. Трапілі ў засаду. У час бою загі-

нуў зампаліт роты.Сяргей ўзяў камандаванне на сябе і і кіраваў боем, пакуль

не абарвалася і яго жыццё… Пахаваны ў в. Пад’ельцы Міёрскага раёна.

Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі.



Такія сціслыя радкі энцыклапедычнага даведніка. Але за імі кароткае і насычанае жыццё асобы. Паміж некалькіх сотняў гурткоўцаў Сяргею належыць асобае месца. Асноўная дзейнасць яго ў гуртку праходзіла ў 1979-1983 годзе.Сяргей быў дапытлівы, няўрымслівы ў пошуку. Дзякуючы сваёй настойлівасці, ён адшукаў схаваную пад застрэшшам шаблю і ствол вінтоўкі часоў першай сусветнай вайны.Ведаем, што значыць для хлопчыкаў сапраўдная зброя, як ім хочацца з ёй пагуляць на зайдрасць сябрам,але Сяргей не вагаючыся перадаўсвае знаходкі для будучага музея. Акрамя бескарыслівасці, хлопчыкубылі ўласцівы таварыскасць, гатоўнасць прыйсці сябрам на дапамогу. Ён не любіў хлусні, быў вельмі чуллівы , але і ранімы нават малейшай несправядлівасцю.Такім ён назаўжды застаўся ў памяці сяброў і настаўнікаў.У экспазіцыі музея не толькі знаходкі Сяргея,але і асобны раздзел, прысвечаны яго памяці. Тут яго асабістыя рэчы: сшыткі, шахматы, фламасцеры, граматы, дакументы.
Компас, які нагадвае вандроўкі Сяргея з гурткоўцамі,берэт дэсантніка, школьныя фатаздымкі і інш. Як самыя дарагія рэліквіі, захоўваюцца лісты Сяргея з Афганістана, у якіх перад намі паўстае ўся веліч яго асобы: “ …Мама, ты толькі зразумей, я камандзір,і,калі што здарыцца, хавацца за каменнем не буду, тым больш, што я адказваю за сваіх людзей”. Але дзевятнаццацігадовы салдат, бачачы жахі афганскай вайны, нягледзячы на прапагандысцкі заклік КПСС, зразумеў яе бессэнсоўнасць і ганебнасць. У лісце да брата чытаем такія радкі:”Няхай будзе праклята гэтая вайна“.

З 1986 года сябры гуртка “Арганаўты мінулага” наведваюць магілу Сяргея Закрэўскага. Ускладаннем кветак сучасныя гурткоўцы ўшаноўваюць яго памяць.У школьным музеі на стэндзе, прысвечаным воінам –афганцам,размешчаны матэрыялы пра Янушкевіча Чэслава, Мітрафанава Уладзіміра, Пахірку Уладзіміра і інш., якія прайшлі праз пекла афганскай вайны і вярнуліся жывымі. Гурткоўцы таксама цікавяцца іх подзвігамі.Мужнасць іх заўсёды будзе прыкладам для нашчадкаў.



автофигура 6





У канцы 2010 года выйша у свет першызборнік вершаўмайгодзядулі, МаразаБраніслава Юльянавіча “Добрыдзень, мае родныялюдзі”. Ёнскладаецца з пяціраздзела: “Край блакітныхазёра “, “Хвала табе,пане “, “Вядзі,сцяжынка,у свет прыроды “,“Ты для мянезаззяла зоркай “, “Ой ты, полечка мая”. У гэтызборнік уключаны самыя лепшыя творы майго дзядулі.Вершы, якія былі надрукаваны ў зборніку, напісаны ў розныя часы. Кожны з іх звязаны з нейкай падзеяй, жыццёвымі назіраннямі.Зборнік пачынаецца з творапра прыгажосць роднага краю, маленькі горад Міёры, пра Беларусь, пра славутых нашых паэта. Кожны твор—закліклюбіцьі паважаць наш куточак і цэлым Беларусь. Мой дзядуля вельмі веруючы чалавек. І таму ён напісаў шмат верша на тэму рэлігіі, якія размешчаны ў другім раздзеле кнігі.

Дзядуля вельмі любіць назіраць за прыродай роднага краю. З гэтага назірання з`яляюцца вельмі прыгожыя творы. Таму трэці раздзел прысвечаны зачараванню роднай прыродай.Ён бачыць тое, што людзічасам не заўважаюць вакол, хараства міёрскіх пейзажаў.

Наступная частка прысвечана каханню. Мяне вельмі захапляюць вершы, якія прысвечаны бабулі. Асабліва тыя вершы, якія дзядуля піса бабуліў сваіх паштоках,калі служы у войску. Зараз я разумею, якім бывае сапраўднае каханне.

Апошні раздзел вельмі паднімае настрой. Там розныя гумарэскі, прыпекі, басні. Я вельмі рада таму, што знайшліся такія людзі, якія надрукавалі зборнік верша майго дзядулі. Усімпрапаную набыць кнігуі захапіцца самымі лепшымі творамі дзядулі.

^ Даргель Вераніка









^ Навострым мы рыдлёўкі

І з песняй па шашы –

За скарбамі вандроўкі

Усім нам па душы.

Мы верныя дэвізу

Знаходзіць і шукаць!”

Далёка і паблізу

Пачнём глыбей капаць.

Хоць валіць з ног знямога,

Ды ўсе мы малайцы,

У нас знаходак многа Кераміка, разцы…

Мы адшукаем Трою

Пад нашым гарадком,

А вось пад той гарою

Сякеру з малатком.

Курганаў таямніцы

Жадаем мы раскрыць.

Ні гром, ні бліскавіцы

Не змогуць нас спыніць.




Адкрыццяў новых сведкі – Манетаў чуем звон.Паходы і разведкі

Заўжды прыносяць плён.

^ Дык будзем мы старацца,

Пакрочым шмат дарог

У нашай важнай працы

Нам дапаможа Бог

З часоў далёкіх вершнік,Здаецца, к нам прымчаў

І як наш сябра верны

Удачы пажадаў.

Ты родная старонка,

Мілей нам за ўсіх.

Гучыць хай песня звонка

І лашчыць людзям слых.


Літаратурная апрацоўка Браніслава Мараза


Фонды музеяў з’яўляюцца важнай крыніцай даследаванняў для вучоных. Нядаўна ў нашым гістарычным музеі працавалі археолагі з Мінска. Мікола Плавінскі, кандыдат гістарычных навук, вывучаў знаходкі арганаўтаў 10-13 ст., знойдзеныя арганаўтамі пад час разведак і вандровак у 2010 годзе. Асабліва зацікавілі яго баявыя сякеры і ўпрыгожанні гэтага перыяду.

Аспірант БДУ Сяргей Ліневіч даследаваў калекцыю каменных сякер з навукова-дапаможных фондаў музея.

Інжынер з Наваполацка П. В. Булах цікавіўся месцам размяшчэння і гісторыяй маёнткаў Язненскай, Мікалаёўскай, Сцефанпольскай, Празарокскай валасцей. Дзякуючы картаграфічным матэрыялам, яму была аказана неабходная дапамога.








Падарожжа 1.Вытокі пісьма.

Першы раздзел музея прысвечаны найбольш ранняму з усіх дасягненняў чалавецтва–узнікненнюпісьменнасці,матэрыялу для пісьма.Як вядома, першым сродкам для перадачы ведаў не толькі вуснай мовай былі малюнкі на камянях і дрэве –піктаграфічнае пісьмо.Яноўзніклаяшчэ ў палеаліце, каля 40 тысяч год таму назад.Пазнейузніклавузялковаепісьмо. Вузельчыкі з рознакаляровыхнітакзамацоўвываліся на палцы.З’яўленнепершыхцывілізацыйпатрабавалаўдасканаленняпісьма.













На берагах Ніла ў вялікай колькасці рос папірус.Сцябло гэтай расліны лёгка расшчапляецца на стужкі, якія складвалі шырокімі палоскаміі зверху націскалі камянямі. Сок гэтай расліны склейваў стужкі ў адзіны кавалак. Некалькі кавалкаў потым склейвалі і накручвалі з аднаго і другога боку на палачкі.

Папірус з іерогліфамі і малюнкамі падаравалі нам у музей Драба В.А., Ермалёнак В.А., Чарняўскі І.

У старажытнай Месапатаміі ў далінах рэк Тыгр і Ефрат было шмат гліны. Таму тут пісалі на гліняных таблічках. Знакі выціскалі на гліне трохграннай палачкай, таму такое пісьмо называюць клінапісам. На стэндах музея мы ўбачым і прыклады пісьменнасці старажытнага Кітая, дзе да вынаходніцтва паперы пісалі іерогліфы на шоўку і лапатках- касцях жывёлы.



У 2 ст да н.э.у грэчаскім горадзе Пергаме матэрыялам для пісьма стаў пергамент –апрацаваная скура казляняці або цяляці. Пергамент выкарыстовываўся ў Еўропе да 15 стагоддзя. Першая рукапісная кніга ў Беларусі “Тураўскае Евангеліе” напісана на пергаменце,копія старонкі якога і прадстаўлена ў экспазіцыі. У 9-11 ст. на нашых землях часта бывалі скандынаўскія купцы або воіны, якіх называлі варагі або вікінгі. Магчыма, яны сталы час пражывалі ў замку Вята ля вёскі Пруднікі. Менавіта тут намі і была знойдзена ўнікальнае прасліца з рунамі, якімі пісалі варагі.




Літары аднаго з самых старажытных алфавітаў у свеце—іўрыту, на якім пісалі яўрэі,літарамі ўпрыгожвалі галоўную сінагогу ў Гродна.



На пачатку 70-х гадоў пад час перабудовы сінагогі пад мастацкія майстэрні мы выратавалі гэтыя сведчанні старажытнай пісьменнасці ад знішчэння. Першыя кнігі, падобныя на сучасныя, з’явіліся ў першыя стагоддзі да н.э. Іх называлі кодэксамі. Рабілі іх так.




У дошчачцы выдзёўбвалі паглыбленне, якое залівалі воскам. Па застылым воску добра пісала вострая металічная палачка, якую старажытныя славяне называлі пісалам. Некалькі дошчачак злучалі шнурком , яны былі падобныя на сучасныя, але цяжкія і нязручныя. Старажытныя славяне таксама пісалі на падобных дошчачках, якія называлі цэрамі.


Копіі іх выдатна выканаў для нашага музея навуковы супрацоўнік Браслаўскага музея К.С.Шыдлоўскі. Пергамент і папірус, як матэрыялы для пісьма, былі вельмі дарагімі, таму старажытныя славяне пісалі на больш распаўсюджаным і танным матэрыяле- бярозавай кары – бяросце.




Праўда, на Беларусі іх знайшлі толькі дзве, затое ў Ноўгарадзе і Пскове –сотні. У нашай экспазіцыі знаходзіцца копія пскоўскай граматы № 505. Надпіс на ёй сведчыць аб выкліку полацкага купца сведкай на суд. Выдатнымі помнікамі старажытнай пісьменнасці на Беларусі былі надпісы на камянях 12 ст. Усяго вучоныя вызначылі іх сем. Чатыры з іх знаходзіліся ў нашай мясцовасці. Гісторыкі называюць іх “Барысавамі “.





Па аповядах старажыхароў да яго летам прыплывалі на лодках жыхары вёсак і, распаліўшы вогнішча, святкавалі Купалле. Абодва камяні быді ўзарваны пры савецкай уладзе ў 50-я гады 20 ст.










У 30-я гады пад час паводкі абрынуўся з берагам у раку Друйка і толькі ў 2002 годзе з вялікімі цяжкасцямі ён быў выцягнуты на бераг. Фрагмент друйскага валуна і малюнак Дзісенскіх “пісанікаў“ падараваў мастак з Браслава Савіцкі М.Т.







Гісторыка – археалагічнаму гуртку “Арганаўты мінулага” ўжо амаль 35 год. Час хутка ідзе наперад, а разам з ім усё болей і болей цікавых помнікаў даўніны адкрываецца краязнаўцамі, музей папаўняецца экспанатамі. Мала хто зараз ведае і памятае пра самы пачатак “Арганаўтаў”, пра іх першыя раскопкі, аб вучнях, якія ў той час актыўна ўдзельнічалі ў жыцці гуртка.

Адзін з цікавейшых помнікаў мінулага – курганы. Здаўна яны вабілі людзей сваёй таямнічасцю. Мясцовыя жыхары называюць іх валатоўкамі, капцамі. У народных паданнях расказваецца, што насыпалі іх волаты, якія загінулі, абараняючы родную зямлю. А некаторыя проста спяць пад гэтымі валатоўкамі, пакуль не пакліча іх народ у час вялікай бяды.

Многія курганы называюць “французскімі могілкамі”, але гэта памылка.

У нашым краі археалагічныя пошукі пачаліся ў 1936 годзе. Вялі іх польскія археолагі Галубовічы (муж і жонка). Яны раскапалі некалькі курганоў ля вёскі Чамяры, якія адносяцца да Х стагоддзя. Гэтыя курганы з’яўляюцца могілкамі. Старажытны народ выконваў на іх пахавальны абрад трупаспалення. Нябожчыкаў спальвалі на вогнішчы, а над керамічным посудам з попелам рабіўся насып. Аднак польскія археолагі не змаглі вызначыць, якому народу належылі гэтыя могілкі.

Адказ на гэтае пытанне далі пазнейшыя даследаванні. У 1977 годзе археалагічныя раскопкі ў Мёрскім раёне праводзіла малодшы навуковы супрацоўнік інстытута гісторыі АН БССР Л. В. Дучыц. Даследаваліся гарадзішча каля Пруднікаў, курганы ў Чамярах, Кублішчына, Махіроўцы. Вялікую дапамогу маладому вучонаму аказалі вучні, члены гісторыка – археалагічнага гуртка Мёрскай СШ №1. Некалькі дзён у пачатку кастрычніка яны вялі раскопкі курганоў ля вёскі Махіроўка. Курганная група тут вялікая, у ёй 63 насыпы. Яны расплыліся, параслі сасновым лесам – непазбежнае дзеянне часу.З хваляваннем і натхненнем працавалі вучні. Раскопкі вяліся адначасова на пяці курганах. Яны былі разбіты на сектары, па іх расстаўлены людзі, і работа ішла з вялікай стараннасцю. Ужо праз 45 хвілін у адным з курганоў было знойдзена захаванне. Першаму пашанцавала В. Матэленку. Поспехам завяршылася работа В. Смірнова, З. Канапелькі, Ю. Бушунова, С. Кандратовіча. Былі знойдзены спражкі, пярсцёнкі, бранзалеты, бранзалетападобныя скроневыя драцяныя кольцы, якія насілі жанчыны на скураных падвязках. У адным з курганоў вельмі добра захаваўся керамічны посуд.

Гэтыя знаходкі сведчаць аб тым, што людзі ў нашай мясцовасці ў ХІ – ХІІ стст. (рэчы ўдакладняюць гэты час) перайшлі на абрад трупапалажэння. У пахаваннях шмат рысаў абрадаў старажытнаславянскіх плямёнаў: нябожчыкаў хавалі галавой на захад, пад кожным курганом – рытуальнае вогнішча. А такія ўпрыгожванні, як бранзалетападобныя драцяныя кольцы, удакладняюць, што славяне былі крывічамі. Керамічныя вырабы пацвярджаюць цесную сувязь мясцовых жыхароў з Полацкай зямлёй.

Не ўсе курганы парадавалі знаходкамі. Два з іх былі пустымі. Для вучняў гэта было нечаканасцю.

Але гэта не з’яўлялася выпадковасцю. Вучоныя знаходзілі і цяпер знаходзяць пустыя курганы па ўсёй краіне, і таямніца іх канчаткова не высветлена. Ёсць думка, што яны былі абрадавымі.

Матэрыялы, знойдзеныя ў курганах ля Махіроўкі, сведчаць аб тым, што гэта былі могілкі аднаго паселішча. Неаднолькавая колькасць рэчаў у розных захаваннях гаворыць аб сацыяльнай няроўнасці яго жыхароў.

Знаходкі, зробленыя ў курганах, былі дэталёва вывучаны, дзякуючы ім адкрылася яшчэ адна старонка гісторыі роднага краю.


^ Упрыгожванні з курганоў






(Працяг. Пачатак у №1, 2011 год)

^ Краязнаўчы паход ў Дзедзінку

Шмат вандровак было зроблена гуртком “Арганаўты мінулага” ў вёску Дзедзінка і яе наваколле.Здаецца, што ўсё невядомае ўжо адкрыта, але кожны раз знаходзяцца новыя захапляльныя старонкі сівой мінуўшчыны. Гэтым летам сярэдняй групай гуртка было вырашана здзейсніць краязнаўчы паход у вёску Дзедзінка Перабродскага сельсавета і яе наваколле. Пры даследаванні матэрыялаў пра вёску асаблівую цікавасць краязнаўцаў выклікалі чатыры факты: 1)Пётра Просты (Бобіч) – пачынальнік беларускай літаратуры-быў ураджэнцам Дзедзінкі, а яго бацькі пахаваны непадалёк ад роднай вёскі – на могільніку ў Вялікім Дзедзіне; 2) у Дзедзінцы нарадзіўся знакаміты сучасны польскі пісьменнік Рышард Курыльчык; 3) Вёска Дзедзінка-радзіма Чэслава Сіповіча, заснавальніка музея і бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане; 4) па дадзеных 1904 г. у Дзедзінцы налічвалася толькі 5 жыхароў, магчыма, у дакуменце пачатку ХХ ст. улічваюцца толькі тыя, хто жыў у палацы Рудніцкіх, або ў ім дапушчана памылка. Дзедзінка знаходзіцца ў 20 – і кіламетрах на паўночны захад ад Мёр. Краязнаўцы паставілі перад сабой задачы: 1) знайсці магілу Марыі Далубоўскай – Рудніцкай у выглядзе гранітнай труны; 2) вывучыць могільнік, які знаходзіцца ў вёсцы Вялікае Дзедзіна (у 1904 г. вёска налічвала 308 жыхароў); 3) распытаць старажыхароў вёсцы Дзедзінка; 4) правесці даследаванне Дзедзінкаўскай сядзібы і былой школы; 5) распытаць старажыхароў вёскі Храброва аб магчымым месцазнаходжанні замка. Для вырашэння ўсіх гэтых задач краязнаўцамі быў праведзены велапаход.

Прахалоднай раніцай летняга дня гурткоўцы рушылі ў падарожжа.Па дарозе ў Дзедзінку гурткоўцы вывучылі панскую алею ля вёскі Станулева. Па вывучанаму краязнаўцы зрабілі вынік аб узросце дрэў і працэнтных суадносінах іх парод. Потым, праехаўшы восем кіламетраў, убачылі сіні прыдарожны знак вёскі Храброва і заехалі ў яе для таго, каб даведацца, дзе прыкладна ў гэтай вёсцы знаходзіўся замак, які адзначаны ў пісьмовых крыніцах ХVІ ст. разам з такой вядомай фартэцыяй, як фартэцыя на рацэ Вята і на карце Р. Заноннега 1772 г. Сябры гуртка “Арганаўты мінулага” распыталі, што ведаюць аб замку жыхары вёскі і пасля гэтага было вырашана, што для даследавання гэтага цікавага гістарычнага факта трэба будзе пазней зрабіць асобную вандроўку. Выехаўшы з Храброва, мы працягвалі свой шлях. Дарога не была “гладкай, амаль ва ўсіх гурткоўцаў пачалі ламацца веласіпеды: злятаў цэп, адвальваліся педалі. Нехта вельмі не жадаў, каб мы даехалі да пункта прызначэння і правялі там грунтоўны пошук. У канцы – канцоў, са шматлікімі паломкамі веласіпедаў гурткоўцы даехалі да Вялікага Дзедзіна, дзе да іх далучылася другая група – дзяўчынкі з 8 “Б” класа разам з Нямірай Вольгай Уладзіміраўнай. Яны прыехалі сюды на рэйсавым аўтобусе, каб разам з “Арганаўтамі” даведацца аб цікавым і адпачыць.

Краязнаўцаў зацікавіў могільнік, які знаходзіўся ля аўтобуснага прыпынку. Пад час яго агляду знайшліся і старыя могілкі. Гурткоўцамі былі выяўлены і ачышчаны ад травы і моху магілы бацькоў пачынальніка беларускай літаратуры, ураджэнца Дзедзінкі Пётры Простага (Бобіча). Уважліва вывучылі надпісы на помніках 19 ст , дзе пахаваны шляхцічы Невянглоўскія. Пасля гэтага ўсе разам сабраліся і пайшлі да дзедзінскага палацу Рудніцкіх.


Краязнаўцамі было праведзена вывучэнне панскай алеі, пад час якога была выяўлена кафля ХІХ ст., знаходка якой пацвярджае існаванне сядзібы ў той час. Усе з цікавасцю пачалі слухаць аповяд Ермалёнка Вітольда Антонавіча – нашага кіраўніка: “Сядзіба сфарміравалася ў пачатку ХІХ ст. (1810 – 1820 гг.) у стылі класіцызму ў вёсцы Дзедзіна, размешчана на пагорку.

Я
Абраз Маці Божай

з Дзедзіна

Надмагілле Невянглоўскіх, 19 ст. на могілках у Дзедзіна
на ўключае сядзібны дом, перад якім часткова захаваўся пейзажны парк з сажалкай, гаспадарчыя пабудовы з бутавага каменю. Двухпавярховы прамавугольны ў плане мураваны сядзібны дом, пабудаваны дзісенскім суддзёй Аляксандрам Рудніцкім па праекту вядомага архітэктара Віткоўскага, быў прыкрыты раней вальмавым дахам. У цэнтры галоўнага фасада чатырохкалонны порцік з трохвугольным франтонам.У канцыв 19 пачатку 20 ст.тут на вышыні другога паверха , размяшчаўся асобны пакой. У аздабленні фасадаў выкарыстаны пілястры, рустоўка, прафіляваныя карнізы.На пешым паверсе размяшчаліся пакоі для слуг , адміністрацыі маёнтка, збраёўня, пекарня і гд. На другі паверх вяла асобая лесвіца для слуг, а галоўная ад ўваходу для гаспадароў сядзібы. Сцены 2–ога паверха падзелены прамавугольнымі аконнымі праёмамі, 1 – га квадратнымі. 1 – ы скляпеністы паверх мае анфіладную планіроўку, 2 –гі – змешаную анфіладную планіроўку. З вестыбюля на 2 – гі паверх вядзе лесвіца. Інтэр’ер будынка захаваў сляды былых камінаў, элементы дэкору ў неагатычным стылі.

У
Выгляд палаца ў Дзедзіна ў пач. 20 ст.

Сучасны выгляд галоўнага пакою палаца
нутранае ўбранне дзедзінкаўскага палаца было вельмі багатым: была збраёўня, у якой захоўвалася ўся паляўнічая зброя, старажытныя стрэльбы, дзіды, якія перадаваліся па спадчыне; нават была зроблена спецыяльная лесвіца для прыслугі, якая не мела права хадзіць па панскай; знаходзіўся камін з зялёнай кафлі; віселі на сценах паляўнічыя трафеі; быў прыгожы габелен, на якім вісела старая паляўнічая зброя; на падлогах знаходзіліся шматлікія дываны; каштоўным быў камод з люстрам у стылі барока; меўся цікавы збор кілімаў з розных краін Заходняй Еўропы.Асаблівай прыгажосцю вылучалася вялікая зала з трымя вокнамі,дзе знаходзілася крыштальная жырандоль пад столлю. Аформлена ў стылю Людовіка 18, мэбля паходзіла з Х
VІІІ ст.; на сценах віселі карціны знакамітых мастакоў Яна Рустэма –партрэт Яна Рудніцкага,пейзажы наваколляў Дзедзіна В.Дмахоўскага.Сцены ўпрыгожваў і партрэт баранэсы Элеаноры Клётт.У вялікай зале быў цікавы камін з белага мармуру двумя кандэлябрамі з бронзы. У палацы была вялікая бібліятэка у якой знаходзіліся кнігі на польскай францускай лацінскай іінш. мовах.У салоне знаходзіўся прыгожы шафавы гадзіннік у гданьскім стылі” – усё гэта краязнаўцы з цікавасцю ўяўлялі, і нібы чулі галасы мінулага.А вось легенды пра “белую пані” і няўдзячнага слугу расказаў нам Вітольд Антонавіч на ноч, каб было страшней.








П
^ Фота Л. Рудніцкай,

пач.XX ст.
асля даследавання палаца сябры гуртка “Арганаўты мінулага” рушылі на пагорак, на якім раней знаходзілася магіла Марыі Далубоўскай – Рудніцкай у выглядзе гранітнай труны, але яе там не было. Краязнаўцы ўважліва агледзілі пагорак і яго падножжа, дзе і знайшлі ў высокіх зараснікахгранітную труну, адчысцілі ад зямлі і прачыталі выбітыя на ёй надпісы. Пасля гурткоўцы зафатаграфавалі яе і вымералі дакладныя памеры. Краязнаўцы дазналіся чаму труна апынулася ля падножжа пагорку, выявілася, што гэту магілу раскапалі вандалы – скарбашукальнікі ў надзеі на багатую спажыву, а гранітнае надмагілле адкінулі. У далейшым плануецца вярнуць труну на першапачатковае месца.

Затым гурткоўцы накіраваліся ў былую дзедзінкаўскую школу, пабудаваную ў першай палове ХХ ст. Пад час яе вывучэння, каля паўразабранага каміна былі знойдзены шматлікія фрагменты кафлі таго ж часу.

Нястомныя падарожнікі сустрэліся са старажыхаром вёскі Дзедзінкі – Казлоўскім Е. П. і яго жонкай, каб распытаць аб мінулым. Хоць ён і быў у ненайлепшым здароўі, але з краязнаўцамі паразмаўляць згадзіўся. Ад яго гурткоўцы даведаліся аб новых цікавых гістарычных версіях: аб сістэме панскіх сажалак; пра тое, што дзедзінскі палац пабудавалі рускія салдаты; аб тым, што апошняя уладальніца маёнтка – Вішнеўская была забіта мясцовым жыхаром, каторы вызваўся праводзіць яе да падводы, і авалодаў каштоўнасцямі, якія яна, мажліва, вывозіла з палаца пад час вайны.

Захапляльнае падарожжа па наваколлі вёскі Дзедзінка скончылася хутка і непрыкметна. Трэба было ісці на бераг возера Набіста і ўсталёўваць там палатачны лагер. Па дарозе туды мы наведалі крынічку з вадой, якая лечыць ад шматлікіх хвароб, калі памаліцца каля яе і папіць чысцюткай вады.Пасля ўсталявання палатак і смачнай вячэры ўсе з цікавасцю слухалі паданне пра возера Набіста з вуснаў Вітольда Антонавіча. Назаўтра пайшоў дождж і нам прыйшлося спыніць пошук і вяртацца ў Мёры. Нягледзячы на дрэннае надвор’е, краязнаўцы добра дабраліся да свайго роднага горада.



Мёрская даўніна” Выданне Рады музеяў УА “Міёрская ДАСШ №3”

гуртка “Арганаўты мінулага” ДДТ г. Міёры

Над нумарам працавалі: ЕрмалёнакВ А., Ермалёнак А.В,Варона Д. А., Кандратовіч І.

Наклад100 асобнікаў, выдаецца на ахвяраванні.








Похожие:

Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №2 люты 2011 г iconМёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №3сакавік 2011 г
Савецкая ж улада за 50 гадоў свайго існавання ў нашым краі нідзе не ўшанавала ніводным помнікам сваіх абаронцаў. Па-трэцяе, на ўзбраенні...
Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №2 люты 2011 г iconДдт г. Міёры №4 красавік 2011 г
Адбыўся абласны трохдзённы семінар “ Аб удзеле ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы летапіс населенага пункта”
Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №2 люты 2011 г iconМёрская даўніна
За 2010 год у музеях нашай школы было праведзена 115 экскурсій, на ІХ пабывала звыш 2000 наведвальнікаў. Экскурсантамі нашага музея...
Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №2 люты 2011 г iconПостановление Постанова къарары верховной Рады Автономной Республики Крым Верховної Ради Автономної Республіки Крим о комиссии Верховной Рады Автономной Республики
...
Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №2 люты 2011 г iconМероприятие по реализации программы «Разговор о правильном питании» во 2б классе, учитель Ревуцкая И. П
Уважаемые наши гости: мамы, папы, дедушки и бабушки мы рады видеть вас, мы всегда рады гостям. Просим вас к столу!
Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №2 люты 2011 г iconПротокол заседания мк шфспб от 27. 09. 2007 г. Место проведения: ддт "Измайловский", шахматный отдел (руководитель В. Н. Стяжкин)
Место проведения: ддт "Измайловский", шахматный отдел (руководитель В. Н. Стяжкин)
Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №2 люты 2011 г iconРасписание работы объединений моу дод «Дом детского творчества», работающих на базе моу оош №34 2010-2011 учебный год
Директор моу оош №34 Директор моу дод «ддт» Дейнека О. А. Игнатенко С. П
Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №2 люты 2011 г iconПриказ №300 г. Міёры г. Миоры
На основании решения жюри считать победителями II этапа республиканской олимпиады и наградить дипломами следующих учащихся
Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №2 люты 2011 г iconС. Н. Клочан г. Утверждено директор ддт с. П. Игнатенко г. Расписание

Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №2 люты 2011 г iconМосковский государственный университет им. М. В. Ломоносова
Целый парад олимпиадных мероприятий пройдёт в октябре. Рады будем оказать Вам помощь в решении самых сложных задач, перелистать теоретические...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов