Змест,формы І метады работы з адоранымі дзецьмі icon

Змест,формы І метады работы з адоранымі дзецьмі



НазваниеЗмест,формы І метады работы з адоранымі дзецьмі
Дата конвертации17.07.2012
Размер54.89 Kb.
ТипДокументы

Змест ,формы і метады работы з адоранымі дзецьмі

Гагалінская Н.Л.

УА”Міёрская дзяржаўная

агульнаадукацыйная сярэдняя школа №3” Адораныя дзеці .Прыкметы адоранасці

Адораныя дзеці – нацыянальнае багацце дзяржавы , аснова будучых поспехаў і залог росквіту грамадства .Яны адрозніваюцца ад іншых асаблівай успрымальнасцю , імкненнем удзельнічаць ва ўсім новым , настойлівасцю , незалежнасцю , здольнасцю вытрымліваць высокія разумовыя нагрузкі .Іх мысленне вызначаецца хуткасцю і гібкасцю ў падыходзе да праблем , уменнем прымяняць атрыманыя веды ў іншых галінах , выкарыстоўваць уяўленне .

Чаму адбываецца зніжэнне тэмпу разумовага развіцця адораных дзяцей ?

Зніжэнне ж тэмпу адбываецца з-за адсутнасці мэтанакіраванага ўздзеяння і арганізацыі працэсу навучання , які б адпавядаў запатрабаванням адораных дзяцей .Каб гэтага не адбывалася ,трэба пры састаўленні школьных праграм улічваць асаблівасці такіх дзяцей .

Якія стратэгія існуюць у спецыялізацыі навучання адораных дзяцей ?

1.Паскарэнне (таленавітыя вучні засвойваюць праграму ў больш хуткім тэмпе,

чым аднакласнікі з сярэднімі здольнасцямі ).

2. Паглыбленне (паглыбленае пранікненне ў матэрыял пры больш шырокім яго ахопе ).

3.Якасна новае навучанне (калі праграма мае прынцыпова новы змест ,які нельга разглядаць як працяг або паглыбленае вывучэнне матэрыялаў , што ўключаны ў агульнапрынятыя праграмы ).

Якія формы работы дазваляе вылучаць стратэгія паскарэння ?

1.Паскарэнне ў звычайным класе ,якое звязана з арганізацыяй індывідуальнага навучання для некалькіх адораных вучняў .Гэта магчыма , калі яны могуць працаваць самастойна .(З вопыту работы :выкарыстанне тэстаў , рознаўзроўневых заданняў ,заданняў павышанай цяжкасці,займальнага матэрыялу ,гульняў, гульнёвых сітуацый (напр., гульні “Снежны ком “,”Што ?Дзе ?Калі? “,”Шчаслівы выпадак “),складанне крыжаванак ,віктарын ,стварэнне малюнкаў да твораў , напісанне вершаў ці апавяданняў пра пісьменнікаў і іх творы ,адкрытае выказванне сваіх меркаванняў ).

2.Заняткі па таму ці іншаму прадмету з вучнямі іншых (наступных ) класаў.Гэта форма навучання патрабуе зладжанай работы некалькіх настаўнікаў .

3.”Пераскакванне “ праз клас .Вучня , які намнога пераўзыходзіць у здольнасцях сваіх аднакласнікаў , часта немагчыма развіць пры ўмовах сумеснага з імі навучання .Таму перавод яго праз адзін ці два класы стварае ўмовы для заняткаў з большай хуткасцю і складанасцю матэрыялу .

4.Профільныя класы ,калі адзін ці некалькіх прадметаў вывучаюцца ў паскораным тэмпе і па больш складанай праграме .Такая форма паскарэння больш падыходзіць вучням з акрэсленай схільнасцю да той ці іншай галіны ведаў .
(З вопыту работы : за гады працы ў профільным класе адзначу наступныя плюсы : большая колькасць гадзін амаль па ўсіх тэмах , у тым ліку на развіццё маўлення , большая зацікаўленасць вучняў ,вучні-ўдзельнікі алімпіяд ,выхаваўчы працэс “у духу беларускасці “,г.зн. правядзенне мерапрыемстваў , звязаных з культурай, традыцыямі , абрадамі беларускага народа , якія спрыяюць фарміраванню жыццёвай пазіцыі вучняў ).

5.Радыкальнае паскарэнне .Спецыяльныя праграмы прапануюцца вучням,пачынаючы з 7-8 класаў ,у дальнейшым для найбольш адораных прадугледжаны заняткі па універсітэцкай праграме .

Якія напрамкі дзейнаці ўключае стратэгія паглыблення ?

1.Пашырэнне кругагляду ;

2.Паглыбленне ведаў аб навакольным асяроддзі ;

3.Самапазнанне , развіццё інструментарыя ведаў .

Названая стратэгія мае вялікае значэнне пры развіцці пазнавальных інтарэсаў. Важны праблемны падыход у навучанні , што азначае ўменне выявіць праблему , разгледзець розныя варыянты яе вырашэння і абагуліць усё знойдзенае. Прапануюць уключыць у навучанне і выхаванне адораных дзяцей сцэнарыі навучальных гульняў , практыкаванні для развіцця даследчыцкай і пошукавай актыўнасці .(З вопыту работы : праца на факультатыўных занятках “Слова ў тэксце”, ”Складаныя пытанні беларускай мовы “,”Практыкум па беларускай

мове “,на міжшкольных факультатывах ,што спрыяе вырашэнню вышэй пастаўленых задач ).

Якое навучанне можна аднесці да трэцяй стратэгіі ?

Да якасна іншага навучання можна аднесці развіццёвае навучанне Эльконіна-Давыдава ,навучанне чытанню па Зайцаву .

Мае рэкамендацыі па рабоце з адоранымі дзецьмі :

1.Абапірацца на здольнасці ,якія праяўляюцца ў дзіцяці ў дзейнасці .Від дзейнасці, які лепш атрымліваецца , часта звязаны з захапленнямі дзіцяці, унутранай цікавасцю,перажываемым ім пачуццём задаволенасці .Важна правільна накіроўваць і развіваць дараванне .(З вопыту работы :сваіх адораных вучняў бяру ў ролі вядучых на разнастайныя мерапрыемствы , раю пісаць вершы, апавяданні ў “Міёрскія навіны “,раю ўдзельнічаць у кокурсах,віктарынах школьнага ,раённага ,краязнаўчага ўзроўняў .)

2.Выкарыстоўваць у дзейнасці інтарэсы дзяцей , таму што яны надаюць ёй патрэбны напрамак, прастор ,глыбіню.Імкнуцца зацікавіць кожнае дзіця , дапамагчы яму знайсці занятак , які б прыцягваў , выклікаў задавальненне і жаданне працаваць .

3.Паступова пашыраць матывы дзяцей да ўсё большых дасягненняў , тады ў іх будуць выпрацоўвацца пазітыўныя звычкі , і яны самі будуць імкнуцца да больш важных задач .Для дасягнення поспехаў патрэбна матывацыя. (Напр,.мэты маіх вучняў- паступіць на факультэт журналістыкі , на філалагічны факультэт ) .

4.Развіваць эмацыянальныя асаблівасці дзіцяці ў рабоце з заданнем, тамушто гэта дае моцны штуршок для развіцця інтэлекту(вызначы настрой верша,карціны,песні, музычнага твора ;апішы славесна партрэт героя твора, сябра прыдумай мінорныя і мажорныя словы .Што ты адчуваеш,слухаючы гэту музыку? Ці падабаецца табе верш ,казка ,раман ?Чаму? Якую музыку можна падабраць да твора ,карціны ?

5.Арганізоўваць кароткачасовыя назірані за зменамі ў прыродзе (лістападам,снегападам,дрэвамі, кветкамі і інш.).Пры гэтым вучыць параўноўваць прадметы,з’явы ,іх уласцівасці.Гэта будзе прывучаць дзяцей да дыферэнцыраванага ўспрымання і разумення сувязей паміж прадметамі рэчаіснасці,садзейнічаць развіццю разумовай актыўнасці дзіцяці .

6.Пабуджаць дзяцей да роздуму над рознымі з’явамі рэчаіснасці (Як патрэбна рэагаваць на зло?Які ўклад вы можаце ўнесці ў захаванне мовы, культуры беларускага народа?Якімі якасцямі павінен валодаць сапраўдны чалавек?) Вырашаючы такія праблемы ,дзеці вучацца значна раней і глыбей разважаць над тымі пытаннямі , на якія адказваць самастойна поўнасцю яшчэ не могуць, паколькі не хапае ведаў і вопыту .

7.Практыкаваць заняткі творчасці ,на якіх дзеці будуць рабіць тое , што ім падабаецца , і арганізоўваць прэзентацыю прадуктаў дзейнасці ,у час якой кожнае дзіця будзе прадстаўляць “свой тавар”. Гэта можа быць і абарона праектаў ,і літаратурныя чытанні ,і вусныя выказванні па розных тэмах .

9.Мэтанакіравана падбіраць метады работы з дзецьмі ,спецыяльныя арганізацыйныя формы ,прадумваць змест , варыятыўныя прыёмы ,якія б садзейнічалі праяўленню і развіццю здольнасцей дзіцяці.(Лічу патрэбнымі гадавыя планы работы з адоранымі дзецьмі,планы работы з алімпіяднікамі,праца павінна весціся няспынна, ,уключаючы і канікулярны час .Змест праграмы па прадмеце максімальна павінен быць набліжаны да праграмы ВНУ(прыклад таму абласныя і рэспубліканскія алімпіяды па беларускай мове ).Акрамя сумеснай дзейнасці настаўніка і вучня трэба арганізоўваць і самастойную працу дзіцяці(працу са слоўнікамі,дапаможнікамі,мастацкай,крытычнай літаратурай,выкананне заданняў непрырыўнай алімпіяды ,адбор і назапашванне цытат для водгукаў і вусных выказванняў і т.п.)Пры гэтым неабходна весці кантроль за яе выкананнем ,праводзіць маніторынг выніковасці заняткаў з адоранымі дзецьмі .На сваіх уроках выкарыстоўваю натупныя тэхналогіі:педагагічных (французскіх)майстэрняў, развіцця крытычнага мыслення,рознаўзроўневую тэхналогію. Часта арганізоўваю

работу ў групах, парах.Адораным дзецям даю магчымасць пабыць

у ролі настаўніка (растлумачыць новую тэму , ацаніць работу

іншых вучняў ).

Але ж менавіта ў духоўных зносінах заключаецца нешта незвычайнае, узаемнае, моцнае ,тое ,што робіць кантакт людзей незабываемым і прыводзіць да станоўчага выніку ,да перамогі .


Спіс літаратуры :

1.Рапацэвіч Я.С.Разумовыя здольнасці :іх выяўленне і развіццё .//Народная асвета,1999 №2,3,4,5

2.Бараева Я.І.Псіхалагічная падрыхтоўка настаўніка да работы з адоранымі школьнікамі .//Народная асвета ,2002№2

3.Захожая Н.М.Шматграннасць дзіцячай адоранасці .//Народная асвета ,2002№2

4.Каршакова Ю.В.Сістэма адбору і падрыхтоўкі адораных дзяцей .Праграма

“Адораныя дзеці “//Народная асвета ,2003 №12

01.10.2009 г.




Похожие:

Змест,формы І метады работы з адоранымі дзецьмі iconУрока : ″ Углерод″. Учитель химии: Егорова О. А. Тип урока : изучение нового материала. Формы работы
Формы работы: фронтальная, парная самостоятельная работа с источником знаний, индивидуальный тестовый контроль
Змест,формы І метады работы з адоранымі дзецьмі iconДиректор умц в. Л. Губанова
Школа молодого библиотекаря: Теоретические знания технологии работы библиотекаря. Ведение документации, план работы, формы и методы...
Змест,формы І метады работы з адоранымі дзецьмі iconМетодическая работа по теме
Обоснование работы с компьютером, как основной формы работы на уроках истории. Стр. 2 – 25
Змест,формы І метады работы з адоранымі дзецьмі iconКаверин Ю. А., Тамбовская сош физические диктанты
Результаты проверки позволяют учителю корректировать время на изучение отдельных вопросов программы, совершенствовать формы и методы...
Змест,формы І метады работы з адоранымі дзецьмі iconПримерный анализ работы мо классных руководителей
Роль методической работы школы возрастает в современных условиях в связи с необходимостью рационально и оперативно использовать новые...
Змест,формы І метады работы з адоранымі дзецьмі iconVerbals. The participle неличные формы глагола. Причастие в английском языке имеются три неличные (непредикативные) формы глагола: причастие
Неличные формы глагола не изменяются по лицам и не употребляются самостоятельно в роли сказуемого. Помимо глагольных свойств, неличные...
Змест,формы І метады работы з адоранымі дзецьмі iconВведение. Рецепт. Твердые лекарственные формы. Жидкие лекарственные формы и лекарственные формы для инъекций. Мягкие лекарственные формы
Цель: Изучить структуру рецепта, знать правила и уметь выписывать рецепты на твердые лекарственные формы. Знать правила и уметь выписывать...
Змест,формы І метады работы з адоранымі дзецьмі iconЕ. А. Бондаренко
Содержание, формы и методы обучения и воспитания одаренных детей (из опыта работы)
Змест,формы І метады работы з адоранымі дзецьмі iconМосковская Духовная Академия
Формы организации и методы учебно-воспитательной работы в Православной гимназии
Змест,формы І метады работы з адоранымі дзецьмі iconМетодика проведения устного счета на уроках математики
Они надеются, что учитель их пропустит, не спросит. Для более эффективной работы при устном счете следует использовать более разнообразные...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов