Вецер хвалі ўперад гоне, вербы гне icon

Вецер хвалі ўперад гоне, вербы гне



НазваниеВецер хвалі ўперад гоне, вербы гне
Дата конвертации26.06.2012
Размер11.08 Kb.
ТипДокументы

НА НОЧЛЕГЕ


Вецер хвалі ўперад гоне, вербы гне,

ходзяць спутаныя коні ў тумане.

Буланыя мае коні

капытамі ціха звоняць

ў сэрца мне.

Доўга, доўга ноччу цуднай я не спаў —

аганёк на полі блудны вандраваў...

Доўга песня салаўіна

не сціхала срэдзь галінаў,

сярод траў.

Доўга, доўга чуў дзявочы з вёсак спеў,

аж пакуль рагаты месяц не самлеў...

Пакуль хлопцы не паснулі,

агонь ветры не раздулі,

аж згарэў.

Ноч была — як быццам казка сіняя...

Пакуль зоры не пагаслі, думаў я,

што, чым зоры праз галіны —

чараўней глядзіць дзяўчына,

ой, мая!..

Ходзяць коні, ходзяць ў раннім тумане...

Ўстануць хлопцы ды дахаты пажанем.

Вецер хвалі ўперад гоне,

яны роднай песняй звоняць

ў сэрца мне...

 




Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов