Баллада о батьке минае icon

Баллада о батьке минае



НазваниеБаллада о батьке минае
Дата конвертации26.06.2012
Размер12.21 Kb.
ТипДокументы

БАЛЛАДА О БАТЬКЕ МИНАЕ


Іх вядуць па жытняй сцяжынцы.
Чатырох. Пад канвоем. з дому.
Чатырнаццаць - старэйшай дзяўчынцы,
Тры гады хлапчуку малому.
Разам з імі ў падвал халодны
Гоняць цётку - сястру Міная,
А Мінай - гэта бацька іх родны,
Бацька родны, мсціўца народны.
Піша вораг аб ім у газетах,
Аб чырвонай брыгадзе ягонай,
Па ўсіх былых сельсаветах
Клеюць новы загад суровы.
Са слупоў, са сцен, аканіцаў
Пагражаюць Мінаю загадам:
Ён павінен скарыцца,
З'явіцца, здацца ў рукі фашысцкім уладам.
І вісіць той загад друкаваны
На Мінаевай хаце і клеці;
А не з'явіцца - расстраляны
Будуць заўтра заложнікі -
Дзеці... у чаканні смяротнага часу
У падвале дзеці Міная.
З імі цётка іх родная разам,
Ёй таксама расстрэл пагражае.
- А чаму нас вартуюць салдаты? -
Знаць маленькаму хлопчыку трэба.-
А чаму не пускаюць з-за кратаў,
За якімі і сонца, і неба?
А ці скора нас вызваліць татка?
- Скора,- цётка гаворыць малому,-
Татка прыйдзе і ўсім нам , дзіцятка,
Волю дасць, і мы пойдзем дадому...
- А чаму не прыходзіць ён? -
Сыну цяжка ўсё растлумачыць адразу.
- Спі,засні, - суцяшае жанчына
У чаканні смяротнага часу.
Цётка дзецям,уклаўшы малога,
Кажа праўду пра лёс іх суровы.
Не павінен ведаць нічога
Толькі меншы - сын трохгадовы.
- Вы нічога яму не кажыце,-
Навучае дзяцей Міная.
Сын у сне гаворыць аб жыце,
Па якому пойдзе дадому.
У астрожнай трывожнай
Цішы сняцца краты меншаму сыну:
- Тут і мокрыя сцены, I мышы...
Татка,татка...забыў нас...пакінуў.
- Спі,сынок,не твая гэта справа.
Спі, наш татка не прыйдзе,
На гэта ён не мае бацькоўскага права.-
Ноч праходзіць, сонца ўзыходзіць,
Заспявалі жаўранкі ў полі.
Хлопчык рад і сонцу, і волі.
Іх салдат да сцяны прыстаўляе.
Цэліць кат у льняныя галовы,
Пачынае з сына Міная.
Стрэл. упаў хлапчук трохгадовы...
Кат ізноў пісталет узнімае...
На сцяне - заложнікаў цені...

Вось і ўсё.
перад бацькам Мінаем
Станьце, ўсе бацькі,на калені!




Похожие:

Баллада о батьке минае icon1. Баллада о неверующем священнике (“Верую”). Баллада о беглом каторжнике (“Охота жить”)
Так вот, мы и будем размышлять о страшных делах, которые совершались в нашу эпоху, хотя, может быть, и не на наших глазах. Это свойство...
Баллада о батьке минае iconБаллада о Сибири

Баллада о батьке минае iconБаллада о войне

Баллада о батьке минае iconСтаринная баллада

Баллада о батьке минае iconБаллада о че геваре

Баллада о батьке минае iconБаллада о фотокарточке

Баллада о батьке минае iconБаллада о матери

Баллада о батьке минае iconБаллада о партбилете

Баллада о батьке минае iconЛенинградская баллада

Баллада о батьке минае iconБаллада о памяти

Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов