Пастанова міністэрства працы рэспублікі беларусь icon

Пастанова міністэрства працы рэспублікі беларусь



НазваниеПастанова міністэрства працы рэспублікі беларусь
Дата конвертации17.07.2012
Размер264.79 Kb.
ТипДокументы

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА ПРАЦЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 лютага 1995 г. № 13


АБ СПІСЕ РАБОТ, НА ЯКІХ ЗАБАРАНЯЕЦЦА ПРЫМЯНЕННЕ ПРАЦЫ АСОБ МАЛАДЗЕЙ ВАСЕМНАЦЦАЦІ ГАДОЎ


У адпаведнасці з артыкулам 175 Кодэкса Законаў аб працы Рэспублікі Белсрусь і ў мэтах выканання распараджэння Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 1995 г. № 16р Міністэрства працы пастанаўляе:

1. Зацвердзіць па ўзгадненню з Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам адукацыі і навукі, Міністэрствам прамысловасці і іншымі зацікаўленымі з удзелам аб’яднанняў прафесіянальных саюзаў Беларусі Спіс работ, на якіх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей 18 гадоў (прыкладаецца).

2.Устанавіць, што:

прымяненне працы асоб маладзей 18 гадоў на работах, якія прадугледжаны ў Спісе, забараняецца усім наймальнікам незалежна ад форм уласнасці і відаў дзейнасці;

міністэрствам, дзяржаўным камітэтам і іншым цэнтральным органам кіравання, якія маюць вучэбныя ўстановы, спыніць набор навучэнцаў з 1996-1997 навучальнага года па відах работ, пералічаных у Спісу, калі ім на момант заканчэння вучобы не споўніцца 18 гадоў;

пры праходжанні вытворчай практыкі (вытворчага навучання) асобы маладзей 18 гадоў, якія навучаюцца у агульнаадукацыйных, прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, могуць знаходзіцца на работах, якія ўключаны ў Спіс, не больш 4 гадзін у дзень;

выпускнікі прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, якія закончылі прафесійную падрыхтоўку з тэрмінам навучання не менш 3 гадоў па прафесіях, якія ўключаны ў Спіс, і не дасягнулі 18 гадоў, дапускаюцца да работы па гэтых прафесіях пад кіраўніцтвам вопытных работнікаў;

міністэрствы, дзяржаўныя камітэты і іншыя цэнтральныя органы кіравання, наймальнікі ў выпадках ліквідавання шкоднасцей на работах, якія ўключаны ў Спіс, могуць па ўзгадненню з Міністэрствам працы Рэспублікі Беларусь, з улікам заключэння органаў аховы здароўя, прымаць на гэтыя работы асоб маладзей 18 гадоў.

3. Даручыць Упраўленню аховы працы па ўзгадненню з Міністэрствам аховы здароўя даваць пры неабходнасці тлумачэнні аб парадку прымянення Спіса.

4. Увесці ў дзеянне Спіс работ, на якіх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей 18 гадоў з 1 студзеня 1996 года.


Міністр А.САСНОЎ


Дадатак да пастановы Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь 02.02.
1995 № 13


^ СПІС РАБОТ, НА ЯКІХ ЗАБАРАНЯЕЦЦА ПРЫМЯНЕННЕ ПРАЦЫ АСОБ МАЛАДЗЕЙ 18 ГАДОЎ


Віды работ

Назва прафесій

Код прафесіі па АК і КС

^ 17.Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў

1. Агульныя прафесіі вытворчасцей будаўнічых матэрыялаў:

загрузка матэрыялаў у печы пры вырабе будаўнічай керамікі, цеплаізаляцыйных матэрыялаў;

Загрузчык-выгрузчык абпальных пячэй

12093

наладка аўтаматычных і паўаўтаматычных ліній;

Наладчык абсталявання ў вытворчасці азбеставых тэхнічных вырабаў

14936

наладка, рэгуляванне тэхналагічных ліній вытворчасці глінянай цэглы, прэсаў вытворчасці сілікатнай цэглы;

Наладчык абсталявання ў вытворчасці сценавых і вяжучых матэрыялаў

14948

наладка, падрыхтоўка, агляд і забеспячэнне бесперапыннай работы кран-бэляк, элеватараў, сілкавальнікаў пры вытворчасці цеплаізаляцыйных матэрыялаў і вырабаў;

Наладчык абсталявання ў вытворчасці цеплаізаляцыйных матэрыялаў

14950

наладка і забеспячэнне бесперабойнай работы разгрузачных машын, драбільна-сарціровачных, памольных агрэгатаў і абсталявання;

Наладчык абсталявання жалезабетоннай вытворчасці

14952

наладка канвеераў, асобных вузлоў і механізмаў станкоў, прэсаў, паўаўтаматаў і аўтаматаў

Наладчык абсталявання керамічнай вытворчасці

14960

прыгатаванне масы з азбеста.

Размольшчык

17655

^ 21.Будаўнічыя, мантажныя і рамонтна-будаўнічыя работы

падрыхтоўка і мантаж арматуры і армаканструкцый на будаўнічай пляцоўцы;

Арматуршчык

11121

уладкаванне і рамонт дарожных пакрыццяў з асфальтабетону;

Асфальтабетоншчык

11140

падрыхтоўка эмульсій, масцік і асфальтавых сумесяў для дарожных пакрыццяў;

Асфальтабетоншчык-варыльшчык

11141

падрыхтоўка бетоннай сумесі і ўкладка яе ў канструкцыі;

Бетоншчык

11196

кіраванне гідраманіторам пры распрацоўцы, змыванні, разліве грунтоў і горных парод;

Гідраманіторшчык

11663

плінтоўка камянеў і колка шашкі пры будаўніцтве, рамонт аўтамабільных дарог, штучных збудаванняў на іх і тратуараў;

Дарожны рабочы

11889

распрацоўка ўручную грунтаў у катлаванах і траншэях без умацавання;

Землякоп

12266

гашэнне вапны;

Вапнагасільшчык

12282

антыкаразійная плёначная ізаляцыяз прымяненнем поліхлорвінілавых, бакелітавых і іншых шкодных асноў;

Ізаліроўшчык-плёначнік

12533

выкананне работ: па кладцы модульнай цэглы; пры тэмпературы навакольнага паветра ніжэй 25* па Цэльсію, патрабуючых прымянення засцерагальнага пояса;

Муляр

12680

абліцоўка паверхняў прыродным камнем і штучнымі плітамі;

Каменячос

12680

абслугоўванне шлюзавых апаратаў, выконванне работ у кесонах;

Кесоншчык-апаратчык

12736

выкананне кіслотатрывалых работ з прымяненнем вініпласта, поліхлорвінілу, поліэтылену і іншых канструкцыйных пластмас;

Кіслотатрывальшчык-вініпластчык

12751

гуміраванне паверхняў;

Кіслотатрывальшчык-гуміроўшчык

12753

апусканне паляў, мантаж і дэмантаж капроў;

Капроўшчык

13121

устройства і рамонт рулонных стрэх і стрэх з штучных матэрыялаў;

Страхар па рулонным стрэхам і па стрэхам са штучных матэрыялаў

13201

афарбоўванне з прымяненнем нітрафарбы, нітраэмалей і асфальтавых лакаў;

Маляр

13450

мантаж стальных і зборных бетонных і жалезабетонных канструкцый;

Мантажнік па мантажу стальных і жалезабетонных канструкцый

14612

абсталяванне ўводаў і пракладка кабельных ліній сувязі;

Мантажнік сувязі-кабельшчык

14626

мантаж антэна-мачтавых збудаванняў з прымяненнем свінцовых прыпояў, гарачага бітуму, антысепціраваных матэрыялаў і выкананне работ на вышыні;

Мантажнік сувязі-антэншчык

14624

мантаж лінейных збудаванняў сувязі і радыётрансляцыйных сетак з прымяненнем свінцовых прыпояў, гарачага бітуму, антысепцыраваных матэрыялаў і выкананне работ на вышыні;

Мантажнік сувязі-лінейшчык

14627

мантаж лінейных збудаванняў кабельных ліній сувязі з прымяненнем свінцовых прыпояў, гарачага бітуму, антысепціраваных матэрыялаў; выкананне спаек кабеляў у поліэтыленавых і поліхлорвінілавых абалонках і выкананнем работ на вышыні;

Мантажнік сувязі-спайшчык

14629

мантаж, дэмантаж і рамонт канструкцый верхняй будовы пуці і наземных ліній метрапалітэна;

Манцёр пуці

14668

устройства і рамонт мураваных маставых (брукаў);

Мастаўшчык

14703

устройства наліўной бясшвовай падлогі, падлогі з лінолеуму, рэліну і абліцоўка сінтэтычнымі матэрыяламі і палімернымі пліткамі;

Абліцоўшчык сінтэтычнымі матэрыяламі

15224

насціл і апрацоўка паркетных падлог з прымяненнем гарачых масцік, сінтэтычных клеяў і смол;

Паркетчык

16445

свінцовапаяльныя работы;

Паяльшчык па свінцу (свінцовапаяльшчык)

16462

ачыстка паверхняў пескаструменным апаратам;

Пескаструменшчык

16540

нарыхтоўка крапёжнага лесу;

Цясляр

16671

падводна-тэхнічныя, берага-умацавальныя і выпрамляльныя работы;

Рачны рабочы па падводна-тэхнічных, габіонных і фашынных работах, выкананых з паверхні

18074

эксплуатацыя і абслугоўванне несамаходных плывучых землясосных снарадаў, плывучых грунтапомпавых установак і іншых плывучых сродкаў;

Рачны рабочы па эксплуатацыі і абслугоўванню несамаходных плывучых снарадаў і іншых плывучых сродкаў

18075

мантаж будаўнічых канструкцый і тэхналагічнага абсталявання;

Такелажнік па мантажу

19083

узвядзенне і рамонт маналітных жалезабетонных труб;

Трубаўкладчык прамысловых жалезабетонных труб

19233

кладка і рамонтпрамысловых цагельных труб;

Трубаўкладчык прамысловых цагельных труб

19234

абліцоўка будаўнічых канструкцый

Футэроўшчык (кіслота-трывальшчык)

19496

насяканне бетонных паверхняў уручную або з пнеўмаінструментам, нанясенне раствору і зацірка механізаваным спосабам, таркрэціраванне ў зачыненых ёмістасцях;

Тынкоўшчык

19727

збудаванне паветраных ліній электраперадач кантактных сетак і адкрытых размеркавальных устройстваў

Электраманцёр-лінейшчык па мантажу паветраных ліній


19829

^ 22. Лесанарыхтоўчыя работы, лесасплаў і падсочка лесу

1. Лесанарыхтоўчыя работы:

валка дрэваў; утрыманне пілы, пільных ланцугоў і валачнага гідраўлічнага кліна ў спраўным стане;

Вальшчык дрэваў

11359

вывазка з лесу канём на павозках, санях, цялежках драўніны, жывіцы і г.д. па лесавозных дарогах;

Возчык лесу

11478

кіраванне агрэгатнымі лябёдкамі розных тыпаў з прывадамі;

Лябёдчык на тралёўцы лесу

13365

кіраванне лябёдкай пры штабеляванні, выгрузцы драўніны з вады, скочванні драўніны ў ваду і пагрузачна- разгрузачных работах;

Лябёдчык на штабеляванні і пагрузцы лесу

13366

ахова лясоў і даверанай яму маёмасці ў замацаваным абходзе;

Ляснік

13376

вырубка кустоў і расчыстка снегу вакол дрэваў перад валкай;

Лесаруб

13378

мантаж сартавальных шляхоў і ўстройства пагрузачных і апрацоўчых пляцовак;

Мантажнік тралёвачнага і пагрузачнага абсталявання

14643

навалка дошак, брусоў, лапак і іншых лесаматэрыялаў на цялежку або транспарцёр;

Навальшчык-звальшчык лесаматэрыялаў

14831

ацярэбліванне сукоў і вяршын; вырубка пашкоджанага пры валцы лесу, маладняку і падлеску;

Абрубшчык сукоў

15385

акорванне круглага лесу на кароткія і доўгія часткі ў бункерных, барабанных караабдзірачных устаноўках і дыскавых станках;

Акоршчык

15442

падцягванне пачак дрэў, падача да сукарэзнай устаноўкі;

Аператар сукарэзнай устаноўкі

16059

расточка, разводка, фугоўка, праўка, абрэзка, насечка і фармоўка зубоў ручных піл, тапароў, лапат;

Пілапраў

16602

разметка і падоўжная распілоўка бярвёнаў уручную на брусы і дошкі, тачэнне і праўка пілы;

Пільшчык

16606

папярочная распілоўка, распрацоўка пры самастойнай разметцы на круглапільных станках доўгіх часак на кароткія па зададзеных параметрах;

Распілоўшчык

17755

распілоўка сыравіны на шпалы на шпаларэзных станках і устаноўках усіх сістэм;

Станочнік шпаларэзнага станка

18810

кіраванне трактарамі і цягачамі розных сістэм на вывазцы драўніны;

Трактарыст на тралёўцы і вывазцы лесу

19203

тралёўка (падвозка) драўніны;

Тралёўшчык

19224

падача каната і чокераў да хлыстоў, дрэваў, пнёў і смалякоў, надзяванне чокераў на дрэвы, хлысты, пні і смалякі, прычэпка іх да канату лябёдкі або трактара;

Чокероўшчык

19593

фарміраванне і раскачванне штабеля драўніны;

Штабялёўшчык драўніны

19695

тэрмічнае разлажэнне смалякоў, бяросты, тэхналагічнай сыравіны;

Апаратчык лесахімічнай устаноўкі

10346

падрумянванне кар з прымяненнем мотаструга. Нанясенне падновак пры падсочцы хімічным уздзеяннем;

Уздымшчык

11427

кіраванне мотакустарэзам; збор насенняў з дрэваў з пад’ёмам на вышыню; перапрацоўка насення ў шышкасушылках; тушэнне лясных пажараў; выраб і затарванне вітаміннай мукі з драўніннай зелені;

Рабочыя па ўсіх прафесіях




кіраванне і абслугоўванне абсталявання па вытворчасці тэхналагічнай шчэпкі; выраб стымулятараў для падсочкі лесу.







^ 23. Дрэваапрацоўчая вытворчасць

1. Агульныя прафесіі дрэваапрацоўчых вытворчасцей:




драбненне і перапрацоўка апілак, казеіну, альбуміну ў муку на млынах;

Млынар дрэваапрацоўчай вытворчасці

14433

лакіраванне, шліфаванне і паліраванне лакавай плёнкі;

Аператар на аўтаматычных і паўаўтаматычных лініях у дрэваапрацоўцы

15726

работы, звязаныя з прымяненнем шкодных рэчываў не ніжэй 3 класа небяспекі, сінтэтычных смол (клеяў), якія клеяць

Рабочыя па ўсіх прафесіях




прапарка-праварка драўніны і кары ў ваннах, камерах і катлах, у аўтаклавах

Прапаршчык-праваршчык драўніны

17420

падноска, укладка ўручную піламатэрыялаў, абаполу, драўнянай мукі; растаноўка фанеры.

Укладчык піламатэрыялаў, дэталей з драўніны

19281

^ 2. Лесапілаванне і дрэваапрацоўка:

распілоўка бярвенняў, брусоў і загатовак з лесаматэрыялаў;

Рамшчык

17710

абслугоўванне і кіраванне мукамольнай устаноўкай, апаратамі, якія выбіваюць і прасейваюць;

Сепаратаршчык

18386

падоўжны і папярочны раскрой піламатэрыялаў на станках.


Станочнік-распілоўшчык

18800



^ 27. Харчовая прамысловасць

1. Агульныя прафесіі вытворчасці харчовай прадукцыі:

выраб сінтэтычных мыйных сродкаў, віннакаменнай кіслаты і сыравіны, сухога акісленнага крухмалу, тлушчаў і масел, пекціну, спірту, вуглекіслаты, сухога акісленага крухмалу і кукурузных кармоў, фільтраванне місцелін;

Апаратчыкі ўсіх назваў




адтыканне, упакоўка наліўных і сухатарных бочак і барабанаў;

Бондар-упакоўшчык

11209

вальцаванне сыравіны і паўфабрыкатаў на працірачных сітах;

Вальцоўшчык сыравіны і паўфабрыкатаў

11352

разагрэў варачнага катла

Варшчык

11356

ачыстка мяшкоў і іншай мяккай тары ад забруджвання;

Выбівальшчык мяккай тары

11502

дазіраванне, адваджванне, адмерванне кіслот, эсенцый пры адсутнасці аўтаматычнага дазатара, крухмальнага малачка; выраб мадыфікаванага крухмалу, ферментыўнага і дэлікатэснага соусу, падрыхтоўка спецый;

Дазіроўшчык

11858

драбненне сыравіны і матэрыялаў;

Драбільшчык

11908

нарыхтоўка штучнага лёду і лёду ў вадаёмах;

Нарыхтоўшчык лёду

12032

разліў піва;

Кантралёр харчовай прадукцыі

13011

кіраванне і абслугоўванне помпавых установак пры вырабе выварнай солі;

Машыніст помпавых установак

13910

працірка фруктаў, пладова-ягаднай сыравіны, агародніны, кандытарскіх адходаў і харчовых паўфабрыкатаў на працірачных машынах;

Машыніст працірачных машын

14080

размол харчовай прадукцыі пры вырабе віннакіслай сыравіны і віннакаменнай кіслаты;

Млынар

14431

насяканне барознаў, рысак, рыфляў, накоўка, заліўка жорнаў, камянёў;

Насякальшчык млынавых камянёў

15088

абслугоўванне механізаваных інемеханізаваных пячэй для абсмажвання; апрацоўка паўфабрыкатаў, прадуктаў, зерня, круп, бабовых, кавы; абсмажванне рыбы і рыбапрадукцыі;

Абсмажчык

15155

прасяванне і ачыстка сыравіны і паўфабрыкатаў у дэкстрынавай вытворчасці і пры вырабе сухога малака;

Прасявальшчык (рассейвальшчык)

17451

размол грыбніцы, рыбнай мукі, работа з цукровай пудрай, какавай, парашком амонію, выраб пекціну;

Размольшчык

17655

выраб дражджэй;

Рабочыя па ўсіх прафесіях




сепарыраванне мукі, рыбнай мукі, тлушчу, круп і камбікармоў уручную;

Сепаратаршчык

18386

разгрузка біклаг у вытворчасці малака; разліў піва ў бочкі; выраб маргарыну, маянэзу і воцату;

Зліўшчык

разліўшчык

18598

ручная загрузка і выгрузка шакаладнай масы;

Змяшальшчык

18604

абслугоўванне сушылак і пячэй для сушкі харчовых прадуктаў;

Сушыльшчык

18916

фільтраванне парфумных вадкасцей, фільтрапрасоўка тлушчу і брагі, выраб патачнай прадукцыі;

Фільтравальшчык

19356

ахаладжэнне або замарожванне гатовай прадукцыі, паўфабрыкатаў, сыравіны ў халадзільных устаноўках;

Халадзільшчык харчовай прадукцыі

19513

асвятленне забруджаных вадкасцей або цвёрдых прадуктаў.

Цэнтрафугоўшчык

19532

^ 7. Вытворчасць сушаных пладоў і агародніны, харчовых канцэнтратаў, кавапрадуктаў і вострых прыпраў:

вырошчванне культуры плесневага грыбка.

Ферментатаршчык

19342

^ 13. Мукамольна-элеватарная, крупяная і камбікормавая вытворчасць:

выраб камбікармаў;

Гранулятаршчык

11754

зашыўка мяшкоў і іншай мяккай тары з гатовай прадукцыяй;

Зашывальшчык мяккай тары

12259

размол харчовых і фуражных культур;

Млынар

14431

абслугоўванне, кіраванне работай механічнай лапаты;

Матарыст механічнай лапаты

14720

малацьба зерня, бабовых і пачаткаў кукурузы на малатарнях;

Абмалотчык

15234

прыём і перапрацоўка мукі, зерня, алейных насенняў, бабовых і размеркаванне па сіласах.

Сіласнік

18405

^ 14. Вытворчасць мясных прадуктаў:

падрыхтоўка харчовых тлушчаў;

Апаратчык вытворчасці харчовых тлушчаў

10830

апрацоўка субпрадуктаў;

Апаратчык тэрмічнай апрацоўкі субпрадуктаў

11019

забой жывёлы;

Баец жывёлы

11206

бланшыраванне мясных прадуктаў;

Бланшыроўшчык

11202

загатошка мясных паўфабрыкатаў, жылоўка мяса і субпрадуктаў;

Жылоўшчык мяса і субпрадуктаў

11953

пасол мяса;

Засольшчык мяса і мясапрадуктаў

12235

апрацоўка кішак;

Вырабшчык натуральнай каўбаснай абалонкі

12378

выраб струн;

Вырабшчык струн

12447

абслугоўванне і догляд за жывёлай

Даглядчык

13127

абвалка буйных частак туш і галоў буйной рагатай жывёлы;

Абвальшчык мяса

15141

абсмажванне сыравіны і паўфабрыкатаў у пячах;

Абсмажаншчык харчовых прадуктаў

15155

прагляд і апрацоўка ветэрынарных канфіскатаў;

Апрацоўшчык ветсанбраку

15259

агляд каўбасных вырабаў на рамах і ўкладка іх у тару;

Апрацоўшчык каўбасных вырабаў

15297

прыём жывёлы і разлік за яе па вазе і якасці мяса;

Прыёмшчык жывёлы

17284

аддзяленне сухажылляў ад плеўкі, разборка сухажылляў па сартах, прамыўка іх;

Разборшчык прадуктаў

17588

рэзка мяса, мясапрадуктаў, загрузка мяса ў прыёмны бункер;

Рэзчык мясапрадуктаў

17920

падрыхтоўка фаршу для каўбасных вырабаў;

Фаршазмяшальшчык

19333

вываз утылю, крыві, кішак і іх адходаў.

Падсобны рабочы

16771

15. Птушкаперапрацоўка:

сушка яечнай масы на спецыяльным абсталяванні;

Апаратчык сушкі яечнай масы

11005

забой і перапрацоўка трусоў;

Баец жывёлы

11206

дазіраванне пяра;

Дазіроўшчык

11858

сарціроўка перапуховай сыравіны на машынах;

Машыніст перапуху-апрацоўваючых машын

13982

разбіванне яек і выманне яечнай масы для вытворчасці меланжу;

Меланжыст

14429

прыёмка ад здатчыкаў партый перапуховай сыравіны па колькасці і якасці;

Прыёмшчык перапуховай сыравіны

17266

падрыхтоўка кармоў;

Падрыхтоўшчык кармоў

17174

састаўленне сумесі пяра;

Змяшальшчык

18606

састаўленне напаўняльніка для перапуховых вырабаў;

Складальнік перапуховай сумесі

18724

сушка пяра ў сушылках;

Сушыльшчык перапуховай сыравіны

18967

сушка трусіных шкурак на правілках.

Сушыльшчык шкурак трусоў

18996

^ 31. Сельская гаспадарка

Работнікі, занятыя: абслугоўваннем жарабцоў-вытворнікаў, быкоў-вытворнікаў; кансерваваннем пантаў; на работах у калодзежах, жыжказбіральніках, цыстэрнах і іншых ёмістасцях; работай унутры цяпліц; уборкай, транспарціроўкай і першаснай апрацоўкай тытуню; прымяненнем шкодных рэчываў не ніжэй 3 класа небяспечнасці;

Заўвага: Дапускаецца прымяненне працы асоб не маладзей 17 годоў на самаходных сельскагаспадарчых машынах пры наяўнасці у іх пасведчання на права ваджэння гэтых машын, выдадзенага ва ўстаноўленным парадку.

Выпускнікі сярэдніх агульнаадукацыйных школ, якія закончылі курс працоўнага навучання па прафесіі механізатара і ва ўстаноўленным парадку атрымалі пасведчанне на права ваджэння самаходных сельскагаспадарчых машын, дапускаюцца да працы на паказаных машынах да дасягнення 17-гадовага ўзросту пад кіраваннем вопытных механізатараў-настаўнікаў.

^ 37. Агульныя прафесіі ўсіх галін народнай гаспадаркі

кіраванне легкавымі і грузавымі аўтамабілямі усіх тыпаў і марак;

Вадзіцель аўтамабіля


11442

выкананне ўсіх відаў работ пад вадой;

Вадалаз

11465

перавозка розных грузаў, нечыстотаў, смецця і іншых грузаў на конях, валах, мулах;

Возчык

11476

дэзактывацыя спецаўтатранспарта, абсталявання, спецвопраткі і сродкаў індывідуальнай абароны;

Дэзактыватаршчык

11804

дэзінфекцыя і дэзадарацыя адзення, абсталявання, машын, сыравіны, тэрыторый, будынкаў і г.д.;

Дэзінфектар

11806

дазіметрычныя і радыёметрычныя вымярэнні;

Дазіметрыст

11856

абслугоўванне катлоў і пячэй, якія працуюць на цвёрдым паліве пры ручной загрузцы;

Апальшчык

12618

абслугоўванне і бягучы рамонт пячэй;

Муляр (пячнік) дзяжурны каля пячэй

12682

падрыхтоўка розных відаў клеевых раствораў;

Клеявар

12776

кіраванне і абслугоўванне барабанных лябёдак з прывадам ад электрарухавікоў;

Лябёдчык

13361

рамонт, мыццё, сушка і прасаванне спецвопраткі, забруджанай ядавітымі рэчывамі, каналізацыйнай вадкасцю;

Машыніст па мыццю і рамонту спецвопраткі

14042

рамонт топак пячэй, катлоў, каўшоў і іншага абсталявання;

Вогнетрывальшчык

15416

усе віды работ і вытворчасці, звязаныя з:

вырабам, захаваннем, транспарціроўкай і прымяненнем выбухова-небяспечных рэчываў; прымяненнем адкрытай ртуці; прымяненнем пнеўматычнага інструмента, вадалазнымі і падводнымі работамі; выкананнем асноўных тэхналагічных аперацый у вытворчасці шклопластыкаў і вырабаў з іх (акрамя кантролю і знімання аптычных характарыстык); прыстрэлкай і адстрэлкай зброі; прымяненнем лакаў; насычваннем драўніны антысептыкам і вогнетрывалымі саставамі, транспартыроўкай, падрыхтоўкай і прымяненнем ядахімікатаў; выдаленнем нечыстот з выграбных і памыйных ям уручную; ачыстка прамысловай каналізацыйнай сеткі і пастак; работай з пекам; прымяненнем этылавай вадкасці; абслугоўваннем спецыялізаваных складоў з гаруча-змазачнымі і выбуховымі матэрыяламі, ядахімікатамі, кіслотамі ішчолачамі, хлорам і хлорнай вапнай; работай на вышыні; работай непасрэдна ў боксах, інсектарыях, віварыях; заводскімі хадавымі выпрабаваннямі лакаматываў і маторавагонных цягнікоў, работай каля гарачай пліты, кандытарскіх пячэй і электражарачных шафаў; выконваннем усіх відаў работ у падземных умовах;

Рабочыя па ўсіх прафесіях




прыём кіслот, шчолачаў, малака, патакі, растваральнікаў, водных раствораў у розныя ёмістасці і зліў іх у рэзервуары, бакі, цыстэрны, кантэйнеры, бочкі і іншую тару;

Зліўшчык-разліўшчык

18598

страпоўка і ўвязка грузаў;

Стропальшчык

18897

пераноска ўручную і перавозка на цялежках грузаў у тунэлях ліцейных цэхаў, на гарачых учасках работ; абслугоўванне шнэкаў, чарвячных і іншых транспарцёраў ў мукамольна-элеватарнай і камбікормавай вытворчасцях;

Транспарціроўшчык

19213

афарбоўванне з прымяненнем нітрафарбы, нітраэмалей, лакаў і другіх шкодных рэчываў не ніжэй 3 класа небяспечнасці;

Маляр

13450

абслугоўванне вадагрэйных і паравых катлоў розных сістэм;

Машыніст (качагар) кацельні

13786

усе віды работ, звязаныя з пад’ёмам і перамяшчэннем цяжараў звыш норм, устаноўленных для асоб маладзей 18 гадоў.








Заўвага. Калі ў Спіс уключаны прафесіі рабочых пад агульнай назвай (напрыклад: вальцоўшчык стана халоднага пракату труб, сталявар, бурыльшчык ручнога бурэння свідравін і г.д.), то забараненне прымянення працы асоб, не дасягнуўшых 18-гадовага ўзросту, распаўсюджваецца таксама на падручных, памочнікаў і старшых рабочых гэтых прафесій.




Похожие:

Пастанова міністэрства працы рэспублікі беларусь iconТекст документа по состоянию на 1 февраля 2009 года
Беларусь, Министерства труда Республики Беларусь, Министерства здравоохранения Республики Беларусь и Министерства образования Республики...
Пастанова міністэрства працы рэспублікі беларусь iconПостановление Министерства образования республики беларусь 17 июля 2007 г. N 35а об утверждении инструкции об организации участия обучающихся учреждений образования в туристских походах и экскурсиях
В соответствии с Положением о Министерстве образования Республики Беларусь, утвержденным постановлением Совета Министров Республики...
Пастанова міністэрства працы рэспублікі беларусь iconТекст документа приведен по состоянию октябрь 2009 г
Трудового кодекса Республики Беларусь (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 80, 2/70) Министерство...
Пастанова міністэрства працы рэспублікі беларусь iconПостановление Министерства труда и социальной защиты республики беларусь 21 октября 2011 г. №105 о внесении изменений в выпуск 28 Единого квалификационного справочника должностей служащих
Я о Министерстве труда и социальной защиты Республики Беларусь, утвержденного постановлением Совета Министров Республики Беларусь...
Пастанова міністэрства працы рэспублікі беларусь iconМетодические рекомендации "Организация и проведение рейда-проверки готовности физкультурно-спортивных сооружений учреждений образования, их обеспеченности спортивным инвентарем и оборудованием к началу нового учебного года" разработаны на основании пунктов 25 и 27 Государственной программы развития
Ением Совета Министров Республики Беларусь от 30 декабря 2006 г. №1777, и в соответствии с нормативными правовыми и инструктивно-методическими...
Пастанова міністэрства працы рэспублікі беларусь iconМинистерство образования республики беларусь
Об организации работы по профилактике табакокурения в учреждениях образования Республики Беларусь
Пастанова міністэрства працы рэспублікі беларусь iconЧемпионата Республики Беларусь по футболу 2006 года и розыгрыша Кубка Республики Беларусь на 2006/07 гг

Пастанова міністэрства працы рэспублікі беларусь iconПрезидент Республики Беларусь А. Лукашенко Герб Республики Беларусь
Флаг Республики Беларусь исходя из ответственности за настоящее и будущее Беларуси, исходя из ответственности за настоящее и будущее...
Пастанова міністэрства працы рэспублікі беларусь iconМеждународная конференция “Энергоэффективность и бизнес”
Национальный план по обеспечению эффективного использования древесного топлива на цели энергоснабжения (производство тепла и электроэнергии)...
Пастанова міністэрства працы рэспублікі беларусь iconПостановление Совета министров республики беларусь 4 февраля 2011 г. №142
О внесении изменений, дополнений и признании утратившими силу некоторых постановлений Совета Министров Республики Беларусь по вопросам...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов