Н. Ф. Рыкун уа новапагосцкая дзяржаўная icon

Н. Ф. Рыкун уа новапагосцкая дзяржаўная



НазваниеН. Ф. Рыкун уа новапагосцкая дзяржаўная
Дата конвертации17.07.2012
Размер74.03 Kb.
ТипДокументы

Змест,формы і метады навучання і выхавання адораных дзяцей

Н.Ф.Рыкун УА “Новапагосцкая дзяржаўная

агульнаадукацыйная сярэдняя школа-сад”

Навучанне і выхаванне адораных дзяцей-асобны напрамак у педагагічнай тэорыі і практыцы.Адоранасць дзіцяці можа быць вызначана прафесіянальна падрыхтаванымі людзьмі,якія разглядаюць наступныя параметры:

  • выдатныя здольнасці;

  • патэнцыяльныя магчымасці ў дасягненні высокіх вынікаў;

  • прадэманстраваныя дасягненні ў адной ці больш галінах(інтэлектуальныя здольнасці,спецыфічныя здольнасці да навучання,творчае або прадукцый-

нае мысленне,здольнасці да вынаходніцкага і выканальніцкага майстэрст-

ва,псіхаматорныя здольнасці).

Незалежна ад таго,якая крыніца адоранасці,неаходна правесці яе дыягностыку.Педагогі,сацыёлаг і псіхолаг выяўляюць патэнцыяльныя магчымасці

вучняў па наступных накірунках:

  • творчае мысленне;

  • узровень самаацэнкі;

  • талерантнасць;

  • пажаданыя віды дзейнасці;

  • сіла інтуіцыі;

  • дамінаванне правага ці левага паўшар’яў;

  • дыягностыка задаткаў і схільнасцяў асобы;

  • паводзіны адораных вучняў.

Вырашаючы пытанне аб арганізацыйных формах работы з адоранымі вучнямі,

варта лічыць немэтазгодным ва ўмовах школы выдзяленне такіх вучняў у асобныя

групы дзеля навучання па ўсіх прадметах.Адораныя дзеці павінны вучыцца ў класах разам з другімі вучнямі.Гэта дазваляе стварыць умовы для далейшай сацыяльнай адаптацыі адораных дзяцей і адначасова для выяўлення схаванай да пэўнага часу адоранасці,для максімальна магчымага развіцця ўсіх вучняў,выканання імі разнастайнай праектнай дзейнасці,творчых заданняў.Метады і формы работы з адоранымі дзецьмі перш за ўсё павінны арганічна спалучацца з метадамі і формамі працы з усімі вучнямі школы і разам з тым быць своеасаблівымі.

Ва ўмовах класа са змешанымі здольнасцямі арганізуецца кантроль за развіццём пазнавальнай дзейнасці адораных школьнікаў:

  • стварэнне для вучня сітуацыі поспеху і ўпэўненасці;

  • супрацоўніцтва настаўніка і вучня;

  • магчымасць выбару вучнем узроўню складанасці кантрольнага задання;

  • магчымасць выбару вучнем формы кантролю ведаў;

  • тэматычны ўлік ведаў;

  • выкарыстанне метаду малых груп;

  • гарантаванне права вучня на павышэнне адзнакі;

  • заахвочванне вучня;

  • адпаведнасць задач кантролю мэтам навучальна-выхаваўчага працэсу .

Адным з самых даступных і правераных шляхоў павышэння эфектыўнасці на-

вучання,актывізацыі вучнёўскай дзейнасці з’яўляецца арганізацыя самастойнай працы на ўроку.Вядомыя метадысты і педагогі-практыкі(М.А.Лазарук,В.Я.Ляшук,

А.В.Руцкая,М.І.Верціхоўская і інш.
)неаднойчы даводзілі,што навучальны патэнцыял павялічваецца,калі школьнікі працуюць самастойна,а настаўнік-кіруе іх

дзейнасцю,прапаноўвае пытанні і заданні,дае неабходныя тлумачэнні і кансультацыі,развівае “здольнасць самастойна мысліць,дакладна і пераканаўча выказваць свае думкі,весці спрэчку”.Пералічым найбольш распаўсюджаныя і эфектыўныя віды і формы самастойнай дзейнасці ў сістэме ўрокаў беларускай літаратуры і на пазаўрочных занятках:

  • работа з кнігай і часопісам;

  • праверачныя работы;

  • праца з тэстамі;

  • знаёмства з літаратурай для дадатковага чытання (пажадана па спісах канкрэтных аўтараў);

  • вядзенне чытацкага дзённіка,у якім шмат цытат з прачытанага.

У старэйшых класах на ўроках беларускай літаратуры для праверкі і ўдаскана-

лення творчых здольнасцей вучняў настаўніку мэтазгодна практыкаваць наступныя віды самастойнай працы:

  • сачыненні,водзывы,рэцэнзіі,анатацыі;

  • напісанне ўласных твораў(вершаў,невялікіх апавяданняў,мастацкіх замалёвак,эсэ);

  • даклады,паведамленні,рэфераты даследчага характару.

Самастойная даследчая дзейнасць вучняў толькі тады будзе па-сапраўднаму

эфектыўнай,калі яна стане сістэмнай:будзе мець месца і на ўступных занятках,і непасрэдна пры вывучэнні твораў,пры аналізе мастацкіх вобразаў,жанрава-стылёвых адметнасцей,пры правядзенні заключных заняткаў.Дзякуючы гэтаму падыходу ўзмацняецца навуковасць у выкладанні літаратуры,развіваюцца ўменні і назапашваецца культурна-духоўны вопыт,што,па словах Я.Коласа, “дае не толькі пэўны аб’ём ведаў,але і прывівае вучню ўменне самастойна авалодваць ведамі,самастойна мысліць,дакапвацца да кораня рэчаў,развіваць творчае мысленне,творчы розум “.

Аптымальнае развіццё адораных дзяцей забяспечваецца выкарыстаннем наступных педагагічных тэхналогій:

  • тэхналогія педагагічных майстэрняў;

  • праектнае навучанне;

  • модульная тэхналогія;

  • праблемнае засваенне.

Спынімся на праблемным навучанні.

Адным з тых,хто займаецца гэтым пытаннем,з’яўляецца А.М.Мацюшкін.Сут-

насць праблемнага навучання,на яго думку,здзяйсняецца ў стварэнні праблемных сітуацый,усведамленні і вырашэнні гэтых сітуацый у працэсе сумеснай дзейнасці вучняў і настаўніка.Праблемныя сітуацыі і праблемныя задачы-аснова праблемнага навучання.Правілы стварэння праблемных сітуацый наступныя:

  • заданне настаўнік фармулюе так,што вучань у працэсе выканання адкрывае

новыя веды,якія трэба засвоіць;

  • праблемнае заданне павінна адпавядаць інтэлектуальнам магчымасцям вучня і папярэднічаць тлумачэнню новага вучэбнага матэрыялу.

У педагогіцы выдзяляюцца чатыры ўзроўні праблемнага навучання.

Першы ўзровень-праблемнае выкладанне вучэбнага матэрыялу.Заключаецца ў тым,што выкладчык фармулюе праблему і шляхі яе вырашэння.Вучань павінен узнавіць ход разважанняўад пастаноўкі праблемы да яе вырашэння.

Другі ўзровень праблемнага навучання складаецца з праблемнага выкладання матэрыялу настаўнікам і наступнага самастойнага рашэння аналагічных праблемных сітуацый з боку вучняў.

Трэці ўзровень заключаецца ў тым,што настаўнік фармулюе праблему,шляхі пошуку выйсця з яе,вызначае кола недастатковых ведаў.Вучань самастойна вырашае гэту праблему з дапамогай унутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей,падбіраючы магчымыя варыянты рашэння.

Чацвёрты ўзровень праблемнага навучання атрымаў назву пошукавага,даследчага.Дзейнасць выкладчыка заключаецца ў стварэнні такіх праблемных сітуацый,якія вучню яшчэ невядомы.Вучань самастойна знаходзіць праблему,фармулюе і вырашае яе.Менавіта на гэтым узроўні праяўляюцца індывідуальныя творчыя здольнасці вучняў.Гэта самы высокі ўзровень праблемнага навучання.

Праблемнае навучанне па сутнасці і структуры вельмі падобна на даследчую дзейнасць вучоных,звязаную з адкрыццём аб’ектыўна новых ведаў.Праблемнае навучанне дазваляе не толькі якасна змяніць характар працэсу навучання,але і якасць набытых ведаў,садзейнічае развіццю пазнавальных інтарэсаў,самастойнасці,ініцыятыўнасці вучняў.Веды,набытыя ў ходзе вырашэння праблемнай сітуацыі,лягчэй пераносяцца ў новыя ўмовы жыццядзейнасці чалавека.І таму праблемнае навучанне выступае ў якасці аднаго са сродкаў развіцця крэатыўнасці адоранага дзіцяці.

Арганізуючы вучэбную работу з адоранымі дзецьмі,настаўніку неабходна часцей практыкаваць нетрадыцыйныя формы ўрокаў:

  • урок-семінар;

  • урок-канферэнцыя;

  • урок-дослед;

  • урок-прэзентацыя;

  • урок-завочная экскурсія;

  • урок-казка;

  • урок-залік;

  • урок абароны творчых работ;

  • урок-лекцыя;

  • урок-дыспут;

  • урок з выкарыстаннем камп’ютэра.

Мэтазгодна выкарыстоўваць тэматычныя і праблемныя “мазгавыя штурмы”,

ралявыя гульні,метад “буры прапаноў”.

Сярод формаў і метадаў пазаўрочнай работы шырокімі магчымасцямі выяўлення і развіцця адораных вучняў з’яўляюцца

  • факультатыўныя заняткі,

  • гурткі,

  • конкурсы,

  • алімпіядны рух,

  • навукова-даследчыцкая дзейнасць,

  • удзел у музейнай справе.

Формы навучання адораных дзяцей у сістэме дадатковай адукацыі:

  • навучанне індывідуальнае ці ў малых групах па праграмах творчага развіцця

ў пэўнай галіне;

  • праца па даследчыцкіх і творчых праектах у рэжыме настаўніцтва(у якасці настаўніка выступаюць,як правіла,вучоны,дзеяч навукі,спецыяліст высокага класа);

  • вочна-завочныя школы;

  • канікулярныя зборы,майстар-класы,творчыя лабараторыі;

  • фестывалі;

  • дзіцячыя навукова-практычныя канферэнцыі і семінары.

Выбар і прымяненне той ці іншай формы індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі

навучання залежаць не толькі ад магчымасцяў школы,а перш за ўсё ад індывідуальных асаблівасцей дзіцяці.

Важным фактарам,які ўплывае на развіццё адораных вучняў і на выяўленне схаваных схільнасцей і таленту,з’яўляецца сістэма пазакласнай выхаваўчай працы.Асновай фарміравання такой сістэмы з’яўляецца “пагружэнне ў культуру”.

Стварэнне актыўнага жыццёвага асяроддзя,у якім развіваецца дзіця,максімальная адпаведнасць зместу і формаў выхаваўчай дзейнасці інтарэсам і запатрабаванням вучняў дазволяць дзіцяці самасцвярджацца і самарэалізоўвацца.Сістэма адукацыі прапануе наступныя формы ўсебаковага развіцця асобы:

  • клубы:музычны,спартыўны,акцёрскага майстэрства,камп’ютэрны,турыстыч-

ны,кінаклуб,КВЗ,экалагічны;


  • секцыі,студыі,майстэрні;

  • школа этыкету;

  • паходы выхаднога дня;

  • шматдзённыя экспедыцыі;

  • аўтобусныя і пешаходныя экскурсіі;

  • школьны турзлёт;

  • сустрэчы з цікавымі людзьмі;

  • краязнаўчая дзейнасць;

  • тэматычныя гасцёўні;

  • “круглыя сталы”;

  • інтэлектуальныя гульні (“Поле цудаў”, “Што?Дзе?Калі?”, “Шчаслівы выпадак”і інш.);

  • гурткі;

  • калектыўныя творчыя справы;

  • выставы,канцэрты;

  • фестывалі дзіцячай творчасці;

  • кірмашы;

  • ток-шоу;

  • дабрачынныя акцыі,валанцёрская дзеёнасць;

  • дні здароўя, спартыўныя алімпіяды;

  • прадметныя тыдні.

Выкарыстанне ў адукацыйна-выхаваўчым працэсе такіх формаў дазваляе дзе-

цям набываць навыкі навукова-пошукавай і даследчыцкай дзейнасці,спрыяе развіццю пазнавальнай сілы і творчага патэнцыялу.

Спіс літаратуры

1.Бекетова З.Н.Организация работы с одарёнными детьми:проблемы,перс-пективы//Завуч.-2004.-№7.-С.83-87.

2.Емельянова С.П.Система работы с одаренными детьми//Пачатковае навучанне.-2009.-№8.-С.48-51.

3.Лазарук М.А.Навучанне і выхаванне творчасцю.-Мінск:Нар.асвета,1994.-200 с.

4.Малахова И.А.Развитие личности.Часть 1.-Мінск: “Беларуская навука”,2002.-158 с.

5.Мартынова Г.А.Дополнительное образование-активный инновационный поиск развития личности//Классный руководитель.-2002.-№6.-С.5-18.

6.Нівяркевіч С.І.Арганізацыя самастойнай пазнавальнай дзейнасці на ўроках беларускай літаратуры//Беларуская мова і літаратура.-2008.-№5.-С.12-18.

7.Панасюк В.І.,Мельнікава К.Ф.Праблемы ўзаемадзеяння педагога з адоранымі дзецьмі//Народная асвета.-2004.-№11.-С.40-43.

Дата 29.09.2009

Подпіс Н.Ф.Рыкун




Похожие:

Н. Ф. Рыкун уа новапагосцкая дзяржаўная iconДокументы
1. /Дзяржауная мова.doc
Н. Ф. Рыкун уа новапагосцкая дзяржаўная iconУа "Міёрская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №1"
Беларусь Аляксеем Пятровічам Кавалевічам. У час сустрэчы гучалі вершы паэта, прачытаныя ім самім І вучнямі, Аляксей Пятровіч расказаў...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов