Развіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў icon

Развіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў



НазваниеРазвіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў
Дата конвертации17.07.2012
Размер31.39 Kb.
ТипДокументы

Развіццё цікавасцей і інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў

Л.Д.Туронак,

УА “Чапукоўская дзяржаўная

агульнаадукацыйная

сярэдняя школа-сад”


Cучасная педагогіка сення разглядае адукацыю як працэс, які накіраваны на самаразвіцце асобы вучня, на пашырэнне яго магчымасцей кампетэнтнага выбару свайго жыццевага шляху.У адпаведнасці з актуальнымі запатрабаваннямі часу галоўнай задачай агульнаадукацыйнай установы з’яўляецца падрыхтоўка адукаванага і творчага грамадзяніна краіны, здольнага да пастаяннага развіцця і самаадукацыі. Вядома, гэта патрабуе і ад сучаснага настаўніка беларускай мовы і літаратуры пошуку новых метадаў, прыемаў і формаў навучання.

З кожным днем ўласнай педагагічнай працы ўсе больш і больш пагаджаюся з вядомым расійскім педагогам-наватарам Л.В.Занковым, які сказаў: “Усебаковае развіцце, духоўнае багацце не можа быць дасягнута па прымусу. Сапраўднае духоўнае багацце складаецца тады, калі чалавек сам цягнецца да ведаў, да навукі, да мастацтва.” Праблема фарміравання ў школьнікаў станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры ўжо на працягу дваццаці гадоў стала асноўнай у маей настаўніцкай дзейнасці. Актуальнай з’яўляецца і задача фарміравання пазнавальнага інтарэсу да прадмета.

У рашэнні гэтай задачы істотную ролю адыгрывае ўсведамленне матываў навучання, станоўчыя адносіны вучняў да навучання, інтарэс да прадмета.

Для фарміравання ўсвядомленых матываў навучання і пазнавальнага інтарэсу да прадмета настаўніку неабходна ведаць умовы фарміравання, фактары, якія вызначаюць тыя ці іншыя матывы.

Матывы навучання могуць быць рознабаковыя: выкананне ўстаноўкі бацькоў на атрыманне адукацыі, імкненне “быць не горш іншых”, атрыманне пасведчання аб заканчэнні сярэдняй адукацыі, імкненне паступіць пасля заканчэння школы ў вышэйшую навучальную ўстанову і іншыя. Больш высокія матывы – атрыманне ведаў для таго, каб быць карысным грамадству, і , у канцы, матыў “каб больш ведаць”, гэта значыць матыў, у аснове якога ляжыць пазнавальны інтарэс.

Менавіта такіх вучняў трэба адшукаць настаўніку для далейшай творчай работы, для развіцця іх інтэлекту, для “вырошчвання” з іх ”заядлых алімпіяднікаў”.

Праблема развіцця здольнасцей вучняў у працэсе навучання складаная і шматгранная.

Адным са шляхоў развіцця творчых здольнасцей школьнікаў і з’яўляюцца факультатыўныя заняткі.

На факультатыўных занятках настаўнік мае вялікую свабоду для выбару формаў арганізацыі заняткаў і метадаў навучання. Наведванне заняткаў вучнямі па выбару і жаданню збліжае і аб’ядноўвае іх па прымеце агульнасці інтарэсаў. Таму такія заняткі даюць магчымасць устанавіць больш цесныя кантакты паміж школьнікамі ў групе, а таксама паміж імі і настаўнікам, што садзейнічае арганізацыі самастойнай работы вучняў з улікам іх індывідуальных схільнасцей і другіх якасцей асобы.
Гэта ў сваю чаргу дае магчымасць для паспяховага развіцця пазнавальнай актыўнасці і здольнасцей пры выкананні імі заданняў творчага характару.

Наяўнасць магчымасці выкарыстання творчага патэнцыялу настаўніка, вучня стварае спрыяльныя ўмовы для арганізацыі вучэбнага працэсу пераважна як самастойнай прадуктыўнай творчай дзейнасці вучняў. З гэтай мэтай выкарыстоўваецца найбольш цікавы вучэбны матэрыял. У большай меры, чым на ўроках,выкарыстоўваюцца такія метады навучання, якія актывізуюць мысліцельную дзейнасць навучэнцаў.

Факультатыўныя заняткі больш поўна, чым абавязковыя, дазваляюць ажыццявіць творчы падыход да вывучэння школьнікамі моўных з’яў і іх творчага прымянення на практыцы.

Сістэматычнае наведванне работы факультатыўных заняткаў вучаніцамі школы дало адпаведныя вынікі: на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове ў 2009 г. Пяткевіч Ганна атрымала 100 балаў, Тамашэвіч Вольга – 97. Творчыя работы гэтых вучаніц былі адзначаны прызавымі месцам ( Пяткевіч Г. – 1месца ў раенным экалагічным конкурсе за верш “Веска родная мая “, Тамашэвіч В. – 3 месца за верш “Куточак зямлі Міерскай” ) Верш Пяткевіч Ганны прыняў удзел у абласным конкурсе і быў змешчаны ў раеннай газеце “Міерскія навіны”. Пяткевіч Ганна з’яўлялася неаднаразовай удзельніцай раенных алімпіяд па беларускай мове, дзе займала прызавыя месцы

Аднак ператварэнне факультатыва толькі ў заняткі з мэтай кіраўніцтва развіццем індывідуальных здольнасцей вучняў было б педагагічнай памылкай. Кожнае заданне павінна мець каштоўнасць не толькі для вучня, які яго выконвае, але і для ўсіх астатніх удзельнікаў факультатыва.


Спіс літаратуры

1. Ж-л “Завуч” № 5 2005 г.

2. Савенков А. “Одарённые дети в массовой школе», «Начальная школа» №30 2003 г.


Дата _____________________________________________________________

Подпіс___________________________________________________________




Похожие:

Развіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў iconС. А. Сцепулёнак
Развіццё інтарэсаў І здольнасцей у сістэме пазакласнай спартыўна-аздараўленчай работы
Развіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў iconЗмест,формы І метады работы з адоранымі дзецьмі
Зніжэнне ж тэмпу адбываецца з-за адсутнасці мэтанакіраванага ўздзеяння І арганізацыі працэсу навучання, які б адпавядаў запатрабаванням...
Развіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў iconУа " Дзісненская агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Кожная нацыя мае свае асаблівасці,што не перашкаджаюць ей жыць сярод іншых народаў,уносіць свой уклад у развіцце цывілізацыі, карыстацца...
Развіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў iconН. Ф. Рыкун уа новапагосцкая дзяржаўная
Навучанне І выхаванне адораных дзяцей-асобны напрамак у педагагічнай тэорыі І практыцы. Адоранасць дзіцяці можа быць вызначана прафесіянальна...
Развіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў iconРасчапіць дрот, але расшчапіць атам, ці Правапіс прыставак на стыку з коранем
Хаця патрэба ў перавыданні была, нават дзеля таго, каб выправіць дапушчаныя хібы, накшталт такіх: “Папраўка. На стар. 53 §106 трэба...
Развіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў iconУрок-падарожжа
Мэта: пашырыць ўяўленне вучняў аб роднай краіне;развіваць мову дзяцей; выхоўваць любоў да Беларусі, яе чароўнай прыроды; вучыць паважаць...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов