Як назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў icon

Як назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў



НазваниеЯк назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў
Дата конвертации21.07.2012
Размер40.85 Kb.
ТипДокументы

Як назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў

19.12.2009

У сваім маўленні мы звычайна не задумваемся над тым, з чаго складаецца слова. Лічым, што дастаткова ведаць яго значэнне. І толькі ў выпадках, калі не спрацоўвае ўзведзенае да аўтаматызму ўменне выбіраць словы, пачынаем маланкава шукаць выйсце з нялёгкай сітуацыі.
Неяк давялося стаць сведкам размовы дзвюх калег, якія абмяркоўвалі сказ з газетнага тэксту “...доблесныя амерыканскія сыны і дочкі ў Іраку выконваюць сваю патрыятычную місію...”. Было ўказана на памылковае выкарыстанне ў гэтым кантэксце слова “патрыятычную”. “Патрыёт абараняе сваю Айчыну”, — слушна даводзіла адна з іх. “Патрыятычнай называлася б барацьба, — пагаджалася другая, — калі б супраць амерыканцаў узялі зброю іракец і ірачка... Не. Іракезка... Не, іракчанка... іракіца... іракіянка... іраканка... іракійка... Не. Відаць, жыхарка Ірака...”.
Такая філалагічная размінка красамоўна сведчыць шмат пра што. Па-першае, само словазлучэнне “патрыятычная місія” няправільнае, у ім спалучаны несумяшчальныя паняцці: патрыёт — ‘той, хто любіць сваю айчыну, верны свайму народу, гатовы на ахвяру і подзвігі ў імя радзімы’; місія — ‘дэлегацыя якой-небудзь дзяржавы, што пасылаецца ў іншую краіну з якой-небудзь мэтай’. Правільна: “палымяны патрыёт”, “ваенная місія”, “гандлёвая місія” і г.д. Па-другое, ні ў рускай, ні ў беларускай   мовах   не   існуе   адна-слоўнага абазначэння жыхаркі Іраку. Параўнаем: іранцы — іранец, іранка. Гэтую словаўтваральную мадэль, здаецца, можна было б выкарыстаць і ў нашым выпадку: іракцы — іракец, ірак... Аднак спалучэнне дзвюх літар к у сярэдзіне слова, не на стыку марфем, у роднай мове немагчымае (выключэнне: Мекка). На сёння выкарыстоўваецца апісальная канструкцыя — жыхарка Ірака. Можна меркаваць, што ў нас хутчэй прыжывецца форма ірачка, якая ў рускай мове кваліфікавалася б як гутарковая. Параўнаем: палячка, якое ў рускай мове выцясняецца словам полька. Напрыклад, gramota.ru падае форму полячка як устарэлую. У беларускай мове перавага аддаецца слову палячка. Полька ўспрымаецца як назва танца.
Такім чынам, у мове адбываюцца працэсы, выкліканыя жыццём: актуалізаваная ў пэўны час лексіка прымушае знаходзіць свае словаўтваральныя варыянты, бо апісальныя звароты ў пазначэнні з’явы, прадмета, працэсу заўсёды больш     грувасткія,    чым    адна-слоўныя назвы. Адсюль трэба ведаць, як пісаць той ці іншы суфікс у складзе слова.
У новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” правапісу суфіксаў назоўнікаў надаецца большая ўвага: калі ў “Правілах”(1959) гэтай тэме было прысвечана тры параграфы, то ў новай рэдакцыі — восем.
Зафіксаваны наступныя правілы, пра якія вялася гаворка і ў “Правілах” (1959).
Суфікс -ец- (-ац-) пішацца ў назоўніках мужчынскага роду. Пры змяненні слова галосны выпадае: акраец, індыец, разец, ісцец (родны склон істца), плывец, мсцівец, вясковец, кармілец, удалец, баец, бельгіец, незнаёмец, канькабежац, аварац, запарожац.

Суфікс -іц- (-ыц-) пішацца ў назоўніках жаночага роду і беглага галоснага не мае: ваколіца, патыліца, спадарожніца, мсцівіца, карміліца, розніца, кірыліца, кніжыца.
Памяншальна-ласкальны суфіксальны     комплекс   -ічк- (-ычк-) пішацца ў назоўніках жаночага роду, якія ўтварыліся ад слоў з фіналлю -іц- (-ыц-): лесвічка, крынічка, сунічка, завушнічка, запальнічка, палічка (ад паліца), сястрычка.
У астатніх выпадках пішацца памяншальна-ласкальны суфіксальны     комплекс  -ечк- (-ачк-): дзядзечка, бутэлечка, лялечка, цётачка, галовачка, булачка, палачка (ад палка), рэчачка, курачка (ад курка), качачка, божачка, вушачка, Сонечка, Волечка, Сцёпачка, Наташачка, Ганначка.
Суфікс -ак- (-ек-) пішацца не пад націскам у назоўніках, якія ва ўскосных склонах губляюць суфіксальнае а ці е: сшытак — сшытка, пасынак — пасынка, каласочак — каласочка, дожджычак — дожджычку, прыцемак — прыцемку, аловак — алоўка, перашыек — перашыйка.
Суфіксы    -ік-    (-ык-),   -нік-, -чык- пішуцца нязменна ва ўсіх формах слоў: конік — коніка, столік — століка, хлопчык — хлопчыка, дожджык — дожджыку, вожык — вожыка, тэарэтык — тэарэтыка, спадарожнік — спадарожніка, пеўнік — пеўніка, дарадчык — дарадчыка.
У новай рэдакцыі з’явіліся нормы аб правапісе суфіксаў назоўнікаў -ень- (-ань-), -чык- (-чыц-) і -шчык- (-шчыц-), -чын- і -шчын-, што было выклікана арфаграфічнымі цяжкасцямі ў іх напісанні.
Суфікс -ень- (-ань-) ва ўскосных склонах у адных назоўніках захоўвае галосны, у другіх яго губляе: вусень — вусеня, прамень — праменя; але: вучань — вучня, шчэбень — шчэбню, валасень — валасня. Часам дапускаюцца абедзве формы: кіпень — кіпеню і кіпню.
Суфіксы     -чык-    (-чыц-)     і -шчык- (-шчыц-) ужываюцца пры ўтварэнні назоўнікаў, якія называюць людзей паводле заняткаў.
Суфікс -чык- (-чыц-) пішацца:
калі ўтваральная аснова заканчваецца на пярэднеязычныя д, т, з, с: аб’ездчык, дакладчык, дарадчыца, наладчык, ракетчык, пераплётчыца, лётчык, грузчык, возчык, рэзчык, перапісчык, перапісчыца (а таксама ў адпаведных прыметніках: дарадчыцкі, перапісчыцкі і інш.);
калі ў канцы ўтваральнай асновы адбываецца чаргаванне [г] — [ж]: перабягаць — перабежчык, перабежчыца, перабежчыцкі, нябога — нябожчык, абцягваць — абцяжчыца.
Суфікс -шчык- (-шчыц-) пішацца:
калі аснова заканчваецца на санорныя р, л, м, н, й: зваршчык, наборшчыца, вугальшчык, мадэльшчык, прыбіральшчыца, атамшчык, паромшчык, бетоншчыца, згоншчык, мыйшчык, пайшчык, пайшчыца, забойшчык (а таксама ў адпаведных прыметніках: наборшчыцкі, пайшчыцкі і інш.);
пасля спалучэнняў тых жа санорных з наступнымі т, г утваральнай асновы: працэнт — працэнтшчыца, аліменты — алімент-шчык, аліментшчыца, цюбінг — цюбінгшчык;
калі ўтваральная аснова заканчваецца на губныя зычныя б, п, м, ф і ў (з в): рубшчык, гардэробшчыца, апалубшчык, падкопшчык, скупшчык, скупшчыца, паромшчык, літаграфшчык, бунтаўшчык, нарыхтоўшчык, палясоўшчык, забудоўшчык.
З  дапамогай  суфіксаў -чын- і -шчын- утвараюцца дзве семантычна розныя групы назоўнікаў: назоўнікі са значэннем пэўнай грамадскай з’явы і назоўнікі са значэннем рэгіёна, абшару.
Суфікс -чын- пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца на д —т, з — с, ж — ш, дж — ч: складчына, спадчына, азіятчына, салдатчына, братчына, старасветчына, казаччына, рэкрутчына; Валагодчына, Брэстчына, Навагрудчына, Наўгародчына, Суражчына, Добрушчына, Нямеччына, Турэччына, Дабружчына, Глушчына, Грэшчына, Полаччына, Случчына.
Суфікс -шчын- пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца на губныя б, п, м, ф, в або санорныя н, р, л, й, а таксама ў (з в або л): скупшчына, здзельшчына,   нелегальшчына,  партызан-шчына, мінуўшчына, суб’ектыўшчына, літаратуршчына, ваеншчына, кампанейшчына, тарабаршчына, татаршчына, канцыляршчына, папоўшчына, хаваншчына, мітынгоўшчына, цыганшчына; Браслаўшчына, Гомельшчына, Гуцульшчына, Гродзеншчына, Смаленшчына,  Міншчына,   Бабруй-шчына, Зэльвеншчына, Магі-лёўшчына, Віцебшчына.
Суфікс -шчын- пішацца і тады, калі ўтваральная аснова заканчваецца на зычны з папярэднім санорным: інтэлігентшчына, эмігрантшчына, Самаркандшчына.




Похожие:

Як назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў iconНе трэба -ізіраваць! ці Правапіс суфіксаў -ава- (-ява-) І -ірава (-ырава-)
У маўленчай практыцы, асабліва пісьмовай, мы сустракаемся з даволі спецыфічнай уласцівасцю: лёгка ўтвараць пры дапамозе суфіксаў
Як назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў icon“Раненый” паранены, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы
Працягнем размову аб правапісе суфіксаў у розных часцінах мовы. Часам грувасткае правіла можа прывесці да казусных сітуацый, пра...
Як назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў iconКурыны, казіны а чаму не “свініны”? ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы

Як назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў iconСа спашукальнікам І з саіскальнікам, ці Правапіс прыставак
Напрыклад, абаперціся ці абперціся, даследаванне ці даследванне. Правапіс прыставак І суфіксаў, канчаткаў у “Правілах” (1959) быў...
Як назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў iconАпранены І апранутая — абое рабое? ці Правапіс суфіксаў у дзеепрыметніках
Напрыклад: Табе, з прытомленым сэрцам, прысыпанаму сівізной, хочацца зноў сустрэцца з далёкай сваёй вясной (П. Панчанка)
Як назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў iconЗухаваць — не бібікаваць! ці Правапіс суфіксаў -ава-, -іва- І -ва
Таксама прапаноўвалася абмяжоўваць яго выкарыстанне. Акад. Берг дзеясловы з суфіксамі -ирова- назваў “уродливыми” І рэкамендаваў...
Як назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў iconІзмы І малпы, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы
Вельмі часта да малога І на першы погляд нязначнага мы ставімся абыякава, адпрэчваем, не хочам звярнуць увагу, аддаць належнае. Прыходзілася...
Як назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў iconКаламутны Ліверпуль, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы
Нездарма жартуем: пішацца Ліверпуль, а чытаецца Манчэсцер. Вось ужо дзе сапраўды “каламутны вадаём” (з англ.: Liverpool Liuerpul)....
Як назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...
Як назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў iconНатхняць, патыхаць І дыхаць, ці Правапіс звонкіх І глухіх зычных
Правапіс зычных прынцыпова адрознівае нашу мову ад іншых славянскіх І неславянскіх. І гэта натуральна. Менавіта зычныя гукі часта...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов