Толькі ў сэрцы трывожным пачую icon

Толькі ў сэрцы трывожным пачую



НазваниеТолькі ў сэрцы трывожным пачую
Дата конвертации27.06.2012
Размер6.5 Kb.
ТипДокументы

ПАГОНЯ


Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах,
Успомню вострую браму святую
І ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць.
Старадаўняй крывіцкай Пагоні (*)
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

Припев:
Маці, родная маці-краіна,
Не ўсцішыцца гэтакі боль!
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За цябе яму ўмерці дазволь!

У бязмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі - гады.
Вы за кім у пагоню спяшыце,
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясліся
За тваімі дзяцьмі наўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Припев.

Біце ў сэрца іх, біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць!

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць!
Старадаўняй крывіцкай Пагоні (*)
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

Припев.




Похожие:

Толькі ў сэрцы трывожным пачую iconСалют перамогi многа салютау прагрукала у сэрцы

Толькі ў сэрцы трывожным пачую iconМёрская даўніна
За 2010 год у музеях нашай школы было праведзена 115 экскурсій, на ІХ пабывала звыш 2000 наведвальнікаў. Экскурсантамі нашага музея...
Толькі ў сэрцы трывожным пачую iconЯк назваць жыхарку Ірака?Ці правапіс суфіксаў назоўнікаў
У сваім маўленні мы звычайна не задумваемся над тым, з чаго складаецца слова. Лічым, што дастаткова ведаць яго значэнне. І толькі...
Толькі ў сэрцы трывожным пачую iconВойска І ваенная справа ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI стагоддзі. Навуковы кіраўнік
Вялікага княства нібыта было інструментам прыгнёту працоўнага беларускага народу літоўскімі феадаламі І пытанне гэтае мусяць разглядаць...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов