Гадовым тэрмiнам навучання фiзiчная культура icon

Гадовым тэрмiнам навучання фiзiчная культура



НазваниеГадовым тэрмiнам навучання фiзiчная культура
Дата конвертации20.05.2012
Размер358.22 Kb.
ТипПрограмма


МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЕСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


ПРОГРАММА

ДЛЯ УТАНОУ,

ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ

АГУЛЬНАЙ СЫРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI,

З БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ

З 12-ГАДОВЫМ ТЭРМIНАМ НАВУЧАННЯ


ФIЗIЧНАЯ КУЛЬТУРА

VIII класс


Зацверджана

Мiнiстерствам адукацыi

Республiкi Беларусь


МIНСК

НАЦЫЯНАЛЬНЫ IНСТЫТУТ АДУКАЦЫI

2004


Аўтары - складальнiкi:

В. М. Краж, 3. С. Краж


© Мiнiстерства адукацыi

Республiкi Беларусь, 2004


^ ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКА


Фiзiчнае выхаванне вучняў у базавай школе ажыццяўляецца на уроках фiзiчнай культуры ў працэсе засваення абавязковага вучэбнага предмета «Фiзiчная культура», пазакласнай фiзкультурна-аздарауленчай i спартыўнай работы, у рэжыме вучэбнага дня, а таксама у форме фiзiчнага самавыхавання.

Вучэбны прадмет «Фiзiчная культура» аказвае на вучняў рознабаковае адукацыйнае, выхаваучае, аздараўленчае i развiццёвае ўздзеянне. Усе формы фiзiчнага выхавання i самавыхавання узаемазвязаны. Яны з'яўляюцца увасабленнем адзiнага адукацыйна-аздарауленчага педагагiчнага комплексу, падпарадкаванага агульнай мэце — фармiраванню фiзiчнай культуры особы.

Фiзiчную культуру асобы характарызуюць: матывацыя фiзкультурных або спартыўных заняткаў, неабходныя для заняткаў веды, рухальныя i метадычныя уменнi i навыкi, рознабаковая базавая фiзiчная падрыхтаванасць, удзел вучняў у актыўнай фiзкультурнай або спартыўнай дзейнасцi, накiраванай на самапазнанне, фiзiчнае i духоўнае самаразвiццё.

Важнай асаблiвасцю фiзiчнай культуры асобы з'яўляецца устойлiвы iнтарэс да фiзкультурных i спартыўных заняткаў, якi неабходна фармiраваць i падтрымлiваць на уроках фiзiчнай культуры i ў працэсе iншых формаў фiзiчнага выхавання, прад'яўляючы вучням сiстэму абавязковых вучэбных патрабаванняў i ствараючы умовы для iх выканання.

Фiзiчная культура асобы фармiруецца ў працэсе вырашэння узаемазвязаных педагагiчных, гiгiенiчных i прыкладных задач.


Педагагiчныя задачы фiзiчнага выхавання вучняў у базавай школе:

  • фармiраваць i падтрымлiваць устойлiвы штарэс да фiзкультурных i спартыўных заняткаў;

  • вучыць даступным для дадзенага ўзросту фiзкультурным ведам i фармiраваць уяўленнi, неабходныя для фiзiчнага выхавання;

  • вучыць рухальным уменням i навыкам, рухавым гульням, неабходным для арганiзаваных i самастойных фiзкультурных заняткаў;

  • рознабакова развiваць фiзiчныя якасцi;

  • садзейнiчаць гарманiчнаму фiзiчнаму, духоўнаму i iнтэлектуальнаму развццю;

  • фармiраваць i замацоўваць маральную свядомасць, маральныя паводзiны, станоўчыя рысы характару, валявыя якасцi, якiя вызначаюць далейшае станаўленне асобы;

  • далучаць вучняў да актыўнай фiзкультурнай або спартыўнай дзейнасцi, вучыць iх выкарыстанню ў паўсядзённым жыццi засвоеных ведаў, рухальных уменняў, навыкаў, рухавых гульняў.

Гiгiенiчныя задачы фiзiчнага выхавання вучняу:

  • умацоўваць фiзiчнае здароўе, ажыццяўляць прафiлактыку захворванняў сродкамi фiзiчнай культуры;

  • фармiраваць навыкi здаровага ладу жыцця;

  • здзяйсняць прафiлактыку стрэсавага стану, знiжэння разумовай працаздольнасцi сродкамi фiзiчнай культуры.

Прыкладныя задачы фiзiчнага выхавання, якiя забяспечваюць паспяховую сацыяльную адаптацыю i бяспеку жыцця дзейнасцi вучняў:

  • фармiраваць веды, уменнi i навыкi захавання правiл бяспекi ў час арганiзаваных i самастойных заняткаў фiзiчнымi практыкаваннямi ў спартыўнай зале, на стадыёне, у басейне i на лыжнi;

  • фармiраваць навыкi супрацоуннiцтва з равеснiкамi ў працэсе фiзкультурнай i спартыўнай дзейнасцi;

  • фармiраваць веды, уменнi i навыкi, неабходныя для бяспечнай жыццядзейнасцi ў час арганiзаваных i самадзейных фiзкультурных заняткаў i гульняў;

  • фармiраваць веды, уменнi i навыкi, неабходныя для бяспечнай жыццядзейнасцi ў экалагiчна неспрыяльных умовах, асаблiва ва ўмовах уздзеяння наступстваў аварыi на ЧАЭС, а таксама ў час знаходжання ў прыродзе.

На рашэнне пералiчаных задач па фiзiчным выхаваннi школьнiкаў накiраваны змест дадзенай праграмы. У раздзеле «Урокi фiзiчнай культуры» выкладзены вучэбны матэрыял для вучняў, якiя аднесены па стану здароўя да асноўнай i падрыхтоўчай медыцынскiх груп. Ён складаецца з базавага i варыятыўнага кампанентаў.

Да базавага кампанента адносiцца вучэбны матэрыял для фармiравання ведаў, рухальных уменняў i навыкаў, развiцця фiзiчных якасцей. Школа незалежна ад яе тыпу i формы маёмасцi павiнна забяспечыць умовы для засваення базавага кампанента усiмi вучнямi з улiкам стану ix здароўя.

Варыятыуны кампанент. Канкрэтны змест варыятыўнага кампанента вызначае настаунiк з улiкам матэрыяльна-тэхнiчнай базы, уласных творчых магчымасцей, стану здароўя, фiзiчнай падрыхтаванасцi, iнтарэсаў вучняў, iншых фактараў. Змест варыятыунага кампанента павiнен дапаўняць базавы кампанент вучэбнай праграмы, забяспечваць рознабаковую фiзiчную падрыхтоўку, адукацыйны, выхаваўчы, развiццёвы, рэабiлiтацыйны i рэкрэатыўны эфекты фiзiчнага выхавання, высокi эмацыянальны узровень заняткаў, мець практычную значнасць для вучняў, пашыраць i паглыбляць ix веды аб сабе, прыносiць задавальненне ад рухаў i фiзiчнай нагрузкi.

Суадносiны часу, якi адводзiцца для базавага i варыятыўнага кампанентаў, складае прыкладна 65 % i 35 % адпаведна.

Пры рабоце з вучнямi асноунай медыцынскай групы вучэбны матэрыял праграмы выкарыстоўваецца без абмежаванняў, пры рабоце з вучнямi падрыхтоучай медыцынскай групы — з улiкам асаблiвасцей ix фiзiчнага развiцця i стану здароўя. Для вучняў са значнымi адхiленнямi ў стане здароўя пастаяннага або часовага характару, якiя дапускаюць удзел у вучэбных занятках, аде патрабуюць абмежавання фiзiчных нагрузак, школа арганiзуе спецыяльныя медыцынскiя групы (СМГ). Заняткi у гэтых групах павiнны праводзiцца настаунiкамi, якiя маюць спецыяльную падрыхтоўку.

Паўнавартаснае рашэнне задач фiзiчнага выхавання магчыма только пры умовах комплекснага выкарыстання урокаў фiзiчнай культуры, фiзiчных практыкаванняў i рухавых гульняў у рэжыме вучэбнага i падоўжанага дня, пазакласных формаў фiзiчнага выхавання i самавыхавання.

3 мэтай папярэдняга i вынiковага педагагiчнага кантролю i самакантролю у пачатку i канцы вучэбнага года праводзiцца абавязковае тэсцiраванне вучняў.

Для прамежкавага педагагiчнага кантролю i самакантролю рэкамендуецца правядзенне тэсцiравання ў канцы кожнай вучэбнай чвэрцi.

Атэстацыя вучняў, якая уключае выстаўленне чацвяртных (трыместравых) i гадавых адзнак, ажыццяуляецца на аснове дзеючых нарматыуных дакументау, зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi Рзспублiкi Беларусь.

^ УРОКI ФIЗIЧНАЙ КУЛЬТУРЫ

(108 г у год)

БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ

Таблiца 1

Прыкладнае размеркаванне вучэбных гадзiн па раздзелах i тэмах вучэбнага матэрыялу


Раздзелы зместу вучэбнага матэрыялу ўрокаў фiзкультуры

Вучэбная чвэрць

(У дужках па вiдах спорту указана колькасць гадзiн, якiя адводзяцца на развiццё агульнай вынослiвасцi ва ўмовах бясснежнай зiмы.)

I

II

III

IV

Веды

2

2

2

2

1.

Алiмпiйскi рух

1










2.

Методыка самакантролю

0,25

0,25

0,5

0,25

3.

Методыка самастойных заняткаў

0,25

0,5

0,5

0,5

4.

Здаровы лад жыцця




0,5

0,5

0,25

5.

Бяспека заняткаў

0,25

0,5

0,5

0,5

6.

Гiгiенiчныя веды

0,25







0,5

^ Вывучэнне асноў вiдаў спорту

21

16

25

23

1.

Лёгкая атлетыка

12




(10)

15

2.

Гiмнастыка i акрабатыка




11







3.

Зiмнiя вiды спорту










17

4.

Водные вiды спорту

Пры наяўнасцi басейна за кошт iншых вiдаў спорту ў аб’ёме 16 – 24 г

5.

Спортыўные i рухавыя гульнi

9

5

8(7)

8

^ Дамашнiя заданнi

+

+

+

+

Кантроль паспяховасцi

4

3

3

5

1.

Кантроль ведаў

0,5

1

1

1

2.

Кантроль рухальных уменняў, навыкаў, спосабаў дзейнасцi

0,5

1

1

1

3.

Кантроль фiзiчнай падрыхтаванасцi

3

1

1

3

В с е г о

27

21

30

30

^ ФАРМIРАВАННЕ ВЕДАУ


Прыватныя задачы вучэбнай дзейнасцi


Веды фармiруюцца на уроках фiзкультурных ведаў (8 урокаў), праводзiмых 1 – 2 разы ў чвэрць (табл. 1), а таксама ў працэсе вывучэння i удасканальвання рухаў, развiцця фiзiчных якасцей i самастойна. Мэтай дадзенага раздзела з'яуляецца агулъная фiзкулътурная адукацыя вучняў. Яна неабходна для самастойных фiзкультурных або спартыўных заняткаў i фармiравання на гэтай аснове здаровага ладу жьщця. У задачы раздзела уваходзщь фармiраванне ведаў:

  • аб сацыяльнай значнасцi i асабiстай карысцi заняткаў фiзiчнай культурай або адным з вiдаў спорту;

  • па методыцы самастойных заняткаў;

  • па самакантролю за эфектыунасцю фiзiчнага выхавання I самавыхавання;

  • аб здаровым ладзе жыцця i патрабаваннях па догляду за целам, да адзення, фiзiчных практыкаванняў, месцаў правядзення заняткаў i рэжыму жыццядзейнасцi наогул;

  • па бяспецы арганiзаваных i самастойных фiзкультурных або спартыўных заняткаў.


^ Вучэбны матэрыял


Бяспека заняткаў. Правiлы бяспечных паводзiн на занятках па фiзiчным выхаваннi (6 – 8). Правiлы бяспечных паводзiн у час самастойных заняткаў фiзiчнымi практыкаваннямi ў розныя поры года (4 – 6). Правiлы паводзiн на масавых спартыўных i вiдовiшчных мерапрыемствах. Правiлы паводзiн i аказання першай дапамогi (самадапамогi) пры абмаражэннях. Правiлы паводзiн i аказання першай дапамогi (самадапамогi) пры пераломах i вывiхах.

^ Алiмпiйскi рух. Алiмпiйская сiмволiка. Значэнне алiмпiйскай сiмволiкi для аб'яднання ycix народаў свету ў iмя мiру, гармонii фiзiчнага i духоўнага пачаткаў чалавека i шчаслiвага жыцця. Алiмпiйская сiмволiка i сучаснасць.

^ Методыка самастойных заняткаў фiзiчнымi практыкаваннямi.

Правiлы самастойнага вызначэння зыходнай фiзiчнай нагрузкi для вучэбных заданняў (ВЗ), накiраваных на развiццё агульнай вынослiвасцi. Рэгуляванне нагрузкi у працэсе самастойнага выканання ВЗ, накiраваных на развццё агульнай вынослiвасцi. Правiлы пабудовы сiстэмы ВЗ у працэсе самастойных заняткаў, накiраваных на развццё агульнай вынослiвасцi.

^ Самакантроль у працэсе фiзiчнага выхавання i самавыхававня.

Норма вагi i акружнасщ грудной клеткi для свайго росту. Норма частаты сардэчных скарачэнняу (ЧСС) i частаты дыханiя (ЧД) у стане спакою для свайго узросту. Дапушчальная ЧСС у час работы для свайго узросту. Правiлы самаацэнкi агульнай фiзiчнай падрыхтаванасцi з дапамогай 10-бальных таблiц. Вызначэнне фiзiчных якасцей, якiя «адстаюць», з дапамогай 10-бальных таблiц. Паняцце тэхткi выканання рухальнага вучэбнага задання. Крытэрыi ацэнкi тэхнiкi выканання рухальнага вучэбнага заданiя. Правiлы ацэнкi тэхткi выканання рухальных вучэбных заданняў па фiзiчнай культуры.

^ Гiгiенiчныя веды. Аптымальны рухальны рэжым вучняў у час навучання i канiкул. Уплыў актыўнага рухальнага рэжыму на дынамiку разумовай працаздольнасцi вучняў у працэсе вучэбнага года i вучэбнай чвэрцi, устойлiвасць да нервова-эмацыянальнага i разумовага перанапружання, псiхалагiчнага стрэсу. Комплексы фiзiчных практыкаванняў якiя павышаюць разумовую працаздольнасць у працэсе самападрыхтоукi ў зiмовы перыяд. Рэжым дня i загартоўванне. Правiлы загартоўвання з дапамогай паветраных ваннаў; правiлы загартоўвання з дапамогай водных працэдур у розныя поры года. Гiгiена адзення школьнiка i школьнiцы. Правiлы забеспячэння гiгiеены цела ў розныя поры года.

^ Здаровы лад жыцця. Уплыў здаровага ладу жыцця на устойлiвасць да разумовага перанапружання, псiхалагiчнага стрэсу. Выкарыстанне сродкаў фiзiчнай культуры у рэжыме працы i адпачынку — умова здаровага ладу жыцця. Прафiлактыка захворванняў, павышэнне i захаванне ахоўных уласцмвасцей арганiзма — вынiкi карыстання сродкамi фiзiчнай культуры для фармiравання здаровага ладу жыцця. Аптымальны тыднёвы рухальны рэжым вучня VIII класа у розныя поры года.





Патрабаваннi да вучняў





  1. Умець узнавiць веды, засвоеныя на уроках фiзiчнай культуры.

  2. Умець прымяняць веды, засвоеныя на уроках фiзкультуры, пры самастойных занятках фiзiчнымi практыкаваннямi i ў працэсе загартоўвання.

  3. Ведаць правiлы самастойнага складання ВЗ, накiраваных на развiццё вынослiвасцi, сiлы, гiбкасцi.

  4. Ведаць i выконваць правiлы бяспекi фiзкультурных i спартыўных заняткаў.


^ ВЫВУЧЭННЕ АСНОУ ВIДАУ СПОРТУ


Пры паўрочным планаваннi раздзела «Вывучэнне асноў вiдаў спорту» на кожным уроку выкарыстоўваецца матэрыял па развiццi рухальных якасцей.


^ ЛЁГКАЯ АТЛЕТЫКА


Прыватныя задачы вучэбнай дзейнасцi


Навучанне ведам. Ведаць правiльную тэхнiку бегу на кароткую i доўгую дыстанцыi, тэхнiку нiзкага старту, стартавага разгону, перадачы эстафеты. Вывучаць правiлы спаборнiцтваў: па бегу на кароткiя дыстанцыi, скачках удаўжыню i ўвышыню з разгону, па кiданнi мяча. Знаёмiцца з лепшымi дасягненнямi краiны i свету па бегу на кароткую i доўгую дыстанцыi, скачках з разгону ўдаўжыню i ўвышыню, па кiданнi дыска, молата, штурханнi ядра i шш.

^ Навучанне спартыўным уменням i навыкам. Вывучаць тэхнiку нiзкага старту, адыходу з нiзкага старту, стартавага разгону, тэхнiку перадачы эстафеты, iндывiдуальную раскладку сiл у 6-мiнутным бегу. Удасканальваць тэхнiку вывучаных у класе вiдаў лёгкай атлетыкi i спецыяльных практыкаванняў i павышаць узровень дасягненняў у ix.

^ Навучанне метадычным уменням i навыкам. Вучыцца: метадычна правiльна расказваць i дыдактычна выразна паказваць паслядоўнасць навучання тэхнiцы нiзкага старту; вызначаць памылкi равеснiкаў пры выкананнi нiзкага старту, у спрынтарскiм бегу, у бегу на вынослiвасць, падказваць, як ix выправiць.

^ Фiзiчная падрыхтоўка. Рознабаковае развiццё кандыцыйных i каардынацыйных здольнасцей (хл, дз), з акцэнтам на развiццё аэробнай вынослiвасцi, статычнай вынослiвасцi мышцаў-згiбальнiкаў рук, мышцаў-згiбальнiкаў тулава i мышцаў-разгiбальнiкаў спiны (хл, дз), бакавых мышцаў тулава (дз).

^ Спартыўная практыка, На працягу года прыняць удзел у 2-х спаборнiцтвах па лёгкай атлетыцы у якасцi удзельнiка або суддзi.


Вучэбны матэрыял


Правiлы бяспекi заняткаўу па лёгкай атлетыцы. Падрыхтоука да заняткаў па лёгкай атлетыцы. Правiлы пераходу да месца заняткаў. Правiлы паводзiн на занятках. Правiлы выкарыстання спартыўнага iнвентару i абсталявання. Падрыхтоўка месцаў заняткаў. Уборка месцаў заняткаў пасля ix заканчэння. Правiлы пераходу да месца пераапранання. Правiлы паводзiн пасля заняткаў.

^ Тэарэтычныя звесткi (1012) (У дужках пазначана прыкладная колькасць урокаў, у якiя уключаецца азнаямленне, вывучэнне i ўдасканаленне дадзеных навыкаў i ўменняў.). Дасягненнi беларускiх лёгкаатлетаў на мiжнародных спаборнiцтвах. Тэхнiка бегу на кароткiя i доугiя дыстанцыi, тэхнiка нiзкага старту, стартавага разгону, перадачы эстафеты. Правiлы спаборнiцтваў: па бегу на кароткiя i доўгiя дыстанцыi, скачках удаўжыню i ўвышыню з разгону, на кiданнi мяча.

^ Хадзьба (6080). Удасканальванне звычайнай хадзьбы (4—6), хадзьбы на насках (3—5), з перакатам з пяткi на насок (6—8), на знешняй частцы ступнi (20—30), у паўпрыседзе, захоўваючы правiльную паставу, хадзьба па разметках (20—30) (хл, дз).

Удасканалене тэхнiкi спартыўнай хадзьбы (10—16) (хл, дз).

Бег (35—40). Удасканаленне бегу з нiзкага старту (6—8), стартавага разгону (6—8), бегу з нiзкага старту з максiмальнай хуткасцю да 30 м (6—8), бегу дробна перабiраючы нагамi з максiмальнай частатой рухаў (8—12), бегу з максiмальнай хуткасцю да 50—60 м, эстафетнага бегу, чаўночнага бегу 10x5 м (4—6). Удасканаленне раскладкi сiл у 6-мiнутным бегу, якая забяспечвае дасягненне найлепшага iндывiдуальнага вынiку (12—16). Удасканаленне бегу з пераменнай хуткасцю (4—6), разнавiднасцей бегу на месцы, з высокiм падыманнем бядра, з закiдваннем галёнкi (6—10). Пераменны бег для развiця вынослiвасцi у групах (8—12).

^ Скачкi з месца (3540). Развiццё хуткасна-сiлавых якасцей ног i удасканаленне тэхнiкi скачкоў: пяцярнога скачка з месца (4—6), скачка уверх штуршком дзвюх ног, тое ж, але падцягваючы каленi, без перамяшчэння ўперад (3—4), з перамяшчэннем уперад (3—4). Скачкi на зададзеную адлегласць (4—5).

Гульш: «Конiк!» (чый пяцярны, дзесяцярны скачок далейшы), «Хто каму дасць больш форы».

^ Скачкi з разгону (1214). Удасканаленне тэхнiкi скачкоў удаўжыню сагнуўшы ногi з кароткага разгону (2—3), з доўгага разгону (46); увышыню пераступаннем з кароткага (3—5 крокаў) (4—6) i з доўгага (10—14 крокаў) разгону; скачкi з 2—3 крокау, дастаючы нагой падвешаны мяч (6—8) (хл, дз).

Гульня: «Якая каманда скокне далей».

Кiданне (Матэрыял па кiданнi падрыхтаваны кандыдатам педагагiчных навук, дацэнтам А. А. Зданевiчам.). Кiданне набiўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамi з розных зыходных становiшчаў, стоячы тварам i бокам у бок кiдання: з месца (10—12), з кроку (4—6), з двух крокаў (2—4), з трох крокаў уперад-уверх (1—2); знiзу ўверх на зададзеную (8—10) i максiмальную вышыню (4—6).

Лоуля набiўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамi пасля кiдка партнёра (6—8) i розных рухаў пасля кiдка уверх (6—8).

Кiданне мяча (150 г) на далёкасць: з месца (4—6), з 4—5 крокаў, з поўнага разгону па калiдоры 10 м (6—8) i на зададзеную адлегласць (6—8).

Кiданне тэнiснага мяча на далёкасць адскоку ад сцяны: з месца (6—8), з кроку (2—4), з двух крокаў (2—4), з трох крокаў (1—2); у гарызантальную i вертыкальную цэль (1 м х 1 м) з адлегласцi 8—10 м (10—12).





Патрабаваннi да вучняў





  1. Ведаць дасягненнi лепшых беларускiх спартсменаў-лёгкаатлетаў.

  2. Ведаць тэхнiку вывучаных лёгкаатлетычных практыкаванняў i умець тэхнiчна правiльна выконваць ix..

  3. Умець вызначыць i выправiць памылкi пры выкананнi практыкаванняў iншым вучнем.

  4. .Ведаць, для якiх мэтаў могуць выкарыстоўвацца вывучаныя практыкаваннi.

  5. Умець складаць ВЗ для самастойнага развiцця сiлавой вынослiвасцi згiбальнiкаў рук, тулава, разгiбальнiкаў спiны (хл, дз), бакавых мышцаў-згiбальнiкаў тулава (дз), павышэння узроўню вынослiвасцi ў час 6-мiнутнага бегу (хл, дз).

  6. Ведаць i выконваць правiлы бяспечных паводзiн на занятках па лёгкай атлетыцы


^ ГIМНАСТЫКА I АКРАБАТЫКА


Прыватныя задачы вучэбнай дзейнасцi


Навучанне ведам. Ведаць i выконваць правiлы тэхнiкi бяспекi ў час арганiзаваных i самастойных заняткаў па гiмнастыцы. Ведаць дасягненнi лепшых гiмнастау нашай краiны на Алiмпiйскiх гульнях, чэмпiянатах свету i Еўропы. Ведаць, што такое правiльная i няправiлъная пастава. Ведаць тэхнiку правiльнага выканання вывучаемых практыкаванняў на гiмнастычных снарадах i агульнаразвiццёвых практыкаванняў. Ведаць патрабаваннi «гiмнастычнага стылю» выканання практыкаванняў (захаванне аператыунай паставы, дакладнасць, завершанасць амплiтуды рухаў, умераны акцэнт у завяршаючай частцы амплiтуды i iншш.), правiлы ацэнкi якасцi выканання гiмнастычных практыкаванняў. Умець пацвердзцiь уласныя веды практычнымi прыкладамi.

^ Навучанне гiмнастычным уменням i навыкам

Агульнаразвiццёвыя практыкаваннi асноўнай г1мнастыкi. Навучанне уменiю выконваць практыкаваннi у «гiмнастычным стылi» i зададзеным рытме.

Хадзъба. Навучанне уменню вар’iраваць амплiтуду i напрамак руху пры хадзьбе ва ўскладненых умовах з захаваннем паставы.

^ Практыкаваннi для правiлънай паставы. Навучанне уменню захоўваць правiльную паставу пры перамяшчэннi ў звычайных i ўскладненых умовах.

Практыкаваннi для прызямлення. Навучанне уменню мякка i эстэтычна прызямляцца пасля саскоквання i скачкоў.

^ Апорны скачок. Навучанне уменню правiльна адштурхоўвацца рукамi i мякка прызямляцца.

Практыкаваннi ў раўнавазе на гiмнастычныт бервяне. Комплекснае ўдасканаленне каардынацыйных здольнасцей: дынамiчнай i статычнай раунавагi, узгодненых рухаў рук i ног ва ускладненых умовах вузкай апоры.

Упоры. Развщцё сiлавых здольнасцей мышцаў рук, плечавога пояса i тулава (дз, хл). Удасканаленне каардынацыi рухаў, якiя выконваюцца ва упоры (дз). Удасканаленне каардынацыi рухаў, якiя выконваюцца ва упоры на руках (хл).

Лажаннi. Развiццё сiлавых здольнасцей мышцаў рук, плечавога пояса i тулава (дз, хл). Удасканаленне каардынацыi рухаў, якiя патрабуюць сiлы i сiлавой вынослiiвасцi i выконваюцца ў вiсе (дз, хл).

^ Акрабатычныя практыкаваннi. Удасканаленне каардынацыйных здольнасцей ва ускладненых умовах спалучэння дынамiчных i статычных акрабатычных практыкаванняў.

^ Страявыя практыкаваннi. Удасканаленне здольнасцi да узгодненых калектыўных дзеянняў.

Комплекс практыкаванняў ранiшняй гiгi1енiчнай гiмнастыкi. Фармiраванне устаноукi на выкананне рухальнага рэжыму i здаровы лад жыцця. Замацаванне навыкаў выканання агульнаразвiццёвых практыкаванняў.

^ Навучанне метадычным уменням i навыкам. Вучыцца метадычна правiльна расказваць i дыдактычна выразна паказваць паслядоўнасць навучання практыкаванням, засвоеным у VIII класе, вызначаць памылкi равеснiкаў, дапушчаныя пры iх выкананнi, i падказваць, як iх выправiць.

^ Фiзiчная падрыхтоўка. Рознабаковае развiццё кандыцыйных здольнасцей (хл, дз), з акцэнтам на развiццё актыунай гiбкасцi, дынамiчнай i статычнай сiлы i сiлавой вынослiвасцi мышцаў-згiбальнiкаў рук, мышцаў-згiбальнiкаў тулава i мышцаў-разгiбальнiкаў спiны (хл, дз), бакавых мышцаў тулава (дз), дынамiчнай сiлы мышцаў-разгiбальнiкаў рук, хуткасна-сiлавой вынослiвасцi згiбальнiкаў тулава (дз, хл). Рознабаковае развiццё каардынацыйных здольнасцей, якiя праяўляюцца ў комплексе з кандыцыйнымi здольнасцямi у незвычайных умовах узаемадзеяння з гiмнастычнымi снарадамi (хл, дз).

^ Спартыўная практыка. На працягу года прыняць удзел хаця б у адных спаборнiцтвах па гiмнастыцы у якасцi удзельнiка або суддзi.


Вучэбны матэрыял


Правiлы бяспекi заняткаў па гiмнастыцы i акрабатыцы. Падрыхтоўка да заняткаў па гiмнастыцы i акрабатыцы. Правiлы пераходу да месца заняткаў. Правiлы паводзiн на занятках. Правiлы карыстання спартыўнымi снарадамi, iнвентаром i абсталяваннем. Падрыхтоўка месцаў заняткаў. Уборка месцаў заняткаў пасля iх заканчэння. Правiлы пераходу да месца пераапранання. Правiлы паводзiн пасля заняткаў.

^ Правiлы спаборнiцтваў. Класiфiкацыя памылак пры выкананнi гiмнастычных практыкаванняў (дробная, значная, грубая). Эстэтычныя крытэрыi выканання гiмнастычных практыкаванняў.

^ Агульнаразвiццёвыя практыкаваннi (80—85) (Штогод аднаўляецца 30—40 % агульнаразвiццёвых практыкаванняў) са скакалкай (хл, дз); з гiмнастычнай палкай (15—20) (хл, дз); з набiўным мячом (15—20) (хл, дз); на гiмнастычнай лаўцы i з гiмнастычнай лаукай (15—20) (хл, дз); агульнаразвiццёвыя практыкаваннi каля гiмнастычнай сценкi i на гiмнастычнай сценцы (15—20) (хл, дз); агульнаразвiццёвыя практыкаваннi без прадметаў (15—20) (хл, дз). Практыкаваннi выконваюцца ў зададзеным рытме, з музычным суправаджэннем.

Хадзьба са зменай напрамку i амплiтуды рухаў з захаваннем паставы: звычайная, на насках, прыстаунымi кронамi ўперад, назад (6—8); дробным крокам (4—6), у прыседзе («гусiным крокам») (4—6), на пятках (4—6), на знешняй частцы ступнi (6-8).

^ Практыкаваннi для правiльнай паставы (45—56). Замацаванне навыку захавання асноунай i аператыўнай правiльнай паставы пры хадзьбе без прадметаў (40—50), з гiмнастычнай палкай (10—12), скакалкай (10—12), па прамой лiнii. (10—12), па гiмнастычнай лаўцы (10—12), па гiмнастычным бервяне (6—8) (хл, дз), па гiмнастычнай лаўцы з паваротамi, прысяданнямi (10-12) (хл, дз).

^ Практыкаванш для прызямлення (12—14). Саскокваннi з пмнастычнай лаукi, гiмнастычнага бервяна, гiмнастычнай сценкi, гiмнастычнага каня (казла) з мяккiм, эстэтычна выразным прызямленнем. Прызямленне ў даскок пасля апорнага скачка (хл, дз).

Апорны скачок (89): ногi паасобку цераз казла ўдаўжыню вышынёй 110 см; мосцiк на адлегласцi не менш за 1 м (хл); ногi паасобку цераз казла ўшырыню вышынёй 100—110 см (дз).

Практыкаваннi ў раўнавазе на гiмнастычным бервяне (7—8) (дз). Удасканаленне практыкаванняў, вывучаных у VII класе, ва ўскладненым варыянце: хадзьба на насках скарочанымi i прыстаўнымi кронамi з рухамi рук; спалучэнне скачкоў на адной i дзвюх нагах на месцы з рухамi рук; спалучэнне скачкоў з нязначным прасоўваннем уперад: скачок на левую, правая назад, рукi ўбок, скачок на правую, левая ўперад, рукi ўперад, скачок на левую, правая назад, рукi ўнiз; скачкi з прасоўваннем уперад: махам правай уперад скачок на дзве, правая спераду, скачок на правую, левая назад, скачок на левую, правая ўперад; крок правай, мах левай, скачок на дзве, левая спераду; махам правай уперад паварот на 180° налева, рукi цераз бакi ўверх i ўнiз; наскок на бервяно з апорай адной нагой; саскок з седа на правым бядры з паваротам на 180° налева, абапiраючыся правай рукой на бервяно. Выкананне самастойна складзенай камбiнацыi з 4-х вывучаных практыкаванняў, якая уключае вывучаны раней наскок i саскок.

Вiсы. Удасканаленне тэхнiкi выканання практыкаванняў, вывучаных у VII класе: падцягванне ў вiсе на перакладзiне (18—20) (хл); падцягванне у вiсе лежачы (18—20) (дз); у вiсе на перакладзiне размахванне выгiбамi (5—10) (хл, дз); з размахвання саскок махам назад у мяккi даскок (8—10) (хл); у вiсе (на перакладзiне, гiмнастычнай сценцы, верхняй жэрдцы рознавысокiх брусоў) паднiманне сагнутых у каленях ног з наступным ix выпрамленнем i апусканнем (6—8) (хл, дз).

Развучванне пад'ёму пераваротам на высокай перакладзiне ва упор прагнуўшыся (18—20) (хл).

^ Упоры (дз). 3 вiсу стоячы на сагнутых руках махам адной i штуршком другой нагi пераварот ва упор на руках на нiжнюю жэрдку, махам назад саскок з паваротам на 90° (7—8). 3 седа на правым (левым) бядры, трымаючыся правай (левай) рукой за верхнюю жэрдку, левая (правая) убок, сед вуглом — трымаць. Апускаючы ногi з паваротам направа (налева) i перахопам левай за верхнюю жэрдку, перахоп правай (левай) за нiжнюю жэрдку з паваротам направа, перамах дзвюма нагамi цераз нiжнюю жэрдку з перахопам правай рукой у захоп знiзу i паваротам направа ў саскок, у стойку правым (левым) бокам да нiжняй жэрдкi (7—8).

^ Пры адсутнасцi рознавысокiх брусоў: на нiзкай перакладзiне з вiсу стоячы на сагнутых руках штуршком дзвюма нагамi пераварот ва упор на руках прагнуўшыся, перамах левай (правай) нагой ва ўпор вярхом; перахоп левай (правай) рукой у захоп знiзу, перамах правай (левай) нагой з паваротам налева ў саскок (7-8) (дз).

^ Упоры (хл). Удасканаленне практыкаванняў, вывучаных у VII класе. Перамяшчэнне на брусах ва упоры з прамымi нагамi (14—16). Размахванне ва упоры на нiзкiх паралельных брусах з развядзеннем ног на маху спераду (6—8): сед з разведзенымi нагамi на нiзкiх паралельных брусах, перахоп левай (правай) рукой у захоп знiзу, перамах правай (левай) нагой з паваротам налева (направа) на 180° у саскок (4—5). Развучванне упору сагнуўшыся на руках (7—8).

Лажаннi. Лажанне па канату з дапамогай ног у тры прыёмы , на хуткасць (8—10) (дз); лажанне па канату без дапамогi ног на адлегласць (8—9) (хл).

^ Акрабатычныя практыкаваннi. Удасканаленне вывучаных у VII класе практыкаванняў: стойка на руках махам адной i штуршком другой нагi з падтрымкай (7—8), з упору прысеўшы стойка на галаве штуршком дзвюма нагамi (4—5) (хл). Апусканне у «мост» i ўставанiе з «маста» (3—4). Пераварот з «маста» убок (4—5) (дз). Выкананне камбiнацыi з 4-х акрабатычных практыкаванняў, складзеных вучнямi, якiя уключаюць: у хлопчыкаў — стойку на галаве i два кулькi, у дзяўчынак — «мост» або стойку на лапатках i два кулькi.

^ Страявыя практыкаваннi (85—87) (хл, дз). Удасканаленне страявых практыкаванняў i перастраенняў на месцы i ў руху, развучаных у VI—VII класах.

Комплекс практыкаванняў ранiшняй гiгiенiчнай гiмнастыкi з 10—12 практыкаванняў.





Патрабаваннi да вучняў





  1. Ведаць дасягненнi лепшых беларускiх гiмнастаў.

  2. Ведаць тэхнмку вывучаных у VIII класе гiмнастычных практыкаванняў i умець тэхнiчна правiльна выконваць ix.

  3. Умець вызначыць i выправiць намылкi пры выкананнi практыкаванняў iншым вучнем.

  4. Ведаць, для развiцця якiх здольнасцей могуць выкарыстоўвацца вывучаныя практыкаваннi.

  5. Умець скласцi ВЗ для самастойнага развiцця дынамiчнай i статычнай сiлы, сiлавой вынослiвасцi згiбальнiкаў i разгiбальнiкаў рук, згiбальнiкаў тулава, разгiбальнiкаў спiны (хл, дз), бакавых мышцау-згiбальнiкаў тулава (дз), для павышэння ўзроуню гiбкасцi (хл, дз).

  6. Ведаць i выконваць правiлы бяспечных паводзiн у час арганiзаваных i самастойных заняткаў па гiмнастыцы.


^ 3IМНIЯ ВIДЫ СПОРТУ


Прыватныя задачы вучэбнай дзейнасцi


Навучанне ведам. Ведаць дасягненнi лепшых айчынных лыжнiкаў i бiятланiстаў на Алiмпiйскiх гульнях, чэмпiянатах свету i Еуропы. Ведаць i выконваць правiлы тэхнiкi бяспекi пры занятках на лыжах. Ведаць правiлы догляду за лыжамi. Ведаць тэхнiку перамяшчэння вывучанымi спосабамi, метадычна правiльную паслядоўнасць яе вывучэння, характэрныя памылкi выканання практыкаванняў, правiлы ix папярэджвання i выпраўлення.

^ Вывучэнне i удасканаленне тэхнiкi перамяшчэння на лыжах. Вывучаць тэхнiку спускаў у сярэдняй стойцы. Удасканальваць тэхнiку вывучаных адначасовых i папераменных хадоў, пад'ёмаў i спускаў, прымяняць вывучаную тэхнiку пры перамяшчэннi.

^ Навучанне метадычным уменням i навыкам. Вучыцца метадычна правiльна тлумачьщь i дыдактычна выразна паказваць тэхнiку вывучаных хадоў, вызначаць памылкi, дапушчаныя пры ix выкананнi, падказваць, як ix выправiць.

^ Фiзiчная падрыхтоўка. Рознабакова развiваць кандыцыйныя i каардынацыйныя здольнасцi з дапамогай сродкаў лыжнага спорту. Акцэнтавана развiваць аэробную вынослiвасць, агульную сiлавую вьшослiвасць, дынамiчную раўнавагу, узгодненасць рухаў пры выкананнi лыжных хадоў ва ўмовах зменнага рэльефу мясцовасцi.

^ Спартыўная практыка. На працягу года прыняць удзел хаця б ў адных спаборнiцтвах па лыжах у якасцi удзельнiка або суддзi.


Вучэбны матэрыял


Правiлы бяспекi заняткаў на лыжах. Падрыхтоўка да заняткаў на лыжах. Правiлы папярэджвання абмаражэнняў i траўмаў пры перамяшчэннi на лыжах. Правiлы паводзiн на занятках. Правiлы пераходу да месца пераапранання. Правiлы паводзiн пасля заняткаў.

Веды. Правiлы тэхнiкi бяспечных паводзiн на занятках: пры праходжаннi трасы, на спусках, пры пад'ёмах, пры перамяшчэннi да месца заняткаў. Правiлы догляду за лыжамi. Адзенне i абутак для заняткаў на лыжах. Правiлы папярэджвання абмаражэнняў. Тэхнiка перамяшчэння адначасовым аднакрокавым ходам. Тэхнiка пераходу з адначасовага аднакрокавага на iншыя хады.

^ Спосабы перамяшчэння. Адпрацоука тэхнiкi адначасовых хадоў на кругу асобна па элементах, адпрацоўка тэхнiкi адначасовых хадоў у поўнай каардынацыi, удасканаленне тэхнiкi папераменнага двухкрокавага ходу на кругу, удасканаленне пераходаў з адначасовых хадоў на папераменны. Праходжанне дыстанцый ад 1 да 2 км (дз), ад 1,5 да 3 км (хл) з прымяненнем вывучаных раней хадоў. Трэнiровачнае праходжанне дыстанцыi 3 км (дз) i 5 км (хл) без улiку часу.

^ Методыка навучання. Узаемнае навучанне i выпраўленне памылак на кругу.


  1. Ведаць дасягненнi лепшых беларускiх лыжнiкау i бiятланiстаў

  1. Ведаць тэхнiку адначасовага аднакрокавага ходу i умець тэхнiчна правiльна дэманстраваць яе.

  2. Умець вызначыць i выправiць памылкi пры выкананнi адначасовага аднакрокавага ходу iншым вучнем.

  3. Умець скласцi ВЗ для самастойнага развiцця вынослiвасцi, неабходнай для пераадолення кантрольнай дыстанцыi на лыжах (хл, дз).

  4. Ведаць i выконваць правiлы бяспечных паводзiн у час арганiзаваных i самастойных заняткаў на лыжнi.







Патрабаваннi да вучняў





  1. Ведаць дасягненнi лепшых беларускiх лыжнiкау i бiятланiстаў.

  2. Ведаць тэхнiку адначасовага аднакрокавага ходу i умець тэхнiчна правiльна дэманстраваць яе.

  3. Умець вызначыць i выправiць памылкi пры выкананнi адначасовага аднакрокавага ходу iншым вучнем.

  4. Умець скласцi ВЗ для самастойнага развiцця вынослiвасцi, неабходнай для пераадолення кантрольнай дыстанцыi на лыжах (хл, дз).

  5. Ведаць i выконваць правiлы бяспечных паводзiн у час арганiзаваных i самастойных заняткаў на лыжнi.


^ ВОДНЫЯ ВIДЫ СПОРТУ

(пры наяўнасцi басейна)

Прыватныя задачы вучэбнай дзейнасцi


Навучанне ведам. Ведаць i выконваць правiлы бяспекi пры занятках у басейне. Ведаць дасягненнi лепшых беларускiх плыўцоў на Алiмпшскiх гульнях, чэмпiянатах свету i Еуропы. Ведаць правiлы догляду за целам пры занятках плаванiем. Ведаць тэхнiку плаванiя, метадычна правiльную паслядоўнасць яе вывучэння, характэрныя памылкi пры плаваннi выбраным стылем, правiлы ix папярэджвання i выпраулення.

^ Навучанне тэхнiцы плаванiя. Вывучыць тэхнiку плавання выбраным стылем на ўзроўнi, якi забяспечвае ўпэўненае праплыванне не менш за 50 м.

Навучанне метадычным уменням i навыкам. Навучыцца заўважаць памылкi пры праплываннi дыстанцыi равеснiкамi.

^ Фiзiчная падрыхтоўка. Рознабакова развiваць кандыцыйныя i каардынацыйныя здольнасцi з дапамогай сродкау плавання. Акцэнтавана развiваць аэробную вынослiвасць, сiлавую вынослiвасць, дынамiчную раўнавагу, якая забяспечвае ўзгодненасць рухаў пры плаваннi выбраным стылем на дыстанцыю не менш за 50 м, рухавасць у суставах.

^ Спартыўная практыка. На працягу года прыняць удзел хаця б у адных спаборнiцтвах па плаваннi у якасцi удзельнiка або суддзi.


Вучэбны матэрыял


Правiлы бяспекi заняткаў па плаваннi. Падрыхтоўка да заняткаў па плаваннм. Правылы пераходу (пераезду) да месца заняткаў. Правiлы гiгiены, абавязковыя для выканання перад заняткамi i ў час заняткаў плаванiем. Спартыўная форма. Правiлы паводзiн на вадзе i на сушы. Правiлы паводзiн пасля заканчэння заняткаў i ў час пераходу да месца пераапранання.

Веды. Тэхнiка плавання выбраным стылем: становiшча цела пры плаваннi, работа рук i ног, каардынацыя рухаў рукамi i нагамi, дыханне пры плаваннi, каардынацыя дыхання пры плаваннi выбраным стылем. Характэрныя памылкi пры плаваннi выбраным спосабам. Тэхнiка стартавага скачка з тумбы. Тэхнiка павароту пры плаваннi.

^ Сродкi навучання i трэнiроўкi. Практыкаваннi на сушы. Актыуныя i пасiўныя практыкаваннi для развiцця рухавасцi плечавых, тазабедраных i галёнкаступневых суставаў. Практыкаваннi сiлавога характару для развiцця сiлавой вынослiвасцi мышцаў рук, ног, брушнога прэса, спiны. iмiтацыйныя практыкаваннi для развiцця спецыяльнай каардынацыi. Акрабатычныя практыкаваннi для развiцця агульнай каардынацыi. Практыкаваннi для адпрацоўкi павароту на сушы.

Практыкаваннi у вадзе. Практыкаваннi для дыхання пры плаваннi выбраным стылем. Практыкаваннi для ног, для рук пры плаваннi выбраным стылем. Плаванне ў поўнай каардынацыi выбраным стылем. Трэнiровачныя заданнi для развiцця вынослiвасцi пры плаваннi выбраным стылем. Практыкаваннi для адпрацоўкi паваротаў пры плаваннi выбраным стылем. Практыкаваннi для адпрацоукi тэхткi старту.

^ Методыка навучання. Узаемнае навучанне i выпрауленне памылак на сушы. Аналiз памылак пры плаваннi.





Патрабаваннi да вучняў





  1. Ведаць дасягненнi лепшых беларускiх плыўцоў.

  2. Ведаць тэхнiку выбранага вiду плавання i умець тэхнiчна правiльна дэманстраваць яе.

  3. Умець вызначаць i выпраўляць намылкi равеснiкаў пры плаваннi.

  4. Ведаць i выконваць правiлы бяспечных паводзiн у час заняткаў у басейне i на сушы.

  5. Умець упэўнена праплыць 50 м выбраным стылем.





^ СПАРТЫУНЫЯ ГУЛЬНI

(вывучаюцца навыкi адной спартыўнай гульнi па выбары)

Прыватныя задачi вучэбнай дзейнасцi


Навучанне ведам. Ведаць i выконваць правiлы тэхнiкi бяспекi пры занятках спартыўнымi гульнямi. Ведаць лепшых гульцоў вывучаемай гульнi. Ведаць правiлы гульнi i патрабаваннi этыкi гульца. Ведаць правiлы паводзiн на гульнях у якасцi гледача i патрабаваннi этыкi балельшчыка. Ведаць тэхнiку прыёму i перадач мяча, тзхнiку абарончых i нападаючых дзеянняў. Ведаць iндывщуальную i камандную тактыку гульнi. Ведаць мову жэстаў суддзi.

^ Навучанне метадычным уменням i навыкам. Навучыцца зауважаць памылкi пры выкананнi вывучаемых тэхнiка-тактычных дзеянняў.


Фiзiчная падрыхтоўка. Рознабаковае развiццё каардынацыйных i кандыцыйных здольнасцей з акцэнтам на развiццё здольнасщ узгадняць свае дзеяннi з дзеяннямi партнёраў, арыентавацца ў прасторы, дыферэнцыраваць прасторавыя i сiлавыя параметры; развiццё хуткасна-сiлавых здольнасцей мышцаў-разпбальнiкаў ног; здольнасцi праяўляць хуткасна-сiлавыя якасцi ва ўмовах змены напрамку рухаў пры дэфiцыце часу i прасторы; частаты рухау нагамi, здольнасцi хутка набiраць хуткасць; аэробнай вынослiвасцi (хл, дз).

^ Спартыўная практыка. На працягу года прыняцъ удзел хаця б у адных спаборнiцтвах па вывучаемай гульнi у якасцi удзельнiка або суддзi.


Вучэбны матэрыял


Правiлы бяспекi заняткаў па спартыўных гульнях. Падрыхтоўка да заняткаў па спартыўных гульнях. Правiлы пераходу да месца заняткаў. Правiлы паводзiн на занятках. Правiлы карыстання iнвентаром i абсталяваннем. Падрыхтоўка месцаў заняткаў спартыунымi гульнямi. Уборка месцаў заняткаў пасля ix заканчэння. Правiлы пераходу да месца пераапранання. Правiлы паводзiн пасля заняткаў.

^ Баскетбол (2024). Удасканаленне: вядзенне мяча без зрокавага кантролю, са зменай хуткасцi i напрамку вядзення, вядзенне папераменна правай i левай рукой, атакуючыя дзеяннi з перахопам мяча у час вядзення, кiдкi мяча з месца па кальцу адной рукой ад пляча.

Навучанне: тэхнiка штрафнога кiдка, вырывання i выбiвання мяча; перадача мяча адскокам ад падлогi на месцы, пры сустрэчным руху, персанальнай апецы; тэхнiка абарончых дзеянняў; прымяненне вывучаных прыёмаў ва умовах вучэбнай гульнi (хл, дз).

^ Футбол (2024). Удасканаленне: укiдванне з-за бакавой лiнii, спыненне грудзьмi, падманныя pyxi без мяча, прымяненне развучаных тэхнiка-тактычных дзеянняў ва умовах гульнi (хл).

Навучанне: вядзенне мяча унутранай i знешняй часткай пад'ёму са змяненнем хуткасцi i напрамку; удар па мячу, якi коцiцца, знешнiм бокам пад'ёму, наском, сярэдзiнай iлба па мячу, якi ляцiць; укiдванне мяча з-за бакавой лiнii з разгону, прымяненне развучаных тэхнiка-тактычных дзеянняў у гульнi (хл).

^ Гандбол (2024). Удасканаленне: перадача мяча ад пляча сагнутай рукой, без замаху; вядзенне са зменай хуткасцi перамяшчэння; прасцейшыя iндывiдуальныя дзеяннi ў абароне, у нападзеннi; прымяненне вывучаных тэхнiка-тактычных дзеянняў ва умовах вучэбнай гульнi (хл, дз).

Навучанне: павароты на месцы; лоўля i перадача мяча пры сустрэчным руху, 7-метровы штрафны кiдок, правiльны выбар пазiцыi варатара пры адбiццi кiдкоў з гульнi; прымяненне вывучаных тэхннiа-тактычных дзеянняў у гульнi (хл, дз).

^ Валейбол (2024). Навучанне: хадзьба i бег з прыпынкамi, са зменай напрамку руху; перамяшчэнне прыстаунымi крокамi; выкананне заданняў па сiгналу; стойка гульца, перамяшчэнне ў стойцы; перадача мяча зверху дзвюма рукамi на месцы i пасля перамяшчэння ўперад; прыём мяча знiзу дзвюма рукамi на месцы; нiжняя прамая падача з 4—6 м ад сеткi; прымяненне вывучаiных тэхнiка-тактычных дзеянняў у вучэбнай гульнi (хл, дз).





Патрабаваннi да вучняў





  1. Ведаць лепшыя каманды краiны i лепшых гульцоў.

  2. Ведаць тэхнiку вывучаных у VIII класе тэхнiка-тактычных дзеянняу i умець тэхнiчна правiльна выконваць ix.

  3. Умець вызначыць памылкi пры выкананнi тэхнiка-тактычных дзеянняў iншымi вучнямi i падказаць, як ix выправiць.

  4. Умець выконваць вывучаныя тэхнiка-тактычныя дзеяннi ў час вучэбнай гульнi.

  5. Ведаць i выконваць правiлы бяспечных паводзiн у час гульняў, арганiзаваных i самастойных заняткаў.


^ ФI3IЧНАЯ ПАДРЫХТОУКА


Фiзiчная падрыхтоўка — адзiн з асноуных вiдаў вучэбнай дзейнасцi па фiзiчнай культуры. 3 мэтай фiзiчнай падрыхтоукi прымяняюцца сродкi вывучаных вiдаў спорту, рухавыя i спартыўныя гульнi i iншыя, у тым лiку сродкi варыятыўнага кампанента. Для кантролю дынамiкi фiзiчнай падрыхтаванасцi на пачатку вучэбнага года праводзiцца тэсцiраванне па шасцi тэстах праграмы. 3 яго вынiкамi парауноўваюць дадзеныя наступных тэсцiраванняў.

У канцы I чвэрцi тэсцiруюць узровень развiцця хуткасных (бег 30 м), хуткасна-сiлавых (скачок удаўжыню з месца) якасцей i агульнай вынослiвасцi (6-мiнутны бег). У канцы II чвэрцi — узровень развiцця сiлавых якасцей (або вiс на сагнутых руках, або згiбанне i разгiбанне рук ва упоры лежачы, або падцягванне ў вice на перакладзiне (хл), або паднiманне i апусканне тулава са становiшча лежачы на спiне) i гiбкасцi (нахiл уперад седзячы на падлозе). У канцы III чвэрцi — узровень развiцця каардынацыйных здольнасцей (чаўночны бег 4x9 м), гiбкасцi (нахiл уперад седзячы на падлозе). Калi дазваляюць прыродныя умовы або памеры спартыўнай залы, тэсцiруюць узровень агульнай вынослiвасцi (6-мiнутны бег). У канцы IV чвэрцi праводзiцца тэсцiраванне вучняў па ўcix шасцi тэстах вынiковага кантролю.





Патрабаваннi

да ўзроуню фiзiчнай падрыхтоўкi вучняў





  1. Паказаць у кожным тэсце вынiк, адпаведна адзнацы не нiжэй за 1 бал.

  2. Не дапусцщь нi ў адным тэсце знiжэння узроўню фiзiчнай падрыхтаванасцi ў параунаннi з тэсцiраваннем на пачатку вучэбнага года.





^ Патрабаваннi да спартыўнай падрыхтоўкi

Прымаць удзел у спаборнiцтвах унутрышкольнай спартакiяды па лёгкай атлетыцы, гiмнастыцы, лыжных гонках, спартыўных гульнях, узроўню фiзiчнай падрыхтаванасцi. Прыняць удзел у аднадзённым турыстычным паходзе. Судзiць спаборнiцтвы па месцы жыхарства.


^ ВАРЫЯТЫУНЫ КАМПАНЕНТ


Галоўнай задачай варыятыўнага кампанента з'яўляецца дапаўненне зместу базавай вучэбнай праграмы цiкавым i карысным для вучняў вучэбным матэрыялам.

Сродкi варыятыўнага кампанента падбiраюцца выкладчыкам фiзiчнай культуры у адпаведнасцi з задачамi праграмы, магчымасцямi вучэбнай базы школы i уласнымi магчымасцямi.


^ Рухальны рэжым


Правiльны рухалъны рэжым — абавязковая умова нармальнага фiзiчнага i псiхiчнага развiцця вучня. У таблщы 2 прыведзены прыкладныя рэкамедацыi для практычна здаровых вучняў, якiя маюць вопыт самастойных заняткаў. Тым, хто пачынае займацца самастойна у пазавучэбны час, трэба паступова далучацца да такiх заняткаў. Аб'ёмы рухальнай актыунасцi спачатку могуць быць значна меншыя. Пры вызначэннi пачатковых аб'ёмаў i зместу рухальнай актыунасцi настаунiк фiзкультуры можа дапамагчы вучню кансультацыяй.


Таблiца 2

Прыкладныя рэкамендацыi па аб'ёму рухальнай актыунасцi вучняў

(Для вучняў, якiя не займаюцца дадаткова да ўрокаў у спартыўных або фiзкультурных групах.)



п/п

Вiды рухальнай актыўнасцi

Аб'ём рухальнай актыўнасщ на тыдзень

(Практыкаваннi выконваюцца ў днi, свабодныя ад заняткаў фiзiчнай культурай)

хлопчыкi

дзяўчынкi

1.

Бег (км)

11 - 14

9 - 12




або







2.

Хадзьба на лыжах (км)

11 - 16

10 – 12

3.

Скачкi са скакалкай (разоў)

900 - 1000

900 – 1000

4.

Падцягванне на высокой перекладзiне (разоў)

30 – 40







або







5.

Падцягванне на нiзкай перекладзiне (раз)




50 – 65

6.

Згiбанне i разгiбанне рук ва ўпоры лежачы (разоў)

45 - 70

50 – 70

на повышанай апоры

7.

Седзячы на падлозе ногi разам нахiл уперад («складка з затрымкай 5 – 8 с») (разоў)

20 - 25

20 - 25




або







8.

Седзячы на падлозе ногi паасобку нахiл уперад (разоў)

70 - 90

70 - 90

9.

Са становiшча лежачы на спiне рукi за галавой поднiманне i апусканне тулава (разоў)

40 - 50

40 - 50




або







10.

Поднiманне прамых ног са становiшча лежачы на спiне (разоў)

50 - 70

50 - 70



Вучэбнае выданне


ПРАГРАМЫ

для устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне

агульнай сярэдняй адукацыi

з беларускай мовай навучання

з 12-гадовым тэрмiнам навучання


ФI3IЧНАЯ КУЛЬТУРА VIII класс


Нач. рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Г. I. Бандарэнка

Рэдактар А. А. Петрашэвiч

Тэхнiчны рэдактар Д. А. Яшкiн

Карзктар /. М. Лапанец Камп'ютэрная вёрстка А. М. Кулъбiцкай


Падпiсана ў друк 18.08.2004. Фармат 60x84/16. Папера афсетная.

Гарнiтура Школьная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 1,39.

Ул.-выд. арк. 1,29. Тыраж 3365 экз. Заказ 189


Выдавец i палiграфiчнае выкананне:

Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны iнстытут адукацыi».

Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

ЛВ № 02330/0133300 ад 30.04.2004, ЛП № 02330/0148779 ад 30.04.2004.

220004, Мiнск, Караля, 16





Похожие:

Гадовым тэрмiнам навучання фiзiчная культура iconАктуальность пакта рериха в современном мире*
Красоты. Культура есть синтез возвышенных и утонченных достижений. Культура есть оружие Света. Культура есть спасение. Культура есть...
Гадовым тэрмiнам навучання фiзiчная культура iconИскренность — это фундамент духовной жизни
Русская культура – открытая культура, культура добрая и смелая, всё принимающая и всё творчески осмысливающая
Гадовым тэрмiнам навучання фiзiчная культура iconПо состоянию на 12. 09. 2011 г
Зборнік дыктантаў па беларускай мове за перыяд навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі
Гадовым тэрмiнам навучання фiзiчная культура iconДокументы
1. /КУЛЬТУРА ДРЕВНЕЙ ГРЕЦИИ/2011-ПАСПОРТ-КУЛЬТУРА ДРЕВНЕЙ ГРЕЦИИ.doc
2. /КУЛЬТУРА...

Гадовым тэрмiнам навучання фiзiчная культура iconДуховная сфера культура Материальная и духовная культура
Создается профессиональными творцами для узкого круга людей, хорошо разбирающихся в тонкостях искусства
Гадовым тэрмiнам навучання фiзiчная культура iconЭкономическая культура Экономическая культура- это Система ценностей и мотивов хозяйственной деятельности

Гадовым тэрмiнам навучання фiзiчная культура iconПеречень направлений подготовки (специальностей) и вступительных испытаний в сгутикд в 2009г
Физическая культура для лиц с отклонениями в состоянии здоровья (адаптивная физическая культура)
Гадовым тэрмiнам навучання фiзiчная культура iconПеречень вступительных испытаний в 2009 году в Кубанский государственный университет физической культуры, спорта и туризма
Физическая культура для лиц с отклонениями в состоянии здоровья (адаптивная физическая культура)
Гадовым тэрмiнам навучання фiзiчная культура iconРазвіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў
Вядома, гэта патрабуе І ад сучаснага настаўніка беларускай мовы І літаратуры пошуку новых метадаў, прыемаў І формаў навучання
Гадовым тэрмiнам навучання фiзiчная культура iconФизическая культура IX класс базовый уровень
Изучение учебного предмета «Физическая культура» Подчинено общей цели — формированию физической культуры личности в процессе решения...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©podelise.ru 2000-2014
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов