Ддт г. Міёры №4 красавік 2011 г icon

Ддт г. Міёры №4 красавік 2011 г



НазваниеДдт г. Міёры №4 красавік 2011 г
Дата конвертации17.07.2012
Размер145.9 Kb.
ТипДокументы


Мпрямоуг. 2ёрская даўніна

Выданне рады музеяў УА“Міёрская ДАСШ №3”

гуртка “Арганаўты мінулага” ДДТ г. Міёры

4 красавік 2011 г.



Семінар краязнаўцаў у Віцебску

Падарунак музею

Новы зборнік С. С. Панізьніка


Паэт Ю. Буйноўскі

Падарожжа па музеі “Кнігі і друку”

34 пошукавы сезон (працяг)




^ НАШЫ НАВІНЫ

Адбыўся абласны трохдзённы семінар “ Аб удзеле ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы летапіс населенага пункта”
У першы дзень ўдзельнікі семінару пазнаёміліся з метадычнай выставай “Кнігі па гісторыі населеных пунктаў Віцебшчыны ў фондах абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна”, заслухалі выступленне загадчыка сектара беларусазнаўства і краязнаўства А.В.Куржалава аб арганізацыі конкурса, метадыста А.А Чарнышовай аб значэнні храналогіі ў напісанні летапісу населенага пункта. Кіраўнік гісторыка – краязнаўчага гуртка В.В.Грыбко расказаў аб ролі роду Валадковічаў у гісторыі іванскага краю. В.Бандарэвіч на прыкладзе сваёй кнігі “Экскурсіі да вытокаў г.Сянно” апавядаў аб значэнні ілюстрацыі да напісання гісторыі населенага пункта. А.А.Мінчанка ў сваім выступленні спынілася на значэнні тапанімікі ў напісанні летапісу. Пасля абеду ўдзельнікі семінару наведалі музеі Старасельскай ДАСШ Віцебскага раёна, гісторыі горада Наваполацка, этнаграфічны музей ДАСШ № 5 г.Наваполацка. Пад час экскурсій удзельнікі семінару атрымалі змястоўныя парады наконт ролі этнаграфічнага, фальклорнага матэрыялу ў напісанні летапісаў. На наступны дзень адбыўся пераезд у Мёры. Напачатку адбылася прэзентацыя вопыту работы В.А.Ермалёнка па стварэнні летапісу вёскі Чэрасы. Пад час выступлення быў прадаманстраваны шматлікі археалагічны, дакументальны і этнаграфічны матэрыял па гісторыі вёскі, які будзе выкарыстаны пры напісанні вучнямі будучай грунтоўнай працы. Затым адбыліся экскурсіі па гістарычным музеі і музеі кнігі і друку. Краязнаўцы з усёй вобласці былі захоплены эмацыянальным аповядамі захавальніцы фондаў гістарычнага музея Ермалёнак Марыі Георгіеўны аб найбольш цікавых экспанатах. У музеі кнігі і друку, дзе экскурсію праводзіў кіраўнік музея, удзельнікі семінара былі здзіўлены незлічонымі скарбамі духоўнай спадчыны Мёршчыны. Далей шлях краязнаўцаў праходзіў праз Празарокі, дзе гасцей прыязна віталі дырэктар школы Гінько В.Д. і настаўнікі школы. Нас пачаставалі смачнымі стравамі пад назвай “празароцкія прысмакі”, адбыліся майстар-класы па развучванні беларускіх гульняў і танцаў, экскурсіі па класных пакоях, прысвечаных адметнасцям Празароцкага краю і майстрам –умельцам. Напрыканцы адбыўся пераезд у г. п. Ветрына, дзе ўдзельнікі пабачылі цікавыя музеі і пачулі выступленні краязнаўца В.Р.Карасёва і нам. дырэктара па выхаваўчай рабоце Р.І.Арла па збору матэрыялаў па гісторыў устаноў адукацыі, якія неабходна выкарыстоўваць у летапісах. У трэці дзень былі падведзены вынікі семінару і адбылася прэзентацыя кнігі М.В.Півавар “Краязнаўцы Віцебшчыны”.



^ ПАДАРУНАК МУЗЕЮ




Адным з такіх рупліўцаў з’яўляецца Сушко Васіль, выпускнік 2000 г. Яшчэ будучы ў школе, ён не толькі наведваў гурток “Арганаўты мінулага”, але і займаўся разьбой па дрэве, яго праца “Уніяцкая царква ў Лявонпаллі 18ст.” была падорана паэту С. С. Панізніку да яго народзінаў. Зараз Сушко Васіль працуе ў Швецыі, але не забывае пра сваю школу. Ведаючы, як шукаць і дзе шукаць, ён прывёз са Швецыі шмат цікавых экспанатаў. Так для музея “Кнігі і друку” ён перадаў псалтыр на шведскай мове, выдадзены ў 1921 годзе. Для гістарычнага музея ім было знойдзена шмат экспанатаў: гэта і сувенірныя талеркі з бронзы і парцаляны з відамі гарадоў, каробка ад шведскіх запалак у жалезным футляры. Разнастайныя шведскія манеты—орэ і кроны, пачынаючы з 1937 года і да нашых дзён. Выклікаюць цікавасць каробкі ад іголак да пацефона зробленых у Швецыі, бутэлька ад адэкалона, шведская, але па французскай ліцэнзіі, гільзы ад шведскай вінтоўкі. Выказваем яму за гэта шчырую падзяку.



Рэчы, знойдзенныя В. Сушко ў Швецыі

Цікавы экспанат

У скупшчыка старажытнасцяў з Глыбокага для музея кнігі і друку была выкуплена цікавая паштоўка 1907 года –ахвяраванне на будаўніцтва касцёла ў Мёрах.У фондах нашага музея падобныя ўжо былі, але ўсе яны датаваны 1905 годам перад пачаткам будаўніцтва касцёла. Кошт яе быў 5 капеек, з іх чатыры капейкі ішло на будаўніцта.1 цагліна каштавала 1 капейку. Таму іх называюць- “цэгелка”. У тэксце нашай паштоўкі камітэт просіць ахвярадаўцаў паскорыць збор сродкаў, каб да 29 чэрвеня разлічыцца з пазыкамі. На паштоўцы подпіс самога старшыні і пробашча касцёла Юзэфа Бародзіча.

В.А.Ермалёнак




^ НОВЫЯ ВЫДАННІ

П
Вокладка кнігі С. С. Панізьніка
ад такой назвай выйшла новая кніга нашага славутага земляка Сяргея Сцяпанавіча Панізьніка, якую ён адразу ж даслаў для музея кнігі і друку нашай школы. У нашым музеі ўжо знаходзяцца шмат выданняў песняра роднай Мёршчыны: ”Жыцень”, “Стырно”, “Асвейская трагедыя”, ”Пры свячэнні”. Ён укладальнік дзесяці зборнікаў “Бацькаўшчына”. Паэтычны зборнік складаецца з чатырох частак на беларускай мове: “На трэцяй планеце ад сонца”, “Млечны шлях”, ”Прысвячэнні”, “Золкая зелка”. Вершы Сяргея Панізьніка розныя па зместу, але іх аб’ядноўвае палымяная любоў да радзімы-маці Беларусі, роднага Прыдзьвіння, гонар і павага да мінулага Бацькаўшчыны. Некаторыя вершы сталі песнямі. Да іх у кнізе змешчаны ноты, напрыклад, “Зорны шлях”, “Эмігранты з Беларусі” “ Два промні”. Сапраўдным гімнам для беларусаў можа стаць песня “Нам ніколі не памерці”. Адметнасць новага выдання ў тым, што ў кнізе змешчаны пераклады вершаў на англійскай і французскай мовах. Пажадаем нашаму сапраўды народнаму паэту плёну і поспехаў на паэтычнай ніве.

А. В. Ермалёнак

На вежах сумежжа

(Выдаўцам краязнаўчай газеты “Мёрская даўніна”)


Дзісеншчына (цэнтар Мёры) … -- стык розных культур, які пульсуе тут ад пары неаліту. Відаць, толькі на Дзісеншчыне – і нідзе больш – ляжыць ключ – адгадка таямніц беларускага этнасу.

^ Юрась Пацюп



Чым налітая яна,

неаліта сівізна?

Тут і рунаў ярына,

Полацка аглядка …

Што такое даўніна?

Таямніцаў баразна.

Вунь кургана круцізна, --

там і ключ – адгадка.


Счэзлі “Мерыца”, “Павет”…

У палацы знік паркет.

А крыжак, баярын, швед

адышлі за горы.

Хай вышуквае сусед,

дзе яго ваяцкі след.

Скажа кожны сельсавет,

што такое “Мёры”.


Вы на стыку. На хрыбце.

На валу – у віднаце.

Даўніна паўсюдна, дзе

ходзяць “арганаўты”.

Іх руно і на вадзе,

і ў знаўца на барадзе, --

залацее пры хадзе

да адважнай праўды.

Сяргей Панізьнік






Юзэф Буйноўскі—паэт і літаратар

(Да дзесяцігоддзя смерці )

Дзісенская гімназія за 18 год свайго існавання дала нашаму краю шмат славутых землякоў.Паміж імі ганаровае месца займае Юзэф Буйноўскі, які стаў вядомым польскім паэтам, гісторыкам літаратуры, літаратурным крытыкам, эсэістам. Нарадзіўся 31 сакавіка 1910г. у маёнтку Аколіца-Рудава непадалёку ад Браслава. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Дзісенскай гімназіі ( 1928-1930 ). У гэтым жа годзе паступіў у Віленскі ўніверсітэт на філалагічнае аддзяленне. Менавіта выкладчыкі Дзісенскай гімназіі выхавалі ў Юзафа любоў да паэзіі, літаратуры, таму і выбар быў зроблены свядома. Буйноўскі быў адным з заснавальнікаў студэнцкага часопіса “Паласа”, дзе дэбютаваў артыкулам “Праблема матыву”. У 1934г. рэдагаваў віленскі часопіс “Марш”. У 1935 – 1938 гг. Ю. Буйноўскі працаваў выкладчыкам у Браслаўскай прыватнай гімназіі. У Браславе падрыхтаваны і выдадзены ў мясцовай друкарні два зборнікі вершаў: “Разарваны шлях”, “Ударам у твар-ружамі пад ногі”, у якіх адчуваецца ўплыў мадэрнізму. У 1939г. запрошаны на працу ў Віленскі ліцэй імя Снядэцкіх, дзе выкладаў польскую мову. Ю. Буйноўскі адначасова з’яўляўся намеснікам дырэктара гімназіі і ліцэя імя П. Скаргі. Пасля пачатку другой сусветнай вайны быў мабілізаваны ў польскую армію, прымаў удзел у баявых дзеяннях першых месяцаў вайны. З лістапада 1939 г. вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці ў Вільні. У красавіку 1940 рэпрасаваны. Утрымліваўся ў турмах Вільні, Горкага. Пасля амністыі працаваў у калгасе пад горадам Уржумам. Змагаўся з фашыстамі ў складзе польскай арміі генерала Андэрса, удзельнічаў у баявых дзеяннях другога корпуса на тэрыторыі Італіі. Атрымаў баявую ўзнагароду за бітву пад Монтэ-Касіна. У час вайны працягваў займацца літаратурнай працай. Супрацоўнічаў з ваеннымі выдаўніцтвамі. Ю. Буйноўскі ў 1946 г. стаў адным з заснавальнікаў італьянскай секцыі польскага ПЭН - клуба. У тым жа годзе пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Англію, дзе займаўся выкладчыцкай, выдавецкай літаратурнай дзейнасцю. Быў кіраўніком выдавецтва “Польскае літаратурнае таварыства”, утрымліваў уласную друкарню. З 1952 г. выкладаў у польскім замежным універсітэце ў Лондане. У 1967-71 і 1978-85 гг. быў дэканам гуманітарнага факультэта гэтага універсітэта, кіраваў кафедрай польскай літаратуры. У 1956 г. абараніў кандыдацкую, у 1964 г. доктарскую дысертацыі. З 1964 г. стаў прафесарам. Ю. Буйноўскі чытаў спецыяльныя курсы ў шэрагу вышэйшых навучальных устаноў Англіі, ва ўніверсітэтах Амстэрдама, Гейдэльберга. З’яўляўся актыўным удзельнікам шэрагу грамадскіх арганізацый, з 1991 г. сябрам польскага ПЭН - клуба. Аўтар больш чым пятнаццаці літаратурных зборнікаў. Жывучы ў Лондане, заставаўся патрыётам сваёй малой радзімы. Падтрымліваў да канца сваіх дзён сувязь са сваімі сябрамі па гімназіі, вучнямі, якіх ён вучыў у Браславе. Памёр 15 лютага 2001 года.

А.В.Ермалёнак



^ ПАДАРОЖЖА ПА МУЗЕІ КНІГІ І ДРУКУ

ПАДАРОЖЖА трэцяе: старадрукІ


С
Часоўнік, 1640 г.
амая старая кніга, змешчаная ў экспазіцыі перадрук выдання “Часоўніка” маскоўскай сінадальнай тыпаграфіі 1640 года. Надрукавана яна кірілічным шрыфтам і, канечне, ёй карысталіся ў сваіх багаслужэннях стараверы. Менавіта яны прызнаюць толькі тыя выданні, якія былі да рэформы Нікана 1654 года. Па сваім шрыфце яна вельмі нагадвае рукапісныя кнігі, якія мы разглядалі ў мінулым падарожжы па музеі. Як і ўсе старадрукі, яна мае драўляныя вокладкі, абцягнутыя скурай. Часоўнік мае прыгожыя застаўкі з раслінным арнаментам і загалоўныя літары, надрукаваныя чырвоным колерам.

С
Рымскі імшал 1751 г.

Календар бенедзікцінскі,

1768 г.
амае старое выданне на лацінскай мове “Рымскі імшал 1751г.”. Як мы ведаем, на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, як і ў папярэднія часы, у 18 стагоддзі багаслужэнне ў касцёлах праводзілася на лацінскай мове. Таму імшал быў адной з самых запатрабаваных кніг каталіцкіх святароў. Тэкст выдання таксама ўпрыгожаны застаўкамі, літары вельмі нагадваюць рукапісны варыянт лацінскага пісьма. Імшал падараваў музею краязнаўца з Даўгаўпілса, Мікола Паўловіч, але падобнымі выданнямі карысталіся ў тыя часы і ксяндзы Мёрскага або Пагосцкага касцёлаў.

Сапраўдным фаліянтам вялікіх памераў і таўшчынёй амаль у паўтары тысячы старонак з’яўляецца шыкоўнае выданне “Календара бенедыкцінскага, частка 1-2” на польскай мове 1768 года. Выданне надрукавана ў Вільні ў друкарні каталіцкага манашаскага ордэна піяраў. З гісторыі мы ведаем, што бенедыкцінцы былі першым каталіцкім манашаскім ордэнам, заснаваным у Італіі ў 530 годзе Бенядзіктам, адсюль назва. Ордэн адыграў выключную ролю ў распаўсюджванні каталіцызму ва ўсім свеце. Яго статут прадугледжваў паслушэнства, устрыманне, працу, беднасць, пастаяннае пражыванне ў кляштары. На тэрыторыі ВКЛ


бенедыкцінцы пачалі будаваць свае кляштары ў 17 стагоддзі. Найбольш вялікі з іх быў у Бярозе, пазней названай у гонар ордэна

Картузскай. У нашым календары змешчана апісанне жыцця святых і благаслаўлёных манахаў гэтага ордэна на кожны месяц і кожны дзень. Кожны, чытаючы з дня ў дзень прыклады ахвярнасці ў служэнні Богу, пранікаўся высокімі маральнымі якасцямі.

Яшчэ адна кніга на польскай мове 18 стагоддзя, якая выкарыстоўвалася для багаслужэння “Казанні”. Ёй карысталіся каталіцкія святары пад час складання пропаведзі для нядзельнай імшы.

А
Сачыненні Ж.-Ж. Руссо, 1795 г.
б распаўсюджванні асветы на нашых землях сведчаць знойдзены ў вёсцы Каменполле 16 том сачынення Жан-Жака Русо. Яно было выдадзена ў Швейцарыі ў горадзе Базэле ў 1795 годзе. На кніжцы знаходзіцца аўтограф Шаўмана, ва ўладанні якога знаходзіўся і маёнтак у в. Стэфанова.

Р
Казанне, 1806 г.
эдкім з’яўляецца выданне брашуры Х. Пшэчытанскага “Казанне аб страху Божым пры авалоданні навукамі”, выдадзенае ў Варшаве ў 1806 годзе ў друкарні ордэна піяраў. Менавіта гэты ордэн адыграў вялікую ролю ў развіцці адукацыі асветы ў Рэчы Паспалітай. Магчыма, у наш музей і трапілі многія кнігі з бібліятэкі школы піяраў у Лужках. А вось кніга на польскай мове “Пачаткі архітэктуры”, напісаная прафесарам К. Падзанскім Віленскага ўніверсітэта і выдадзеная ў Вільні ў 1828 годзе. Гэта выданне сведчыць аб тым, што некаторыя нашы прадстаўнікі шляхты вучыліся ў Віленскім універсітэте. Кніга каштоўная і тым, што на ёй змешчаны аўтограф прафесара гэтай навучальнай установы. Аб цікавасці да навукі і глыбокіх ведах сведчаць навуковыя выданні астранамічных даследаванняў на нямецкай мове, выдадзеныя ў Кёнігсбергу ў 1841 годзе. Кніга вядомага французскага вучонага, даследчыка прыроды Бюффона, том 5, выдадзена ў Маскве ў 1814 годзе. Яна была спецыяльна прызначана для моладзі. У ёй папулярна даеццца апісанне расліннага свету, цікава апавядаецца аб паходжанні назваў разнастайных раслін, выкарыстоўваюцца шматлікія паданні і міфы аб прыродзе. Выданне таксама, напэўна, знаходзілася ў бібліятэцы Лужкоўскіх піяраў. Але не толькі рэлігійнымі, навуковымі і асветніцкімі кнігамі цікавіліся ў 17- пачатку 19 ст. ў нашым краі. У экспазіцыі знаходзіцца і мастацкая літаратура. Прыкладам з’яўляецца аповесць французскага аўтара Паўля дэ’Коцка “Малочніца і пустэча, дабрыня і нявіннасць”, выдадзеная ў Варшаве ў 1835 годзе. Пераклаў яе вядомы польскі пісьменнік Ф. Дмахоўскі. Сэнтыментальны змест гэтай кнігі павінен быў выхоўваць высокія маральныя якасці ў маладых людзей.




ДаследаваннІ “АрганаЎтаЎ” у 2010 годзе


(працяг, пачатак у № 1,2,3)

Краязнаўчы паход у наваколле вёскі Пруднікі


Г
Месца былога маёнтка Устжэш
аспадар прыняў нас гасцінна, пачаставаў мёдам і малаком, па – майстэрску сыграў нам на магдаліне “Польку”. Раней, калі вёскі былі вялікія, напрыклад у вёсцы Вяце ў мінулым стагоддзі жыло 255 чалавек (цяпер іх засталося вельмі мала – вёскі Беларусі паступова выміраюць), ён хадзіў на святы ў вясковы клуб і граў на магдаліне, пад такую музыку моладзь танчыла вельмі ахвотна. “Хоць гэта было даўно, але рукі не забыліся”, – гаворыць ён нам. Затым Антон Данатавіч расказаў нам пра свой трагічны лёс, пра які не расказваў раней , быўшым у яго гурткоўцам. У 50 –ыя гады ХХ ст. становішча людзей было вельмі ненадзейным, у гэты пасляваенны час савецкая улада была хісткай, хадзілі чуткі, што ЗША збіраецца ісці вайной на СССР. І вось надышоў час ісці ў войска нашаму знаёмаму, Антону Анашка і яшчэ двум хлопцам з бліжэйшых вёсак. Да савецкай улады тады даверу было мала, таму яны не вельмі хацелі ісці служыць ёй. Аднойчы да хлопцаў прыйшоў знаёмы з вёскі і “падбіў” на страшэнную ў той час справу – не ісці ў войска, паабяцаў схаваць, і яны з – за сваёй нявопытнасці паддаліся на правакацыю. Праз некаторы час іх арыштавалі і адправілі ў сібірскія лагеры, толькі тады выявілася, хто быў той знаёмы з вёскі. Агент савецкай улады, за тое, што ён “збіў” са сцежкі лёсу трох маладых, у якіх яшчэ ўсё жыццё наперадзе, хлопцаў, ім былі атрыманы вялікія грошы, але здабытае такім шляхам не ідзе на карысць, усё жыццё правакатара пераследваў злы рок. Цяжка было Антону Данатавічу, і выжыць яму дапамог толькі выпадак. Аднойчы зняволеных з лагера, у якім быў і наш хлопец, з Вяты павялі на распрацоўку ўранавых руд, але Антон Данатавіч якраз у гэты час захварэў і не выйшаў на працы. За адмову ад прац яго адправілі ў спецлагер – гэта і выратавала яму жыццё, многія людзі, якія працавалі на распрацоўцы ўранавых руд, памерлі ад радыяцыі. Пасля лагераў Антон Данатавіч вярнуўся на свой родны хутар. Пачынаць жыццё спачатку было нялёгка, але ён вытрымаў і гэта. Вось які цяжкі выдаўся ў чалавека лёс, для апісання якога спатрэбілася б не адна кніга. Пасля знаўца мінулага з Вяты расказаў пра тое, што тут калісьці было мястэчка, знаходзіліся дзве ткацкія фабрыкі і карчма. На навакольных палях трапляліся старажытныя манеты, нават залатыя рымскія. Антон Данатавіч шмат памятае пра будаўніцтва капліцы, аб былым маёнтку Устжэш і, што месца, каля якога ён раней знаходзіўся, называлі “Чырвоная гара”, ад таго, што гара гэта была з гліны і таму мела чырвоны колер, пра яго апошнюю ўладальніцу Ядзвігу Мірскую, аб


кардоннай фабрыцы на рацэ, якая дзейнічала да пачатку вайны, пра вялікі град 1939 года, які нарабіў шмат шкоды ў ваколіцы.

Н
Д. Захарэвіч з цэглай. Устжэш
аступных два дні краязнаўцы працягвалі добраўпарадкаванне археалагічнага помніка – селішча і праводзілі пошук на месцы маёнтка Устжэш. Сябры гуртка “Арганаўты мінулага” агледзілі вялікія каменні ад падмурка маёнтка, якія ў савецкі час былі спіхнуты трактарам з поля на бераг ракі Вяты, і выявілі знаходкі белай кафлі ХІХ ст., керамікі таго ж часу, каваных цвікоў і бронзавую спражку пачатку ХХ ст. Гурткоўцы ведалі, што ў папярэдняй вандроўцы старэйшыя сябры гуртка “Арганаўты мінулага” на беразе ракі Вяты знайшлі ліцейную форму для завушніц
VІІІ – ХІ ст., таму было вырашана правесці археалагічны пошук па берагу ракі Вяты і нават па яе дне. Тут у пошуках асабліва пашчасціла мне і Ермалёнку Антону Вітольдавічу, які толькі прыйшоў з войска, але адразу ж уключыўся ў пошук разам з намі.На стромкіх берагах былі выяўлены фрагменты керамікі (1500 – 2500 тыс. гадоў); бронзавая спражка – фібула (VІІ ст. н. э.) і бронзавая падвеска (амулет – абярог) Х – ХІ ст., зробленая ў выглядзе разяўленай пашчы страшэннай пачвары, якая, па язычніцкіх уяўленнях нашых продкаў, абараняла ад злых духаў; наканечнік арбалетнай стралы квадратнага сячэння з рамбавіднай гранню і зрэзанымі вугламі ў ніжняй частцы баявой галоўкі (падобныя наканечнікі былі знойдзены навукоўцамі ў Наваградку, Полацку, Ваўкавыску, у Латвіі і іншых месцах) ХІV ст., які сведчыць аб ваенных канфліктах. На дне Вяты былі выяўлены жалезнае ўпрыгожванне ІІ паловы І тысячагоддзя н. э.; 2 падвескі (бронза), V – VІ ст.н.э.; жалезныя шылы. За тры дні добраўпарадкавання археалагічнага помніка – селішча краязнаўцы значна палепшылі яго стан. У наступным плануецца працягваць рэканструкцыю помніка.


1

2

4

5

3




Фота знаходак:

1-Падвеска, 10-12 ст.; 2-Фібула, 7-8 ст.; 3-Падвескі, 7-8 ст.; 4-Страла арбалета, 14 ст.

Ігар Кандратовіч


Мёрская даўніна” Выданне Рады музеяў УА “Міёрская ДАСШ №3”

гуртка “Арганаўты мінулага” ДДТ г. Міёры

Над нумарам працавалі: Ермалёнак В А., Ермалёнак А.В, Варона Д. А., Кандратовіч І.

Наклад100 асобнікаў, выдаецца на ахвяраванні.




автофигура 1






Похожие:

Ддт г. Міёры №4 красавік 2011 г iconМёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №2 люты 2011 г
Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці. У чэрвені 1985г прызваны ў Савецкую армію Велікалуцкім рвк. Служыў у Афганістане. 25. 01. 1986 г...
Ддт г. Міёры №4 красавік 2011 г iconМёрская даўніна Выданне рады музеяў уа“Міёрская дасш №3” гуртка “Арганаўты мінулага”ддт г. Міёры №3сакавік 2011 г
Савецкая ж улада за 50 гадоў свайго існавання ў нашым краі нідзе не ўшанавала ніводным помнікам сваіх абаронцаў. Па-трэцяе, на ўзбраенні...
Ддт г. Міёры №4 красавік 2011 г iconПротокол заседания мк шфспб от 27. 09. 2007 г. Место проведения: ддт "Измайловский", шахматный отдел (руководитель В. Н. Стяжкин)
Место проведения: ддт "Измайловский", шахматный отдел (руководитель В. Н. Стяжкин)
Ддт г. Міёры №4 красавік 2011 г iconРасписание работы объединений моу дод «Дом детского творчества», работающих на базе моу оош №34 2010-2011 учебный год
Директор моу оош №34 Директор моу дод «ддт» Дейнека О. А. Игнатенко С. П
Ддт г. Міёры №4 красавік 2011 г iconПриказ №300 г. Міёры г. Миоры
На основании решения жюри считать победителями II этапа республиканской олимпиады и наградить дипломами следующих учащихся
Ддт г. Міёры №4 красавік 2011 г iconС. Н. Клочан г. Утверждено директор ддт с. П. Игнатенко г. Расписание

Ддт г. Міёры №4 красавік 2011 г iconТема. Экологизация учебно-воспитательного процесса как эффективное средство преподавания курса «Кубановедение» в сельской школе
Работу выполнила Тарасова Светлана Витальевна, учитель моу сош №18, педагог дополнительного образования Абинского ддт
Ддт г. Міёры №4 красавік 2011 г iconПечатается по решению педагогического совета
Информационно – методический вестник «В помощь руководителю кружка»: Сборник материалов в помощь руководителю кружка / Составитель:...
Ддт г. Міёры №4 красавік 2011 г iconПечатается по решению педагогического совета
Информационно – методический вестник №2 «В помощь руководителю кружка» : Сборник материалов в помощь руководителю кружка/ Составитель:...
Ддт г. Міёры №4 красавік 2011 г iconПротокол № от 2011 г. Директор мбоу-сош с. Новосельское: Протокол № от 2011 г. Председатель ус: А. В. Погодин. Н. Г. Жарикова
Приказ № от 2011 г общешкольным род собранием Протокол № от 2011 г
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов