Ізмы І малпы, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы icon

Ізмы І малпы, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы



НазваниеІзмы І малпы, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы
Дата конвертации21.07.2012
Размер24.32 Kb.
ТипДокументы

Ізмы і малпы, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы

16.01.2010

Вельмі часта да малога і на першы погляд нязначнага мы ставімся абыякава, адпрэчваем, не хочам звярнуць увагу, аддаць належнае. Прыходзілася не раз чуць ад калег, якія спецыялізуюцца на журналісцкіх дысцыплінах: “Зноў пра суфіксы! Каму гэта патрэбна?!”.
Вывучэнне суфіксаў лічыцца сумным заняткам. Мы быццам грэбуем імі. І няўцям нам, што як з атамаў складаецца сусвет, так і з марфем арганізуецца наша маўленне, у іх выражаецца чалавек, грамадства, эпоха.
Напрыклад, цяжка ўявіць наша жыццё без так званых ізмаў. Суфікс -ізм- па прычыне сваёй маштабнай распаўсюджанасці набыў форму множнага ліку і ператварыўся ў самастойнае слова, якое фіксуецца сучаснымі слоўнікамі ў значэнні ‘агульныя — не заўсёды ў станоўчым сэнсе — назвы напрамкаў у навуцы, мастацтве, філасофіі, палітыцы і да т.п.; дактрына, сістэма’. Ён настолькі ўкараніўся ў свядомасць сучасніка, што ад яго няпроста знайсці паратунак. Учарашнія актыўныя ва ўжытку апартунізм, марксізм, ленінізм, сталінізм, сацыялізм, камунізм, путчызм змяніліся на ісламізм, амерыканізм, фундаменталізм, глабалізм, еўрапеізм, эскапізм, тэрарызм, гламурызм... Можна меркаваць, што і ХХ, і пачатак ХХІ стагоддзя азнаменаваны рознага тыпу ізмамі. Дарэчы, слоў, якія заканчваюцца на -ізм, у лексіцы налічваецца больш за тысячу — лічба даволі паказальная. Утварэнне новых слоў пры дапамозе названага суфікса вызначаецца асаблівай інтэнсіўнасцю: путч — путчызм, Пуцін — пуцінізмы, Буш — бушызмы і г.д. Апошнія ўвайшлі ў нядаўнюю гісторыю як найбольш недарэчныя і выклікалі шмат кпінаў з іх аўтара. Так ствараецца ляпалісіяда (від маўленчай збыткоўнасці, што мяжуе з абсурднасцю). Бушызмы характарызуюцца, прамаўляючы мовай ізмаў, малапрапізмамі (памылковае выкарыстанне сугучных слоў з рознымі значэннямі), спунерызмамі (тыпу маршакаўскага “вагоноуважаемый глубокоуважатый”), неалагізмамі (stunt words), ана-хранізмамі і алагізмамі, некаторыя з якіх сталі меметызмамі (выслоўямі, якія набываюць устойлівасць). Адпаведны артыкул у “Вікіпедыі” ўтрымлівае звыш 160 бушызмаў. Як бачым, адзін суфікс можа кваліфікаваць як асобу, так і эпоху.
Суфіксы разам з іншымі марфемамі (коранем, прыстаўкай і інш.) утвараюць словы. Марфемы ўяўляюць сабой часткі лексем, якія маюць слова- ці формаўтваральнае значэнне. Яно размытае і менш канкрэтнае, чым значэнне самастойнага слова. Распазнаць яго — даволі працаёмкая задача, хаця падуладная нават малпам.
Нядаўна ў сусветных інтэрнэт-парталах з’явілася падрыхтаваная па матэрыялах Бі-бі-сі інфармацыя пра тое, што мартышкі маюць здольнасць да “словаўтварэння”: дадаваць да “кораня” новы гук — “суфікс”, чым мяняюць значэнне першапачатковага сігнала.
Прыматолагі даўно вывучаюць мову малпаў. Даследаванні праводзяцца ў асноўным на мартышках Кэмпбела (Cercopithecus campbelli campbelli), якія насяляюць вільготныя лясы заходняй Афрыкі (запаведнік Таі, Кот-д’Івуар).
Супрацоўнікі Сент-Эндрускага ўніверсітэта ўстанавілі, што альфа-самцы названай папуляцыі пры небяспецы выдаюць крыкі, якія можна перадаць гукаперайманнямі “бум”, што пазначае: наперадзе ўпалае дрэва або зламаны сук; “крак” пры з’яўленні леапарда, “хок” — арла. Вучонымі заўважана, што “бум” заўсёды застаецца нязменным, а вось “крак” і “хок” могуць атрымліваць “суфікс” -у (больш падрабязна: http://news.mail.ru/society/3148506). Пэўны скептыцызм адступае, калі бярэш на розум адну з тэорый паходжання мовы — гукаперайманняў. У жывёльным свеце да гэтага часу не было прыкладаў распазнавання марфем. Трэба і нам быць больш уважлівымі да іх...
Правапіс тых ці іншых суфіксаў грунтуецца на фанетычным, калі стык марфем перадаецца паводле вымаўлення (салдат + ск-і = салдацкі), і на марфалагічным (горад + ск-і = гарадскі) прынцыпах. Таму мы не задумваемся над напісаннямі такіх слоў, як нямецкі, ткацкі, рыбацкі, савецкі, брацкі і да іх падобных. Аднак выклікаюць пэўныя цяжкасці напісанні слоў тыпу шведскі, завадскі, спартсмен, яхтсмен. Чаму так адбываецца, мы пагаворым у наступны раз.




Похожие:

Ізмы І малпы, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы icon“Раненый” паранены, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы
Працягнем размову аб правапісе суфіксаў у розных часцінах мовы. Часам грувасткае правіла можа прывесці да казусных сітуацый, пра...
Ізмы І малпы, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconКурыны, казіны а чаму не “свініны”? ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы

Ізмы І малпы, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconКаламутны Ліверпуль, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы
Нездарма жартуем: пішацца Ліверпуль, а чытаецца Манчэсцер. Вось ужо дзе сапраўды “каламутны вадаём” (з англ.: Liverpool Liuerpul)....
Ізмы І малпы, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconСа спашукальнікам І з саіскальнікам, ці Правапіс прыставак
Напрыклад, абаперціся ці абперціся, даследаванне ці даследванне. Правапіс прыставак І суфіксаў, канчаткаў у “Правілах” (1959) быў...
Ізмы І малпы, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconНе трэба -ізіраваць! ці Правапіс суфіксаў -ава- (-ява-) І -ірава (-ырава-)
У маўленчай практыцы, асабліва пісьмовай, мы сустракаемся з даволі спецыфічнай уласцівасцю: лёгка ўтвараць пры дапамозе суфіксаў
Ізмы І малпы, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...
Ізмы І малпы, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconАпранены І апранутая — абое рабое? ці Правапіс суфіксаў у дзеепрыметніках
Напрыклад: Табе, з прытомленым сэрцам, прысыпанаму сівізной, хочацца зноў сустрэцца з далёкай сваёй вясной (П. Панчанка)
Ізмы І малпы, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconЗухаваць — не бібікаваць! ці Правапіс суфіксаў -ава-, -іва- І -ва
Таксама прапаноўвалася абмяжоўваць яго выкарыстанне. Акад. Берг дзеясловы з суфіксамі -ирова- назваў “уродливыми” І рэкамендаваў...
Ізмы І малпы, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconЯк назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў
У сваім маўленні мы звычайна не задумваемся над тым, з чаго складаецца слова. Лічым, што дастаткова ведаць яго значэнне. І толькі...
Ізмы І малпы, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconНатхняць, патыхаць І дыхаць, ці Правапіс звонкіх І глухіх зычных
Правапіс зычных прынцыпова адрознівае нашу мову ад іншых славянскіх І неславянскіх. І гэта натуральна. Менавіта зычныя гукі часта...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов