|
ПОЛЯНА Паляна, паляна, паляна Ў зялёным зацішшы пушчаным, Паляна - люстэрка дзяўчыны Ля сосен, бяроз і ялінаў. Гляджу - не магу наглядзецца, Бо ты запалоніла сэрца І пахнеш сасновай жывіцай, І песню пяеш, як крыніца. Припев (2 разы): Паляна, паляна, паляна Для ўсіх закаханых паўстанак. Прыходжу сюды я з дзяўчынай - Цалую яе пад калінай. Вісяць над табой ноччу зоры, З бязмежным прасторам гавораць І вабяць магнітам мілосным, І клічуць у вечныя вёсны. Припев (2 разы): Паляна, паляна, паляна Для ўсіх закаханых паўстанак. Прыходжу сюды я з дзяўчынай - Цалую яе пад калінай. |