Ноч купальская прыходзіць icon

Ноч купальская прыходзіць



НазваниеНоч купальская прыходзіць
Дата конвертации26.06.2012
Размер6.16 Kb.
ТипДокументы

НОЧЬ КУПАЛЫ


Ноч купальская прыходзіць
светам зорак таямнічых,
полем месяц дзіўны бродзіць,
на Купалле мяне кліча.

Ой ты,ночка-чараўніца,
адкажы мне,Купалінка:
Дзе жыцця майго крыніца?
Дзе любоў мая - дзяўчына?

Адказалі зоркі-вочкі:
"Знае рэчанька лясная,
дзе Купалейкава дочка
для яе вянкі сплятае".


Ой ты,рэчанька-крынічка,
затрымайся на хвілінку:
дзе майго світання знічка?
дзе любоў мая - дзяўчына?

Рэчка ціха гаманіла,
у кветках уся,як на выданні:
"Месяц знае шлях да мілай,
але толькі да світання".

Ой ты,месяц - лунь крылаты,
ты ў маё павер каханне,
на Купалейка на свята
затрымайся ў развітанні.


Ноч ня доўгая ўлетку
згасла хутка,як лучына.
Не спаткаў я шчасця кветку,
я сустрэў красу- дзяўчыну.


А над рэчкай над крынічкай
промнем сонейка чаруе,
і апошнюю зарнічку
нам на добры лёс даруе!




Похожие:

Ноч купальская прыходзіць iconТы у халодную ноч

Ноч купальская прыходзіць iconЧакае ралля насення, ці Падоўжаныя І падвоеныя зычныя
У беларускай мове зацвярдзела І спалучэнне шч. Вось адкуль натуральная рыса беларусаў, якая вылучае ІХ з рускамоўнага асяроддзя,...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов