1 верасня мелодыя “ Школьные годы” icon

1 верасня мелодыя “ Школьные годы”



Название1 верасня мелодыя “ Школьные годы”
Дата конвертации26.08.2012
Размер75.96 Kb.
ТипДокументы
1. /1 сентября/1 верасня-1997 .doc
2. /1 сентября/1 верасня.doc
3. /1 сентября/1 сентября 2006 г..doc
4. /1 сентября/День знаний.doc
5. /1 сентября/Праздник 1 сент для учащ. 2 10 кл..doc
6. /1 сентября/Стихи к 1 сентября.doc
7. /1 сентября/Торжественная линейка 1 сентября.doc
8. /1 сентября/Юбилей и 1 сентября 2005.doc
1 верасня мелодыя “ Школьные годы”
Мелодыя " Школьные годы"
Cols=2 gutter=47> торжественная линейка
На пороге страны знаний
Праздник первого сентября Линейка «Первый звонок» для учащихся 2-10 классов
Будут учиться все дети! (раскрывает свою книгу, зачитывает вопросы на смекалку, загадки) Королева: на странице букваря
Торжественная линейка «Сентябрь в календаре» Ведущие
Свята першага званка 1 вядучы: увага! Падрыхтавацца для выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. (гімн)




1 верасня

(мелодыя “ Школьные годы” )


Вядучы:Права адкрыць свята , прысвечанае пачатку новага навучальнага года,

Дазваляецца лепшым вучням нашай школы (на сцэну выходяць выдатнікі,актывісты школы,у руках у кожнага падручнік)

1.У руках у нас нашы падручнікі.Гэта кнігі,адкрываючыя перад намі глыбіню чалавечага пазнання. Англійскі філосаф Бэкон назваў кнігі” караблямі думкі, вандруючымі па хвалях часу і беражліва нясучымі свой каштоўны груз ад пакалення да пакалення.

2( вучань трымае падручнік”Роднае слова”)

Беларуская паэтэса Цетка пісала:”З малых дзен чуем мы цябе з матчыных вуст. Ты нам тлумачыш усе дзівы свету, якія дзіцячае вока бачыць навокал сябе першы раз. І табе мы выказваем свой дзіцячы жаль, крыўду, жаданне,радасць.

3.(Вучань трымае “Бел. мову”)

...Поруч з любоўю да сваіх братоў патрэбна яшчэ нешта, што злучае людзей у суцэльны народ,-гэта родная мова. Яна,быццам,цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго,адной думкай жыць,адной дом шукаць.

4.(Вучань трымае падручнік гісторыі)

Гісторыя чалавецтва, гісторыя нашай Радзімы-памяць аб лепшых людзях Зямлі.
Не ведая мінулага, не магчыма зразумець сэнс сучаснага.

5.(Вучні трымаюць падручнікі матэматыкі,хіміі, біялогіі.)

Матэматыка, хімія, біялогія –усе гэта сцяжынкі, выводячыя нас на шлях пазнання міра.

Калі шлях ла пазнання міра вядзе,

Які б ні быў ен цяжкі,

Мы заўседы будзем наперадзе.

Вядучы:Дзеці памятайце,што адатрыманных вамі ведаў залежыцьваш асабісты лес, то, кім вы станеце,якімі будзеце спецыялістамі,павага людзей.

Калі з вас атрымаюцца неведаючыя спецыялісты-бяда будзе крочыць побач з вамі. Радзе патрэбны ведаючыя, граматныя рабочыя,інжэнеры, настаўнікі, урачы, ваенныя.

Усе святы маюць свае прыкметы і традыцыі.Але толькі 1 верасня на ранішніх вуліцах мы сустракаем урачыстых першакласнікаў,важна шагаючых на свой першы школьны ўрок. Высока, як сцяжкі,нясуць яны букеты яркіх восеньскіх кветак. За іх спінамі новенькія ранцы з чыстымі сшыткамі і прыгожымі пеналамі.

З хваляваннем пераступаюць навічкі парог школы. Яны гараць жаданнем добра вучыцца,з хваляваннем чакаюць свайго настаўніка,гатовы яго любіць і ўважліва слухаць.І ад таго, як пройдзе іх першы школьны дзень, якія ўражанні яны ад яго атрымаюць,з якім

уражаннем пойдуць да хаты,ва многім залежыць далейшае абучэнне дзяцей.

Есць у вучняў розныя святы

І сення свята ў нас

Упершы раз ідуць першакласнікі

У свой прыветлівы клас.

Запрашаем першакласнікаў прайсці святочны круг пашаны, па якім іх павядзе 11 клас. Калі ласка! (Пад музыку 11 класнікі праводзяць па кругу першакласнікаў)

А зараз першакласнікаў павіншуе іх першая настаўніца Малахоткіна Н. С.

(Пасля яе слоў)! (Пад музыку 11 класнікі праводзяць па кругу першакласнікаў)

А зараз першакласнікаў павіншуе іх першая настаўніца Малахоткіна Н. С.

(Пасля яе слоў)элля Сцяпанаўна ўжо даўно праводзіла са сваімі новымі вучнямі і пасябравала з імі. І яны разам прачытаюць нам верш.

Хтосьці недзе зробіў парту.Для каго?

Для нас!

Кнігі новыя даслалі. Для каго?

Длянас!

Карандаш, пяро ў пенале. Для каго?

Для нас!

І прыйшоў я на світанку

У першы раз

У першы клас !(хорам)

Як і ўсе другія дзеці

У першы клас

У першы раз.

Там званок на перапынку.Для каго?

Для нас.

Значыць, трэба так вучыцца,

Значыць, трэба працаваць

Каб іншым не сароміцца. За каго?

За нас!

Вядучы:Вось у старонцы стаяць бацькі

С хваляваннем глядзяць на іх,

Нібы ўсе ў першыню ўбачылі

Пасталеўшых дзяцей сваіх.

Кожны школьнік прыгладзіў воласы.

Кожны ў новы касцюм адзет.

І ў руках у іх гладзіелусы

Залатыя, як сонца свет.

Слова ад бацькоў першакласнікаў прадстаўляецца ?

Вядучы: А зараз зноў слова першакласнікам. Яны для нас вывучылі вершы:

  1. Запішыце ў школьны сшытак

Сення вучнямі і нас.

Школа нам ужо адкрыта

Мы ідзем у першы клас.

  1. Хоць завуць нас шасцігодкі-

Любім мы чытаць, пісаць.

І караблікі і лодкі,

Можам самі майстраваць.

  1. Ў руцэ маей аловак

Роўна лінію вядзе.

Палічыў колькі марковак

Мама выбрала ў градзе.

  1. Я схаваю цацкі ўшкафу-

І мядзведзя,і жырафу,

І акулу, і зубра

На паліцу вам пара!

Адпачніце ў цішыні,

Мне цяпер не да гульні.

Вось новы мой набытак:

Карандаш, букар і сшытак.

  1. –Ты, лялька, не глядзі

Так сумна на мяне,

Я сення не вазьму

Цябе з сабою, не...

Іду я ў першы клас,

Ты ведаеш сама,

І з лялькамі гуляць

Мне часу ужо няма.

Але ты не сумуй,

Кладзіся лялька спаць.

Дамоў вярнуўся я-

  1. Зноў будзем сябраваць.

Кляновы ліст ўпаў на брук,

Цярушыць дожджык рэдкі.

Куды спяшаецца хлапчук?

Чаму ен важны гэткі?

Дарма крычыць яму у след

Малодшы брат свавольнік...

Адрыўся хлопцу новы свет,

Ен зараз ўжо школьнік.

  1. Гордыя святочныя,

Мы ідзем па вуліцы,

З добрымі ўсмешкамі

Усе на нас любуюцца...

  1. Рана ў школу мы ідзем,

На світанні ўсталі.

Ранцы з кніжкамі нясем,

Школьнікамі сталі!

Вядучы:Увага! Першакласнікі. Зараз 11 клас падрыхтавалі для вас павучанне. Калі ласка паслухайце яго.

К. А.:Увесь як есць да кроплі сілы

Бацькам, цябе што ўзрасцілі,

Буць верны!

І. Т.: У дзень пагодны і ў навалу

Зямлі цябе што ўзгадавала,

Будзь верны!

К. А.: Палям, узгоркам і лагчынам,

Шляхам, дарожкам і сцяжынам

Будзь верны!

І. Т.: Барам, галля зяленым хвалям,

Табе прытулак што давалі,

Буць верны!

І. Т.:Азерам, рэчкам-чараўніцам

І той, з якое п’еш, крыніцы

Будзь верны!

К. А.:Святлейшай у свеце роднай хаце,

Сваей Радзіме – роднай маці-

Будзь верны!

І. Т.: І што б ні трапіла з табою,

Ты сцягу што над галавою,-

Будзь верны!

Вядучы:А зараз нашы вучні пачатковых класаў падзеляцца сваім яшчэ невялікім вопытам школьнага жыцця, вучобы. Яны зусім нядаўна былі першакласнікамі, добра вучацца, паводзяць, яны ветлівы і працавітыя.

Слова другому класу:

1-ы хлопчык:Вартаўнік пытае нас:

Вы чаго так рана ў клас?

Мы ў адказ:Дзяжурым мы

Ў першым класе першы раз.

2-і хлопчык:Парты выцерлі, сталы

І падлогу падмялі.

Сталі дошку выціраць,

Ды да верху не дастаць.

Сябра мой павесіў нос:

Рос сем год і не дарос.

1-ы хлопчык:Ды не кінулі мы справу,

Падцягнулі к дошцы лаву.

Азірнуліся на клас-

Як прыгожа стала ў нас!

Вядучы: Давайце крыху пажартуем. Да сенняшняга свята вучні 3 класа падрыхтавалі вяселыя вершы.

  1. Прыпусціўся зайка ў танец,

Бо купілі яму ранец,

Сшыткі кнігі і гуаш-

Пойдзе ўшколу зайка наш.

2.У чырвоны колер зайку

Фарбаваў Ігнатка.

“ ен чырвоны не бывае”-

Заўважае Натка

Хлопчык глянуў на сястру

Ды крыху сумеўся.

І знайшоўся: “Гэты зайчык

Моркаўкай аб’еўся.”

  1. Квактуха рупная Чубатка

Буквар купіла кураняткам

Чытаць іх вучыць па складах:

“Ко-ко-ко-ко, ку-дах-тах- тах.

  1. Старанна гартае варона буквар,

А вымавіць можа адно толькі “кар”

5.Разлаваўся я на сцірку:

Мне працерла ў сшытку дзірку.

Буду так цяпер пісаць,

Каб нічога не сціраць.

Вядучы:Слова вучням 4 класа:

Насця: Задаюць пытанні дзеці ім цікава ўсе на свеце,

Чаму сонейка пячэ? Ручаек куды цячэ?

Куды воблачка плыве? Дзе зімою рак жыве?

Кажуць дзецям ўсе на ўкола:Вам пра ўсе раскажа школа.

Андрэй: Адкрывае школа цуды мне і ўсім маім сябрам.

Калі-небудзь, можа,буду я настаўнікам і сам.

Каця: Адкрывае школа цуды, цікавей за іх няма.

Калі-небудзь, можа, буду я настаўніцай сама.

Вядучы:Мае маленькія сябры, першакласнікі і ўсе вучні, няхай шлях ў цудоўную краіну ведаў будзе для вас цікавым ішчаслівым.

Слова прадстаўляецца дырэктару школы Варона Т. П.

Вядучы: мы віншуем ўсіх настаўнікаў,працаўнікоў школы, бацькоў з наступленнем новага

Навучальнага года. Вучні 7 класа павіншуюць вас са святам вершам К. Кірэенка”родная школа”.

1.Матуля- школа. Слаўны мілы кут.

Маленства я свае згадаю тут.

Шуміць над ганкам медналісты клен.

Мой даўні дружа, добра помніць ен

І смех, і песні, і бялюткі сад,

І піянерскі сонечны парад.

Настаўнік мой, ты мой прарочыў лес,

Я першы верш свой да цябе прынес.

І ты сярдэчна шчасця зычыў мне,

Вучыў быць другам роднай старане.

  1. У гэты дом, ціхі мілы клас,

Напэўна я зайду яшчэ не раз.

Шуміць тут сення новая сям’я.

І школе роднай пакланюся я.

За ўсе , чым для мяне яна была,

За ўсе, што на жыцце з сабою дала,

За ўсе, што, праслаўляючы свой век,

Мне даў настаўнік мудры чалавек.(Цветы работнікам школы.)

Вядучы:На нашым свяце прысутнічаюць прадстаўнікі калгаса Гастэла. Слова старшыні калгас Табола В. В.

1 вучань: У верасні, у верасні, хапае ўсім работ.

Дзятва да школы ў верасні спяшаецца штогод.

Хоць сыпле дожджык з раніцы

І ў хмарках промень згас-

Хто ў першы клас збіраецца,

А хто ў апошні клас.

2 вучань:Абрывае восень за лістком лісток.

Сення роўна ў восем зазвініць званок.

Нам зусім не сумна хмарнаю парой,

Бо зляцеўся шумны наш вучнеўскі рой.

3 вучань:Раніцаю ў школу сыдземся мы зноў.

Колькі тут вяселых жартаў і размоў!

Адплывае ў просінь легкі туманок.

Сення роўна ў восем зазвініць званок.

Вядучы: Права даць першы званок прадстаўляецца выпускніку школы Панкрату А. І першакласніцы Паўленка А..

За парты зноў паклікаў нас званок жаўрук вяселы.

Дзень добры,родны, светлы клас!

Дзень добры,маці-школа!

Свята першага званка аб’яўляецц закрытым. У добры пуць ведаў,паважаныя вучні і настаўнікі. Першым урокам будзе ўрок міру,які пройдзе зараз ва ўсіх класах.(Гучыць музыка.)





Похожие:

1 верасня мелодыя “ Школьные годы” iconМуниципальное общеобразовательное учреждение
Каким ты будешь в школьные годы, таким ты и станешь в последующей жизни. Для меня школа это второй дом. Здесь мы общаемся, советуемся...
1 верасня мелодыя “ Школьные годы” iconМуниципальное общеобразовательное учреждение «Гимназия №108»
Каким ты будешь в школьные годы, таким ты и станешь в последующей жизни. Для меня школа это второй дом. Здесь мы общаемся, советуемся...
1 верасня мелодыя “ Школьные годы” iconДокументы
1. /Школьные годы Томаса Брауна.doc
1 верасня мелодыя “ Школьные годы” iconПоследний звонок Под музыку песни «Школьные годы чудесные»
Слово предоставляется первому учителю наших одиннадцатиклассников
1 верасня мелодыя “ Школьные годы” iconПрощание с 1 классом
Звучит музыка песни “Школьные годы”. Дети входят в зал под музыку. Класс празднично украшен
1 верасня мелодыя “ Школьные годы” iconВыпускной вечер 2011 года звучит песня «Школьные годы чудесные»
Потому что еще нет главных участников торжества. Восемнадцать девушек и юношей сегодня получают аттестаты и навсегда попрощаются...
1 верасня мелодыя “ Школьные годы” iconПоследний звонок 2008 год (линейка) звучит музыка «Школьные годы»
Школа, внимание! На торжественную линейку, посвященную празднику Последнего звонка, приглашаются выпускники 2008 года со своим классным...
1 верасня мелодыя “ Школьные годы” iconВыступление на методическом совете города Гимназии №2 Комплексная программа «Здоровье»
Ф. Ф. Эрисман внес понятие «школьные болезни», возникновение которых обусловлено обучением детей. К этим болезням им была отнесена...
1 верасня мелодыя “ Школьные годы” iconЮбилей школы Звучит песня «Вечер школьных друзей»
«Наукоград», «Дружелюбинск», «Трудягово» и в «Мечте», «Добродетеле», «Уважайске» тоже останавливается. Минуя мелкие станции «Лентяйск»,...
1 верасня мелодыя “ Школьные годы” iconПраздник для детей, идущих в первый класс «Так начинаются школьные годы»
Вос валентина Викторовна Попова. А праздник этот отшумел, отзвенел детскими голосами 29 августа 2012 года в празднично украшенном...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов