Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар icon

Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар



НазваниеПачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар
Дата конвертации22.07.2012
Размер29.45 Kb.
ТипДокументы

Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай і малой літар.

27.02.2010


Вялікая літара выдзяляе слова з шэрагу іншых і надае яму асаблівае гучанне. Агульныя правілы напісання вялікай і малой літар не памяняліся. Канкрэтныя змены кранулі сферы, якія раней не былі надзённымі. У першую чаргу гэта датычыцца найменняў, звязаных з рэлігіямі, найменняў пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэнняў.

Калі параўнаць правапісныя зводы, то заўважаецца: у §§ 112—134 раздзела “Ужыванне вялікай літары” “Правіл” (1959) утрымлівалася 36 заўваг аб напісанні малой літары, што нагадвала выключэнні. Хаця напісанне вялікай літары хутчэй з’яўляецца своеасаблівым “выключэннем”, бо слоў, якія пішуцца з малой літары, значна больш. У новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” агульныя правілы напісання вялікай і малой літар маюць універсальны характар і датычацца сінтаксісу: пачатку сказа, абзаца, іншых фрагментаў пісьмовага тэксту. Пры актуалізаванай функцыі пастаноўкі вялікай літары іх распазнае і камп’ютар. Аднак ёсць пэўныя асаблівасці ў паэтычных, драматургічных і спецыяльных тэкстах.

З вялікай літары пішуцца:

першае слова ў сказе: Уцякай, мароз-дзядуля! Чуеш ты, стары, ці не? (Я. Колас);

першае слова пасля клічніка, якім выдзяляецца зваротак, а таксама выклічнік у пачатку сказа: Зямля Беларусі! Табой мы сагрэты, ніколі не сходзіш ты з нашых вачэй (П. Броўка);

першае слова ва ўстаўных сказах-рэмарках, якія падаюцца ў дужках у пачатку тэксту і пасля кропкі, клічніка, пытальніка і шматкроп’я ў канцы сказа: Гарлахвацкі. Не толькі сакрэт, а дзяржаўная тайна. (Ідзе ў свой кабінет.) (К. Крапіва). Я размяк. (Душа ў паэта чулая.) (П. Панчанка).

Па традыцыі з вялікай літары пачынаецца кожны новы радок (першае слова) у вершаваных тэкстах незалежна ад наяўнасці ці адсутнасці знакаў прыпынку ў канцы папярэдняга радка:

Дагарэў за брамай небакрай,

Месяц паміж воблачкаў плыве,

Выйду зноў, як у мінулы май,

Басанож прайдуся па траве.

(Уладзімір Караткевіч).

Увага! Аднак гэта прадпісанне не заўсёды вытрымліваецца. Дапускаецца пачынаць новы радок і з малой літары, што павінна матывавацца рытмікай і сінтаксічнай структурай верша. Напрыклад:

Ёсць цудоўнае паданне,

як на свята, на Купалле,

ад паўночы да світання

Кветку Шчасця ў нас шукалі.

(Уладзімір Дубоўка).

З вялікай літары пішацца першае слова пасля двукроп’я:

у пачатку простай мовы: Ён падумаў: “Ніхто цябе не бачыць, ніхто не ведае, якая ты слаўная і мілая, — і дадаў: — Дурні яны!” (Я. Колас);

у пачатку цытаты, якая з’яўляецца самастойным сказам: П. Глебка з поўнай падставай пісаў: “Лірычную плынь унёс у нашу празаічную мову М.
Лынькоў” (ЛіМ);

у сцвярджальнай частцы пастановы, рэзалюцыі, пратакола, акта і іншага рашэння.

Напрыклад:

Пастанавілі:

Зацвердзіць справаздачу рэвізійнай камісіі аб фінансавай дзейнасці прафкама (з пратакола прафсаюзнага сходу).

З арыгіналам згодна:

Сакратар выканкама (подпіс) (з копіі дакумента).

Увага! Калі цытата ўключаецца ў просты ці складаны сказ у якасці яго граматычнай часткі, тады яна пачынаецца з малой літары: Паводле глыбокага пераканання Дубоўкі, моўныя скарбы — у народзе, “настаўнікаў, мудрэйшых, чым народ, не бывае” (Беларуская мова. Энцыклапедыя).

Пішуцца з малой літары:

першае слова пасля шматкроп’я, калі яно стаіць у сярэдзіне сказа і абазначае прыпыненне ў маўленні: Зямля... зямля... туды, туды, брат, будуй яе... ты дай ёй выгляд... (Я.Колас);

першае слова ў сярэдзіне сказа пасля шматкроп’я, якое абазначае, што частка гэтага сказа апушчана: З невялікай і чыстай крыніцы лірычнага пачуцця... пачынаецца раман-паэма аб жыцці беларускага простага люду (А.Адамовіч);

першае слова пасля клічніка, калі ён стаіць у сярэдзіне сказа: І кожны, хто мяне спытае, пачуе толькі адзін крык: што хоць мной кожны пагарджае, я буду жыць! — бо я мужык! (Я.Купала);

першае слова пасля выклічніка, які стаіць у сярэдзіне сказа і закрываецца клічнікам: І ляцім жа, браткі, э-эх! ляцім!.. Даганяй — не дагоніш... (М.Лынькоў);

першае слова ў словах аўтара, якія ідуць пасля простай мовы з клічнікам, пытальнікам або шматкроп’ем: “Надзя! Надзейка!..” — кліча жалейка (П.Броўка);

першае слова ў рэмарках да слоў дзейнай асобы, калі рэмарцы не папярэднічаюць кропка, клічнік, пытальнік ці шматкроп’е: Г а р л а х в а ц к і. А можа, і праўда бландзінка. Значыць, яна гэтае самае (круціць рукой каля валасоў) пабландзінілася, а я і не заўважыў (К.Крапіва).

Увага! Напісанне малой літары ў большасці пералічаных выпадкаў пры камп’ютарным наборы з актуалізаванай функцыяй пастаноўкі вялікай літары вымагае карэкціроўкі.




Похожие:

Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...
Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconЛітара на ўшанаванне, ці Правапіс вялікай І малой літар
Чалавек узвялічваецца талентам, подзвігам, высакароднасцю, добрымі справамі, часам яго ўзвышае пасада. Мы гаворым: пісьменнік (настаўнік,...
Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconУ каравуле цівуны ды есавулы, ці Правапіс устаўных літар

Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconПоложение об организации и работы Малой академии родителей Общие положения
Данное Положение является локальным актом, регламентирующим деятельность Малой академии родителей
Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconПоложение об организации и работы Малой академии родителей Общие положения
Данное Положение является локальным актом, регламентирующим деятельность Малой академии родителей
Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconТезисы тема: техническое обеспечение «малой» энергетики
«малая» энергетика становится все более жизнеспособной моделью организации и функционирования энергогенерации. Основу сектора «малой»...
Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconАнализ рынка строительства объектов малой генерации
Количественная и качественная оценка рынка строительства объектов малой генерации 7
Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconЗа што літара ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары ё
Літара ё ў беларускай мове мае вызначанае месца ў алфавіце І паслядоўныя правілы напісання
Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconВыступление на зональном конкурсе научных проектов школьников в рамках краевой научно-практической конференции «Эврика» Малой академии наук учащихся Кубани Набокиной Ирины Андреевны,
«Эврика» Малой академии наук учащихся Кубани Набокиной Ирины Андреевны, 8 класс по теме «Сравнение уровня знания учащихся немецких...
Пачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар iconЦель: привитие школьникам любви к малой Родине и сопричастности к истории Краснодарского края; расширение кругозора младших школьников, пополнение их словарного запаса; воспитание любви к Родине, родному краю, толерантного отношения к людям разных национальностей.
Цель: привитие школьникам любви к малой Родине и сопричастности к истории Краснодарского края
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов