Навошта слову пратэзы ці Правапіс прыстаўных зычных icon

Навошта слову пратэзы ці Правапіс прыстаўных зычных



НазваниеНавошта слову пратэзы ці Правапіс прыстаўных зычных
Дата конвертации21.07.2012
Размер41.53 Kb.
ТипДокументы

Навошта слову пратэзы... ці Правапіс прыстаўных зычных

08.08.2009

Беларускаму маўленню не ўласціва, каб словы і склады пачыналіся з так званых лабіялізаваных (агубленых) галосных [о] і [у]. Таму мы і маем: вобмаль, вобмацкам, вобмельгам, вобмешка, вогнік, вожаг, вугал, вуда, вуліца, вусы, вусны, вушы, вучань. Калі [о] становіцца ненаціскным, а значыць, пераходзіць у [а], то прыстаўны [в], як правіла, адпадае: вобад — абады, воблака — аблокі, вобласць — абласцей, воблік — аблічча, вобраць — аброць, водкуп — адкупіць, водступ — адступіць, возера — азёры, вопіс — апісваць, волава — алавяны, вокіс— акісляць. Заўважым, што ў нашай мове амаль не засталося спрадвечных слоў з пачатковым [о]. Яго наяўнасць сведчыць пра запазычанасць слова: омуль, онікс, опера, опіум, оптам, оптыка, опус, орган, ордэн. Толькі зрэдку націскны [о] сустракаецца ў пачатку слоў славянскага паходжання: одум, ойча, оканне, часціца от. Гэта словы параўнальна нядаўняга ўтварэння. Націскное о на пачатку слова сустракаецца ў назвах уласных: Обаль — прыток Заходняй Дзвіны і назва гарадскога пасёлка, Ольса — прыток Бярэзіны — Дняпра, Орпа — прыток Віліі — Нёмана, Ордаць — назва перасохлай ракі. Непадляганне запазычаных і нядаўна ўтвораных слоў фанетычнаму закону ўзнікнення прыстаўных зычных перад [о] і [у] можа сведчыць пра тое, што гэты працэс у беларускай мове спынены, чаму, відаць, паспрыяла фіксаванне прыстаўных на пісьме. Калі, напрыклад, прыстаўны [j] пісьмова не пазначаўся, то ён і застаўся і ў запазычаных, і спрадвечных словах, пра што гаворка пойдзе крыху ніжэй. Прыстаўныя гукі ў мовазнаўстве называюць пратэзамі (з грэчаскай мовы — prosthesis) ці пратэтычнымі, што ўказвае на іх функцыю — дабаўленне, прыстаўка да пачатку слова неэтымалагічнага гука для зручнасці вымаўлення. Прыстаўныя зычныя раз-віваліся і пашыраліся на моўнай глебе беларусаў. Яны ўзнікалі не толькі перад пачатковымі в і у. Напрыклад, прыстаўны [j] з’явіўся перад пачатковым [і]. Пісьмовая традыцыя замінала перадачы гэтай фанетычнай з’явы, што назіраем і зараз: яна не фіксуецца на пісьме, аднак адлюстроўваецца ў транскрыпцыі (гуказапісе): іх — [jіх], імя — [jімя], ікаўка — [jікаўка]. Шчыра казаць, у сучасным вымаўленні губляецца гэтая прыроджаная асаблівасць роднай мовы. Мы часцей за ўсё словы на [і] вымаўляем без прыстаўнога [j], чым парушаем арфаэпічную норму. Забываемся пра словы, якія можам знайсці ў шматлікіх падручніках. Напрыклад: “Перад кожным гукам [і] ў пачатку слова і пачатку склада захоўваецца ў беларускай мове гук [j] (й)... У беларускай мове гук [і] нідзе не сустракаецца ў пачатку слова і склада” (Юргелевіч П.Я. Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі. — Мінск, 1974. — С. 83). Сучасныя фармулёўкі больш стрыманыя: “Як прыстаўны звычайна разглядаюць [й] у пачатку слова перад націскным галосным [і] : іней (йін’ей), іскра (йіскра), іхні (йіхн’і)”.
І далей: “Ён не ўзнікае перад ненаціскным [і], асабліва калі апошні сам з’яўляецца прыстаўным: інтарэс, інстытут, ільняны, ірдзець, істужка” (Беларуская мова: Энцыкл.— Мінск, 1994. — С.438). Відавочна, што арфаэпічная норма, якая не фіксуецца на пісьме, можа страціцца хутчэй. Але ж сёння мы павінны вымаўляць [jісны], [jікаўка], а пісаць — існы, ікаўка. Калі папярэдняе слова заканчваецца зычным гукам і пасля яго няма паўзы, на месцы [і] вымаўляецца [ы]: [адыскры], [адынейу], а пасля галоснага — гук [і] пераходзіць у [й] [маці й сын]. Хаця пішам: ад іскры, ад інею, маці і сын. У новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” правапіс прыстаўных зычных паслядоўна адлюстроўвае асаб-лівасці сучаснага літаратурнага вымаўлення і амаль не памяняўся. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным [о]: у пачатку слоў: в€озера, в€ольха, в€осень, в€оспа, в€ось, в€окны, в€отчына, в€ойкаць, в€обад, в€орыва, в€облака, в€обласць, в€остраў, В€огненная Зямля, В€ольга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абв€остраны, адв€орваць, пав€ойкаць, ув€осень; але: €окаць (і вытворныя ад яго), €одум. Пры змене месца націску о пераходзіць у а і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абад€ы, азёрны, ас€енні; перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): в€окіс, в€окісел, в€оклік, в€окліч, в€окрык, в€опыт, в€опіс, в€обземлю, в€обмацкам, в€обыск, в€одгалас, в€одгук, в€оддаль, в€одзыў, в€одпаведзь, в€одпуск, в€одсвет, в€одступ, в€отруб’е і інш., а таксама нав€обмацак, нав€оддалек, пав€одле, нав€одшыбе і інш. У словах в€ока, в€остры, в€осем, вак€ол і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вач€эй, вач€амі, зав€очны, увачав€ідкі, увачч€у; вастр€ыць, вастрын€я, завастр€энне; васьмёра; вак€оліца, навак€олле, вак€олічны. Можам заўважыць пэўныя зрухі ў правапісе прыстаўнога [в]: чым больш слова засвойваецца і яго частотнасць ужывання павышаецца, тым больш паслядоўна яно падлягае законам мовы, у якую трапіла. Напрыклад, слова грэчаскага паходжання охра (так мы называем даволі танную з-за сваёй распаўсюджанасці ў прыродзе мінеральную натуральную фарбу) раней падавалася без прыстаўнога в (Лобан М.П., Суднік М.Р. Арфаграфічны слоўнік.— Мінск, 1971. — С.187). На сёння яно і вытворныя ад яго падаюцца з прыстаўным в: вохра, вохравы, вохрыць. Пачатковае о ў гэтых выпадках трэба лічыць ужо факультатыўнай праявай. Таму ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй прыстаўная літара в пішацца перад націскным [о] ў запазычаных словах: в€охра, в€оцат і вытворных ад іх: в€охрыць, пав€охрыць, воцатнак€іслы і інш. Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: €опера, €оперны, €ода, €ордэн, €офіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш. Як адзначалася, прыстаўны [в] узнікае таксама перад націскным [у]. Прыстаўная літара в пішацца: перад каранёвым у ў пачатку слоў: в€угал, в€уда, в€угаль, вуж, ву€зел, в€узы, в€уліца, вунь, вус, в€усны, в€уха, в€учань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: абв€углены, каменнав€угальны, чатырохвуг€ольнік, зав€улак, нав€удзіць, вудз€ільна, вузл€ы, вузлав€аты, вус€аты, чарнав€усы, вус€ач, вуч€ыцца, нав€ука, навуч€альны, педвуч€ылішча, вуш€эй, вуш€амі, завушн€іцы, лапав€ухі, залатав€уст і інш.; перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-): в€упраж, в€узгалаўе, в€усцілка, в€усціш, в€усцішна. Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым [у]: у запазычаных словах: €ультра, ультрафіял€етавы, €унтэр, €унікум, €унія, €урна; угра-фінскі, узі (аўтамат ізраільскай вытворчасці), але: в€устрыца; ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш. Акрамя ўказаных пратэтычных гукаў у роднай мове існуе прыстаўны зычны [г] ( ). Больш распаўсюджаны ён у паўднёва-заходніх гаворках: авёс, арэх, ікаць і інш. У літаратурнай мове прадстаўлены невялікай групай слоў: гэты і запазычаннямі гармата, Ганна. Часам прыстаўным беспадстаўна лічылі гук [г] у словах гісторыя, гарбуз. Статус літары г як прыстаўной і да сёння аспрэчваецца, хаця значная распаўсюджанасць гэтай з’явы ў дыялектах пацвярджае яго. У новай рэдакцыі адзначаецца: прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль. З прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га.




Похожие:

Навошта слову пратэзы ці Правапіс прыстаўных зычных iconНатхняць, патыхаць І дыхаць, ці Правапіс звонкіх І глухіх зычных
Правапіс зычных прынцыпова адрознівае нашу мову ад іншых славянскіх І неславянскіх. І гэта натуральна. Менавіта зычныя гукі часта...
Навошта слову пратэзы ці Правапіс прыстаўных зычных iconБескарысная карыслівасць,ці Правапіс спалучэнняў зычных
Прадстаўлена ў словах мінералогія (замест мінералалогія), знамяносец (замест знаменаносец), военачальнік (замест ваеннаначальнік)....
Навошта слову пратэзы ці Правапіс прыстаўных зычных iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...
Навошта слову пратэзы ці Правапіс прыстаўных зычных iconСа спашукальнікам І з саіскальнікам, ці Правапіс прыставак
Напрыклад, абаперціся ці абперціся, даследаванне ці даследванне. Правапіс прыставак І суфіксаў, канчаткаў у “Правілах” (1959) быў...
Навошта слову пратэзы ці Правапіс прыстаўных зычных iconЭканомім? ці Правапіс літары й

Навошта слову пратэзы ці Правапіс прыстаўных зычных iconЦі паўплываюць на правапіс ў нескладовага смайлікі?

Навошта слову пратэзы ці Правапіс прыстаўных зычных iconУ каравуле цівуны ды есавулы, ці Правапіс устаўных літар

Навошта слову пратэзы ці Правапіс прыстаўных зычных iconКурыны, казіны а чаму не “свініны”? ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы

Навошта слову пратэзы ці Правапіс прыстаўных зычных iconАвтор: Райкова Ирина Петровна
Развивать внимание к художественному слову, учить понимать образный смысл произведения
Навошта слову пратэзы ці Правапіс прыстаўных зычных iconАпранены І апранутая — абое рабое? ці Правапіс суфіксаў у дзеепрыметніках
Напрыклад: Табе, з прытомленым сэрцам, прысыпанаму сівізной, хочацца зноў сустрэцца з далёкай сваёй вясной (П. Панчанка)
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов