|
Мая школа Мая школа - Маленькі куточак Мілашова, Дзе ўвесну чаромха цвіце, Пах бэзу над возерам плыве. З радасцю ў школу крочым, Недалёка возера і мост, А там - Ідолта , Мілашова. Мы шчаслівыя са школы ідзём Добрыя адзнакі нясём. Анецька Наташа, 5 клас Наша школа Школа Мілашоўская – лепшая за ўсе, Там мы вучымся , Гуляем і танцуем, Разам усе сябруем. Розныя ўрокі чакаюць нас, Кабінеты ўсіх запрашаюць, А настаўнікі весела сустракаюць, Усіх сярдэчна запрашаюць. Трэба ўсё заўзята ўузяць, Каб далей вучоным стаць. Кабяк Ірына, 5 клас ^ Мая школа на ўзгорку стаіць, Я вельмі люблю яе. Школа мяне навучыла пісаць і чытаць, Спяваць і танцаваць. Розныя ўрокі чакаюць нас. Я чакаю званок чароўны! Калі за парты мы сядзем дружна. У роднай школе ёсць Любімыя настаўнікі. Хоць двойкі і калы Мне не сорамна зусім. На настаўніка пакрыўдзіцца не маю права. Мая школа! Мая хата! Школа, родная мая. Гродзь Вольга, 5 клас ^ Такое хараство на паўвостраве радуе вока, Стаіць магутны касцялок Маці Божай. Здароўя, шчасця ўсім жадае, Сардэчна ўсіх запрашае. А вакол векавыя ліпы стаяць, Так і хочацца ў іх аб былым спытаць: Што тут было, якія былі здарэнні? Як жылі былыя пакаленні? Мы будзем усё гэта абараняць І аб усім добрасумленна дбаць. Марцілёнак Руслан, 5 клас ^ Мая прыгожая школа - Назву носіць ад вёскі Мілашова. Стаіць яна на высокім узгорку І кожную раніцу нас вітае з Ягоркам. Мост, які два берагі возера злучае, У школу шчыра нас запрашае. Хутка школе нашай юбілей – 140 год святкуем мы з ёй. Наша школа жыве і будзе жыць заўсёды, Бо на тым беразе возера стаіць касцялок. Ён нашу школу ад бедаў збярог, Дык пажадаем школе добрых вучняў. Анёл – храніцель песні хай пяе, У чыстым небе свеціць ярка сонца, І смех дзіцячы хай гучыць бясконца. Цярэшка Максім,5 клас Мілашова Калі зірнеш на неба вокам, То бачыш сонейка прамень. Калі зірнеш навокал, То ўбачыш: Як наша вёска Мілашова Працвітае, Але не так, як у тыя годы, Калі Алена Масла тут жыла. Яна ўсмешкай усіх сваёй вітала. Яна як чараўніца тут была. І Мілашова для яе апорай стала: Радзімай,Бацькаўшчынай, матуляй для яе другой. І мы таксама Мілашова гэта любім І прадаўжаем раздаваць усмешкі ўсім. Мацяс Сняжана, 7 клас ^ Мая школа – самая лепшая! Перамены, урокі,адзнакі… Матэматыка, хімія, фізіка… Ураўненні, акружнасці, знакі. І настаўнікі вельмі харошыя. Вельмі любяць і радуюць нас. Дапамогуць, параюць, навучаць, Вельмі любяць яны сёмы клас. Мая школа – самая лепшая! Не забуду ж яе ніколі. І вялікі – вялікі паклон Нашай добрай, магутнай школе. Усе мы любім яе, памагаем. Гэта школа, як маці для нас. І ўжо вельмі многа мы ведаем. З года ў год, з класа ў клас. Кожны год у руках нашых кветкі, Падарункі, паштоўкі, узнагароды. І так хутка праходзіць дзяцінства, І так хутка праходзяць годы. Мая школа – самая лепшая! Кветкі, дрэўцы, якая ж прыгажосць. Назаўсёды застанецца ў сэрцы Наша школа - і ўсё, што ў ёй ёсць. Дзякуй школе, настаўнікам нашым за ўсё, Што яны для нас робяць. І за гэтыя цёплыя словы:
^ Я тут вучуся і расту І многа ведаць хачу. Мая родная вёска Я даражу табой. Таксама люблю цябе За шум лясоў, За сінявокія азёры, За гоман птушак І цудоўныя прасторы. Люблю цябе І даражу табой Мой Ідолтаўска – Мілашоўскі край! Сцепулёнак Анастасія,8 клас ^ Адкажыце на пытанне: Дзе на зямлі прыгажэйшы куток? Дзе ёсць школа найлепшая ў свеце? Дзе возера чыстае і бераг прыгожы, Каля яго некалькі месц ёсць нядрэнных? Дзе адпачыць, пакупацца і нават рыбіну злавіць? Дзе прыгожы паўвостраў, на якім касцялок стаіць? Ды ён не адзін тут у нас. Яшчэ ля дарогі адзін прывітае вас. Так, для тых хто гэтае месца не ведае – Завецца яно Мілашова. Савуць Антон, 8клас ^ Кожны дзень у Мілашова Крочу я ў родную школу. Там я веды атрымаю І духоўны свет пазнаю. Школу я сваю люблю І заўжды туды спяшу, А з Ідолта ў Мілашова Мост ляжыць даўно знаёмы, Бо далёка ў абход. Вельмі я люблю сяброў, Сустракаюся з імі зноў. Любім мы пажартаваць, Паспяваць і паплясаць. А настаўнікі ў нас – Гэта проста вышэйшы клас . Вы не знойдзіце нідзе Гэткіх добрых, - толькі ў сне. У школе празвініць званок: Усе бягуць на свой урок, Каб дзясятку атрымаць І матулі паказаць. Вось такая школа ў нас. Хто не верыць – просім вас У школу нашу завітаць І самім усё пазнаць. Смулько Вольга, 9 клас Милашово Прекрасная деревня Милашово. Рядом школа, я в неё хожу. Новые дома стоят в саду. Я в одном из них живу. В Милашово два костёла. Я в один хожу. Есть озеро большое очень. Мост через озеро стоит. Люблю деревню Милашово! Прекраснее деревни Милашово я не нахожу! Ринкевич Кристина, 3 класс |