“Раненый” паранены, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы icon

“Раненый” паранены, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы



Название“Раненый” паранены, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы
Дата конвертации21.07.2012
Размер38.66 Kb.
ТипДокументы

“Раненый” паранены, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы.


30.01.2010

Працягнем размову аб правапісе суфіксаў у розных часцінах мовы. Часам грувасткае правіла можа прывесці да казусных сітуацый, пра што крыху ніжэй. Таму правапісныя фармулёўкі вымагаюць дакладнасці і канкрэтнасці.
Асаблівай увагі ў любой мове патрабуюць напісанні суфіксаў на стыку марфем. У адных выпадках спрацоўвае фанетычны прынцып, у другіх патрабуецца захоўваць марфемы. Напрыклад, здаецца, раўназначныя па сваім гучанні словы салдацкі і гарадскі пішуцца па-рознаму. У “Беларускай граматыцы для школ” (1929) Браніслава Тарашкевіча прапаноўвалася пісаць людзкі, швэдзкі, грамадзкі... Аднак такое выключэнне не магло існаваць доўга, бо спрацоўвала фанетычнае правіла: звонкі зычны [з] перад глухім [к] павінен быў аглушыцца да свайго парнага па звонкасці/глухасці [з], што і адбылося. Але далейшы працэс перадачы на пісьме прыпадабнення гукаў быў спынены. Таму мы сёння і пішам: людскі, шведскі, грамадскі.
У новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” вызначаецца напісанне прыметнікаў і прыслоўяў з ласкальным значэннем:
пасля мяккіх зычных незалежна ад месца націску пішацца суфікс -еньк-: круц€енькі, мал€енькі, ц€іхенька, паўн€юсенька, ут€ульненькі, н€ізенькі, б€еленькі, б€орздзенька, х€уценька;
пасля цвёрдых зычных пад націскам пішацца суфікс -€эньк-, а не пад націскам — -аньк-: дараж€энькі, стар€энькі, хар€ошанькі, св€ежанькі, д€обранькі, гар€ачанькі. Як бачым, правіла падлягае асноўнаму патрабаванню: э пішацца пад націскам, а — не пад націскам.
Што датычыць першай нормы, то мушу заўважыць: цяжка ўявіць суфікс -еньк- у пераднаціскной пазіцыі (калі б такое назіралася, то е павінна было б перайсці ў я), звычайна ён знаходзіцца пасля націску ці пад ім: в€уз-еньк-і, н€ов-еньк-і, лёг-еньк-і, вясёл-еньк-і, цвёрдз-еньк-і, м€як-еньк-і, р€одн-еньк-і, б€ел-еньк-і, чарн€яв-еньк-і, гніл-€еньк-і, слаб-€еньк-і, залац-€еньк-і, дурн-€еньк-і, слаб-€еньк-і і інш. У фальклоры можам сустрэць: палюбіла беляньк€ога, што з’яўляецца адхіленнем ад літаратурнай мовы.
Напісанне падвоенага нн закраналася пры абмеркаванні ўжывання запазычаных слоў тыпу калона, тона, фін, тэніс. Падкрэслівалася, што ў запазычаных словах падвоенае напісанне зычных амаль не сустракаецца (выключэнне: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, саванна; Ганна, Жанна, Сюзанна і інш.).
У “Правілах” (1959) гаворка пра суфікс -енн-(-энн-) вялася ў параграфе “Падоўжаныя зычныя”. У новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” гэтае пытанне натуральным чынам перанесена ў главу “Правапіс некаторых марфем”: падвоенае нн пішацца ў суфіксальнай марфеме -энн- (-енн-) у прыметніках з павелічальным значэннем (высачэнны, здаравенны, таўсценны, худзенны), у прыметніках з якасна-адносным значэннем (дратвенны, брытвенны, дарэформенны, абедзенны, свяшчэнны, вогненны).
Не зусім зразумелае для сучасніка дратвенны паходзіць ад дратва — моцная кручаная льняная нітка, прамочаная шавецкай смалой (варам) або воскам.
Неспакушанаму носьбіту мовы бывае цяжка адрозніць суфіксы -энн- (-енн-), -ен- і -н-. Трэба мець на ўвазе, што дзее-прыметнікі могуць утварацца пры дапамозе суфіксаў -ен- і -н- (здзіўл-ен-ы, купл-ен-ы, прынес-ен-ы, падрыхтава-н-ы), а прыметнікі — -энн- (-енн-) і-н- (страш-энн-ы, страш-н-ы, інтым-н-ы, лет-н-і). У беларускіх дзее-прыметніках падвоенага нн не бывае, тады калі напісанне н у рускіх дзеепрыметніках выклікае даволі вялікія цяжкасці.
Нездарма адзін з нашых губернатараў, гаворачы пра складанасці рускага правапісу, абураўся: “Но какая разница, куда он раненный?”. На самай справе “раненый солдат” пішацца з адным н, таму што “раненый” — гэта аддзеяслоўны прыметнік. “Раненный в плечо солдат” пішацца з двума нн, таму што ў дзеепрыметніка “раненный” з’яўляецца залежнае слова “в плечо”. Такую правапісную эквілібрыстыку распрацоўшчыкі новага зводу “Правіл рускай арфаграфіі і пунктуацыі” слушна прапануюць ліквідаваць. Сам жа звод і па сёння застаецца толькі праектам.
У беларускай мове падвоенае нн пішацца на стыку ўтваральнай асновы і суфікса паміж галоснымі: калі ўтваральная аснова заканчваецца на н, а суфікс пачынаецца з гэтай жа літары: дзённік, імяніннік, сяннік, маліннік, выгнаннік, дзянніца, абранніца, падаконнік, коннік, конны, сасоннік, карцінны, дывізіённы, гартанны, глыбінны, вінны, летуценны, паддонны, ваенны, вясенні, няспынны, бяссонны, айчынны, бязвінны, незаменны, прасцінны, дрэнны, дабрачынны, параённы.
Калі аснова слова заканчваецца на нн (ванна, манна), а суфікс пачынаецца зычным н, то захоўваецца напісанне дзвюх літар н: ванны (набор), манныя (крупы);
Падвоенае нн пішацца ў прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -мя, і ў словах, вытворных ад гэтых прыметнікаў: іменны — займеннік, імянны, пайменны, племянны — пляменнік, страмянны, цемянны, але:  палымяны.
“Правіламі” (2008) рэгламентуецца напісанне суфіксаў на стыку марфем наступным чынам. Суфіксы -ск- і -ств- пішуцца:
калі ўтваральная аснова заканчваецца на с, то на пісьме спалучэнне сс перадаецца адной літарай: матроскі, рускі, беларускі, хакаскі, папуаскі, тунгускі, лаоскі, гандураскі, уэльскі, адэскі, арзамаскі, вільнюскі, чавускі, палескі, залескі, прускі, тбіліскі, кутаіскі, туніскі, эскімоскі, індускі, пелапанескі;
калі ўтваральная аснова заканчваецца на д, з, то спалучэнне іх з суфіксальным с падаецца як дс, зс: горад — гарадскі, люд — людскі, грамада — грамадства, сусед — суседскі, параход — параходства, бяда — бедства, Бесядзь — бесядскі;  француз — французскі, Каўказ — каўказскі, Сілезія — сілезскі;
у словах, вытворных ад асноў славянскага паходжання на к, спалучэнне к з суфіксальным с на пісьме перадаецца як ц: лясніцтва, мастацтва, сваяцтва, спаборніцтва, гарняцкі, казацкі, крыжацкі, сакавіцкі, асветніцкі, наглядальніцкі, славацкі, гарадоцкі, беластоцкі, уладзівастоцкі, чашніцкі. Сюды ж можам аднесці: гарняцкі (гарняк), марацкі (марак), рыбацкі (рыбак), славацкі (славак), гайдамацкі (гайдамак), чумацкі (чумак), батрацкі (батрак) і інш.;
у словах, утвораных ад асноў на к неславянскага паходжання, на пісьме захоўваецца спалучэнне кс: арынокскі, нью-ёркскі, бангкокскі, бузулукскі, цюркскі, каракскі, каракалпакскі, квебекскі, таджыкскі, узбекскі;
у прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў на -ка, -кі, зычны к (калі перад ім ёсць іншы зычны) у канцы слова перад суфіксам -ск- знікае: крупскі (Крупкі), дудзінскі (Дудзінка), церахоўскі (Церахоўка), ямайскі (Ямайка), вяцкі (Вятка); але: касабланкскі.
Пра напісанне слоў тыпу пфальцкі пагаворым у наступную суботу...




Похожие:

“Раненый” паранены, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconКурыны, казіны а чаму не “свініны”? ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы

“Раненый” паранены, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconКаламутны Ліверпуль, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы
Нездарма жартуем: пішацца Ліверпуль, а чытаецца Манчэсцер. Вось ужо дзе сапраўды “каламутны вадаём” (з англ.: Liverpool Liuerpul)....
“Раненый” паранены, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconІзмы І малпы, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы
Вельмі часта да малога І на першы погляд нязначнага мы ставімся абыякава, адпрэчваем, не хочам звярнуць увагу, аддаць належнае. Прыходзілася...
“Раненый” паранены, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconСа спашукальнікам І з саіскальнікам, ці Правапіс прыставак
Напрыклад, абаперціся ці абперціся, даследаванне ці даследванне. Правапіс прыставак І суфіксаў, канчаткаў у “Правілах” (1959) быў...
“Раненый” паранены, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconНе трэба -ізіраваць! ці Правапіс суфіксаў -ава- (-ява-) І -ірава (-ырава-)
У маўленчай практыцы, асабліва пісьмовай, мы сустракаемся з даволі спецыфічнай уласцівасцю: лёгка ўтвараць пры дапамозе суфіксаў
“Раненый” паранены, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...
“Раненый” паранены, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconАпранены І апранутая — абое рабое? ці Правапіс суфіксаў у дзеепрыметніках
Напрыклад: Табе, з прытомленым сэрцам, прысыпанаму сівізной, хочацца зноў сустрэцца з далёкай сваёй вясной (П. Панчанка)
“Раненый” паранены, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconЗухаваць — не бібікаваць! ці Правапіс суфіксаў -ава-, -іва- І -ва
Таксама прапаноўвалася абмяжоўваць яго выкарыстанне. Акад. Берг дзеясловы з суфіксамі -ирова- назваў “уродливыми” І рэкамендаваў...
“Раненый” паранены, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconЯк назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў
У сваім маўленні мы звычайна не задумваемся над тым, з чаго складаецца слова. Лічым, што дастаткова ведаць яго значэнне. І толькі...
“Раненый” паранены, ці Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы iconНатхняць, патыхаць І дыхаць, ці Правапіс звонкіх І глухіх зычных
Правапіс зычных прынцыпова адрознівае нашу мову ад іншых славянскіх І неславянскіх. І гэта натуральна. Менавіта зычныя гукі часта...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов