Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах icon

Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах



НазваниеЧым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах
Дата конвертации21.07.2012
Размер30.29 Kb.
ТипУрок

Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- і радые-/я- ў складаных словах

08.05.2009


У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" размяжоўваецца напісанне першых частак радыё- (з лац.radio — выпраменьваю, выпускаю промні radius — прамень) і радые-/я- (з лац. Radium, хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы). Літара ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна. Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з'яўляецца злучальнай галоснай: радыебіял?огія, радыеакт?ыўнасць, радыеметр?ычны, радыеізат?оп і інш. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыям?етрыя, радыях?імія, радыял?огія, радыяграфія.

Бачым, што частка складанага слова радые-/я- паходзіць ад слова радый, якое скланяецца і ў якім е, я выконваюць функцыю злучальных галосных. У рускай мове гэтыя часткі ў напісанні супадаюць: РАДИО...1 — начальная часть сложных слов, вносящая значение сл.: радио (радиофизика, радиопомехи, радиорубка, радиоинструктор, радиозавод, радиоинформация, радиокомментарий и т.п.); РАДИО...2 — начальная часть сложных слов, вносящая значение сл.: радиоактивный (радиоизотоп, радиойод, радиолюминесценция, радиоселекция, радиофосфор, радиофотография, радиохимический и т.п.).

Такім чынам, старое правіла не памянялася, а толькі было ўдакладнена. З часткай радыё- трэба пісаць: радыёаўтограф, радыё-акустычны, радыёапарат, радыёвяшчанне, радыёўзрывальнік, радыёбачанне, радыёхваля, радыёкамбайн, радыёкампанія, радыёкампаратар, радыёкомпас, радыёкампазіцыя, радыёкантакт, радыёкантроль, радыёканцэрт, радыёсетка, радыёсігнал, радыёсістэма, радыёслужба, радыёслухач, радыёспектраскапія, радыё-спецыяліст, радыёспорт, радыётэатр, радыётэлевізійны, радыётэлескоп, радыётэлефон, радыётэхніка, радыёкіраванне, радыёфестываль, радыёфікацыя, радыёэфір, радыёрэха і інш. З часткай радые-/я- трэба пісаць: радыеадчувальнасць, радыеактывацыйны, радыеактыўнасць, радыебіялогія, радыегеалагічны, радыеахоўны, радыеізатопны, радыекарбонны, радыелячэнне, радыелюмінесцэнцыя, радыенукліды, радыерэзістэнтнасць, радыесенсібілізацыя, радыевугляродны, радыеўстойлівасць, радыехірург, радыехімічны, радыетэрапія, радыеэкалогія; радыягенны, радыяграфія, радыялогія, радыялярыі, радыязонд.

У Руска-беларускім слоўніку (1998) рэкамендуецца пісаць: радыёметр, радыёметрыя; радыё-граф, радыеграфічны, радые-графія.

Арфаграфічны разнабой напісання прыведзеных слоў павінен ліквідавацца з увядзеннем Закона "Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі".

Як паказвае пісьмовая практыка, на манер слова радыё стала пісацца яшчэ адно слова — аўдыё. У сучасных слоўніках знаходзім: аўдыёвізуальны і аўдыявізуальны, аўдыёкасета і аўдыякасета.
Чаму так адбываецца? Гэтае запазычанае слова павінна засвойвацца паводле агульнага правіла, якое грунтуецца на фанетычнай асаблівасці нашай мовы: спалучэнне галосных іо ў сярэдзіне слова абазначаецца на пісьме літарамі іё (ыё) пад націскам, не пад націскам — ія (ыя): симбиоз — сімбіёз, физиолог — фізіёлаг, биолог — біёлаг, рацион — рацыён, пионер — піянер, радиатор — радыятар, пианино — піяніна, стационар — стацыянар і інш.; у пачатку слова пад націскам вымаўляецца і пішацца іо, не пад націскам — іа: іон, іанізацыя, іарданец і інш.; спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: аві?яцыя, лі?яна, гені?яльны, Ілі?яда, энтузі?язм, фартэпі?яна, піян?іст, сацыял?ізм, сацы?яльны, вары?янт, матэры?ял, матэрыял?ізм, ды?яметр, дыяпаз?он, дыяфр?агма.

Адзначым цікавую асаб-лівасць: словы аўдыя і медыя могуць губляць сваю лексічную самастойнасць і ператварацца ў так званыя прэфіксоіды — часткі слова, якія на сёння нельга лічыць ні прыстаўкамі, ні самастойнымі словамі. Гэта паўплывала на іх напісанне. Першыя часткі складаных слоў медыя-, аўдыя- пішуцца разам. Тое ж назіраем і ў "Рускім арфаграфічным слоўніку" (адказны рэдактар прафесар У. Лапацін). Пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Лапаціна ў 2000 годзе быў выдадзены новы звод правіл рускай арфаграфіі і пунктуацыі, які так і не быў прыняты ў Расіі. Прафесар Уладзімір Лапацін курыруе дзейнасцю расійскага партала gramota.ru. З імем гэтага аўтарытэтнага вучонага звязваецца развіццё сучаснай рускай арфаграфіі.

У новай рэдакцыі Правіл зафіксавана: часткі складаных слоў аўдыя- і медыя- пішуцца разам: аўдыятэкст, аўдыязала, аўдыяапаратура, аўдыябізнэс, аўдыядыск, аўдыяплэер, аўдыятэкст, аўдыявізуальны, аўдыялогія, аўдыяметрыя, аўдыяальбом, аўдыяматэрыялы, аўдыяпрадукцыя, аўдыязапіс, медыяпадзея, медыятэкст; медыябаінг, медыябаер, медыябізнэс, медыявайна, медыяіндустрыя, медыямагнат, медыяплан, медыяпланаванне, медыярэсурсы, медыярынак, медыяселер, медыясуполка, медыяхолдынг, медыяносьбіт і інш.


N.B.: Існуе невялікі шэраг слоў з пачатковым медые- : медыеваль (малюнак друкаванага шрыфту), медыевіст, медыевістыка, медыевальныя шрыфты.




Похожие:

Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconБеларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы Правапіс літары о
Сваім студэнтам, будучым журналістам радыё І тэлебачання, гавару: “Не лянуйцеся раскрываць рот, бо наша а — шчырае, адкрытае”. Гэтае...
Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...
Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconБескарысная карыслівасць,ці Правапіс спалучэнняў зычных
Прадстаўлена ў словах мінералогія (замест мінералалогія), знамяносец (замест знаменаносец), военачальнік (замест ваеннаначальнік)....
Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconЗа што літара ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары ё
Літара ё ў беларускай мове мае вызначанае месца ў алфавіце І паслядоўныя правілы напісання
Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconОпредели место звука «З» в словах (в начале, в середине, в конце). Закрась соответствующий квадрат на схеме
Определи место звука «А» в словах (в начале, в середине, в конце). Будь внимателен: в некоторых словах этот звук встречается нескольео...
Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconОпредели место звука «З» в словах (в начале, в середине, в конце). Закрась соответствующий квадрат на схеме
Определи место звука «А» в словах (в начале, в середине, в конце). Будь внимателен: в некоторых словах этот звук встречается нескольео...
Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconЗвуки [и], [ы], их обозначение буквами «и», «ы». Гласные буквы
Цель: различать звуки [и], [ы] в словах и обозначать их буквами; продолжить чтение с изученными буквами; повторить изученное о словообразующей...
Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconРасписание уроков физической культуры в бассейне День недели Учитель 1 урок 2 урок 3 урок 4 урок 5 урок 6 урок Понедельник

Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconСа спашукальнікам І з саіскальнікам, ці Правапіс прыставак
Напрыклад, абаперціся ці абперціся, даследаванне ці даследванне. Правапіс прыставак І суфіксаў, канчаткаў у “Правілах” (1959) быў...
Чым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах iconНатхняць, патыхаць І дыхаць, ці Правапіс звонкіх І глухіх зычных
Правапіс зычных прынцыпова адрознівае нашу мову ад іншых славянскіх І неславянскіх. І гэта натуральна. Менавіта зычныя гукі часта...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов