Ты ж мяне падманула icon

Ты ж мяне падманула



НазваниеТы ж мяне падманула
Дата конвертации27.06.2012
Размер5.86 Kb.
ТипДокументы

ТЫ Ж МЯНЕ ПАДМАНУЛА


Ты казала ў панядзелак
Пойдзем разам з пасядзелак.
Я прыйшоў – цябе няма:
Падманула-падвяла.

Ты казала у аўторак
Пацалуеш разоў сорак.
Я прыйшоў – цябе няма:
Падманула-падвяла

Прыпеў:
Ты ж мяне падманула,
Ты ж мяне падвяла,
Ты ж мяне мала-маладога
З ума-розуму звяла.

Ты казала, што ў сярэду
Пойдзем разам на бяседу.
Я прыйшоў – цябе няма:
Падманула-падвяла

А казала, што ў чацвер
Пойдзем разам на вячэру.
Я прыйшоў – цябе няма:
Падманула-падвяла

Прыпеў.

Ты казала, што ў пятніцу
Пойдзем разам у святліцу.
Я прыйшоў – цябе няма:
Падманула-падвяла

Прыпеў.

Ты казала, што ў суботу
Пойдзем разам на работу.
Я прыйшоў – цябе няма:
Падманула-падвяла

Ты казала, што памру.
Я зрабіў табе труну.
Я прыйшоў, а ты жыва:
Падманула-падвяла

Прыпеў.




Похожие:

Ты ж мяне падманула iconАжанiлi мяне

Ты ж мяне падманула iconНе кляните мяне

Ты ж мяне падманула iconУ мяне сяброу багата

Ты ж мяне падманула iconТы куды мяне клiчаш, паслухай ?

Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов