Благая блогасфера? icon

Благая блогасфера?



НазваниеБлагая блогасфера?
Дата конвертации29.07.2012
Размер24.72 Kb.
ТипДокументы

Благая блогасфера?

23.05.2009

Паводле новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, напісанне літары о ў простых словах не выклікае цяжкасцей: о пішацца толькі пад націскам. Ліквідаваны выключэнні, прыведзены ў адпаведнасць ілюстрацыі. Аднак даволі праблемным застаўся правапіс гэтай літары ў складаных словах: яна то захоўваецца, то пераходзіць у а. Прычына — у пабочным націску, які развіваецца ў вялікім слове. І гэта натуральна, бо чым яно даўжэйшае, тым складаней яго вымавіць. Параўнаем: вада і водазабеспячэнне, пара — паравоз — паравозавагонарамонтны і шмат іншых. Правіламі прадпісваецца: калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзей, скараход, салявар, дабраякасны, галаваломка, вадасховішча, малатабоец, бамбасховішча, раўнапраўе.
Калі б прапанаваная норма вытрымлівалася ва ўсіх выпадках, то правапісных цяжкасцей амаль не было б. Аднак ёсць значная перашкода — сэнсавая нераспазнавальнасць. Шматлікія словы маглі б выклікаць цяжкасці пры асэнсаванні значэння: кронпрынц (тытул наследніка трону), шоттэніс (гульня, у якой аб’ядноўваюцца правілы вялікага і настольнага тэніса), электронв?ольт (пазасістэмная адзінка энергіі), блокбастар (першапачаткова — магутная авіябомба, якая можа разбурыць цэлы квартал; пераноснае значэнне: асабліва паспяховая акцёрская гульня, высокабюджэтны галівудскі фільм), блокпост (абаронны прапускны пункт), азотаген, коксагазавы, польскамоўны, фосфарнакіслы, хваробатворны і інш. Напрыклад, напісанне слова блогасфера (сукупнасць усіх блогаў як сацыяльнай сеткі) праз а ў першай частцы магло б прывесці да семантычнага казусу. Усе гэтыя акалічнасці не дазволілі зрабіць правіла празрыстым і адназначным у дзеянні. Таму з некаторым удакладненнем пакінута правіла 1959 года: у першай частцы некаторых складаных слоў, асабліва навуковых тэрмінаў, пабочны націск можа выразна праяўляцца і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі. У такім выпадку пад пабочным націскам у першай частцы захоўваецца напісанне о: аг`oрафобія, аз`oнастойкі, аз`oтнакіслы, зб`oжжасховішча, к`oксагазавы, манг`oлазнаўства, м`oвазнаўства, м`oвазнаўчы, мат`oразборка, раб`oтадавец, сл`oватворчасць, ф`oндасховішча і інш.
Нягледзячы на месца націску, літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляюцца слова- (словаформа, словатворчасць), што- (штодзённы, штом?есяц, штогод), фота- (фотаздымак, фотакопія, фотаплёнка, фотакамера, фотавыстаўка і г.д.; але фатаграфія і вытворныя ад яго), мота- (мотагонкі, мотакрос, мотаспорт і г.д.; але матавоз, матацыкл і вытворныя ад іх). Зазначу, што словы з дзвюма апошнімі часткамі фота- і мота- ў параўнанні з 1959 годам сталі больш звыклымі і, канешне, маглі б падпарадкавацца асноўнаму правілу. У новай рэдакцыі Правіл яны засталіся як даніна традыцыі.

У адрозненне ад першага правіла ў новай рэдакцыі зафіксавана: калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: асн`oвапалажэнне, бав`oўнапрадзільны, в`oгнетрывалы, в`oдаразмеркавальнік, ваг`oнарамонтны, в`oстракамбінацыйны, выс`oкаідэйны, гал`oўнакам?андуючы, к`oрманарыхтоўка, к`oнегадоўля.
Словы з пачатковым у, якія становяцца другой часткай складаных слоў, маюць адметнасць. Пры пераходзе у ў ў мяняецца парадкавасць складоў і націск прыпадае на першы склад асновы: новаўтвораны, поўнаўладдзе. Тады дзейнічае норма: літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў: марозаўстойлівы, торфаўборачны, вогнеўстойлівы, збожжаўборка. І гэта правільна, бо перад намі ўжо не галосны, а зычны, які не можа мець націску.
У параўнанні з правапісам літары о ў складаных словах напісанне літары э больш рэгламентаванае: гук [э] у першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне.
Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор.




Похожие:

Благая блогасфера? iconДокументы
1. /Максвелл А. Благая весть для Вас.doc
Благая блогасфера? iconБлагая часть
...
Благая блогасфера? iconБлагая весть
Предназначению Богородицы. И таких примеров немало. Объём и разумность расшифровок возрастает благодаря цифровой азбуке, которую...
Благая блогасфера? iconПасхальное Послание Высокопреосвященнейшего Митрополита Суздальского и Владимирского валентин а возлюбленные о Воскресшем Христе, Архипастыри, пастыри, чада Российския Православныя Церкви! Христос Воскресе!
Воскресшем Христе пришла к нам из глубины времен. Эта весть ежегодно передавалась из уст в уста, из рода в род. Она радовала христиан,...
Благая блогасфера? iconБлагая весть л. М. Кравчука на днях прочитал Ваше, Леонид Макарович, открытое послание в адрес нынешнего президента от символической даты 7 апреля (!)
На днях прочитал Ваше, Леонид Макарович, открытое послание в адрес нынешнего президента от символической даты — 7 апреля (!)
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов