С. А. Сцепулёнак icon

С. А. Сцепулёнак



НазваниеС. А. Сцепулёнак
Дата конвертации17.07.2012
Размер69.3 Kb.
ТипДокументы

Развіццё інтарэсаў і здольнасцей у сістэме пазакласнай спартыўна-аздараўленчай работы.

С.А.Сцепулёнак,

УА”Узмёнская дзяржаўная агульна- адукацыйная сярэдняя школа-сад”

Як вядома дзіця выхоўвае тое асяроддзе,у якім ён жыве, працуе, праводзіць свой вольны час. Хочаце, каб дзіця вырасла матэматыкам, патрэбна памясціць у асяроддзе, дзе ўсе цікавяцца матэматыкай, ставяць і вырашаюць цікавыя пытанні і задачы. Хочаце, каб вырасла музыкантам, патрэбна, каб усе навокал слухалі і цікавіліся сур’ёзнай музыкай, а яшчэ лепей, каб ігралі на якіх-небудзь інструментах. Хочаце, каб вырасла спартсменам, патрэбна актывізаваць спартыўнае жыццё, цікавіцца спартыўнымі навінамі краіны і свету, самому ўдзельнічаць у занятках спортам і спартыўных мерапрыемствах.

Таму асноўнай задачай сваёй выхаваўчай работы я лічу стварэнне вучнёўскага асяроддзя, дзе кожны вучань адчуваў бы сябе ўтульна і камфортна ў псіхалагічным сэнсе, каб кожны вучань бачыў, што ўсе навокал зацікаўлены ў яго будучыні і ўсебаковым развіцці. На першым месцы павінен быць клопат аб псіхафізічным здароўі вучняў. Таму на першы план выходзяць працэс узаемадзеяння “вучань-настаўнік”, педагогіка супрацоўніцтва.

Педагогіка супрацоўніцтва з’яўляецца адной з найбольш усеабдымных педагагічных абагульненняў 80-х гадоў. Назва тэхналогіі была дадзена групай педагогаў-наватараў, у абагульненым вопыце якіх злучыліся лепшыя традыцыі савецкай школы, дасягненні рускай і замежнай псіхолага – педагагічнай практыкі і навукі. Як цэласная тэхналогія, педагогіка супрацоўніцтва пакуль не задзейнічана ў канкрэтнай мадэлі. Яна ўся “рассыпана” па сотнях артыкулаў і кніг, яе ідэі ўвайшлі амаль ва ўсе сучасныя педагагічныя тэхналогіі, саставілі аснову “Канцэпцыі сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь”. Таму педагогіку супрацоўніцтва трэба разглядаць як асобага тыпу “пранікаючую” тэхналогію, якая з’яўляецца ўвасабленнем новага педагагічнага мыслення, крыніцай перадавых .

І кожны настаўнік на сваім месцы павінен індывідуальна на практыцы прымяняць розныя метады і спосабы ўздзеяння на асобу з мэтай дасягнення патрэбных вынікаў.

Па заканчэнні школы, у самастойным жыцці, магчыма, не давядзецца праводзіць вылічэнні па трыганаметрычных формулах, не давядзецца хутка бегаць і выконваць розныя нарматывы, але ўменне лагічна думаць, пралічваць свае дзеянні, мець здаровае моцнае цела нікому яшчэ не пашкодзіла.

Таму асноўныя накірункі работы - гэта арганізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ў школе і арганізацыя пазашкольнай работы з вучнямі і мясцовым насельніцтвам пры максімальным ахопе ўсіх жадаючых. За 20 год працы выбраны пэўныя накірункі, напрацаваны некаторыя метады і прыёмы ў планаванні навучальна-выхаваўчага працэсу, устаноўлены і падтрымліваюцца добрыя спартыўныя традыцыі. Паколькі школа малакамплектная і мелася добрая база для заняткаў па спартыўнай гімнастыцы, то і заняткі для вучняў планаваліся з ухілам на спартыўную гімнастыку.
Метадыстамі РАНА і АБЛАНА было рэкамендавана саставіць ускладнены варыянт праграмы па спартыўнай гімнастыцы. У 2004-ым годзе праграма была зацверджана Віцебскай ШВСМ па спартыўнай гімнастыцы і надрукавана для рэкамендацыі ў часопісе “Фізічная культура і здароўе” №3 за 2006год.

У 2003 годзе фізкультурны калектыў калгаса і Узмёнскай СШ трансфармуюцца ў спартыўны клуб “Алімп”.

Задачы работы клуба – добраахвотная арганізацыя на баззе агульных інтарэсаў. У сілу спецыфікі сельскай мясцовасці пасля Пакрова (пасля заканчэння сельскагаспадарчых работ) у моладзі з’яўляецца шмат вольнага часу. Задача клуба – даць магчымасць заняць іх вольны час. Пасля заканчэння асноўнай вучэбнай дзейнасці шэсць разоў на тыдзень спартыўная зала адчыняе дзверы для ўсіх жадаючых. Працуюць секцыі па розных відах спорту і розных узроставых групах. Кожны , хто жадае паправіць здароўе і актыўна правесці вольны час, можа наведаць спартыўную залу, якая ніколі не пустуе.

Асновай спартыўнага жыцця клуба з’яўляецца комплекс розных мерапрыемстваў у рамках праграмы маладзёжнага фізкультурна-спартыўнага руху “Алімпійскія надзеі Беларусі”. Створана праграма “Здароўе”. У школе праводзіцца работа па трох накірунках:

- першасная прафілактыка (забеспячэнне захавання санітарна-гігіенічных норм ушколе);

- другасная прафілакыка (карэкцыя маючых адхіленняў у стане здароўя вучняў);

- валеалагізацыя адукацыйнага працэсу (правядзенне дэкад здароўя, дзён здароўя, фізкультурна – аздараўленчых мерапрыемстваў, спартыўна-масавых мерапрыемстваў і інш). У сувязі з патрабаванямі МАРБ праводзяцца ў школе ў рэжыме дня фізкультурна -аздараўленчыя мерапрыемствы. Педагагічным калектывам школы праводзіцца праца з бацькамі па прапагандзе здаровага ладу жыцця іх дзяцей і іх саміх, заахвочваюцца да заняткаў у спартыўных секцыях. Спартзала задзейнічана на 100%. Вучні і мясцовае насельніцтва наведваюць секцыі па футболу, валейболу, груп АФП, турыстычнага гуртка. Праводзіцца круглагадовая спартакіяда па розных відах спорту, спартакіяда дапрызыўнай моладзі: “Абаронца Айчыны”, зімняму трохбор’ю, летняму мнагабор’ю.

Для матывацыі і стымуляцыі вучняў і вясковай моладзі прымяняюцца розныя спосабы і метады. Асноўны з іх - гэта метад “перспектыўных ліній”, гэта значыць, займаючыюся ў клубе, школьнікі павінны бачыць свае вынікі, ведаць аб сваіх поспехах, параўноўваць з чымсьці. Для гэтага састаўляецца каляндарны план спартыўных мерапрыемстваў, спаборніцтваў розных узроўняў. Арганізоўваюцца сяброўскія сустрэчы і турніры з суседнімі фізкультурнымі калектывамі. Актыўны ўдзел члены клуба прымаюць ва ўсіх раённых спаборніцтвах, якія арганізуе і праводзіць раённы спартклуб “Атлант”. І Як вынік - пэўны прагрэс у спартыўных дасягненнях.

На другіх уроках, такіх як прыродазнаўства, біялогія і іншыя, вучань набывае тэарытычныя веды аб сваім здароўі і сваіх магчымасцях. Урокі фізкультуры павінны дапамагчы найбольш удала спалучыць тэорыю і практыку. Таму, пры арганізацыі заняткаў фізкультурай, мы стараемся вырашаць наступныя задачы:

1)педагагічныя: А)Фарміраваць і падтрымліваць устойлівы інтарэс дзяцей да фізкультурных і спартыўных заняткаў. Урок фізкультуры займае ўсяго невялікую частку часу вучняў , таму самастойная рухальная актыўнасць адыгрывае важнейшую ролю ў фарміраванні здаровага арганізму дзіцяці.

Б) Навучаць даступным у іх узросце фізкультурным ведам і фарміраваць ўяўленні, неабходныя для фізічнага выхавання і самавыхавання. Сюды ўваходзяць веды аб правілах бяспечных паводзін у час заняткаў па фізкультуры, правілы аказання першай дапамогі пацярпеўшаму. Патрэбна навучаць методыцы заняткаў фізічным практыкаванням, правілам дыхання пры выкананні фізічных практыкаванняў. Вучні павінны вызначаць практыкаванні для развіцця сілы мышцаў, статычнай сілавой вынослівасці, агульнай вынослівасці і іншых. У старэйшых класах павінны ведаць методыку развіцця фізічных якасцей для таго, каб самастойна маглі граматна арганізаваць заняткі фізкультурай.

В) Для арганізацыі самастойных заняткаў патрэбна вучыць дзіцяці прыёмам самакантролю: вымярэнне частаты пульсу і частаты дыхання пасля дазіраванай нагрузкі, параўнанне паказчыкаў рэакцыі на нагрузку, атрыманых у пачатку, сярэдзіне, канцы навучальнага году, норма вагі і акружнасці грудной клеткі для свайго росту, норма частаты сардэчных скарачэнняў, дапушчальная частата сардэчных скарачэнняў у час работы для свайго ўзросту. Неабходна таксама навучаць правілам самаацэнкі асноўных фізічных якасцей і агульнай фізічнай падрыхтаванасці, паняццям аб “адстаючых” фізічных якасцях. Развіваць цікавасць да спорту дапамагаюць тэарэтычныя веды аб гісторыі спорту, алімпійскага руху, апавяданні аб лепшых спартсменах і іх дасягненнях .

2)Прыкладныя задачы ФВ:

- даць ўменні і навыкі супрацоўніцтва з аднагодкамі ў працэсе фізкультурнай і спартыўнай дзейнасці. Чым лепш дзіця развіта фізічна, чым большым арсеналам уменняў і навыкаў валодае, тым прасцей яму знайсці агульную мову з равеснікамі, тым лягчэй пераключыцца на любы від працоўнай дзейнасці.

3) Гігіенічнае выхаванне.

Чалавек падвяргаецца ўздзеянню розных фактараў знешняга асяроддзя. Сярод іх тэмпература, вільготнасць і рух паветра, атмасферны ціск, сонечная радыяцыя, шум, іянізуючае выпраменьванне і іншыя. Шмат чаго з гэтых фактараў патрэбна арганізму, але пры высокай інтэнсіўнасці яны аказваюць шкоднае ўздзеянне. Так, высокая тэмпература выклікае перагрэў арганізма і цеплавы удар, холад – пераахалоджванне і абмарожванне. На чалавека ўздзейнічаюць і псіхічныя фактары – слова, мова, пісьмо і іншыя. Яны выклікаюць розныя эмоцыі – страх, радасць і іншыя. Чалавеку патрэбна разрадка, выхад накопленым эмоцыям, бо пры іх арганізм выдзяляе ў кроў гармоны, у тым ліку і адрэналін, які звужвае кравяносныя сасуды, павышае крывяны ціск, актывізуе энергетычныя працэсы .

Добрая песня, цікавая работа, турызм, спорт, музыка – гэта таксама разрадка эмоцый.

Для чалавека знешняе асяроддзе – не толькі, але і грамадства з яго вытворчымі сіламі і вытворчымі адносінамі. Гэтым тлумачыцца вызначальнае ўздзеянне сацыяльных умоў на здароўе чалавека .

Людзі не толькі падвяргаюцца ўздзеянню знешняга асяроддзя, але і могуць уздзейнічаць на яго або прыстасоўвацца. Патрэбна толькі ўмець слухаць свой арганізм і мабілізоўваць яго на дасягненне мэтаў .

Для гэтага патрэбна расказваць, як умацаваць сваё фізічнае здароўе, ажыццяўляць прафілактыку захворванняў сродкамі фізкультуры, павышаць разумовую працаздольнасць.

Але асноўная праблема лічу ў тым, каб веды і практыка ішлі побач, каб па заканчэнні школы здаровы лад жыцця, а не шкодныя звычкі сталі нормай жыцця, каб веды і навыкі, атрыманыя ў школе, знайшлі прымяненне ў далейшым жыцці.


Спіс літаратуры


  1. Волков Л.В. Теория и методика детского и юношеского спорта – Киев: Олимпийская литература, 2002.

  2. Запрудский Н.И. Современные школьные технологии: пособие для учителей – Минск, 2003.

  3. Ильин Е.П. Психология физического воспитания: учебник для институтов и факультетов физической культуры – Издательство РГПУ им. А.И. Герцена, 2000.

  4. Канищев А.Д. Организация спортивно-массовых и физкультурно-оздоровительных мероприятий с учащимися: методические рекомендации – Минск, 2002.

  5. Овчаров В.С. Настольная книга учителя физической культуры: методическое пособие – Минск, 2008.


.


Дата 05.10.2009

Подпіс_________




Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов