За што літара ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары ё icon

За што літара ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары ё



НазваниеЗа што літара ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары ё
Дата конвертации21.07.2012
Размер27.32 Kb.
ТипУрок

За што літара Ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары ё

18.04.2009

Літара ё ў беларускай мове мае вызначанае месца ў алфавіце і паслядоўныя правілы напісання.
Калі параўнаць выкарыстанне яе ў іншых мовах, то адкрыецца шмат цікавых фактаў. Напрыклад, у рускай мове, з якой ё прыйшло ў беларускую азбуку, разнабой у напісанні яе прывёў да некаторых казусаў. Гэтаму віной з’явілася даволі маруднае і да канца не прынятае ўключэнне ў правапісную рускамоўную практыку літары ё. Лічыцца, што яна не зусім прыдатная да скорапісу: пісаць без адрыву пяра ад паперы. Існавалі і тэхнічныя цяжкасці ў дакамп’ютарным друку. Традыцыйная неабавязковасць напісання спарадзіла шмат памылковых прачытанняў уласных і агульных імёнаў. Калі б было трывалае правіла, то на сёння мы маглі б мець іншае напісанне і прачытанне вядомых прозвішчаў. Напрыклад, кардынала Рышэльё (рус. Ришельё, фр. Richelieu), філосафа і пісьменніка Мантэскьё ( рус. Монтескьё, фр. Montesquieu), фізіка Ронтгена (рус. Рёнтгена, нем. Wilhelm Conrad Rontgen), мікрабіёлага і хіміка Луі Пастора (рус. Пастёра, фр. Pasteur), мастака і філосафа М. Рорыха (рус. Н. Рёриха, у перакладзе са старажытнаскандынаўскай: славай (Ro) багаты (Rich), англійскага палітыка Чорчыля (рус. Чёрчилля, англ. Churchill), аўстрыйскага фізіка Шродынгера (рус. Шрёдингера, нем. Schrodinger) і інш. Часам неадназначнасць прыводзіць да таго, што літару ё выкарыстоўваюць у словах, у якіх яе не павінна быць: афёра замест афера, грэнадзёр замест грэнадзер, у рускай мове — “бытиё” замест “бытие”, “опёка” замест “опека”.
Такая сітуацыя не магла не раздражняць розных людзей у розныя часы. Вядома, што да ўпарадкавання напісання літары ё прыклаў руку І.В.Сталін, і да канца яго жыцця пазначэнне ё больш менш вытрымлівалася. 24 снежня 1942 года загадам народнага камісара асветы ўведзена абавязковае выкарыстанне літары ё. Ужо ў наш час 3 мая 2007 года выйшла пастанова Міністэрства адукацыі РФ, якая прадпісвае абавязкова выкарыстоўваць літару ё ў імёнах уласных.
Можна было б не праводзіць аналогіі з рускім правапісам, каб не адна акалічнасць. Шматлікія імёны ўласныя засвойваюцца намі ва ўмовах білінгвізму. Гэта, хочаш не хочаш, накладае пэўны адбітак на напісанне і беларускіх слоў. Відавочна толькі адно: у адрозненне ад рускай у беларускай мове ё заўсёды пазначаецца. І калі рускія настаўнікі пазначэнне ё ў не акрэсленых правіламі 1956 года выпадках не лічаць за памылку, то для нашых вучняў будзе лічыцца памылкай, калі яны не пазначаць ё.
Чаму рускія так абыякава ставяцца да лёсу гэтай пакутнай літары? Адказ можна знайсці, калі ўзгадаць, што распаўсюджанню літары ё яшчэ ў XVIII—XIX стагоддзях перашкаджала стаўленне да “ёкаючага” вымаўлення як да мяшчанскага, маўлення “подлай чэрні”, тады як “царкоўнае”, “екаючае” вымаўленне лічылася культурным, прыстойным і  інтэлігентным. Гэта становіцца зразумелым, калі ўзгадаць пра дамінуючую кніжна-пісьмовую традыцыю фарміравання рускай літаратурнай мовы.
Нават у нашы дні яна ў своеасаблівым выгнанні: у гэтым пераконваемся, калі глянем на камп’ютарную клавіятуру IBM/Windows. Па сёння існуе думка пра нікчэмнасць у рускай азбуцы гэтай літары. Аднак гісторыя ўзнікнення самой літары даволі цікавая, і нездарма 4 верасня 2005 года ў гонар 160-годдзя ўстаноўкі манумента Мікалаю Карамзіну адбылося адкрыццё помніка літары ё. Дарэчы, 29 лістапада з’яўляецца Днём літары ё.
У новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” напісанне літары ё амаль не памянялася: літара ё пішацца пад націскам: лёс, вёска, сёстры, цёмны, цёплы. Заўважым, што ў адрозненне ад правіла напісання о апушчана слова “толькі”: літара о пішацца толькі пад націскам. Параўнаем запіс 1959 года: літары о, ё пішуцца, як правіла, толькі пад націскам. Бачым, што сэнсавая нагрузка прыпадае на пабочнае словазлучэнне як правіла, што, аднак, не зусім суадносіцца са значэннем слова толькі. Можам меркаваць: такім чынам распрацоўшчыкі хацелі знайсці выйсце з даволі пікантнай сітуацыі, калі значэнне часціцы толькі ў сэнсе ‘абмежавальнае выдзяленне з мноства’, ‘выключна’ не зусім спалучаецца з як правіла.
У новай рэдакцыі правапіс літар о і ё размеркаваны па розных пунктах. У напісанні літары о ў простых словах выключэнне ліквідавана, а пры напісанні літары ё яно захоўваецца: Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёдапірын, ётацыя, ётаванне. Працягнем гэты невялікі пералік: ёдзісты, ёдзінол, ёданат, ёдны, ёдаформ, ёда- (дэфіцыт, прафілактыка і інш.), ёдзіраваны, ёдаформны, калія ёдзід, ёдапірон, ёдызм, ёдыпамід, ёціраваць, ётаваны. Ёсць яшчэ слова, якое падлягае выключэнню: ёркшырскі.




Похожие:

За што літара ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары ё iconПомнік беларускаму алфавіту, ці “кур’ёзная” літара
Смі, фіксуецца яна І ў “Вікіпедыі”. Былі І такія думкі: маўляў, перад тым, як паставіць помнік літары, трэба пахаваць яе. Не ўнікаючы...
За што літара ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары ё iconЛітара на ўшанаванне, ці Правапіс вялікай І малой літар
Чалавек узвялічваецца талентам, подзвігам, высакароднасцю, добрымі справамі, часам яго ўзвышае пасада. Мы гаворым: пісьменнік (настаўнік,...
За што літара ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары ё iconТо ў стане, то ў працэсе, ці Правапіс літары й перад суфіксам -ва
Часта суфіксы ўдзельнічаюць не ва ўтварэнні новага слова, а служаць для выражэння пэўнага граматычнага значэння. Такім чынам утвараюцца...
За што літара ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары ё iconПакрыўджаны Ёрык, ці Правапіс раздзяляльнага мяккага знака І апострафа
Літара ь у роднай мове выконвае дзве даволі важныя функцыі: змякчальную — перадае мяккасць папярэдняй літары (дзень, песень, гляньце)...
За што літара ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары ё iconЭканомім? ці Правапіс літары й

За што літара ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары ё iconБеларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы Правапіс літары о
Сваім студэнтам, будучым журналістам радыё І тэлебачання, гавару: “Не лянуйцеся раскрываць рот, бо наша а — шчырае, адкрытае”. Гэтае...
За што літара ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары ё iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...
За што літара ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары ё iconГарэзлівая літара я
Калі б уявіць сабе, што сталіцай суседняй краіны стаў, напрыклад, Ноўгарад або Уладзімір, то літаратурнай нормай было б оканне, а...
За што літара ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары ё iconБескарысная карыслівасць,ці Правапіс спалучэнняў зычных
Прадстаўлена ў словах мінералогія (замест мінералалогія), знамяносец (замест знаменаносец), военачальнік (замест ваеннаначальнік)....
За што літара ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары ё iconЯк назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў
У сваім маўленні мы звычайна не задумваемся над тым, з чаго складаецца слова. Лічым, што дастаткова ведаць яго значэнне. І толькі...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов