Феномен Тарапунькі,ці Дзеканне І цеканне icon

Феномен Тарапунькі,ці Дзеканне І цеканне



НазваниеФеномен Тарапунькі,ці Дзеканне І цеканне
Дата конвертации21.07.2012
Размер31.03 Kb.
ТипДокументы

Феномен Тарапунькі,ці Дзеканне і цеканне

17.07.2009

Вызначальнай адметнасцю роднай мовы з’яўляюцца дзеканне і цеканне. Беларускія [дз’] і [ц’] у параўнанні з адпаведнымі гукамі іншых славянскіх моў больш мяккія. Пайшло гэта з таго, што былыя ўсходнеславянскія мяккія [д’] і [т’] больш памякчыліся і сталі вымаўляцца як [дз’] і [ц’]. Такое вымаўленне яшчэ ў перыяд утварэння беларускай народнасці забяспечваецца і артыкуляцыяй — працай органаў мовы.
Увогуле свісцячыя ў нашай мове адрозніваюцца сваёй мяккасцю. Адтуль і пайшла пагалоска пра “пяшчотнасць” беларускага вымаўлення. У такім выпадку кончык языка менш напружаны і артыкулюе не да альвеол, як пры вымаўленні рускага [д’], а да часткі нёба, блізкай да сярэдняй. Ненапружанасць кончыка языка пры памякчэнні зубных [д], [т] ператварае іх у мяккія змычна-шчылінныя [дз’] і [ц’]. Неспакушанаму чытачу гэта, відаць, мала што скажа. Аднак паспрабуйце вымавіць гэтыя два гукі і прасачыце за рухамі языка — розніца адчувальная.
Дарэчы, менавіта дзеканне і цеканне становяцца значнай перашкодай для засваення рускага літаратурнага вымаўлення. Пераконваюся ў гэтым на практыцы, калі студэнтам на занятках па арфаэпіі прапаную вымавіць па-руску сказ: Дяди и тети сидели в тени деревьев. Часам прыходзіцца прыбягаць нават да паслуг лагапеда.
Функцыянаванне дзвюх блізкароднасных моў можа прывесці да так званай інтэрферэнцыі, калі валоданне роднай мовай уплывае на засваенне іншай. Дзеканне і цеканне якраз і ёсць праяўленне гэтай інтэрферэнцыі.
Мы дзекаем і цекаем, нават не заўважаючы гэтага, а дадаць сюды яшчэ цвёрдыя [р] і [ч], губна-губное вымаўленне [в] на манер нашага [ў], адкрытае аканне, яканне — і часам ад рускага маўлення застаецца толькі слоўнае напаўненне з вонкавай гукавой абалонкай роднай мовы. Таму і ўзніклі так званыя трасянка (мешаніна, сена з саломай) і суржык (хлеб ці мука з сумесі розных відаў зерня або ў сацыялекце Адэсы — дзеці ад змешаных шлюбаў). Адзін з часопісаў адзначае: “Тэрмін “трасянка” пайшоў ад назвы корму для каровы. Калі ў гаспадара не хапае добрага сена, ён дабаўляе салому, старанна растрасаючы яе. Карова не заўважае падману і з’ядае трасянку”.
Некаторыя артысты на гэтых сацыялектах са спрытам рабілі і сёння робяць сабе імя і, дарэчы, карысталіся і карыстаюцца папулярнасцю. Узгадаем Тарапуньку (Юрыя Цімашэнку) са Штэпселем (Яфімам Бярэзіным) ці сучаснага Андрэя Данілку (Сярдзючку), ска-панк групу “Ляпіс Трубяцкой” і палітызаваных Сашу і Сірожу, што вяшчаюць з Белсату. Відаць, у кожнага лінгвіста падобная мова выклікала б сумную ўсмешку: маўленне характарызуе эпоху, эпоха адлюстроўваецца ў маўленні. Такія з’явы ўзнікаюць, як правіла, пры блізкароднасным двухмоўі. Таму надзвычай актуальным становіцца выслоўе: двухмоўе не раскоша, а вялікі абавязак...
Падкрэслім, што сёння няма аднаго пункта гледжання на паходжанне дзекання і цекання. Вядома, што гэтая з’ява не ўласціва іншым усходнеславянскім мовам — рускай і ўкраінскай.
Але яна ёсць у польскай мове, што і дало падставы некаторым вучоным гаварыць пра польскія карані беларускага дзекання і цекання. Аднак дзеканне і цеканне вядома не толькі заходнім гаворкам Беларусі, а ўсёй мове, што дае падставы выключыць названае дапушчэнне. Такога погляду прытрымліваліся Я.Карскі, П.Растаргуеў і іншыя вучоныя. Акадэмік Карскі лічыў, што дзеканне і цеканне самастойна развілася на беларускай глебе не пазней як у 14-м стагоддзі ў выніку празмернага памякчэння зубных д і т, якія сталі вымаўляцца са “свісцячым адценнем, уласцівым гукам з і с, што і дало мяккія афрыкаты дз і ц”. У польскай мове яны зусім іншыя — свісцяча-шыпячыя.
У новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” правапіс д, т, дз, ц не памяняўся: замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішуцца адпаведна дз, ц: гарады — у горадзе, народы — у народзе, сады — у садзе, іду — ідзём, вяду — вядзі, вада — вадзяны, грудны — грудзі, люду — людзі, варта — на варце, хата — у хаце, чысты — чысцюткі, выток — выцякаць, карта — на карце, катлы — кацёл, тру — церці, шосты — шэсць, пяты — пяць, латынь — лацінка.
Чаргаванне [д], [т] з [дз’], [ц’] адбываецца перад мяккім [в’]:
два — дзве, дзвесце, рута — руцвяны, мёртвы — мярцвяк, чатыры — чацвёрты, чэрствы — счарсцвелы.
Літара ц і афрыката дз перад мяккім [в’] пішуцца згодна з вымаўленнем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннік і інш. Выключэнне: твіст.
Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в’] захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, у таварыстве, у агенцтве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве, у братэрстве.
Гук [т] вымаўляецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад  мяккім [в’] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва — у бітве, брытва — брытве, брытвенны, клятва — клятве, клятвенны, пітво — у пітве, паства — у пастве. Літары д і т пішуцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва — мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва — у Літве.
У роднай мове правапіс літар д, т, ц і дыграфа дз не выклікае цяжкасцей у спрадвечнабеларускіх словах. Аднак яны з’яўляюцца пры напісанні запазычанняў, пра што мы падрабязна пагаворым у наступны раз.




Похожие:

Феномен Тарапунькі,ці Дзеканне І цеканне iconФеномен артистизма в современном искусстве
...
Феномен Тарапунькі,ці Дзеканне І цеканне iconФеномен артистизма в современном искусстве
...
Феномен Тарапунькі,ці Дзеканне І цеканне iconЯзык политики как социолингвистический феномен
В настоящей статье мы проанализируем такой социолингвистический феномен, как язык политики
Феномен Тарапунькі,ці Дзеканне І цеканне iconДанилин А. Г. Lsd. Галлюциногены, психоделия и феномен зависимости
Данилин А. Г. Lsd. Галлюциногены, психоделия и феномен зависимости – М.: Зао изд-во Центрполиграф, 2001. 521 с
Феномен Тарапунькі,ці Дзеканне І цеканне iconТема Естествознание как феномен культуры Литература: В. П. Бондарев ксе. М,2003

Феномен Тарапунькі,ці Дзеканне І цеканне iconДокументы
1. /Голос и феномен.doc
Феномен Тарапунькі,ці Дзеканне І цеканне iconДокументы
1. /Феномен человека.doc
Феномен Тарапунькі,ці Дзеканне І цеканне iconДокументы
1. /ФЕНОМЕН КРОМЕШНОЙ ТЕМНОТЫ.doc
Феномен Тарапунькі,ці Дзеканне І цеканне iconДокументы
1. /Алексеев В.А. - Скромный кондотьер. Феномен Че Гевары.doc
Феномен Тарапунькі,ці Дзеканне І цеканне iconДокументы
1. /Иноземцев В.Л. - Эксплуатация. Феномен сознания и социальный конфликт.doc
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов