Курыны, казіны а чаму не “свініны”? ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы icon

Курыны, казіны а чаму не “свініны”? ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы



НазваниеКурыны, казіны а чаму не “свініны”? ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы
Дата конвертации21.07.2012
Размер24.87 Kb.
ТипДокументы

Курыны, казіны... а чаму не “свініны”? ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы

23.01.2010

Папярэдне мы гаварылі пра ролю суфіксаў у нашым маўленні. Вельмі важна ўмець іх і ўжываць, і пісаць. Значэнне марфемы абстрагавана i для свайго дакладнага напісання патрабуе шматлiкiх аналогiй. Напрыклад, у словах хаціна, саломіна, бараніна можам вылучыць суфікс
-ін-, які ў першым слове мае значэнне ‘павелічальнасці’, у другім — ‘адзінкавасці, сінгулятыўнасці’, у трэцім — ‘мяса жывёлы’. Перад намі суфіксы-амонімы, якія аднолькава пішуцца і гучаць, але маюць розныя значэнні. Для таго, каб вызначыць “зместавае” напаўненне марфемы, трэба падабраць словы з аналагічным суфіксам: салом-ін-а — хварасц-ін-а, гарош-ын-а, сцябл-ін-а, фасол-ін-а і г.д. Становіцца зразумелым, што суфікс у гэтыя словы ўносіць значэнне ‘адзінкавасці, адзін з сукупнасці’: салома і (адна) саломіна, хвораст і (адна) хварасціна, гарох і (адна) гарошына. Гэты ж суфікс можа характарызаваць чалавека па нацыянальнай, сацыяльнай прыналежнасці: армянін, селянін, славянін, дваранін. Пры дапамозе суфікса -ін- могуць утварацца прыметнікі: пчаліны, галубіны, вераб’іны, мамін, Галін і інш.
Асаблівасці правапісу суфіксаў прыметнікаў сёння можна ілюстраваць назвамі разнавіднасцей грыпу: птушыны (птуш + ын + ы) або курыны (кур + ын +ы), казіны (каз + ін + ы)... Чытаю ў адным з чатаў: “Які яшчэ, прабачце, штам, прабачце, “упадзе” на чалавецтва? Толькі, прабачце, адышлі ад свінячага, прабачце, свінінага. Прабачце. Свіннога... А як жа правільна, прабачце?”. Замяняю нецэнзурную лексіку, якая, на жаль, трымае моду ў інтэрнэт-прасторы, словам “прабачце” (добра было б пачуць прабачэнні і “чатніка”) і мушу падзяліць недаўменне аўтара. Яно выглядае натуральным, бо не спрацоўвае звыклая словаўтваральная мадэль: свін + ін + ы. Справа ў тым, што і ў рускай, і ў беларускай мовах гэтае слова пішацца з адным -ін-. Назіраецца так званая гаплалогія — выпадзенне аднолькавых складоў (мінера(ла)логія, у рускай мове — знаме(на)носец, розо(во)ватый і інш.).
Сучасны правапіс адлюстроўвае фанетычныя працэсы, якія маглі адбыцца даволі даўно. Напрыклад, у прыметніку рыбацкі яшчэ ў пачатку пісьмовай эпохі выразна адрозніваліся два суфіксы: -ач- (з -ак-) і -ьск-. Усходнеславянская форма слова выглядала наступным чынам: рыб-ач-ьск-ъjь. Страта рэдукаванага ь пасля ч, асіміляцыя і зліццё гукаў у спалучэнні чс (ч — гук першага суфікса, с — другога) прывялі да ўтварэння афрыкаты ц на стыку двух суфіксаў: -ач-ьск- змяніліся на -ацк-. Такое напісанне адлюстравана і ў рускай, і ў беларускай мовах. Перад намі дзеянне фанетычнага прынцыпу.
На жаль, няправільнае выкарыстанне суфіксаў пранікае ў газеты, часопісы, падручнікі. Пры двухмоўі можа адбывацца змешванне характэрных розным мовам сінанімічных суфіксаў. Напрыклад, у сказе У няпростай грамадска-палітычнай сітуацыі праходзіць цяперашняя выбарная кампанія на Украіне (з газет) вiдавочнай з’яўляецца неапраўданая замена суфікса -ч- на -н-.
Аднакарэнныя словы-прыметнікі адрозніваюцца суфіксамі -н- і -ч-. Словаўтваральнае значэнне іх адпаведна вызначаецца па схеме: выбар (ад выбраць) + -н- + ы  = ШТО выбіраецца (выбарная пасада, выбарны орган) і выбар + -ч-, + ы = дзе НЕХТА выбіраецца (выбарчы ўчастак, выбарчы сход, выбарчая кампанія). Правільна: выбарчая кампанія — сукупнасць мерапрыемстваў, на якіх павінен быць абраны нехта.
У “Правілах” (1959) нармаванае напісанне суфіксаў падавалася ў дзявятым падраздзеле “Ненаціскныя галосныя ў суфіксах”, дзе разглядаліся пытанні правапісу суфіксаў назоўнікаў, прыметнікаў, дзеепрыметнікаў і дзеясловаў. Значная частка праблемных напісанняў суфіксаў пераносілася ў пяты падраздзел “Зычныя на стыку марфалагічных частак слова”, дзе гаворка ішла не пра канкрэтныя марфемы, а пра спалучэнне зычных на стыку ўтваральнай асновы і прыстаўкі ці суфікса. Такое размяшчэнне правіл стварала нязручнасць у карыстанні імі. Падобны парадак размяшчэння матэрыялу назіраем і ў рускіх “Правілах” (1956).
У новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” правапіс суфіксаў аб’яднаны ў
23-м параграфе, куды ўключаны правілы напісання іх у розных часцінах мовы. Пра што мы яшчэ пагаворым...




Похожие:

Курыны, казіны а чаму не “свініны”? ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы icon“Раненый” паранены, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы
Працягнем размову аб правапісе суфіксаў у розных часцінах мовы. Часам грувасткае правіла можа прывесці да казусных сітуацый, пра...
Курыны, казіны а чаму не “свініны”? ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconКаламутны Ліверпуль, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы
Нездарма жартуем: пішацца Ліверпуль, а чытаецца Манчэсцер. Вось ужо дзе сапраўды “каламутны вадаём” (з англ.: Liverpool Liuerpul)....
Курыны, казіны а чаму не “свініны”? ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconІзмы І малпы, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы
Вельмі часта да малога І на першы погляд нязначнага мы ставімся абыякава, адпрэчваем, не хочам звярнуць увагу, аддаць належнае. Прыходзілася...
Курыны, казіны а чаму не “свініны”? ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconСа спашукальнікам І з саіскальнікам, ці Правапіс прыставак
Напрыклад, абаперціся ці абперціся, даследаванне ці даследванне. Правапіс прыставак І суфіксаў, канчаткаў у “Правілах” (1959) быў...
Курыны, казіны а чаму не “свініны”? ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconНе трэба -ізіраваць! ці Правапіс суфіксаў -ава- (-ява-) І -ірава (-ырава-)
У маўленчай практыцы, асабліва пісьмовай, мы сустракаемся з даволі спецыфічнай уласцівасцю: лёгка ўтвараць пры дапамозе суфіксаў
Курыны, казіны а чаму не “свініны”? ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...
Курыны, казіны а чаму не “свініны”? ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconАпранены І апранутая — абое рабое? ці Правапіс суфіксаў у дзеепрыметніках
Напрыклад: Табе, з прытомленым сэрцам, прысыпанаму сівізной, хочацца зноў сустрэцца з далёкай сваёй вясной (П. Панчанка)
Курыны, казіны а чаму не “свініны”? ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconЗухаваць — не бібікаваць! ці Правапіс суфіксаў -ава-, -іва- І -ва
Таксама прапаноўвалася абмяжоўваць яго выкарыстанне. Акад. Берг дзеясловы з суфіксамі -ирова- назваў “уродливыми” І рэкамендаваў...
Курыны, казіны а чаму не “свініны”? ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconЯк назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў
У сваім маўленні мы звычайна не задумваемся над тым, з чаго складаецца слова. Лічым, што дастаткова ведаць яго значэнне. І толькі...
Курыны, казіны а чаму не “свініны”? ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconТо-то (чаму селязень)

Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов