То ў стане, то ў працэсе, ці Правапіс літары й перад суфіксам -ва icon

То ў стане, то ў працэсе, ці Правапіс літары й перад суфіксам -ва



НазваниеТо ў стане, то ў працэсе, ці Правапіс літары й перад суфіксам -ва
Дата конвертации21.07.2012
Размер41.71 Kb.
ТипДокументы

То ў стане, то ў працэсе, ці Правапіс літары й перад суфіксам -ва-

28.11.2009

Пры дапамозе суфіксаў утвараюцца новыя словы ці іх формы. Гэта датычыць усіх часцін мовы: назоўнікаў (зіма — зімовы, зімаваць, зімна), прыметнікаў (чорны — чарната, чарнець, чорна), дзеясловаў (вазіць — возчык) і г.д. Часта суфіксы ўдзельнічаюць не ва ўтварэнні новага слова, а служаць для выражэння пэўнага граматычнага значэння. Такім чынам утвараюцца формы закончанага і незакончанага трывання дзеясловаў: (што зрабіць?) засвоіць, выдаткаваць — (што рабіць?) засвойваць, выдаткоўваць.
Трыванне дзеяслова — вельмі важная для сучаснага ладу мовы катэгорыя. Яна выражае адносіны дзеяння да яго мяжы, закончанасці. Наяўнасць трывання вылучае родную мову са шматлікіх моў. З такіх, напрыклад, як лацінская, французская і інш. У гэтых мовах адсутнасць трывання кампенсуецца развітай сістэмай часу. Раней, напрыклад, і ў нас існавалі чатыры формы прошлага часу (аорыст і імперфект, перфект і плюсквамперфект), якія супалі ў сучаснай адной форме. Некаторыя са старажытных форм захаваліся ў сучасным маўленні, іншыя зніклі. Так, ад аорыста быти засталася часціца бы (б), якая сёння паказвае на ўмоўны лад: паехаў бы; ад плюсквамперфекта засталіся формы тыпу быў узяўся, былі ўзяліся. З цягам часу перфект пашырыў сваё значэнне і стаў абазначаць мінулае (працяглае і непрацяглае, закончанае і незакончанае, імгненнае ці іншае) дзеянне. У сучаснай беларускай мове слядоў ад імперфекта няма. Формы аорыста і імперфекта рана страціліся і былі заменены перфектам.
Адбіткам падобных гістарычных ваганняў з’яўляецца сучаснае напісанне дзеясловаў закончанага і незакончанага трывання тыпу (што зрабіць?) наклеіць — (што рабіць?) наклейваць. Арфа-графічныя цяжкасці звязаны таксама з уплывам рускай мовы: наклеить — наклеивать. Таму ў новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” прадпісваецца: калі неазначальная форма дзеяслова закончанага трывання заканчваецца на -іць або -яць з папярэдняй галоснай, то ў незакончаным трыванні перад суфіксам -ва- пішацца й: утаіць — утойваць, супакоіць — супакойваць, засвоіць — засвойваць, узброіць — узбройваць, напаіць — напойваць, склеіць — склейваць, абнадзеіць — абнадзейваць; засеяць — засейваць, абсмяяць — абсмейваць, запаяць — запайваць, настаяць — настойваць. Гэтая норма існавала і ў “Правілах” (1959), аднак падавалася ў якасці заўвагі (с. 28).
Звернем увагу яшчэ на адну даволі яскравую асаблівасць роднай мовы. Утвораныя ад трывальных пар аддзеяслоўныя назоўнікі маюць сваю спецыфіку. Напрыклад, ад дзеясловаў забрудзіць і забруджваць утвараюцца адпаведныя назоўнікі: забруджанне і забруджванне, тады калі ў рускай мове яны супадаюць у адной форме: загрязнять і загрязнить суадносяцца з формай загрязнение. Трэба мець на ўвазе, што па-беларуску нельга сказаць: вызначыць ступень забруджвання ці забруджанне тэрыторыі спынена; адбылося забруджванне тэрыторыі ці адбываецца забруджанне тэрыторыі.
Правільна: адбылося забруджанне тэрыторыі і адбываецца забруджванне тэрыторыі; вызначыць ступень забруджання ці забруджванне тэрыторыі спынена. У рускай мове: происходит (произошло) загрязнение территории. Неабходна адрозніваць формы паводле закончанасці і незакончанасці дзеяння, прадстаўленага ў аддзеяслоўных назоўніках: узбраенне і ўзбройванне, прачытанне і прачытваннне, прагляданне і праглядванне. У рускай мове для разумення сэнсу слова патрэбны больш шырокі кантэкст. Параўн.:  авалодаць — авалоданне, авалодваць — авалодванне (рус. овладеть, овладевать супадае з овладение), абвінаваціць — абвінавачанне, абвінавачваць — абвінавачванне (рус. обвинить, обвинять — обвинение), распаўсюдзіць — распаўсюджанне, распаўсюджваць — распаўсюджванне (рус. распространить, распространять — распространение), атруціць — атручэнне, атручваць — атручванне (рус. отравить, отравлять — отравление), прачытаць — прачытанне, прачытваць — прачытванне (рус. прочитать, прочитывать — прочтение), забрудзіць — забру-джанне, забруджваць — забруджванне (рус. загрязнить, загрязнять — загрязнение), адкінуць — адкіданне, адкідваць — адкідванне (рус. отбросить, отбрасывать — отбрасывание).
У беларускай мове такія назоўнікі захавалі сляды адрозненняў трывання паміж дзеясловамі, чым перадаюць важнае адценне думкі, паказваючы то на стан, то на працэс. Але ў маўленчай практыцы гэтыя формы не заўсёды распазнаюцца. Можам сустрэць: Сучаснае прачытанне (трэба: прачытванне) творчасцi Аляк-сандра Капусцiна (Роднае слова. 2004. № 12. С.14); Адпаведна павінна быць так, што чым больш машын, тым больш дрэваў, каб хаця б паспрабаваць выраўняць растучае забруджанне (трэба: забруджванне) у той час, як сёння тэндэнцыя адваротная (Архітэктура Гродна. http://harodnia.com/a168.php); Сам спявак у інтэрв’ю “La Stampa” патлумачыў, што на “сацыяльныя песні” яго натхняе тое, што зараз адбываецца ў грамадстве, — захаванне смяротнага пакарання, забруджанне (трэба: забруджванне) навакольнага асяроддзя ядзернымі адкідамі, наўмысныя лясныя пажары (http://news.tut.by/122838.html).
Своеасаблівым “апафеозам” узгаданага нераспазнавання граматычнага значэння слоў можна лічыць тэкст, недасканалы не толькі ў граматычным плане, але і ў стылістычным: Прыродныя фактары — геалагічная будова, агульная цыркуляцыя атмасферы і іншыя кампаненты краявідаў больш пераразмяркоўваюць ці акумулююць тэхнагенныя ўздзеянні, антрапагенныя ж з’яўляюцца асноўнымі крыніцамі забруджвання (трэба: забруджання). Забруджванне (трэба: забруджанне) атмасфернага паветра з’яўляецца пабочным вынікам амаль што любых тэхналагічных працэсаў. Менавіта таму выкіды ад стацыянарных крыніц адыгрываюць галоўную ролю ў забруджванні (трэба: забруджанні) атмасферы. Па гарадской тэрыторыі яны размеркаваныя далёка не раўнамерна, што прыводзіць да рознай шчыльнасці забруджвання (трэба: забруджання) тэрыторыі горада. Найбольш актыўнымі пастаўшчыкамі забруджвання (трэба: забруджання) з’яўляюцца кацельні ПЭС, што напрамую звязана з тэхналогіяй вытворчасці. Вакол прадпрыемстваў гэтага тыпу зона актыўнага забруджвання (трэба: забруджання) мае тэрыторыю радыусам да 1 км і моцна залежыць ад сілы ветру. Акрамя таго, адбываецца як хімічнае, так і цеплавое забруджанне (трэба: забруджванне) паветра ў выніку высокай тэмпературы выхаду газаў. І, як вынік гэтага, шырыня зоны актыўнага забруджвання (трэба: забруджання) (http://www.maladechna.eu/2008/11/25/pavetra/). Аўтар радкоў не змог адрозніць працэс ад яго ж выніку, працягласць ад закончанасці.
Трэба перасцерагацца памылкі і ў іншых выпадках. Па-беларуску правільна пісаць: загароджваць (рус. загораживать), накочваць (рус. накатывать), настройваць (рус. настраивать), раздвойваць (рус. раздваивать), раскройваць (рус. раскраивать), растоптваць (рус. растаптывать), падкарочваць (рус. подкорачивать), памоўчваць (рус. помалкивать), перагароджваць (рус. перегораживать), разбольвацца (рус. разбаливаться), раздорваць (рус. раздаривать), сазвоньвацца (рус. созваниваться), расколваць (рус. раскалывать), дакошваць (рус. докашивать), замарожваць (рус. замораживать).




Похожие:

То ў стане, то ў працэсе, ці Правапіс літары й перад суфіксам -ва iconЭканомім? ці Правапіс літары й

То ў стане, то ў працэсе, ці Правапіс літары й перад суфіксам -ва iconЗухаваць — не бібікаваць! ці Правапіс суфіксаў -ава-, -іва- І -ва
Таксама прапаноўвалася абмяжоўваць яго выкарыстанне. Акад. Берг дзеясловы з суфіксамі -ирова- назваў “уродливыми” І рэкамендаваў...
То ў стане, то ў працэсе, ці Правапіс літары й перад суфіксам -ва iconЗа што літара ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары ё
Літара ё ў беларускай мове мае вызначанае месца ў алфавіце І паслядоўныя правілы напісання
То ў стане, то ў працэсе, ці Правапіс літары й перад суфіксам -ва iconДінамо”?! ці Правапіс Д, т І дз, Ц
У слоўніках лексемы з пачатковымі дж І дз падаюцца пад літарай д. Перад намі так званыя афрыкаты — зычныя, злітнае вымаўленне якіх...
То ў стане, то ў працэсе, ці Правапіс літары й перад суфіксам -ва iconПакрыўджаны Ёрык, ці Правапіс раздзяляльнага мяккага знака І апострафа
Літара ь у роднай мове выконвае дзве даволі важныя функцыі: змякчальную — перадае мяккасць папярэдняй літары (дзень, песень, гляньце)...
То ў стане, то ў працэсе, ці Правапіс літары й перад суфіксам -ва iconПомнік беларускаму алфавіту, ці “кур’ёзная” літара
Смі, фіксуецца яна І ў “Вікіпедыі”. Былі І такія думкі: маўляў, перад тым, як паставіць помнік літары, трэба пахаваць яе. Не ўнікаючы...
То ў стане, то ў працэсе, ці Правапіс літары й перад суфіксам -ва iconБеларуса пазнаюць па аканні, ці Урок першы Правапіс літары о
Сваім студэнтам, будучым журналістам радыё І тэлебачання, гавару: “Не лянуйцеся раскрываць рот, бо наша а — шчырае, адкрытае”. Гэтае...
То ў стане, то ў працэсе, ці Правапіс літары й перад суфіксам -ва iconЛітара на ўшанаванне, ці Правапіс вялікай І малой літар
Чалавек узвялічваецца талентам, подзвігам, высакароднасцю, добрымі справамі, часам яго ўзвышае пасада. Мы гаворым: пісьменнік (настаўнік,...
То ў стане, то ў працэсе, ці Правапіс літары й перад суфіксам -ва iconСа спашукальнікам І з саіскальнікам, ці Правапіс прыставак
Напрыклад, абаперціся ці абперціся, даследаванне ці даследванне. Правапіс прыставак І суфіксаў, канчаткаў у “Правілах” (1959) быў...
То ў стане, то ў працэсе, ці Правапіс літары й перад суфіксам -ва iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов