Беларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы Правапіс літары о icon

Беларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы Правапіс літары о



НазваниеБеларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы Правапіс літары о
Дата конвертации21.07.2012
Размер23.06 Kb.
ТипУрок

Беларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы

Правапіс літары о

У беларускай мове паводле традыцыі аканне (недысімілятыўнае) фіксуецца на пісьме. Гэтым наша мова адрозніваецца ад дзвюх усходнеславянскіх сясцёр-суседак — рускай і ўкраінскай. Параўнаем: молоко (рус.), молоко (укр.) і малако (бел.). Чаму так сталася? Мы амаль не маем рэдукаванасці галосных о, э, г. зн. іх своеасаблівага скарачэння ў ненаціскных пазіцыях: воды — вада, рэкі — рака. Тады калі ў рускай мове рэдукцыя — з’ява распаўсюджаная і нават вызначае традыцыю вымаўлення. Мы акаем, і “татальнае” аканне — гэта прыкмета нашай мовы. І ад яго нікуды не дзенешся. Сваім студэнтам, будучым журналістам радыё і тэлебачання, гавару: “Не лянуйцеся раскрываць рот, бо наша а — шчырае, адкрытае”. Гэтае а і вылучае беларусаў. Калі мы нават навучымся вымаўляць мяккія р, т і ч, то нас усё роўна пазнаюць па аканні.
Калі не зважаць на невялікую групу слоў, то і сёння можна пачуць: у беларускай мове о пішацца толькі пад націскам. Але ў існуючым правапісе маюцца выключэнні: трыо, адажыо, партфоліо і інш. Як бачым, перад намі запазычанні. Такіх слоў набярэцца няшмат. Каб ліквідаваць разнабой, было ўдасканалена старое правіла: 1. Літара о пішацца толькі пад націскам: год, кот, скрозь, шоўк, колас, мова, доўга, посуд, арол, шолах, плячо, дарога, разгортваць, дапамога, дадаткова, жніво, дэпо, водар, оканне, ода, оптам, ордэн, офіс, опера, Об, Орша, Омск, Обнінск, Осла, Оксфард, Орск, Токіа, Ватэрлоа. Амаль нічога новага, акрамя двух апошніх слоў. Заўважу, што гаворка ідзе не пра складаныя словы, а простыя. У складаных і складанаскарочаных словах сітуацыя крыху іншая, пра што пагаворым пазней.
Напісанне слоў тыпу адажыа, арпеджыа, дызажыа, капрычыа, імпрэсарыа, сальфеджыа выклікала шмат дыскусій. Прапаноўвалася на канцы такіх слоў пісаць ё на манер слова радыё. Сапраўды, слова радыё з’яўляецца выключэннем, але яно мае сваю гісторыю. У свой час радыё як СМІ маланкава распаўсюдзілася па савецкай краіне, у Беларусі яго называлі і радыва, і радзіва, і радыё. З-за вельмі шпаркага распаўсюджання дыялектнае слова патрапіла ў літаратурную мову, стаўшы выключэннем. Але ж хіба можна з-за аднаго выпадку рабіць выключэннем цэлую групу слоў? Было прынята падстаўнае рашэнне пашырыць прынцып перадачы акання ў словах іншамоўнага паходжання. Паводле новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, трэба пісаць Антарыа, Антоніа, Байляньцзяа, Баа, Барнеа, Більбаа, Ваяа, Галілеа, Гаа, Даа, Лаа, Леа, Ляа, Мантэвідэа, Маа, Мінданаа, Мяа, Рамэа, Сяа, Таа,  Цаа, Цічаа, Цындаа, Цяа, Чаа, Чжаа, Чжаадаа, Чырчэа, Яншаа. Для большага ўяўлення, пра якія словы ідзе гаворка, працягнем гэты шэраг: Асорыа, Бакачыа, Бенволіа, Біа-Біа, Валенцыа, Грэгорыа, Д’Анунцыа, Еўстахіа, Капіа, Кастэліа, Кіа, Кліа, Лючэнцыа, Мазачыа, Меркуцыа, Нунцыа, Паладыа, Петручыа, Пінокіа, Тэлезіа, Фульвіа і інш.

Ёсць запазычаныя словы, у якіх канцавы галосны служыць своеасаблівым распазнавальнікам родавай прыналежнасці імя. Напрыклад, згодна з існуючым правілам, імя Атавіо пазначае асобу мужчынскага полу, а Атавія — жаночага. Паводле новага правіла, акцэнты зменяцца: Атавіа (ён) — Атавія (яна). Тое ж будзем назіраць і ў імёнах: Аўрэліа—Аўрэлія; Базіліа—Базілія; Эміліа—Эмілія; Эўгеніа—Эўгенія; Фабрыцыа—Фабрыцыя; Лючыа—Лючыя; Марыа—Марыя; Маурыцыа—Маурыцыя; Разарыа—Разарыя, Сільвіа—Сільвія і г.д.
Заўважым, словы, якія заканчваліся спалучэннем зычны + галосны, даўно падпарадкаваны агульнаму правілу: бельканта, лібрэта, ламента, інтэрмеца, брута, нета і інш. Рэалізуецца асноўнае беларускае правіла — літара о ў простых словах пішацца толькі пад націскам.
N.B. У “Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (Мінск: Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2008. — 144 с.) наглядаем апячатку: на с. 42 замест Тао Юаньмінь трэба чытаць Таа Юаньмінь.




Похожие:

Беларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы Правапіс літары о iconЗа што літара ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары ё
Літара ё ў беларускай мове мае вызначанае месца ў алфавіце І паслядоўныя правілы напісання
Беларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы Правапіс літары о iconЭканомім? ці Правапіс літары й

Беларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы Правапіс літары о iconПакрыўджаны Ёрык, ці Правапіс раздзяляльнага мяккага знака І апострафа
Літара ь у роднай мове выконвае дзве даволі важныя функцыі: змякчальную — перадае мяккасць папярэдняй літары (дзень, песень, гляньце)...
Беларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы Правапіс літары о iconІзмы І малпы, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы
Вельмі часта да малога І на першы погляд нязначнага мы ставімся абыякава, адпрэчваем, не хочам звярнуць увагу, аддаць належнае. Прыходзілася...
Беларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы Правапіс літары о iconТо ў стане, то ў працэсе, ці Правапіс літары й перад суфіксам -ва
Часта суфіксы ўдзельнічаюць не ва ўтварэнні новага слова, а служаць для выражэння пэўнага граматычнага значэння. Такім чынам утвараюцца...
Беларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы Правапіс літары о iconЛітара на ўшанаванне, ці Правапіс вялікай І малой літар
Чалавек узвялічваецца талентам, подзвігам, высакароднасцю, добрымі справамі, часам яго ўзвышае пасада. Мы гаворым: пісьменнік (настаўнік,...
Беларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы Правапіс літары о iconЧым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах

Беларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы Правапіс літары о iconРасписание уроков физической культуры в бассейне День недели Учитель 1 урок 2 урок 3 урок 4 урок 5 урок 6 урок Понедельник

Беларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы Правапіс літары о iconСа спашукальнікам І з саіскальнікам, ці Правапіс прыставак
Напрыклад, абаперціся ці абперціся, даследаванне ці даследванне. Правапіс прыставак І суфіксаў, канчаткаў у “Правілах” (1959) быў...
Беларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы Правапіс літары о iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов