Дінамо”?! ці Правапіс Д, т І дз, Ц icon

Дінамо”?! ці Правапіс Д, т І дз, Ц



НазваниеДінамо”?! ці Правапіс Д, т І дз, Ц
Дата конвертации21.07.2012
Размер35.38 Kb.
ТипДокументы

ДІНАМО”?! ці Правапіс Д, Т і ДЗ, Ц

25.07.2009

У беларускім алфавіце гукі [д], [дз] і [дж] традыцыйна пазначаюцца як Д д (ДЖ дж) (ДЗ дз). Пры размяшчэнні слоў у алфавітным парадку дж і дз разглядаюцца кожная як дзве літары. У слоўніках лексемы з пачатковымі дж і дз падаюцца пад літарай д. Перад намі так званыя афрыкаты — зычныя, злітнае вымаўленне якіх дае адпаведны гук. Да афрыкат адносяцца ч (з [т]+[ш]), ц (з [т] + [с]), англійскае j (з [д] + [ж]), нямецкае             
         (з [т] + [с]).
Афрыкаты могуць пазначацца адной літарай ці дзвюма. У англійскай мове выкарыстоўваюцца, напрыклад, дыграфы th, ch, sh, oo, qu, існуюць трыграфы — eau ў французскай, sch у нямецкай. Апошніх шмат у кірылічных алфавітах: абазінскім (Гъв, Гъь, ГІв, Джв, Къв, Къь, Кiв, Хiв, Чiв), адыгейскім, кабардзіна-чаркескім (Джь, Гъу, Дзу, Жъу, Тiу, Хъу; Кхъ, Къу, Кiу). Больш таго, у некаторых азбуках выкарыстоўваюцца тэтраграфы: у кабардзіна-чаркескай (Кхъу), аварскай (КIкI, ЦIцI, ЧIчI), лакскай (Хьхь) і інш. Найбольш вядомым тэтраграфам ці тэтраграмай (тэтраграматонам) з’яўляецца чатырохлітарнае невымаўляльнае ўласнае імя Бога. Па-лацінску яно падаецца як YHWH або JHWH (Яхве, Іегава).
Кароткі экскурс у гісторыю літар абвяргае, здавалася б, просты і зразумелы прынцып, прыхільнікаў якога было нямала: аднаму гуку — адна літара. Калі мы надалі б кожнаму гуку асобную літару, то апошніх стала б значна болей.
Афрыката дз у роднай мове пазначае складаны гук, які абазначаецца дзвюма літарамі. Вось чаму ў новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” прынята наступная норма: калі імя або імя па бацьку пачынаецца з дыграфа Дз, то ініцыялам выступае толькі літара Д: Дзмітрый Дзмітрыевіч — Д.Д.
Напісанне літар д і т у словах славянскага паходжання амаль не выклікае пытанняў. Трэба толькі ведаць, што на стыку марфем — прыстаўкі і кораня, кораня і суфікса — чаргавання [д], [т] з мяккімі [дз’] [ц’] не назіраецца. Гэта датычыць прыставак пад-, ад- і суфікса -ств-: аддзячыць, адвезці, падвесці, падвяду і на ваяводстве, у грамадстве.
Перад суфіксам -ск- застаецца спалучэнне літар дс: гарадскі, грамадскі, суседскі, галандскі, самаркандскі, тады калі перад такім жа суфіксам спалучэнне тс пераходзіць у ц: брацкі (з брат + ск-і), салдацкі (з салдат + ск-і), старасвецкі  (старасвет + ск-і).
Дзеканне і цеканне найбольш паслядоўна праяўляюцца ў спрадвечна беларускіх словах: вадзяны, чысціня, зацвярдзець, ачарсцвець, бацвяны, здранцвець, цвёрды, цвік, цвінтар, чацвер і інш.
Звернем увагу на слова пацвердзіць, напісанне якога часта выклікае цяжкасці: спрацоўвае памылковая для нашай мовы мадэль пад+цвердзіць. Правільна: пацвердзіць (думку).
Як ужо не раз адзначалася, правапісныя клопаты прыносяць запазычаныя словы.

У запазычаных словах, а таксама ў вытворных ад іх цвёрдыя д, т, як правіла, пішуцца нязменна: рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, медыцына, апладысменты, індык, літаратура, майстар, матэрыял, універсітэт, кватэра, тэхніка, тыраж, скептык, ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура, акадэмік, акрэдытыў, актыўны, артылерыя, артыст, артэкавец, артэрыя, асістэнт, атэізм, аўтарытэтны, гіпатэнуза, гіпотэза, граматыка, дызайнер, дыктант, дыктар, дыліжанс, дынама, дыпламант, дыпламатыя, дырыжор, дысананс, дыскатэка, дысертацыя, дэкада, дэкальтэ, дэкан, дэкарацыя, дэлегат, дэрматыт, стэнаграма, стэнд, традыцыйны, тыпаж, тытул, тэарэма, факультэт, фанетыка, семантыка, кінетыка, фестываль, фіктыўны, дагматыка, лагатып і інш. Наглядаецца тэндэнцыя да цвёрдага вымаўлення д і т у падобных запазычаннях.
Перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання
-ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -еец, -ейск- у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, [д] і [т] чаргуюцца з [дз’], [ц’], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды — сульфідзін, каманда — камандзір, індзеец, індзейскі (але: Індыя — індыец, індыйскі, індыйцы), гвардыя — гвардзеец, гвардзейскі, мантаж — манцёр, манціроўка, манціровачны, білет — білецёр, білецік, эпізод — эпізодзік, жакет — жакецік, акрыдзін, акцін, амплідзін, астацін, бландзін, вацін, дэрмацін, каранцін, леваміцэцін, нейтрадзін, панкрэацін, пекцін, пласціна, сацін, серпанцін, амнісціраваць, арыенціроўка, бамбардзір, брыгадзір, інвесціраваць, каман-дзіроўка, карэкціроўшчык, скан-дзіраваць, складзіраваць, шту-дзіраваць, аксідзіраваць, зан-дзіраваць, дэкаціраваць, юсці-раваць, дыфундзіраваць, акцёр, бронетранспарцёр, бузацёр, гімнасцёрка, грэнадзёр, імпарцёр, кінаакцёр, марадзёр, мушкецёр, парламенцёр, рэпарцёр, белагвардзеец і інш.
Асаблівай увагі заслугоўвае суфікс -ік-, які прыўносіць у слова памяншальна-ласкальнае значэнне: мосцік, годзік, коцік, хвосцік, Фядоцік, дзоцік, градзік. Шмат запазычаных слоў утрымліваюць аманімічны суфікс -ік-/-ык- з іншымі значэннямі: флегматык, скептык, лагістык; парадыгматыка, сінтагматыка, эпідэгматыка, матэматыка, эстэтыка; аўтэнтык.  Традыцыйна і вымаўляецца, і пішацца: лунацік, масціка.
Правапіс некаторых слоў трэба вызначаць па слоўніку: арцішок, арцель, бардзюр, мундзір, гасцініца, дзюна, дзюшэс, накцюрн, цір, цітр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, цюркскі, цюльпан.
N.B. Заўважым, што ў часопісе “Роднае слова” падаецца некарэктнае напісанне слова арцішок: на 51-й старонцы — арцішок, а на 52-й — артышок (№ 5, с. 51—52). Перавагу трэба аддаць напісанню, пададзенаму ў “Правілах”, зацверджаных законам (пункт
6 параграфа 12).
Пашыраецца напісанне д і т перад суфіксамі -ыст-, -ынг-,
-ызм-: авангардыст, мітынг, дагматызм.
Зычныя д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем ва ўласных імёнах і назвах: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, “Юманітэ”, Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток, Градзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Кацюбінскі, Вучэціч, Целяханы, Цімкавічы, Ціхвін, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгія, Гаіці, Палесціна, Поці, Таіці і інш.
Мушу адзначыць, што імёны ўласныя заўсёды выклікалі пэўныя цяжкасці ў напісанні дз і ц, таму што чаргаванне [д] і [т] з [дз’], [ц’] не адносіцца да ўніверсальных фанетычных з’яў. Правапіс такіх слоў трэба вызначаць па слоўніку.




Похожие:

Дінамо”?! ці Правапіс Д, т І дз, Ц iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...
Дінамо”?! ці Правапіс Д, т І дз, Ц iconСа спашукальнікам І з саіскальнікам, ці Правапіс прыставак
Напрыклад, абаперціся ці абперціся, даследаванне ці даследванне. Правапіс прыставак І суфіксаў, канчаткаў у “Правілах” (1959) быў...
Дінамо”?! ці Правапіс Д, т І дз, Ц iconНатхняць, патыхаць І дыхаць, ці Правапіс звонкіх І глухіх зычных
Правапіс зычных прынцыпова адрознівае нашу мову ад іншых славянскіх І неславянскіх. І гэта натуральна. Менавіта зычныя гукі часта...
Дінамо”?! ці Правапіс Д, т І дз, Ц iconЭканомім? ці Правапіс літары й

Дінамо”?! ці Правапіс Д, т І дз, Ц iconЦі паўплываюць на правапіс ў нескладовага смайлікі?

Дінамо”?! ці Правапіс Д, т І дз, Ц iconНавошта слову пратэзы ці Правапіс прыстаўных зычных

Дінамо”?! ці Правапіс Д, т І дз, Ц iconУ каравуле цівуны ды есавулы, ці Правапіс устаўных літар

Дінамо”?! ці Правапіс Д, т І дз, Ц iconКурыны, казіны а чаму не “свініны”? ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы

Дінамо”?! ці Правапіс Д, т І дз, Ц iconАпранены І апранутая — абое рабое? ці Правапіс суфіксаў у дзеепрыметніках
Напрыклад: Табе, з прытомленым сэрцам, прысыпанаму сівізной, хочацца зноў сустрэцца з далёкай сваёй вясной (П. Панчанка)
Дінамо”?! ці Правапіс Д, т І дз, Ц iconЧым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах

Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов