Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №3сакавік 2011 г icon

Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №3сакавік 2011 г



НазваниеМёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №3сакавік 2011 г
Дата конвертации17.07.2012
Размер144.46 Kb.
ТипДокументы


Мпрямоуг. 2ёрская даўніна

Выданне рады музеяў УА“Міёрская ДАСШ №3”

гуртка “Арганаўты мінулага”ДДТ г. Міёры

3сакавік 2011 г.














^ НАШЫ НАВІНЫ


Цікавую знаходку перадаў у гістарычны музей СШ №3 вучань 6 “А” класа Цвячкоўскі Андрэй.Гэта руская шабля часоў першай сусветнай вайны.Знойдзена яна была некалькі год таму назад, пад час апрацоўкі агарода ў вёсцы Пад’ельцы.Побач былі знойдзены рэшткі шкілетаў чалавека і каня.Гэтыя знаходкі дазваляюць выказаць думку, што тут быў пахаваны загінуўшы пад час бою ў ліпені 1920 года кавалерыст з 4-га коннага корнуса Гая. На чым заснавана наша гіпотэза.Па-першае, пад час наступлення немцаў у лютым 1918 года ніякіх ваенных дзеянняў ля Мёраў не назіралася. Па-другое, усе загінуўшыя пад час баёў польскія воіны пасля вайны былі перазахаваны на могілках у Мёрах.Надмагіллі іх захаваліся да нашага часу. Савецкая ж улада за 50 гадоў свайго існавання ў нашым краі нідзе не ўшанавала ніводным помнікам сваіх абаронцаў.Па-трэцяе, на ўзбраенні ў польскім войску зброя была пераважна французская, англійская, нямецкая. Далейшы пошук гуртка “Арганаўты мінулага” павінен падцвердзіцьабо адхіліць нашу гіпотэзу.

У Віцебскім дзяржаўным педуніверсітэце імя П.М.Машэрава адбылася навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў Віцебскай вобласці.На завочны тур былі дасланы 304 працы, з іх для каферэнцыі было адабрана 90 дакладаў.Чарговую перамогу атрымаў вучань 9 “Б” класа Кандратовіч Ігар.Яго выступленне “Даследчая праца гуртка “Арганаўты мінулага “ было адзначана дыпломам першай ступені і яклепшы даклад—спецыяльным прызам журы.

Чарговы падарунак у музей кнігі і друку даслаў даўні сябар музея, знакаміты краязнаўца з Даўгаўпілса Мікола Паўловіч. На гэты раз наш музей папоўніўся вялікай калекцыяй каляндарыкаў 70-80-хгадоў 20 стагоддзя.Іх змест разнастайны: рэклама, помнікі, гарады, дзяржстрах, спорт,кветкі, раслінны і жывёльны свет і г.д. З паўтары тысячы экзэмпляраў- 50% у нашым музеі не было ніводнага асобніка.


Ураджэнец Дзедзіна знакаміты польскі пісьменнік Ян Рышард Курыльчык даслаў умузей чатыры свае кнігі: “Папа”, “Ерусалім, Ерусалім ”,”Апошні апостал”,“Ад Марафона да Аддэрыкі,” “Сакрэтны архіў караля каралёў”.Дзякуючы падарунку, мы можам больш блізка пазнаёміцца з яго творчасцю.





^ НОВЫЯ ВЫДАННІ КРАЯЗНАЎЦЫ ВІЦЕБШЧЫНЫ


Пад такой назвай выйшаў у мінскім выдавецтве “Кнігазбор“ бібліяграфічны даведнік аб краязнаўцах нашай вобласці другой паловы 20 ст-пач. 21 ст.Аўтар, вядомы краязнаўца, кандыдат гістарычных навук, выкладчык Віцебскага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава- Мікола Півавар.Яго першая кніга аб краязнаўцах Віцебшчыны “Даследчыкі Полацка – Віцебскай даўніны 16 ст.-1944 г.”, выйшла ў 2006 годзе.Адначасова,на працягу дзесяці год карпатлівай працы даследчык сабраў і змясціў у сваёй другой кнізе матэрыялы аб 570 даследчыках, аматарах вывучэння роднага краю, а інфармацыя яшчэ больш як аб сотні краязнаўцаў па розных прычынах не ўвайшла ў даведнік. Асновай для напісання працы стала вялікая даследчая і пошукавая дзейнасць вучонага ў архівах,бібліятэках, музеях Віцебскай вобласці і Беларусі. Ім вывучаны сотні крыніц перыядычнага друку, ушматлікіх рэгіянальных выданнях сабраны адказы на ўласна распрацаваную анкету, выкарыстаны шматлікія асабістыя інтэрв’ю аўтара з краязнаўцамі. У якасці ілюстрацый выкарыстаны фотаздымкі даследчыкаў і іх прац. У даведніку прыводзіцца бібліяграфія краязнаўцаў і літаратура пра іх:кнігі, артыкулы ў навуковым,рэспубліканскім і мясцовым перыядычным друку, архіўныя крыніцы. Каб аблегчыць працу чытачу, у даведніку змешчаны геаграфічны паказальнік.Вельмі важна, што вучоны змясціў у сваім даследаванні падагульняючы артыкул “Радзімазнаўства “, у якім разглядаюцца пытанні, што такое краязнаўства, каго лічыць краязнаўцам,разгледжаны асноўныя напрамкі развіцця краязнаўства Віцебшчыны ў акрэслены перыяд.Жыхарам Мёршчыны будзе цікава даведацца аб краязнаўцах з нашага краю, якія змешчаны ў працы Міколы Півавара, а такіх прозвішчаў у даведніку змешчана больш за сорак. Чытачам раённай газеты добра знаёмы прозвішчы С.Панізніка,В.Ермалёнка, Л.Матэленка, Ф. Шымуковіча,В.Высоцкага, А.Кавалевіча,Я.Бунты,І.Януша,А.Аніськовіча,В.Каралёва,Я.Тычко,Л.Касатагаі шмат іншых, чый уклад у вывучэнне роднага краю добра вядомы па шматлікіх краязнаўчых публікацыях, у тым ліку і па кнізе “ Памяць”. Але аўтар змяшчае матэрыял аб менш вядомых на радзіме, многія з іх жывуць не толькі за межамі раёна, але і па ўсёй Беларусі.Так у Польшчы жылі даследчыкі нашага краю:Ч.Савіч, Э.Забелла,Задора –Цішэўскі,Ю.Чэкан,Г.Рэнкоўскі, Т.Краельі інш.,у Літве А.Адамковіч.Праўда, дзясяткі імёнаў, якія вывучалі Мёршчыну, не ўвайшлі ў даведнік.Асабліва шкада , што прапушчана імя Чэслава Сіповіча , грэка-каталіцкага біскупа беларусаў за мяжой, выдаўца часопіса “Божым шляхам “, заснавальніка музея і бібліятэкі імя Ф.Скарыны ў Лондане. Таму наша задача выдаць асобную брашуру “Краязнаўцы Мёршчыны: ад старажытнасці да 21 стагоддзя ”,для гэтай справы кніга М.Півавара будзе выдатным падмуркам.Але самае галоўнае, спадзяюся,што выданне будзе садзейнічаць пашырэнню шэрагаў мясцовага краязнаўства і паглыбленню іх даследчай дзейнасці.

^ В. Ермалёнак





КраязнаЎчая вадроЎка Ў Гентава-Янова Ў 1978 годзе


З самага пачатку дзейнасці археолага –краязнаўчага гуртка “ Арганаўтаў мінулага“ гурткоўцы вялі несупынны пошукна мясцовасці. Далёка не пра ўсе вандроўкі былі артыкулы або хоць якая-небудзь інфармацыя ў друку.Вось і пра паход 1978 г. мы толькі зараз друкуем кароткія нататкі.

Найбольш актыўны ўдзел уёй прынялі А.Булахаў, браты Сяверыны, М.Янушкевіч, А.Паўлоўскі. і інш.

Асноўнымі мэтамі пошуку былі:

1. Даследаванне сядзібы Мірскіх у Каменполлі.

2. Пошук помніка прыроды валуна ля вёскі Янова.

3.Выяўленне новых археалагічных помнікаў.

4.Даследаванне крыніцы “Святая вада “.

5.Запісы ўспамінаў старажыхароў вёсак Камянполле, Гентава і Янова.

Першым аб’ектам на шляху “арганаўтаў “ была сядзіба ў Каменполлі. Гурткоўцы абследавалі парк, дзе была знойдзена цікавая кафля з узорам рудога колеру без палівы, вырабленая ў Рызе ў яшчэ 19 стагоддзі.Выдатнай знаходкай стала гзымсавая кафля 18 ст. з зялёнай палівай у выглядзе галавы анёла. Вельмі важнай справай для сённяшняга часу стала вывучэнне панскай кузні з вялікіх валуноў і лядоўні 19 ст. Абедзве пабудовы разбураны ў 80-е гады 20 ст.Цікавай атрымалася гутарка з жыхаром вёскі Іосіфам Лукоўскім.Ён апавядаў аб папрацы на цагельным заводзе Мірскага, паказаў, дзе быў вялікі мост праз канал, па якім пан Мірскі плаваў летам нават у Мёрскі касцёл.На панскай сядзібе вісеў звон, які раніцой апавяшчаў аб пачатку працы , бо ў сялян тады гадзіннікаў не было.Праца летам пачыналася на досвітку ў 4 гадзіны раніцы. Шмат новага мы пачулі ад былой кухаркі Мірскіх Надзеі Ашуркі.Яна распавяла аб інтэр’еры сядзібы, адзначыла, што раней у каменпольскім парку было вельмі прыгожа. Парк і сад даглядаў спецыяльна прызначаны чалавек Рачыцкі, да прозвішча якога потым прыляпілася мянушка Шпак, нават нашчадкаў пазней так называлі. У апошняга пана Веслава Мірскага была вялікая сям’я: 5 дачок-Ванда, Зося, Стася, Марыя, Яніна і сын Ян, яго жонку звалі Станіслава. Калі яны бралі шлюб, то пасадзілі 2 лістаўніцы, якія захаваліся да сённяшняга дня. У пана было 100 кароў, даглядала іх 15 жанчын. Электрычнасці не было, пакоі асвятлялі лямпамі і свечкамі. У пана было шмат паляўнічых сабак, таму што ён вельмі любіў паляванне. Надзея Аляксееўна паказала здымак панскай сям’і 30-х гг ХХ ст., (зараз ён знаходзіцца ў музеі СШ№3). Гурткоўцы запісалі успаміны аб мінулым камянпольскай сядзібы і яе ўладальніках панах Мірскіх .

На шляху да Янова мы адшукалі валун, прынесены апошнім заледзяненнем, і правялі яго абмеры.А вось даследаванне крыніцы “Святая вада “ нас расчаравала.Да нас тут добра папрацавала меліярацыя.Канал перарэзаў старое рэчышча, адкуль выцякала вада і былы драўляны зруб крыніцы быў без вады. Крынічка зараз выцякала за метраў 10 ад старога месца з сучаснай цэмбравіны.Скарбашукальнікі паспелі да нас выкапаць зямлю са старой крыніцы, спадзеючыся знайсці манеты. Сапраўды, існавала паданне,што для таго,каб вада сатварыла цуд івылячыла хваробу, трэба абавязкова кінуць у яе манету.Як пісаў даследчык А.Сапуноў, пад час ачысткі крыніцы,яшчэ ў 19 стагоддзі знаходзілі нямецкія, шведскія, галандскія і з інш. краін манеты 16-18 ст.


Непадалёку ад крыніцы гурткоўцы адшукалі і падмурак капліцы і, самае галоўнае, на падмурку знайшлі год яе пабудовы—1908.Уважлівы пошук па схілах меліярацыйнага канала таксама прынёс плён. Мы адшукалі шматлікія фрагменты керамікі, пачынаючы з 11ст. і да 20 стагоддзя.Асабліва шмат было аскепкаў посуду часоў сярэднявечча. У вёсцы Гентаваадбылася цікавая гутарка з удзельнікам вайны на Далёкім Усходзе з Японіяй у 1945 годзе Лясовічам Рыгорам Васільевічам (1895 г.н.). Ён апавядаў аб жорсткіх баях на Вялікім Хінганскім перавале, аб японскіх камікадзе,якія заставаліся ў тыле , каб потым страляць у спіну савецкім воінам, яны не здаваліся ў палон, а падрывалі сябе гранатамі.
Прама на дарозе быў знойдзены цікавы крамнёвы разец 4-3 тысячагоддзя да н.э.,які яскрава падцвярджае існаванне тут паселішчаў яшчэ ў эпоху неаліту.Па ўспамінах старажыхароў ля былой вёскі Сякеркі існавалі нейкія насыпы. Наша меркаванне было, што гэта маглі быць курганы, месца пахавання нашых продкаў –язычнікаў 11-13 ст.З цяжкасцю адшукалі месца былой вёскі, ад якой уцалела толькі паўразбураная лазня. Яшчэ цяжэй прыйшлося прабірацца праз чашчобу лесу і калючы хмызняк.Знойдзены былі невялікія насыпы. І падцвердзіць , што гэта сапраўды курганы, павінны былі толькі археалагічныя раскопкі.

Сапраўдным поспехам вандроўкі стала сустрэча з бабкай Параскай з вёскі Гентава. Менавіта яна нам расказала цікавы ўспамін аб пабудове капліцы ля крыніцы “ Святая вада “. “Вада з крыніцы заўсёды нам дапамагала ў розных хваробах.Ікалі страўнік забаліць, трэба папіць нашча, то і пройдзе. Абмывалі дзіця, калі спалохаецца, або, калі ноччу дрэнна спіць. Абавязкова маладуха перад вяселлем павінна гэтай вадой памыцца, каб не было “з вока”.Прыязджалі нават з іншых зямель багатыя людзі, настолькі пра яе была вялікая слава.Але каб вада дапамагла, трэба заўсёды памаліцца і кінуць манету, тады і дапаможа.Неяк наш чалавек выехаў у Амерыку і там разбагацеў.Але хутка ён захварэў, адняліся ногі.Да якіх дактароў ён толькі ні звяртаўся, ніхто не мог дапамагчы, хоць ён і грошаў не шкадаваў.Тады стаў звяртацца да розных знахараў і шаптуноў. І вось адзін з іх параіў паслаць грошы дадому, каб на іх пабудавалі ля святой вады капліцу.Асвяціць у ёй крынічную ваду, прывязці яму гэтую ваду, каб памыць у ёй ногі. Тады хвароба пройдзе. Так і здарылася.Гэты чалавек выздаравеў. А капліца была разабрана пасля апошняй вайны.” Напрыканцы пахода Янушкевіч Міша, дзядуля якога жыў у вёсцы Янова, знайшоў для будучага музея шмат папяровых грошаў Расіі пачатку ХХ ст.

В. Ермалёнак




^ ПАДАРОЖЖА ПА МУЗЕІ КНІГІІДРУКУ

ПАДАРОЖЖА ДРУГОЕ:РУКАПІСНАЯ КНІГА




Самай старой рукапіснай кнігай з нашай мясцовасці, якая захавалася,з’яўляеццаЕвангеллез вёскі Мікалаёва 16 ст.У нашым музеі знаходзяцца копіі заставак, літараў і арнаментаў, якія ўпрыгожваюць гэтую кнігу -сапраўдны твор мастацтва.Сама кніга знаходзіцца ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта.


ЗастаўкаЕвангелля 16 ст. вескаМікалаёва

Большасць кніг у музеі “Кнігі і друку” перапісаны стараверамі ў 18-19 стагоддзях. Пад час праследвання іх у Расіі яны ратаваліся ў Рэчы Паспалітай у тым ліку і на тэрыторыі Міёрскага раёна. Тут яны пражывалі ў вёсках Кублішчына, Ніўнікі, Моцеўкі, Дзеверкі і шмат іншых. Яны заснавалі і маленныя ў Кублішчыне і Ніўніках.

У
“Месяцаслоў” 18 ст.
нашым музеі самай старой рукапіснай кнігай з’яўляецца “Месяцаслоў” сярэдзіны 18 стагоддзя.Напісаны на стараславянскай мове. Здзіўляе сваёй прыгажосцю афармленне загалоўных літар, напісаных чырвоным чарнілам.Драўляныя вокладкі кнігі абцягнуты скурай, што надавала кнізе больш трываласці і моцы пераадолець шлях у два з паловай стагоддзі.Кніга неаднойчы дапаўнялася і дапісвалася рознымі перапісчыкамі. Апошні запіс быў зроблены ў 1846 годзе.

В
“Цветнік”
ыдатным помнікам майстэрства рукапіснай кнігі, выстаўленай у нашай экспазіцыі, з’яўляецца “Цветнік “, перапісаны ў 18-пачатку 20 стагоддзя па арыгіналу кнігі з Пачаеўскай лаўры. Назва “Цветнік” азначае ў рэлігійнай літаратуры збор павучальных рэлігійных твораў, якія выхоўвалі ў веруючага чалавека высокія маральныя якасці, асуджалі заганы такія як распуста, хлусня, сквапнасць і іншыя. Асабліва шмат у нашым выданні павучанняў Іаана Багаслова. Ёсць у кнізе выпіскі з кнігі пацерыка егіпецкага Кірылы Філосафа, яго прароцтвы, у тым ліку змешчаныя прароцтвы Сібілы, жыцці святых,“Аб спакусе бесамі падзеніі Артемідзіны”, “Аб вылечванні святым Іаанам Багасловам моравай хваробы”, “Аб выгнанні беса-воўка з вострава”, “Аб жрэчаскім сыне задушаным у лазні, якога ўваскрасіў Іаан Багаслоў”. У цветнікузмешчаны казанні “аб з’яўленні анёлаў у пустыні святому Макарыю”. Дзякуючы пячатцы,якая захавалася на кнізе, мы ведаем, што яна ў мінулым належала Коласаву з маёнтка Марозькі.Вядома, што прадстаўнікі гэтага роду былі святарамі стараверчаскай царквы ў Кублішчыне. Добра захавалася і рукапісная кніга “Обіход “ канца 18 ст.Гэта зборнік песнапенняў, патрэбных пад час багаслужэння. Выклікае цікавасць напісанне нотаў у тыя часы.

А
Старонкі з кнігі “”””Номаканон” 18-20 ст.
вось “Номаканон“, хоць і не самая старая рукапісная кніга ў нашым музеі, але пераўзыходзіць іншыя па сваёй пабудове.Кнігі номаканон—гэтазборнікі царкоўных правіл, складзеныя, яшчэ ў 6-7 стст і зацверджаныя імператарамі і патрыярхамі.Наш номаканон цікавы тым, што па-першае, у ёй шмат дапаўненняў, напісаных у 20 стагоддзі часта на вокладках польскіх кнігабо звычайных вучнёўскіх сшытках, дакументах, нават на старых пісьмах. Так з аднаго ліста мы даведваемся, штонехта, пазычыўшы кнігу “Аб агідзе і запусценні”, не вярнуў яе ўладальніку Елампію Фёдаравічу Аксенцьеву з вёскі Пазнякова.Аўтар ліста слёзна просіць вярнуцьпазычаную кнігу, бо калісьці за яе заплаціў 20 рублёў, (за такія грошы ўпачатку 20 стагоддзя можна было купіць дзвюх кароў).Напэўна, кніга была вернута ўладальніку, бо мы знаходзім перапісаныя ад рукі старонкі патрабуемай кнігі. Па-другое, гэта кніга з нашага музея мае высакаякаснае мастацкае аздабленне, у ёй шмат цікавых заставак і загалоўных літар. У ёй змешчаны шмат павучальных твораў для вернікаў, напісаных і падшытых у звычайных вучнёўскіх сшытках. Напрыклад, повесць свяшчэнадзьякана Фёдара, малітвы на Благавест, павучанне дзецям духоўным.


“Кніга любові знак в честь брак”.
Выдатнай па аздабленню рукапіснай кнігай з’яўляецца факсімільнае выданне рукапісу 1679 года рускага асветніка К. Істоміна “Кніга любові знак в честь брак”.Яна была напісана ў гонар шлюбу Пятра 1 і Елізаветы Лапухінай.Выданне ўпрыгожана шматлікімі малюнкамі і прыгожымі застаўкамі.Аўтар заклікае да кахання,вернасці і іншых высокіх маральных якасцяў у сужэнстве. Самая простая рукапісная кніга, напісаная ў пачатку ХХ ст. без заставак “Погребеніе мірян” – гэта зборнік малітваў і песень пад час пахавання нябожчыка.

У
Чарнілкі 18 ст.
экспазіцыі змешчаны шкляная і бронзавая чарнілкі 18 стагоддзя.Ёсць і падсвечнікі, як абавязковы атрыбут таго часу, калі чыталі і перапісвалі кнігі пры васковых свечках. Таму многія старонкі старых кніг у васковых плямах.

“Цветнік”, 18-20 ст.




ДаследаваннІ“АрганаЎтаЎ” у 2010 годзе


(працяг, пачатак у № 1,2)

КраязнаўчыпаходўнаваколлевёскіПруднікі




Перад тым, як рушыць да Пруднікаў, азнаёміліся з археалагічнай літаратурайнавукоўцаў – археолагаў, у якой апісваліся шматлікія знаходкі з гарадзішча і селішча.Навукоўцы іх адкрылі даўно і ўжо значны перыяд праводзілі на іх месцы археалагічныя раскопкі, шчыра ім у гэтай нялёгкай працы дапамагалі і вучні – сябры гуртка “Арганаўты мінулага” , якія ўжо даўно сталі дарослымі людзьмі. Таксама вывучылі фонды гістарычнага музея, у якім захоўваюцца знаходкі і фотаздымкі з гэтых старажытных помнікаў гісторыі, перагледзелі старыя і сучасныя карты гэтай мясцовасці.

Дзякуючы татам некаторых з краязнаўцаў, якія даімчалі гурткоўцаў на аўтамабілях, краязнаўцы хутка аказаліся ў вёсцы Пруднікі. Вёска знаходзіцца ў 25км. на поўдзень ад райцэнтра.

Назва Пруднікі мае славянскае паходжанне. З цяжкасцю сябры гуртка “Арганаўты мінулага” прабіваліся праз хмызняк, зараснікі крапівы і баршчавіка. Затым убачылі вялікае гарадзішча, якое з першага погляду ўразіла стромкасцю схілаў і вялікім земляным валам. Гарадзішча і селішча ля вёскі Пруднікі з’яўляюцца помнікамі культуры паліванай керамікі. Асаблівасць яе ў тым, што зроблены посуд перад абпальваннем палівалі вадкай глінай. Размешчана гарадзішча на беразе р.Вята, стромкія схілы ўзнімаюцца на 10 м, з поўдня ўмацавана земляным валам шырынёй да 20 м і вышынёй 4,2 м. Культурны пласт дасягае 3,2 м. Даследаванні гарадзішча і селішча праводзілі А. Р. Мітрафанаў (1974, 1978, 1980) і В. І. Шадыра (1977, 1981 – 2002), працавалі тут таксама і польскія археолагі.У 80 – ыя гады ім актыўна дапамагалі сябры гуртка “Арганаўты мінулага”. Раскопкі паказалі, што жыццё працягвалася тут ад ІІ да ХVІІ ст. н. э. Культурны пласт падзяляецца на два храналагічныя гарызонты: ІІ – Х і ХІ – ХVІІ стст.. Жыллё мела зрубную канструкцыю. Унутры знаходзіліся печы – каменкі.

Н
Амулет пачатак 2 тыс. да н. э.
а месцы старажытнага гарадзішча быў пабудаваны з амак Вята. Ён згадваецца ў ХVІ ст., але па ўсяму бачна існаваў значна раней. У 1516 годзе Іван Сапега атрымаў прывілей ад караля Жыгімонта І Старога на будаўніцтва фартэцыі, закладку горада, крамаў і торга. Да 1556 года ўсім гэтым валодаў збеглы рускі князь А. Пронскі, які быў жанаты на дачцэ Сапегі. Пасля смерці Сапегі Г. Сапяжанка выйшла замуж за рускага ваяводу Мікалая Сіняўскага, што рыхтаваў у войска 8 коней. Толькі пасля сярэдзіны ХVІІ ст. звесткі пра замак знікаюць. Відаць, ён быў разбураны ў час вайны з Маскоўскай дзяржавай у 1654 – 1667 гадах і больш не аднаўляўся. Разбілі лагер, пайшлі шукаць крыніцу (так зусім непадалёк ад гарадзішча і селішча ёсць крынічка з чыстай вадой, якая бярэ свой пачатак на беразе і ўцякае ў раку Вяту), хутка знайшлі яе і зрабілі рыдлёўкамі земляныя прыступкі, каб можна было лепей падысці і браць ваду. Зварылі абед, падсілкаваліся, а потым з кіраўніком гуртка – В. А. Ермалёнкам рушылі рабіць рэканструкцыю археалагічнага помніка – селішча. Гэты помнік даўніны быў увесь разрэзаны раскопамі,якия засталіся пасля даследаванняў археолагаў ,а ён жа ўваходзіць у распрацаваныя нашымі гурткоўцамі турыстска -краязнаўчыя маршруты.Закапаць можна было б лёгка і бульдозерам, але наш кіраўнік меркаваў , што там могуць застацца знаходкі, незаўважаныя археолагамі. З уважлівасцю і асцярожнасцю прыняліся за працу.Трэба было не пашкодзіць і не прапусціць старадаўнія рэчы, якія маглі знаходзіцца ў зямлі.


К
Арганаўтыназакопках
раязнаўцамі былі перакапаны тоны зямлі, перш чым з’явіліся першыя знаходкі. Сяргей Вішнеўскі напаткаў ляпную кераміку, якой было 1500 – 2500 тыс. гадоў; шматлікія косткі дамашняй і дзікай жывёлы таго ж часу, якія сведчылі аб паляўніцтве і жывёлагадоўлі. Былі знойдзены абпаленыя камяні - фрагменты печы – каменкі, жалезныя іглы, шылы і цвікі, жалезны нож; касцяная праколка; старажытны абярог, зроблены з ікла мядзведзя (
1 ст. н. э.) і іншыя рэчы. Вельмі парадаваў Ігар Дзярко, які знайшоў амаль што цэлы збан з ляпной керамікі пачатку нашай эры, але з – за таго, што ляпная кераміка была слаба абпалена, ён рассыпаўся на кавалкі. Асабліва пашчасціла на знаходкі Захарэвічу Дзмітрыю і Грэцкаму Васілю.

У канцы першага дня добраўпарадкавання селішча сябрамі гуртка “Арганаўты мінулага” была пастаўлена задача – даведацца больш дакладна аб гісторыі гэтых мясцін. Таму было вырашана наведаць Антона Данатавіча Анашку(хутар Вята),з якім наш гурток быў ужо раней знаёмы.

З
^ Мёрская даўніна” Выданне Рады музеяў УА “Міёрская ДАСШ №3”

гуртка “Арганаўты мінулага” ДДТ г. Міёры

Над нумарам працавалі: ЕрмалёнакВ А., Ермалёнак А.В, Варона Д. А., Кандратовіч І.

Наклад100 асобнікаў, выдаецца на ахвяраванні.


а цікавай размовай час праляцеў імгненна і дапытлівым краязнаўцам прыйшоў час вяртацца ў лагер. Гурткоўцы шчыра падзякавалі Антону Данатавічу за цёплы прыём і новую цікавую інфармацыю.









Похожие:

Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №3сакавік 2011 г iconМёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №2 люты 2011 г
Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці. У чэрвені 1985г прызваны ў Савецкую армію Велікалуцкім рвк. Служыў у Афганістане. 25. 01. 1986 г...
Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №3сакавік 2011 г iconДдт г. Міёры №4 красавік 2011 г
Адбыўся абласны трохдзённы семінар “ Аб удзеле ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы летапіс населенага пункта”
Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №3сакавік 2011 г iconМёрская даўніна
За 2010 год у музеях нашай школы было праведзена 115 экскурсій, на ІХ пабывала звыш 2000 наведвальнікаў. Экскурсантамі нашага музея...
Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №3сакавік 2011 г iconПостановление Постанова къарары верховной Рады Автономной Республики Крым Верховної Ради Автономної Республіки Крим о комиссии Верховной Рады Автономной Республики
...
Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №3сакавік 2011 г iconМероприятие по реализации программы «Разговор о правильном питании» во 2б классе, учитель Ревуцкая И. П
Уважаемые наши гости: мамы, папы, дедушки и бабушки мы рады видеть вас, мы всегда рады гостям. Просим вас к столу!
Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №3сакавік 2011 г iconПротокол заседания мк шфспб от 27. 09. 2007 г. Место проведения: ддт "Измайловский", шахматный отдел (руководитель В. Н. Стяжкин)
Место проведения: ддт "Измайловский", шахматный отдел (руководитель В. Н. Стяжкин)
Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №3сакавік 2011 г iconРасписание работы объединений моу дод «Дом детского творчества», работающих на базе моу оош №34 2010-2011 учебный год
Директор моу оош №34 Директор моу дод «ддт» Дейнека О. А. Игнатенко С. П
Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №3сакавік 2011 г iconПриказ №300 г. Міёры г. Миоры
На основании решения жюри считать победителями II этапа республиканской олимпиады и наградить дипломами следующих учащихся
Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №3сакавік 2011 г iconС. Н. Клочан г. Утверждено директор ддт с. П. Игнатенко г. Расписание

Мёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №3сакавік 2011 г iconМосковский государственный университет им. М. В. Ломоносова
Целый парад олимпиадных мероприятий пройдёт в октябре. Рады будем оказать Вам помощь в решении самых сложных задач, перелистать теоретические...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов